Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь у 90-х гг. ХХ ст
)Стварэнне рыначнай эканомікі звязана з прыватызацыяй дзяржаўнай маёмасці і ўсталяваннем розных форм уласнасці. Па пытанню месца і суадносін розных форм уласнасці існуюць дзве крайнасці: 1) прызнанне неэфектыўнасці дзяржаўнай уласнасці ва ўсіх выпадках і супрацьпастаўленне ей прыватнай уласнасці, якая быццам бы заўсёды з'яўляецца эфектыўнай; 2) абсалютная перавага дзяржаўнай і агульнанароднай уласнасці. Гэтыя пункты погляду не ўлічваюць сусветны вопыт, ім уласцівы апрыёрнасць, радыкалізм. Пры правядзенні прыватызацыі ні адна капіталістычная краіна не раздае задарма сваіх прадпрыемстваў, бо тэта толькі фармальна мя-няе ўласніка і не прыбаўляе новага капіталу, не садзейнічае ўкара-ненню сучасных тэхналогій і прыцягненню лепшых кіраўніцкіх кад-раў. А без гэтага не можа быць мадэрнізацыі вытворчасці, павышэн-ня яе эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі: прадпрыем-ствы ўпадаюць у блізкі да банкруцтва постпрыватызацыйны стан, а краіна губляе вялікія сродкі. Калі дзяржава прымае рашэнне аб прыватызацыі, яна прадае прадпрыемствы па рыначнай цане, прычым па той, якая акупіць будучую страту дывідэндаў ці чыстага прыбыт-ку ад прададзенай маёмасці. Калі рыначная цана ніжэй за тэты мінімум, тады прыватызацыя немэтазгодна. У 1993 г. Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь былі прыняты прававыя акты, якія складалі аснову прыватызацыі. Сярод іх — законы "Аб раздзяржаўленні і прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці у Рэспубліцы Беларусь", "Аб імянных прыватызацыйных чэках". У чэрвені 1993 г. была зацверджана Дзяржаўная праграма прыватызацыі, якой прадугледжана прыватызацыя 2/3 кошту дзяржаўных асноўных фондаў прадпрыемстваў і арганізацый. Вярхоўны Савет і ўрад Рэспублікі Беларусь вырашылі правесці прыватызацыю дзяржаўнай маёмасці праз імянныя прыватызацый-ныя чэкі "Маёмасць". У 2002 г. пачалася прыватызацыя прадпрыемстваў нафтахімічна-га комплексу Рэспублікі Беларусь. Кіраўніцтва дзяржавы вызначыла наступныя прынцыпы прыватызацыі, акцыяніравання гэтых прадпрыемстваў: бяспека краіны і абарона яе інтарэсаў; прыток інвесты-цый у мэтах мадэрнізацыі абсталявання, стварэння новых тэхналогій і павышэння прадукцыйнасці працы; захаванне сацыяльнай сферы прадпрыемстваў; поўная занятасць працаўнікоў і стварэнне новых рабочых месц; павелічэнне экспарту прадукцыі за мяжу і забеспячэн-не мясцовага рынку таварамі і паслугамі; рост паступленняў у дзяр-жаўны бюджэт. Аграрны сектар эканомікі.Пачынаючы з 1995 г. колькасць фермерскіх гаспадарак у Беларусі скарачалася, а памеры апрацоўваемых зямель павялічваліся. Скарачэнне колькасці фермерскіх гаспадарак тлумачыцца адсутнасцю вопыту і дастатковых сельскагаспа-дарчых ведаў, цяжкасцямі атрымання крэдыту, неэфектыўным вы-карыстаннем зямлі, маральнай і фізічнай непадрыхтаванасцю да цяж-кай сельскагаспадарчай працы без водпускаў і выхадных (12-18 гадзін у суткі) і г.д. Статыстычныя даныя сведчаць аб тым, што пачынаючы з 1995 г. калгасна-саўгасная вытворчасць Беларусі стаяла на месцы, не давала ніякага прыросту прадукцыі. Разам з тым сельская гаспадарка Рэспублікі Беларусь, як і многіх іншых дзяржаў свету, застанецца датацыйнай галіной народнагаспа-дарчага комплексу. Але дзяржаўныя датацыі і крэдыты будуць выда-вацца толькі тым прадпрыемствам аграрнага сектара эканомікі, якія выкарыстоўваюць іх эфектыўна. Структурная перабудова эканомікі, канверсія. На рубяжы 80-90-х гадоў урадам рэспублікі былі прыняты меры па стабілізацыі ўнутранага спажывецкага рынку, правядзенні канверсіі і рэарганізацыі работы машынабудаўнічага і хімічнага комплексаў. Доля ваеннай прадукцыі у агульных аб'ёмах вытворчасці абаронных заводаў да сярэдзіны 1993 г. скарацілася з 70 да 12-13%. Са 120 прадпрыемстваў, якія у рознай ступені займаліся вытворчасцю прадукцыі абароннага прызначэння, ваеннымі заказам! забяспечана іх нязначная колькасць. У некалькі разоў скараціўся аб'ём навукова-даследчых і вопытна-канструктарскіх работ, якія фінансаваліся па лініі Міністэрства абароны. Ажыццяўляючы канверсію, былыя абаронныя прадпрыемствы і аб'яднанні перайшлі на выпуск абсталявання і тэхнікі для розных галін гаспадаркі, прадпрыемстваў сувязі, для медыцыны, банкаў і гандлю, а таксама тава-раў народнага спажывання. Грашова-фінансавая сістэма. Ва ўмовах развалу эканомікі краін СНД, цэнаснай бязмежнасці, гульні біржавых дзял-коў на паніжэнне, разгулу эканамічнай злачыннасці сфарміраваўся спекулятыўны курс долара у адносінах да рубля, грошы болыпасці суверэнных дзяржаў, у тым ліку і беларускія рублі, зведзены на ніпіто.