БССР ва ўмовах пасляваеннага развіцця. Аднаўлення народнай гаспадаркі: цяжкасці, праблемы, поспехі

Страты, нанесеныя Беларусі вайной, былі вялізарнымі. БССР страціла больш за палову нацыянальнага багацця. Было разбурана больш 9000 населеных пунктаў. Спалены тысячы сёл. Амаль поўнасцю перастала дзейнічаць прамысловасць, транс-парт, сувязь. Вялізарныя страты панесла сельская гаспадар-ка. У вайне загінула 2 млн. 200 тыс. чалавек, 380 тыс. чалавек былі вывезены ў Германію. Аднаўленчыя работы на Беларусі пачаліся восенню 1943 г., калі частка тэрыторыі Гомельскай вобласці была вызвалена ад фашысцкай акупацыі. У цэлым працэс аднаўлення не быў стыхійным. У межах планавай сістэмы СССР меркавалася аднавіць гаспадарку БССР на працягу чацвёртага пяцігадовага плана (1946—1950 гг.). Акцэнт быў зроблены на паскоранае аднаўленне торфаздабычы, энергетыкі, развіцці машынабудавання, а таксама стварэнне новых галін прамысловасці: аўтамабілебудаванне, трактарабу-даванне і інш. Машынабудаванне і металаапрацоўка развіваліся даволі хутка. Дзякуючы іх росту прамысловасць Беларусі ў 1950 г. перавысіла даваенны ўзровень на 20%. Аднак у заняпадзе засталіся такія традыцыйныя галіны для Беларусі як лёгкая, харчовая, прамысловасць будаўнічых матэрыялаў. У вельмі цяжкім становішчы заставалася сельская гаспа-дарка. Аднаўленчыя работы ва ўсходняй частцы прадугледжвалі ў першую чаргу арганізацыйнае аднаўленне калгасаў і саўгасаў як адзінай формы гаспадарання на зямлі. У Заходняй Беларусі прадугледжвалася правядзенне суцэльнай калектывізацыі. Але яе тэмпы непазбежна вялі да прымусовых метадаў яе ажыццяў-лення. Каб паскорыць гэты працэс і не дапусціць развалу кал-

гасаў, кіраўніцтва ўзмацняла камандна-адміністрацыйныя ме-тады кіравання.

Узмацненню механізма загадвання садзейнічала правяд-зенне ў 50-я гг. палітыкі ўзбуйнення калгасаў. Такім чынам, сельскагаспадарчая палітыка ў першыя пас-ляваенныя гады на Беларусі пацярпела крах. Вытворчасць ма-лака, напрыклад, не дасягнула і 60% даваеннага ўзроўню. Мяса было атрымана амаль на 1/3 ў параўнанні з 1940 г. Нават такі паказчык, як аб'ём пасяўных плошчаў не быў выкананы. У 1945 г. закончылася самая жорсткая ў гісторыі чалавец-тва вайна. Цяжкасці аднаўлення не палохалі, бо яны пасля пе-ранесенага ваеннага ліхалецця здаваліся не такімі ж і значнымі. Сярод падаўляючай часткі насельніцтва панаваў аптымізм, надзеі на лепшае жыццё. Узніклі таксама спадзяванні на перамены ў палітычным жыцці. У пасляваенныя гады ў БССР дзейнічалі Канстытуцыя БССР 1936 г. і Канстытуцыя БССР 1937 г., на аснове якіх вызначаліся асноўныя прынцыпы дзяржаўна-палітычнага і гра-мадскага ўладкавання. 3 пункту гледжання канстытуцыйных норм, Беларусь належала да дэмакратычных краін Еўропы. На справе ж яна з'яўлялася састаўной часткай дзяржавы—СССР. Народ толькі абвяшчаўся поўнаўладным гаспадаром усёй краіны, а на справе знаходзіўся пад поўным кантролем партыйна-дзяржаўных органаў улады. Саветы, як органы дзяржаўнай улады, Павінны былі займац-ца аднаўленнем народнай гаспадаркі і паляпшэннем умоў жыц-ця. Аднак і яны знаходзіліся пад поўным кантролем партыйнага апарату і не валодалі рэальнай уладай. Намінальна дзейнічаў Вярхоўны Савет БССР. Такім чынам, грамадска-палітычнае жыццё вызначалася татальным кантролем і усеагульнай рэгламентацыяй. Пэунае мес-ца ва ўмацаванні таталітарнага рэжыму належала рэпрэсіўным органам. Гэта палітыка ў першыя пасляваення гады мела тэн-дэнцыю да пашырэння на Беларусі. У турмы траплялі без усякіх падстаў многія партызанскія сувязныя, падпольшчыкі і ваеннапа-лонныя. Рабочыя і сяляне за дробныя ўчынкі караліся лагерамі і турмамі. Практычна працягвала дзейнічаць крымінальная адказ-насць за адміністрацыйныя парушэнні. Асабліва напружанае становішча склалася ў Заходняй Беларусі, дзе пасля вайны пра-ходзіла калектывізацыя. У выніку яе пацярпела значная частка сялянства. Пастановы 50-х гг. прадугледжвалі высяленне кула-коў, уласаўцаў, членаў рэлігійных сектаў. Усяго ў Беларусі было выслана 150 тыс. чалавек. Масавыя рэпрэсіі былі спынены толькіпасля смерці Сталіна ў 1953 г.

3а гады вайны амаль поўнасцю была разбурана матэрыяльна-тэхнічная база адукацыі, навукі і культуры ў БССР. Большасць школьных будынкаў была знішчана, спалена школьнае абсталяванне. Не было падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў. Заняткі праводзіліся на пляцоўках, у часткова адноўленых будынках, а парой нават у землянках. Своеасаблівай была абстаноўка ў Заходняй Беларусі. Тут пасля вайны была ліквідавана непісьменнаць, адкрыты тэхнікумы і інстытуты. Але ж разам з гэтым не заўгёды ўлічвалі-ся мясцовыя асаблівасці культурна-нацыянальнага і рэлігійна-га жыцця. Ажыццяўляліся ганенні супраць веруючых. Знішча-ліся помнікі. Культурнае жыццё, такім чынам, праходзіла ў вельмі складаных, супярэчлівых умовах. Яно знаходзілася пад

партыйным кантролем. І тым не ме.,ш творча працавлі I. Шамякін, К. Чорны, М.Танк, М. Лынькоў, П. Броўка, П. Глебка. Галоўнай тэмам у літаратуры была ваенная. З'явіўся першы беларускі партызанскі раман "Глыбокая плынь" I. Шамякіна.

У тэатральным мастацтве былі адзначаны п есы "Заложнікі" А. Кучара, "Канстанцін Заслонаў" Л. Маўзона. У выяўленчым мастацтве—карціны Я. Зайцава "Абарона Брэсцкай крэпасці ў 1941 г.", В. Волкава "Мінск 3 ліпеня 1944 г.". Такім чынам, таталітарны светапогляд быў пануючым у грамадскай свядомасці 40—50-х. гг. Нягледзячы на перамогу народа ў вайне, захоўвалася таталітарная сістэма. Пад партыйным кантролем знаходзілася як грамадска-палітычнае, так і культурнае жыццё.

Вялікая Айчынная вайна і фашысцкая акупацыя прынеслі беларускаму народу велізарныя бедствы. Аднаўленне эканомікі пачыналася адразу пасля вызвалення.

Галоўнымі напрамкамі прамысловага развіцця пасляваеннай Беларусі з'явіўся паскораны рост машынабудавання, металаапрацоўкі, электраэнергетыкі, паліўнай прамысловасці, будаўнічых матэрыялаў. Пасляваеннае машынабудаванне характарызуецца не толькі адраджэннем старых, але і стварэннем шэрагу новых яе галін. Машынабудаванне і металаапрацоўка пераўтварыліся ў вядучую галіну эканомікі рэспублікі. У ходзе пасляваеннага аднаўлення і развіцця прамысловасці рэспубліка павінна была рашыць вялікую задачу падрыхтоўкі кадраў для вытворчасці. Аднаўленне і развіццё галін цяжкай прамысловасці падрыхтавала базу для развіцця вытворчасці прадметаў спажывання.

Далейшае развіццё атрымала лёгкая прамысловасць. Вялікая праца вялася ва ўсіх абласцях рэспублікі па аднаўленню харчовых, мясамалочных і іншых прадпрыемстваў, якія выраблялі прадукты харчавання. Высокімі тэмпамі ішло аднаўленне і развіццё прамысловасці ў заходніх раёнах Беларусі. Складаным было становішча ў сельскай гаспадарцы. Былі прыняты меры па матэрыяльна-тэхнічнаму ўмацаванню сельскай гаспадаркі.У калгасах і саўгасах аднаўляліся пасяўныя плошчы, павялічваліся ўраджайнасць, пагалоўе жывёлы, паляпшалася арганізацыя працы. Хуткае аднаўленне і развіццё прамысловасці, некаторыя поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі далі магчымасць некалькі палепшыць становішча насельніцтва, хаця жыццё большасці людзей было вельмі цяжкімю. У цэлым жа складалася эканоміка, дазволіўшая БССР заняць у далейшым значнае месца ў сістэме агульнасаюзнага падзелу працы, стварыліся ўмовы для ўсебаковага развіцця рэспублікі.

Наши рекомендации