Сталыпінская аграрная рэформа, яе сутнасць і вынікі для Беларусі
3 1909 г. у эканамічным развіцці Беларусі пачаўся новы прамысловы ўздым. Ен быў абумоўлены павышэннем пакупном здольнасці насельніцтва, ростам цэн на сельскагаспадар-чыя прадукты, прытокам капіталаўладанняў у прамысловую вытворчасць.У гады прамысловага ўздыму павялічылася доля акцыя-нернага капіталу. Напярэдадні першай сусветнай вайны на Беларусі было 34 акцыянерныя прадпрыемствы. Адбываўся рост канцэнтрацыі прамысловай вытворчасці. Дамініруючае становішча на Беларусі займалі галіны, якія спецыялізаваліся на перапрацоўцы мясцовай сыравіны. Найбольш высокія тэмпы развіцця назіраліся ў дрэваапрацоўчай галіне. На працягу 1911—1913 гг. на Беларусі ўзнікла 77 новых дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў. Перш за ўсё развіваліся фанерная, папяро-вая, запалкавая, леса-хімічная вытворчасці. Істотныя зрухі адбыліся ў пачаткуХХ ст. у развіцці вытворчасці шкла і будаўнічых матэрыялаў. Эканамічны ўздым адбіўся і на рабоце чыгуначных майстэрняў, занятых рамонтам рухомага саставу.
Пранікненне замежнага капіталу ў тэкстыльную прамыс-ловасць выклікала з'яўленне новых прадпрыемстваў (льнопра-дзільная фабрыка "Дзвіна" у Віцебску, Высачанская льнопра-дзільная фабрыка). Узніклі першыя фабрыкі ў гарбатна-абут-ковай вытворчасці (абутковая фабрыка "Арол"). Такім чынам, прамысловасць Беларусі ў пачатку XX ст. зрабіла крок наперад. Але тут па-ранейшаму захоўваўся ад-носна нізкі ўзровень фабрычнай вытворчасці і канцэнтрацыі прамысловасці. Характэрным для Беларусі было пераважнае размяшчэнне фабрычна-заводскай прамысловасціў сельскай гаспадарцы.
У пачатку XX ст. адбыліся змены ў развіцці сельскай гаспадаркі. Яны былі звязаны з правядзеннем Сталыпінскай аграрнай рэформы, якая падштурхнула развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы.Да пачатку XX ст. галоўнымі формамі землеўладання на Беларусі з'яўляліся дваранскае, надзельнае сялянскае і дзяр-жаўнае.Асновай гаспадаркі пераважнай большасці сялян заставаліся надзельныя землі, якімі яны не маглі распараджацца так, як хацелі. Негатыўна ўплывалі на развіццё капіталізму ў вёсцы шматлікія перажыткі прыгонніцтва: сервітуты, абшчына, адработкі, цераспа-лосіца, шматлікія падаткі і павіннасці, якія мелі саслоўны характар.Пад уплывам росту незадавальнення сялянства царскі ўрад прызнаў непазбежным правядзенне ў вёсцы рэформы. Ініцыятарам і кіраўніком пераўтварэнняў выступіў прэм'ер-міністр унутраных спраў А.А. Сталыпін. Асноўнымі мэтамі рэформы былі:1) забяспечыць умовы для больш хуткага развіцця капіталізму на вёсцы, а значыць, развіцця эканомікі ў цэлым у краіне;
2) раскалоць вёску, стварыўшы клас сельскай буржуазіі і такім чынам паставіць перашкоду на шляху рэвалюцыйнага руху.Сталыпінская рэформа мела наступныя накірункі:1) разбурэнне сялянскай абшчыны і перадача зямлі ў асабістую сялянскую ўласнасць;2) стварэнне водрубаў і хутароў;3) перасяленчаская палітыка.
Усе гэтыя меры азначалі пераход ад прускай да амеры-канскай мадэлі землекарыстання.
1. Указ ад 9 лістапада 1906 г. дазваляў кожнаму гаспада-ру па яго жаданню выйсці з абшчыны і замацаваць у асабістую ўласнасць сваю надзельную зямлю. Санкцыю на гэта павінен быў даць агульны сход сельскай грамады на працягу аднаго месяца з часу падачы заявы.2. Селяніну, што выходзіў з абшчыны, дазвалялася патра-баваць выдзялення зямлі ў адным участку без пераносу сядзьбы (водруб} альбо з пераносам сядзьбы (хутар). Такім чынам, вы-рашалася пытанне аб ліквідацыі цераспалосіцы, якая пераш-каджала прагрэсу сялянскай гаспадаркі. А па ўказу ад 29 мая 1911 г. землеўпарадкавальныя камісіі прымусова пачалі выдзя-ляць сялянам зямлю ў адным участку, штурхаючы іх да перасялення на хутары.3. Адначасова праводзілася перасяленне беззямельных і малазямльных сялян у Сібір і іншыя ускраінныя раёны імперыі. Сяляне, якія пажадалі ў сувязі з малазямеллем перасяліцца за Урал, атрымоўвалі невялікую суму "пад'ёмных" і ссуды на абустройства. У цэлым рэформа развярнулася ў спрыяльных умовах. У Еўропе закончыўся сельскагаспадарчы крызіс, пачалі хутка расці цэны на хлеб. 3 1907 г. Былі адменены выкупныя плацяжы. Ураджайныя гады дазвалялі сялянам прадаваць лішкі хлеба. Такім чынам, якія ж былі вынікі рэформы? За 10 год ажыццяўлення рэформы на надзельнай, казённай і купленай банкам зямлі ў пяці заходніх губернях было створана больш за 12,8 тыс. хутароў. Працэнт створаных на Беларусі хутароў быў вышэйшы, чым у Расіі: 12% супраць 10%. За 1906—1914 гг. з пяці заходніх губерній перасялілася 368 тыс. чалавек, праўда, 11% з іх вярнуліся назад. Рэформа ў значнай ступені садзейнічала развіццю капіталістычных адносін у сельскам гас-падарцы Беларусі. Паскорыўся працэс распаду феадальнай і росту буржуазнай зямельнай уласнасці. Істотна ўзрасла тэхнічная ўзброенасць памешчыцкіх і часткі заможных сялянскіх гаспадарак. Нягледзячы на многія станоўчыя вынікі Сталыпінскай аграрнай рэформы, яна так і не змагла вырашыць аграрнае пы-танне і прадухіліць выспяванне новай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі.