Кіеўскі і Галіцка-Валынцкі летапісы: агульная хар-ка. Гістарычныя звесткі пра пачатак Літоўскага княства ў Галіцка-Валынскім летапісе
У Кіеўскай летапісе адбіліся хітраспляценні межкняжеских адносін, нястомная барацьба прэтэндэнтаў на вялікакняскі стол, жыццё удзельных княстваў і, вядома, гісторыя руска-палавецкага супрацьстаяння. Кіеўскі летапіс - помнік гісторыі і літаратуры Старажытнарускай дзяржавы, складовая частка Іпацьцеўскага спісу. З'яўляецца працягам «Аповесці мінулых гадоў» і папярэдніцай Галіцка-Валынскай летапісе, ахоплівае падзеі 1118-1200 гадоў. Тэкст ўпарадкаваў каля 1200 года ігумен Выдубицкого манастыра ў Кіеве Майсей на аснове летапісных сводак, складзеных пры княжацкіх дварах у розных землях Русі, з пэўнымі скаротамі і дапаўненнямі. Наяўнасць розных аўтараў, неаднолькавы ўзровень іх адукацыі і таленту адбіліся на падыходзе да выкладу падзей, стылі, ацэнках фактаў. Кіеўскі летапіс складаецца з погодовых запісаў, у якія былі ўплецены летапісныя апавяданні, воінскія аповесці пра князях Ігар Алегавіч, Ігару Святаславічаі інш. Распавядаецца таксама пра Ноўгарадзе, Волжскай Балгарыі, Германіі, Чэхіі, Польшчы, Венгрыі. Галоўная тэма Кіеўскай летапісе - Кіеў і Кіеўская зямля, барацьба за стольны град паміж Мономаховичами і Алегавіч, заклікі да яднання Русі ў барацьбе супраць іншаземных заваёўнікаў. У Кіеўскую летапіс ўключаны асобныя летапісныя творы - аповесць пра забойства Андрэя Багалюбскага ў 1174, аповесць аб паходзе Ігара Святаславіча на полаўцаў 1185 і інш. Кіеўскі летапіс - твор амаль асабліва свецкі, царкоўным пытаннях нададзена вельмі мала ўвагі. Яго язык набліжаны да народнай мовы таго часу, з некаторымі царкоўнаславянскімі элементамі, з выкарыстаннем дыялогаў, прыказак, выказванняў гістарычных асоб. Шырока прадстаўлена агульнаўжывальная і ваенная лексіка. Апісанні асобных падзей і характарыстыкі асоб падаюцца даволі маляўніча. Стыль выкладу дзелавой, урачысты.
Галіцка-Валынскі летапіс - летапіс XIII стагоддзя, прысвечаная гісторыі Галіцыі і Валыні. Захавалася ў Іпацьцеўскай летапісным даймаць. Ахоплівае падзеі 1201-1291 гадоў. Лічыцца галоўнай крыніцай па гісторыі Галіцка-Валынскага княства.
Спачатку летапіс складалася з асобных гістарычных аповесцяў. Толькі пры стварэнні агульнай зводу была занесеная храналогія. Па змесце і моўна-стылістычнымі асаблівасцямі Галіцка-Валынскі летапіс дзеліцца на дзве часткі:
1) Галіцкая летапіс (1201-1261), складзеная ў Галіцыі, у аснову якога пакладзена летапісанне часоў князя Данііла Раманавіча Галіцкага;
2) Валы нскі летапіс (1262-1291), складзеная на Валыні, дзе больш адлюстровываюцца падзеі на валынскіх землях у княжанне Васілька Раманавіча і яго сына Уладзіміра.
Невядомыя аўтары Галіцка-Валынскай летапісе (магчыма, дружыннікі) былі ідэйнымі выразнікамі інтарэсаў тых сацыяльных сіл, на якія абапіралася княжая ўлада ў барацьбе супраць буйнога баярства. Асноўны тэкст летапісу пранізвае ідэя адзінства Русі, абарона яе ад знешніх ворагаў. Значнае месца ў Галіцка-Валынскай летапісе займае гісторыя культуры Галіцка-Валынскага княства. Ад папярэдніх старажытнарускіх летапісаў Галіцка-Валынскі летапіс адрозніваецца амаль поўнай адсутнасцю царкоўнай тэматыкі.
Першы пісьмовы ўспамін пра Міндоўга датуецца 1219 годам, калі ў Галіцка-Валынскім летапісе ён называецца адным са старэйшых або малодшых князёў у Літве, якія падпісвалі пагадненьне з Уладзімера-Валынскім княствам. Летапіс — каштоўная крыніца звестак па гісторыі Беларусі. Змяшчае унікальныя звесткі пра Новагародак, Берасце,інш. гарады, пра асобныя помнікі бел. культуры (заснаванне Лаўрышаўскага манастыра, будаўніцтва Камянецкай вежы), пра жыццё i дзейнасць вял. князёў ВКЛ Міндоўга, Войшалка, Трайдзеня, звесткі пра якіх, як мяркуюць некат. даследчыкі, запазычаны з Новагародскага летапісу.
Г.-В. л. — адзіны помнік, у якім даволі шырока асветлены пачатковы этап паліт. аб'яднання бел.-літ. зямель у адзіную дзяржаву, працэс утварэння ВКЛ, паказана складанасць гэтага прагрэсіўнага гіст. працэсу. Падзеі ў летапісе пададзены з пункту погляду інтарэсаў галіцка-валынскіх князёў, месцамі тэндэнцыйна, але звесткі ў цэлым адпавядаюць гіст. сапраўднасці. Летапіс быў шырока вядомы на бел. землях, паслужыў крыніцай i ўзорам для бел.-літ. хронік 16 ст. Асобныя яго сюжэты выкарыстаў аўтар «Хронікі Вялікага княства Літоўскага i Жамойцкага», звесткі пра Міндоўга і Войшалка былі перакладзены на стара-бел. мову i ўключаны ў Хроніку Быхаўца. Гэты летапіс садзейнічаўт таксама пераадоленню традыцыйнай пагадовай формы выкладання падзей у бел.-літ. агульна-дзярж. летапісанні i станоўча паўплываў на развіццё бел. гіст. прозы i гістарыя-графіі позняга сярэдневякоўя i эпохі Адраджэння.
9. Гіпотэзы пра полацкае летапісанне. Меркаванні пра яго характар и мастацкія асаблівасці. Гістарычныя звесткі…
Летапісанне полацкай зямлі да нашага часу не захавалася, аднак верагодна, што яшчэ ў часы саражытнасці Полацкі летапіс адлюстроўваўся ў Кіеўскім. 2 Гіпотэзы:
1. Звесткі па гісторыі Полацка трапілі ў Кіеўскі летапіс з Чарнігава;
2. Звесткі па захаваным фрагменце: полацкае летапісанне: мясцовае, свецкае, не агульнадзяржашны, а княскі хар-ар.
Летапісанне Полацка не выходзіць за мяжы агульнай тэндэнцыі.
10. “Слова пра паход Ігаравы” як помнік агульнаславянскай літаратуры. Беларускія матывы “Слова…”
Дзесьці ў 1185 – 1187 гг. верагодней за ўсе ў Кіеве ўзнік твор, які стаў найвышэйшым дасягненнем старажытнарускай літаратуры, шэдэўрам сусветнай паэзіі эпохі Сярэднявечча – “Слова пра паход Ігаравы”. Гэта праца прысвечана гістарычна сапраўдным падзеям, у ім дзейнічаюць рэальныя гістарычныя героі. Аднак аўтар адлюстраваў свой час і гістарычную мінуўшчыну роднай зямлі не як летапісец, а як сапрадны паэт. Яго твор – не храналагічна паслядоўны, дакументальна дакладны выклад падзей, а цэласная серыя яркіх, як бы выхапленых з самога жыцця малюнкаў. Яго апавяданне эмацыянальна афарбавана, ліра-эпічнае паводле характару. Гаворка пра сучаснае дапаўняецца аўтарскімі адступленнямі і разважаннямі пра мінулае Русі, напоўненымі глыбокай трывогай за яе будучыню.
У цэнтры твора – апісанне пахода князя Ігара на полаўцаў. Паэт услаўляе гераізм і рыцарскую доблесць старажытнарускіх воінаў. Апавядаючы галоўнага героя як храбрага і мужнага воіна, для якога вышэй за ўсе рыцарскі гонар і слава, аўтар “Слова” адначасова дакарае яго за паспешлівасць і самаўпэўненасць, за тое, што ен выступіў у паход, не параіўшыся з іншымі, больш моцнымі князямі, і без іх вайсковай падтрымкі. Паэтычная аповесць пра паход на полаўцаў удзельнага рускага князя перарастае ў пранікненае і ўсхваляванае слова пра Радзіму, пра лес усей Рускай зямлі, у якім глыбока выявіўся сапраўдны грамадзянскі патрыятызм аўтара, яго шырокі гістарычны кругагляд, дзяржаўная і народная мудрасць. Прычыны няўдачы паходу Ігара аўтар бачыць у агульных сацыяльна-палітычных абставінах, якія складаліся на ўсходнеславянскіх землях. Ен асуджае аднаго з галоўных пачынальнікаў мясцовага сепаратызму, саюзніка полаўцаў чарнігаўскага князя Алега.
Твор вылучаецца незвычайным багаццем і першароднай свежасцю мастацкіх малюнкаў, фарбаў, вобразаў, паэтычнай мовы, здзіўляючай емістасцю зместу. У ім жыве ўся Русь, якая фактычна з’яўляецца галоўным героем паэмы. Аўтар стварыў яркія, запамінальныя вобразы старажытнарускіх князеў. Тут і родны брат Ігара Усевалад, і ўсемагутны Яраслаў Асмамысл Галіцкі.
Невядомы аўтар 12 ст. стварыў таксама надзвычай прывабны, вельмі паэтычны вобраз рускай жанчыны. У славутым плачы Яраслаўны з вялікай мастацкай сілаю, са здзіўляючай цеплынею і праўдзівасцю перададзены яе глыбокія перажыванні і пачуцці.
У шэрагу найлепшых – старонкі, прысвечаныя Полацкай зямлі, Полацку, яго князям, якія былі актыўнымі ўдзельнікамі складанага ўнутрыпалітынага жыцця Старажытнай Русі.Паэт згадвае Полацкага князя Ізяслава Васількавіча.
Асаблівае месца ў паэме займае вобраз нястомнага і непакорлівага Усяслава, полацкага князя, які свае доўгае і бурлівае жыцце аддаў настойлівай барацьбе за ўмацаванне палітычнай магутнасці і незалежнасці Полацкага княства. Мудрым і дзейным паказаны Усяслаў Чарадзей на вялікакняжацкім троне ў сталіцы Кіеўскай дзяржавы, на які ен быў узведзены воляю народа. Аўтар асуджае сучасных яму полацкіх князеў, але з вялікай сімпатыяй і са спачуваннем ставіцца да Усяслава Полацкага і падае яго вобраз у духу вусна-паэтычных традыцый, як легендарнага, авеянага ўсенароднай славай героя.
Узгадваецца фауна: тур, гепард, зязюля, воран і г.д. Сярод міфалагічных багоў Дажбог, Сварог, Траян, Хорс.Узгадваюцца Мінскія землі, Няміга.
Мастацкая сістэма паэмы звязана з фальклорам, з народнымі язычніцкімі ўяўленнямі. Яна насычана народнай сімволікай, вобразамі славянскай міфалогіі. Паэтычныя вобразы “Слова” вылучаюцца быгаццем асацыяцый, свежасцю і самабытнасцю. Яны грунтуюцца на тонкіх назіраннях над жыццем прыроды, працоўнай практыкай чалавека, воінскім побытам і сення здзіўляюць нас сваей дакладнасцю, трапнасцю і мастацкай смеласцю.
Створанае 800 галоў таму назад геніяльным майстрам мастацкага слова, яно і сення жыве, хвалюе і захапляе нас.
Паэма перакладзена на шматлікія мовы народаў свету. Першым у беларускай літаратуры да “Слова” звярнуўся Багдановіч, які ў 1910 г. пераклаў урывак пра полацкага князя Ізяслава. Поўныя пераклады паэмы на сучасную беларускую мову ўпершыню зрабілі Купала і Гарэцкі.
Таленавіты ідакладны пераклад гэтага твора на беларускую мову зрабіў у 1984 г. Барадулін.