Пачатак індустрыялізацыі. урбанізацыйныя працэсы
Структурная і тэхнічная перабудова, паглыбленне спецыялізацыі прамысловасці.К пачатку XX ст. у Беларусі быў завершаны прамысло-ва-тэхнічны пераварот, і ў асноўных галінах прамысловасці і транспарту канчаткова зацвердзілася перавага машыннай індустрыі. Пачаўся працэс далейшага ўдасканальвання фабрычна-заводскай вытворчасці. Кожны год толькі ў Мінскай губерніі некалькі дзесяткаў прадпрымальнікаў звярталіся да фабрычнай інспекцыі за дазволам на ўсталяванне паравых катлоў.
У паліўна-энергетычным балансе Беларусі усё большая роля пачала на-лежаць каменнаму вугалю, а магутнасці паравых катлоў сталі выкары-стоўвацца і для вытворчасці электраэнергіі.
____________________
1 Дубровский СМ. Столыпинская земельная реформа. С.544.
2 История СССР с древнейших времен до наших дней. М., 1968. Т. 6. С.350.
Тэмпы тэхнічнага пераўзбраення ў сельскай мясцовасці не надта састу-палі гарадам, а па росту нават перавышалі гарадскія паказчыкі. Так, калі ў 1901 г. у пяці беларускіх губернях налічвалася 1321 фабрычна-заводскі кацёл 1165 сельскагаспадарчых паравых катлоў, то к 1914 г. колькасць фаб-рычна-заводскіх катлоў узрасла ў 1,7 раза (2267 штук), а сельскагаспадарчых - у 3,3 раза (545 штук)1.
3 1900 па 1913 г. колькасць прадпрыемстваў цэнзавай прамысловасці павялічылася з 799 да 1280, г. зн. на 60,2 %2. Побач з фабрыкамі і заводамі, як іраней, працягвалі сваю дзейнасць шматлікія мануфактуры, дробныя прад-прыемствы, майстэрні. Яны больш арыентаваліся на мясцовага спажыўца і ў значнай ступені залежалі ад перападаў эканамічнай кан'юнктуры.
Пры захаванні той галіновай структуры вытворчасці, якая склалася ўБеларусі ў XIX ст., амаль у кожнай галіне адбываліся перамены. Па-першае, больш рэзка вызначылася роля адносна буйных прадпрыемстваў - лідэраў у сваей галіне, як старых (але значна мадэрнізаваных), так і пабудаваных на-нава. Па-другое, ва ўсіх галінах ішла і тэхналагічная перабудова, назіраўся рост энергаўзбраення праз укараненне не толькі паравых рухавікоў, але і ру-хавікоў унутранага згарання і электрарухавікоў. Гэты працэс ахапіў не толькі буйныя, але і параўнальна невялікія прадпрыемствы, напрыклад дру-карні і тыпалітаграфіі. Уладалынік друкарні ў Рэчыцы А. Шымановіч пачаў справу ў 1889 г., маючы ручны друкарны станок. У1912 г. гэта прадпрыемст-ва ўжо мела нафтавы рухавік, пяць хуткадрукавальных машын, электрыч-ную дынамамашыну і выконвала заказы з 34 губерняў і Вобласці Войска Данскога3.
Пра якасныя змены ў эканоміцы Беларусі пераканаўча сведчыць ста-новмшча ў лясной справе. Паралельна з вывазам сырога лесу ў' Беларусі ўзнікла шматгаліновая прамысловасць на базе выкарыстання лясных рэ-сурсаў. Лідэрам папяровай прамысловасці заставалася Добрушская фабры-ка (у 1913 г. яе вытворчасць складала 10 тыс. т паперы на суму 3 млн руб. пры 1400 рабочых). Значнымі вытворчымі паказчыкамі вызначаліся папяровая фабрыка акцыянернага таварыства ў Шклове і фабрыка "Сюна" у Ле-пельскім павеце.
_________________________
1 Падл1чана па: Документы и материалы по истории Белоруссии (1900-1917 гг.). Мн., 1УЭО.
2 Экономика Белоруссии в эпоху империализма. 1900-1917. Мн., 1963. С.17.
3 Паровая типография А.Г. Шимановича в г. Речице. 1889-1913. Очерк развития. Б.м., б.г.
Вытворчасць шпалер была сканцэнтравана ў Мінску. Напярэдадні Пер-шай сусветнай вайны тут налічваліся чатыры шпалерныя фабрыкі.
Адным з буйнейшых прадпрыемстваў у лесахімічнай прамысловасці Расійскай імперыі быў Выдрыцкі завод сухой перагонай драўніны ў Ар-шанскім павеце (у 1913 г. выраблена прадукцыі на 500 тыс. руб. пры 540 рабочых).
Высокатэхналагічнай вытворчасцю, дзе беларускім прадпрыемствам належала значнае месца, быу выраб запалак. Запалкавыя фабрыка мелася ў Гонску, Барысаве, Нова-Барысаве, Мазыры, Слоліне, Рэчыцы, Навабеліцы, Койдана-ве, Вішневе, Бабруйску. Некалькі даволі буйных прадпрыемстваў выраблялі запалкавую саломку, якая знаходзіла збыт і за межамі беларускіх губерняў.
Вынаходніцтва фанеры прывяло да ўзнікнення на рубяжы Х1Х-ХХ стст. шэрагу спецыялізаваных фабрык і асобных цэхаў на лесаапрацоўчых заводах Беларусі. Практычна манапольнае становішча ў Расійскай імперыі мела Пінская шавецка-шпілечная фабрыка, якая належала сямейству Лур'е1.
Патрэбы чыгунак абслугоўвалі шпалапракатныя заводы, буйнейшыя з якіх дзейнічалі на станцыі Лунінец (заснаваны у 1902 г., у 1910 г. -налічвалася 135 рабочых, выраблена прадукцьі на 115 тыс. руб.) і ў Мазыры (у 1910 г. - 334 рабочых, кошт прадукцыі - 216 тыс. руб.).
Апроч лесу, другі традыцыйны беларускі тавар - лён - таксама пачаў выступаць на рынку не толькі ў якасці першапачатковай сыравіны. 3 1900 г. выраб ачэсанай суровай і бялёнай ільняной пражы пачала льнопрадзільная фабрыка "Дзвіна" ў Віцебску (у 1910 г. - 1100 рабочых, 3 рухавіка ў 1750 к.с, вытворчасць - 120 тыс. пудоў ільняной пражы на 1500 тыс. руб.)2. Другая буйная льнопрадзільная фабрыка была заснавана ў 1902 г. у сяле Высачаны Аршанскага павета (у 1910 г. - 477 рабочых, 4 рухавіка ў 440 к.с, вытворчасць - 445 тыс. руб.)3.
Адкрыццё ў 1901 г. ткацкай фабрыкі ў мястэчку Дуброўна (Горацкі павет) па вырабу баваўняных, шаўковых і джутавых тканін (у 1910 г. - 488 рабочых, вытворчасць на суму 622,6 тыс. руб.)4 прывяло да структурных змен у тэкстыльнай прамысловасці, у выніку чаго доля суконных прадпрыемстваў скарацілася. Працягвалі дзейнічаць Альбярцінская (Слонімскі павет) і Ляхозвянская (Навагрудскі павет) шоўкакруцільныя фабрыкі.
У шкляной прамысловасці разгарнулася вытворчасць хрустальнага і лямпавага шкла, шкляных электраізалятараў. На заводзе ў Альбярціне (Слонімскі павет) у 1913 г. пачаўся выраб электралямпачак5.
У харчасмакавай прамысловасці буйнейшым прадпрыемствам застава-лася Гродзенская тытунёвая фабрыка Шэрашэўскага (у 1913 г. - 1400 рабочых, вытворчасць на 3,5 млн руб.). Разам з тым менавіта ў гэтай галіне назіраўся самы нізкі ўзровень канцэнтрацыі вытворчасці6. Колькасць віна-курных заводаў некалькі паменшылася, але іх вытворчасць узрасла за кошт узбуйнення прадпрыемстваў і паляпшэння тэхналогій напярэдадні Пер-
_________________________
1 НГАБ, ф.21, воп.1, спр.54, арк.265; Хорош И. По промышленной черте оседлости // Книжки "Восхода". 1901. №10. С.26-27.
2 Список фабрик и заводов России. 1910 г. СПб., 1910. С.90.
3 Там жа. С.94. * Там жа. С. 18.
5 Экономика Белоруссии в эпоху империализма. 1900-1917. С.47.
6 История рабочего класса Белорусской ССР. Т.1. С.145.
шай сусветнай вайны Мінская губерня выйшла на першае месца ў Расійскай Імперыі па вытворчасці спірту1.
Акцыянерны каттал іманапалістычныя аб'яднанні. Банкаўская справа і крэдытна-фінансавая Сістэма.Хаця акцыянерныя кампаніі вядомы ў эканоміцы Беларусі яшчэ з першай паловы XIX ст., дастаткова прыкметнай эканамічнай з'явай яны сталі толькі на рубяжы стагоддзяў. Справа ў тым, што агульная тэндэнцыя на ўзбуйненне прамысловасці, гандлю і транспарт-ных прадпрыемстваў патрабавала буйных інвестыцый, якія прыходзілі ў форме "калектыўнага" (акцыянернага і паявога) капіталу. Пры гэтым фінансавыя сродкі канцэнтраваліся не толькі ў дзяржаўных, але і ў прыват-ных акцыянерных камерцыйных банках. Разам з акцыянернымі кампаніямі дзейнічалі таварыствы на паях, вельмі набліжаныя да іх па эканамічных функцыях і ўплыву на развіццё эканомікі. У адносінах да акцыянерных та-варыстваў і таварыстваў на паях заканадаўства Расійскай Імперьі прытрымлівалася канцэсійнага (дазвольнага) прынцыпу2.
Акцыянерна-паявыя прадпрыемствы меліся ва ўсіх галінах беларускай эканомікі, у першую чаргу там, дзе ўзнікала патрэба хуткай мабшізацьй фінансавых сродкаў. Гэта маглі быць як сярэднія прадпрыемствы, так і буй-ныя фабрыкі і заводы, прадпрыемствы транспартнай і камунальнай сфер. Да ліку першых адносіўся завод у мястэчку Прапойск (Быхаўскі павет), які быў заснаваны ў 1906 г. і належаў таварыству Паўночна-Заходняй канат-на-дротавай вытворчасці3, а таксама Акцыянернае таварыства фабрыкі кан-торскіх кніг, пераплётных вырабаў і тыпалітаграфіі "Браты 1.1 М. Харыны", што дзейнічала з 1902 г. у Гродне .
Менавіта ў форме акцыянернага капіталу ў эканоміку Беларусі ішлі най-больш буйныя замежныя інвестыцыі: бельгійскія акцыянерныя таварыствы з'яўляліся ўладальнікамі Віцебскага трамвая і льнопрадзільнай фабрыкі "Дзвіна", французскаму капіталу належалі дзве шоўкакруціліныя фабрыкі і фабрыка грабянёў у Мінску.
Беларусь ніколі не саступала іншым рэгіёнам Расійскай Імперыі па сту-пені канцэнтрацыі і акцыяніравання капіталу ў тых галінах прамысловасці, дзе мела развітую фабрычна-заводскую вытворчасць. Напрыклад, у запал-кавай прамысловасці Расійскай Імперыі ў 1912 г. налічвалася сем акцыянерных прадпрыемстваў з агульным капіталам у 4500 тыс. руб., у тым ліку дзве запалкавыя фабрыкі Беларусі - "Прагрэс-Вулкан" і "Маланка", абедзве з ак-цыянерным капіталам па 300 тыс. руб.1 Такім чынам, беларускім прадпры-мальнікам належала прыкладна 13 % агульнарасійскага акцыянернага капіталу ў запалкавай прамысловасці.
Сведчаннем канцэнтрацыі і манапалізацыі вытворчасці стала з'яуленне сіндыкатаў і манапалістычных аб'яднанняў. У 1905 г. быў створаны сінды-кат кафельных заводчыкаў у Копысі, у 1906 г. - сіндыкат піваварных завод-чыкаў паўночна-заходняга краю ў Оршы, у 1911 г. - сіндыкат "Продакон", куды ўвайшлі ўладальнікі канвертавых фабрык Брэста, Вільні і Адэсы, пры-чым яго праўленне размяшчалася ў Мінску. У чэрвені 1905 г. у Мінску пры
________________________
1 Бешькин Х.Ю. Сельскохозяйственный рынок Белоруссии. 1861-1914 гг. С.198.
Предпринимательство и предприниматели России от истоков до начала XX века. М., 1997. С.77-78.
3 Список фабрик и заводов России. 1910 г. СПб., 1910. С.100.
4 Указатель действующих в Империи акционерных предприятий. СПб., 1903. С.174.
5 Промышленность и торговля. 1914. №9 (153). С.496.
аддзяленні Паўночнага банка быў створаны "Камітэт запалкавых фабры-кантаў Заходняга краю"1. Праз тры гады беларускія запалкавыя фабрыкі ўвайшлі ў склад новаўтворанага "Рускага таварыства запалкавага гандлю"2. Часам здаралася, што беларускія прадпрымальнікі былі ініцыятарамі агульнарасійскіх манапольных аб'яднанняў. Так, князь Друцга-Сакалінскі быў сярод тых, хто ў 1912 г. стварыў трэст дрожджа-вінакурных заводаў, у якія пер-шапачаткова ўвайшло Збпрадпрыемстваў загульнымкапіталаму 15 млн руб.3
У канцы XIX - пачатку XX ст. у Беларусі склалася дастаткова зладжаная сістэма крэдытна-банкаўскіх устаноў, як дзяржаўных, так і прыватных. Яна паспяхова абслугоўвала патрэбы дзяржавы і рыначнай эканомікі. На чале гэ-тай сістэмы, як і раней, стаяў Дзяржаўны банк і яго губернскія аддзяленні. Праз Дзяржаўны банк ажыццяўлялася і камерцыйнае крэдытаванне. На-прыклад, паводле падлкау 3. Шыбею, у 1909 г. агульная сума крэдытаў Мінскага аддзялення Дзяржбанка (2,8 млн руб.) размяркоўвалася наступным чынам: лясная справа - 46,9 %, грашовыя аперацыі -18,9, мясцовы гандаль -17,3, фабрычна-заводскія прадпрыемствы - 14,0, сельская гаспадарка - 2,9 %4.
Сістэма прыватнага банкаўскага камерцыйнага крэдыту ў Беларусі складалася з Мінскага камерцыйнага банка і філіялаў акцыянерных банкаў небеларускага паходжання, часцей за ўсе пецярбургскага ці маскоўскага. Мінскі камерцыйны банк перажываў перыяд працяглага крызісу. Кошт яго акцый на Пецярбургскай біржы ў 1899-1906 гг. знізіўся з 325 да 200 руб. Пры гэтым з 1905 г. іх продаж вёўся ніжэй за намшальную цану ў 250 руб.5 3 1906 г. колькасць аперацый банка значна паменшылася. 31 ліпеня 1908 г. агульны сход акцыянераў вырашыў пачаць ліквідацыю спраў. 315 красавіка 1912 г. актывы і пасівы Мінскага камерцыйнага банка перайшлі да Азова-Данскога банка6.
Крах Мінскага камерцыйнага банка не прывёў да распаду ўсёй крэдыт-на-банкавай сістэмы рэгіёна. У Беларусі мелася дастаткова шырокая сетка банкаўскіх устаноў. На працягу 1870-1914 гг. у 14 населеных пунктах Бела-русі дзейнічала 57 мясцовых банкаў і аддзяленняў банкаў, праўленне якіх раз-мяшчалася па-за яе межамі. Асаблівасцю іх развіцця ў 1900-1914 гг. было тое, што колькасць улжова-ссудных аперацый прыватных камерцыйных банкаў і іх філіялаў узрасла ўдвая і склала прыкладна палову крэдытаў, у той час як колькасць крэдытаў губернскіх аддзяленняў Дзяржбанка паменшылася амаль што у 3,5 раза і склала крыху больш чым 15 % ад агульнай колькасці ўсіх крэдытаў7.
Галоўнымі дзеючымі асобамі ў галіне камерцыйнага крэдыту выступалі банкіраўскія дамы і канторы. Іх уладальнікі нярэдка спалучалі банкаўскія
______________________
1 Экономика Белоруссии в эпоху империализма. 1900-1917. Мн., 1963. С.22, 23; Шибеко З.В. Минск в конце XIX - начале XX в. С. 18.
2 НечуятовП.Я. Спичечная промышленность дореволюционной России. Л., 1956. С.39-40.
3 ПогребинскийА.П. Государственно-монополистический капитализм в России. М., 1959. С.38.
4 Шибеко З.В. Минск в конце ХIX - начале XX в. С.51.
5 Русские банки. Справочные и статистические сведения о всех действующих в России
государственных, частных и общественных кредитных учреждениях (Год четвертый). СПб., 1908. С.60-61.
6 Шибеко З.В., Шибеко С.Ф. Минск: Страницы жизни дореволюционного города. Мн., 1990. С.273; Экономика Белоруссии в эпоху империализма. 1900-1917. Мн., 1963. С.317.
7 Тимошенко В.В. Кредитная система Белоруссии в начале XX в. // Исторические записки. М., 1965. Т.78. С.65-66
аперацыі з вядзеннем гандлю, бо валодалі прамысловым прадпрыемствам. На студзень 1910 г., паводле даных Міністэрства фінансаў, у Расійскай Імпе-рьі налічвалася 287 банкаўскіх кантор. Першае месца па іх колькасці зай-малі літоўска-беларускія губерніі (99), потым ішлі польскія (42) і паўднёвыя (33) губерні1. Дробныя крэдыты магчыма было атрымаць праз таварыства 3"заемнага крэдыту іпазыка-ашчадныя касы.
Транспарт і шляхі зносін. Пасля некаторага перапынку ў Беларусі зноў пачалося інтэнсіўнае чыгуначнае будаўніцтва. Як і раней, яно вялося з улікам палітычных стратэгічных інтарэсаў Расійскай Імперыі, але ў Мірны час чыгункі працавалі менавіта на беларускую эканоміку і з'яўляліся яе сістэмаўтваральнай часткай.
У 1902 г. у выніку будаўніцтва чыгункі Віцебск-Жлобін Магілёў апошнім з беларускіх губернскіх гарадоў атрымаў чыгуначную сувязь. На поўдні Беларусі ўзнік Жлобінскі чыгуначны вузел. Адразу пасля гэтага пачалося будаўніцтва чыгуначнай лініі Полацк-Сядлец (590 вёрст). Яна прайшла праз Вілейку, Маладзечна, Ліду, Маеты, Ваўкавыск, Свіслач і ў 1907 г. была здадзена ў эксплуатацыю.
Характэрнай рысай таго часу стала будаўніцтва чыгуначных адгаліна-ванняў ад асноўных магістралей для абслугоўвання мясцовых патрэб. Гэта былі чыгуначныя веткі Асіповічы-Старыя Дароп-Урэчча, Вярэйцы-Градзянка, Васілевічы-Хойшга. Адначасова ішла мадэрнізацыя ўжо існуючых чыгуначных ліній, будаўніцтва дадатковых пуцей, чыгуначных станцый і прыпыначных пунктаў.
Таксама не спыняліся і мясцовыя ініцыятывы па будаўніцтву чыгунак. Так, у 1909-1910 гг. праводзіліся дэталёвыя пошукі трасы Бранск-Магілёў, Рослаўль-Магілёу, Магілёў-Мінск-Гродна. Праект атрымаў назву "Беларуская чыгунка". Яна павінна была адкрыць доступ да прамога чыгуначнага шляху зносін такім старажытным беларускім гарадам і мястэчкам, як Хомск, Клімавічы, Чэрыкаў, Чавусы, Беразяно, Ігумен, Карэлічы, На-вафудак, Дзятлава2. У куменскім павеце мясцовыя памешчыкі і прамыс-лоўцы ў 1902 і1911 гг. двойчы хадайнічалі аб будаўніцтве чыгуначных ліній Барысаў-Ігумен-Мар'іна Горка іІгумен-Смілавічы-Мінск .
У 1901-1913 гг. увайшло ў эксплуатацыю амаль 30 % чыгуначнага па-латна, якое мелася ў Беларусі напярэдадні Першай сусветнай вайны. У 1913 г. насычанасць Беларусі чыгункамі была ў 1,8 раза вышэй, чым па Еурапейскай частцы Расійскай Імперыі4.
Рэйкавы транспарт паскорыў прагрэс паштовай сувязі, якая стала больш маштабнай. Разам з тэлеграфам пачаў ужывацца і тэлефон. У 1910 г. тэлефонную сувязь мелі 12 беларускіх гарадоў (усе губернскія, а таксама Быхаў, Бабруйск, Барысаў, Гомель, Горкі, Пінск, Рэчыца, Слонім)5. Першай беларускай тэлефоннай міжгародняй лініяй стала лінія Мінск-Барысаў.
Водныя шляхі зносін пасля доўгатэрміновага перапынку, у выніку развіцця чыгуначнага транспарту ў пачатку XX ст. зноў прыцягнулі да сябе ўвагу. Быў дэталёва распрацаваны праект Чарнаморска-Балтыйскага водна-
_______________
1 АнаньичБ.В. ПравовоеположениебанкирскихзаведенийвРоссии(1800-егоды- 1914г.)// Социально-экономическое развитие России. М., 1986. С.213.
2 Тигенгаузен Ф.Г. Проект сооружения железнодорожных линий Брянск-Могилев, I ославль-Могилев, Могилев-Минск и Минск-Гродно по изысканиям, произведенным в -909 г. 2. Часть техническая. СПб., 1910. С.1, 3.
3 НГАБ, ф.327, воп.1, спр.22, арк.10-10 ад.; спр.1412, арк.22.
4 Экономика Белоруссии в эпоху империализма. 1900-1917. С.195.
5 Города России в 1910 году. СПб., 1914. С.102-103.
га шляху (Херсон- Рыга), часткай якога павінна была стаць рэканструява-ная Бярэзінская водная сютэма. Існавалі планы перабудовы іншых бела-рускіх водных шляхоў. Напярэдадні Першай сусветнай вайны ў паўноч-на-заходніх губернях на 1 тыс. квадратных вёрст прыходзілася 46 вёрст водных шляхоў у той час як па 50 губернях Еурапейскай Расіей гэты паказ-чык складаў прыкладна 19 вёрст1.
Водныя і сухапутныя шляхі зносін, як і раней, знаходзіліся ў падпарад-каванні акругоў. 3 1901 г. Ковенская акруга шляхоў зносін у сувязі з пераво-дам яе галоўнага ўпраўлення ў Вільню атрымала назву Віленскай. У сферу яе дзейнасці ўваходзілі Віленская, Віцебская, Гродзенская, Ковенская і Мінская губерні. Магілёўская губерня адносілася да Кіеўскай акруг шляхоў зносін. Усяго ў паўночна-заходніх губернях у 1913 г. на 1000 квадратных вёрст прыходзілася прыкладна 322 вярсты грунтова-шашэйных дарог2.
Новым сродкам транспарту стаў аўтамабіль. У 1909-1914 гг. некаторыя беларускія гарады і населеныя пункты звязвалі рэгулярныя аўтамабільныя маршруты3.
Знешні і ўнутраны гандаль.Гандаль у Беларусі ў пачатку XX ст. адлюст-роўваў як пашырэнне рэцыянальнага, унутрыбеларускага рынку, так і яго цесную сувязь з агульнарасійкім і замежнымі, у першую чаргу заход-нееурапейскімі, рынкамі
Мясцовая прамысловасць паспяхова забяспечвала насельніцтва таварамі. Прычым калі попыт заможных слаёў грамадства ў нейкай ступені забяспеч-ваўся і прывазнымі таварамі, то беларускі селянін аддаваў перавагу тайным рамесна-саматужным мясцовым вырабам. Гэта стварала эканамічны падму-рак для досыць трывалага захавання традыцый рамеснай вытворчасці. У такіх умовах гандаль і мясцовая прамысловасць выбіралі для сябе аптымальныя ва-рыянты развіцця, што рабіла рыначныя адносіны больш трывалымі
У цэлым Беларусь мела экспартна арыентаваную эканоміку. Па-раней-шаму па агульных паказчыках пераважаў вываз сельскагаспадарчай прадукцыі і лесаматэрыялаў. Разам з тым адбыліся змены ў структуры экспарту. Устойлівым попытам на знешнім рынку сталі карыстацца не толькі бела-руская сыравіна (лён, мяса і жывёла, птушка, яйка, сыры лес), але і вырабы сельскагаспадарчай прамысловасці (масла, сыр, крухмал), а таксама фабрычна-заводскай вытворчасці (папера, запалкі, шыльная пража, ап-рацаваныя скуры). Як і раней, Беларусь заставалася раёнам развітога віна-курства, чыя прадукцыя перавышала патрэбу мясцовага рынку і ў значнай колькасці ішла за межы беларускіх губерняў.
У пачатку XX ст. Беларусь цалкам пераўтварылася ў раён увозу збожжа-вых грузаў. Вываз збожжа за мяжу быў нязначны. Асноўная маса беларускага збожжа шла на ўнутраны рынак для спажывання мясцовым насельніцтвам і на патрэбы вінакурнай і піваварнай прамысловасці. Захоўваўся стабільны попыт на беларускі лён. У 1901 -1913 гг. на Беларусь прыходзілася 10,4 % усе-расійкага вывазу льновалакна. Штогод вывозілася каля 1530 тыс. пудоў льнянога семя4.
Вываз малочных прадуктаў (у сярэднім за год) у 1911-1913 гг. у параўнанні з 1901-1905 гг. павялічыўся больш чым у два разы, з 261 тыс.
_____________________
1 Моравский А. Экономическое положение Литвы и Белоруссии. М., 1918. С.18.
2 Там жа.
3 Киштъшов А., Козлов Л. Автомобиль на Беларуси. 100 лет. Мн., 1996. С.31-34.
4 Бейлъкин Х.Ю. Сельскохозяйственный рынок Белоруссии. 1861-1914 гг. С.188.
пудоў да 538,5 тыс. пудоў. У 1901-1913 гг. з Беларусі штогод вывозілася прыкладна 40-50 тыс. галоў жывёлы1.
Большая частка вывазной прадукцыі жывёлагадоўлі ішла ў Польшчу, Германію, Пецярбург, Рыгу і іншыя буйныя гарады. Але галоўным месцам збыту ўсёй сельскагаспадарчай прадукцыі з'яўляўся мясцовы рынак, што выразна сведчыла аб даволі высокім для таго часу ўзроўні развіцця прамыс-ловасці і працэсаў урбанізацыі ў Беларусі.
Буйны, аптовы гандаль канчаткова зацвердзіўся як выключна гарадская з'ява. Ва ўмовах інтэнсіўнага тавараабмену ў Беларусі мясцовыя гарады і асобныя мястэчкі, набліжаныя па сваіх памерах і ролі да гарадоў, асабліва тыя, што сталі чыгуначнымі вузламі, набывалі выразную гандлёвую функцыю. Гэта дапамагала ім узмацняць эканамічнае ўздзеянне на сельскія ва-коліцы, звязваць у адзіны рыначны вузел асобныя паселішчы і мясціны2.
Прынцыпова новай з'явай у арганізацыі гандлю стала ўзнікненне бірж. У 1904 г. быў зацверджаны статут Мінскай лясной біржы. У 1906 г. пачала дзейнічаць Гродзенска-Тібаўская гандлёва-прамысловая біржаваяарцель, з 1912 г. - Віцебская гандлёвая біржа (адна з 18 гандлёвых бірж Расійскай Імперыі, што мелі дачыненне да гандлю льном)3.
Буйныя прадпрыемствы мелі свае гандлёвыя аддзяленні ў розных гара-дах. Напрыклад, у 1914 г. Добрушская папяровая фабрыка мела прад-стаўніцтвы ў Мінску, Вільне, Варшаве, Кіеве, Адэсе, Елізаветградзе, Расто-ве-на-Доне, Саратаве, Харкаве4. Шырокай наладжанай сістэмай збыту ка-рысталіся запалкавыя фабрыкі.
Ростгарадоў і развіццёкамунальнай гаспадаркі. Урбанізацыя - най-больш паказальнае сведчанне пашырэння і ступені развіцця індустрыяльнага грамадства. На рубяжы Х1Х-ХХ стст. меліся ўсе эканамічныя падставы для ўрбанізацыі Беларусі, г. зн. у першую чаргу для павелічэння колькасці гандлёва-прамысловага насельніцтва за кошт земляробчага. Працэс урбанізацыі знаходзіў сваеё адлюстраванне ў росце гарадскіх паселішчаў, кан-цэнтрацыі насельніцтва і асабліва ў буйных гарадах, у распаўсюджанені рыс гарадскога жыцця на ўсю сетку населеных пунктаў.
Усяго ў Беларусі перад пачаткам Першай сусветнай вайны налічвала-ся 45 гарадоў. Захоўвалася старая градацыя гарадоў на чатыры губернскія (Віцебск, Гродна, Магілёў, Мінск), 31 павятовы (Ашмяны, Бабруйск, Ба-рысаў, Брэст, Вілейка, Ваўкавыск, Гомель, Гарадок, Горкі, Дрыса, Ггумен, Клімавічы, Кобрын, Лепель, Лща, Мазыр, Мсціслаў, Навагрудак, Орша, Пінск, Полацк, Пружаны, Рэчыца, Рагачоў, Слонім, Слуцк, Стары Быхаў, Сянно, Чавусы, Чэрыкаў) 110 пазаштатных (Адэльск, Бабшавічы, Відзы, Докшыцы, Друя, Копысь, Нясвіж, Радашковічы, Смаргонь, Сураж).
Гарадавое палажэнне 1892 г. распаўсюджвалася ў поўным аб'ёме на 15 гарадоў (Бабруйск, Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Мінск, Магілёў, Исцклау, Орша, Пінск, Полацк, Рагачоў, Слонім, Чавусы, Чэрыкаў). Астатнія 30 з-за недастатковасці гарадскіх сродкаў і гандлёва-прамысловага развіцця атрымалі згаданае палажэнне ў спрошчаным выглядзе (без абран-гя гарадскіх дум, а тольга ўпраў).
1 Бейлькин Х.Ю. Сельскохозяйственный рынок Белоруссии. 1861-1914 гг. С.203,
2ШыбетЗ.ГарадыБеларуа(60-ягадыXIX-пачатакXXстагоддзяу). С.119,122-125.
3 Бейлькин Х.Ю. Сельскохозяйственный рынок Белоруссии. 1861-1914 гг. С.224.
4 РДГА, ф.117, воп.1, спр.52, арк.42 ад.
Да 80 % гарадскога жыллёвага фонду складалі аднапавярховыя жы-лыя дамы. Найвышэйшы паказчык каменнай забудовы, паводле даных за 1910 г. (ад 40 да 47 % усёй забудовы), назіраўся ў Гродне, Брэсце і Лідзе1. Вадаправод у 1910 г. быў у сямі гарадах - чатырох губернях, а таксама Гомелі, Мазыры і Слоніме. У Мінску дзейнічала конка, у Віцебску - трамвай. Напярэдадні Першай сусветнай вайны былі распрацаваны планы ажыццяўлення трамвайнага руху ў Бабруйску, Брэсце, Гомелі, Гродне, Мінску.
Найвышэйшы ўрбанізацыйны паказчык для тагачаснай Беларусі нале-жыць Гомелю. У 1913 г. Гомель разам з Мінскам іВіцебскам уваходзіў у тройку буйнейшых беларускіх гарадоў з насельніцтвам больш за 100 тыс. ча-лавек. За 50 гадоў (1863-1913) Яго насельніцтва павялічылася прыкладна ў восем разоў, з 12,6 тыс. да 100,5 тыс. чалавек2.
Развццё шляхоў зносін, прамысловасці, гандлю набліжала некаторыя мястэчкі і чыгуначныя станцыі да ўзроўню гарадоў, але ўлады гэтага не улічвалі. Толькі Смаргонь у 1904 г. атрымала статус горада. Астатнія просьбы жыхароў шэрагу населеных пунктаў Беларусі аб наданні ім гарадскіх правоў засталіся безвыніковымі Так, у кастрычніку 1902 г. з адпаведным прашэннем на імя магілёўскага губернатара звярнуліся жыхары мя-стэчак Жлобіна і Карпілаукі (Рагачоўскі павет). Яны паведамлялі, што абодва мястэчкі фактычна зліліся ў адзін населены пункт, са значнай коль-касцю жыхароў (каля 11 тыс. чалавек), буйным чыгуначным вузлом , прыс-танню на Дняпры. Пасля працяглага, чатырохгадовага, разгляду прашэння ўлады вырашылі "пакінуць яго без наступстваў"3.
______________________
1 Экономика Белоруссии в эпоху империализма. 1900-1917. С.171, 172.
2 Шыбека 3. Гарады Беларуа (60-я гады XIX - пачатак XX стагоддзя)'). С.62.
3 НГАБ, ф.2013, воп.1, спр.Ю, арк.1-5 ад., 41 ад.
Па колькасці, складу х занятках насельніцтва, ролі ў прамысловасці, гандлі і транспартных зносінах на афіцыйны гарадскі статус і адпаведна га-радское самакіраванне маглі прэтэндаваць такія населеныя пункты, як Ба-ранавічы, Глыбокае, Дуброўна, Жлобін, Маладзечна, Шклоў.
У цэлым урбанізацыя ў Беларусі выявіла тэндэнцыю да павелічэння ролі буйных гарадоў у жыцці грамадства. Вакол іх ствараліся ўрбанізаваныя зоны1. Аднак гэты паказчык не насіў характару выключнай і лакальнай з'явы, а толькі завяршыў ўрбанізацыйную піраміду Беларусі аснову якой складалі дробныя гарады і буйныя мястэчкі. У іх канцэнтравалася больш за палову гараджан.