Зараджэнне беларускага нацыянальна-палітычнага руху 4 страница
У неверагодна цяжкіх ішкодных умовах працавалі рабочыя бровараў, раскіданых па усёй Беларусі. Рэзкія перапады тэмпературы, скразнякі, дрэннае абсталяванне прыводзілі да розных няшчасных выпадкаў, хранічных захворванняў органаў дыхання, радыкулітаў, рэўматызму. Не вытрымліваючы, многія рабочыя, не патрабуючы нават разліку, назаўсёды пакідалі свае рабочыя месцы7.
Не лепшымі былі ўмовы працы і рамеснікаў. Сярод іх было шмат дзяцей і падлеткаў. Цесната і антысанітарыя большасці майстэрняў, цяжкае, атру-
_________________
' Иванов В.М. Очерк быта промышленных рабочих дореволюционной Белоруссии. С. 65,
2 Минский листок, 1900. №39.
3 Бич М.О. Рабочее движение в Белоруссии в 1861-1904 гг. С.46.
4 История рабочего класса Белоруссии. Т1. С.90.
5 НГАБ, ф.502, воп.1, спр.22, арк.З.
6 История рабочего класса Белоруссии. Т.1. С.76.
7 Бич М.О. Рабочее движение в Белоруссии в 1861-1904 гг. С.39,40.
чанае пылам і рознымі шкоднымі рэчывамі паветра заўчасна падрывала іх здароўе1.
Такім чынам, умовы жылля і працы абсалютнай большасці насельніцтва не адпавядалі элементарным нормам гігіены і санітарыі, таму былі спрыяльным асяроддзем для з'яўлення розных інфекцый і хранічных хвароб.
Эпідэміі. Як сведчыць медыцынская статыстыка, на працягу другой паловы XIX ст. эпідэмічныя хваробы былі распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі Беларусі яны змянялі адна адну ў залежнасці ад пораў года і прыкладна ў аднолькавай ступені паражалі як гараджан, так і сельскіх жыхароў. Часцяком з-за большай шчыльнасці гарадскога насельніцтва ўдзельная вага ахопленых эпідэміяй ў гарадах была значна большай. Зніжэння колькасці захварэўшых на адзёр, воспу, дыфтэрыю, скарлатыну, тыф, каклюш, дызентэрыю, сібірскую язву і іншыя інфекцыйныя хваробы, а таксама смяротных выпадкаў ад іх у дадзены перыяд не назіралася. У 60 - 80-я гг. XIX ст. з-за недахопу медперсаналу, перш за ўсё ў вёсках, многія хворыя не маглі стаць пацыентамі ўрачоў і фельчараў, а значыць, і не былі ўлічанымі.3 расшырэннем сеткі медыцынскіх устаноў і павелічэннем медперсаналу дыягностыка і ўлік эпідэміі сталі больш поўнымі і дакладнымі
У 1861 г., паводле няпоўных даных мінскай урачэбнай ўправы, у Барысаўскім, Слуцкім, Ігуменскім і Пінскім паветах назіраліся круп, каклюш, адзёр, дызентэрыя. Хварэлі 1447 чалавек, з іх 225 (15,5 %) памерлі2. Для паўднёвых, больш нізгкіх і балоцістых паветаў Беларусі - Пінскага, Рэчыцкага і Мазырскага - акрамя вышэйназваных характернымі хваробамі былі каўтун, малярыя і ліхаманка.
Згодна даных медыцынскага дэпартамента за 1863 г., у пяці заходніх губернях інфекцыйныя хваробы напаткалі 10 908 чалавек, з Iіх памерлі 1302 (11,9 %)3. Наібольшая смяротнасць, як і ў іншыя гады, назіралася ад скарлатыны, якая была характэрна пераважна для дзіцячых узростаў. У 1864 г. крывая эпідэмій пайшла на спад. У тых жа губернях было зафжіксавана 4572 інфіцыраваных 1 950 (20,8 %) памерлых4.
Кожны год паўтаралася эпідэміі воспы. Недахоп якаснай лімфы, дранная вакцынацыя, адсутнасць дастатковай колькасці медработнікаў не дазвалялі ахапіць воспапрышчэпліваннем усіх дзяцей. Так, у Гродзенскай губерні ў 1879 г. воспа была прышчэплена 37,2 % немаўлят, у 1887 г. - 64,9, у 1897 г. - 76,1 %5. Прыкладна такім быу і сярэдні паказчык па пяці заходніх губернях, дзе, напрыклад, у 1882 г. воспапрышчэшпваннем было ахоплена толью 65 % нованароджаных6, У гэтым жа годзе ў кожнай губерні былі створаны установы па выпрацоуцы воспеннай лімфы. Гэта дазволіла больш шырока ахапіць насельніцтва воспапрышчэпліваннем. У 1900 г. працэнт прышчэпленых у пяці заходніх губернях павысіўся да 89,5. Тым не менш эпідэміі ўспыхвалі даволі часта. Так, моцная этдэмія ахапіла ў 1899 г. Мінск, што з'явілася штуршком да стварэння у горадзе медыка-статыстычнага бюро пад кірауніцтвам гарадскога санітарнага ўрача П. Грацыянава7.
Паводле даных Г. Архангельскага, на тэрыторыі пяці заходніх губерняў у 1863 - 1873 гг. на воспу хварэла 26 246 чалавек, з іх 5446 (20,7 %) па-
___________________________
1 История рабочего класса Белоруссии.Т.1. С.76.
2 НГАБ, ф.134, воп.2, спр.21, арк.58, 76,112, 198, 223.
3 РДГА, ф.1297, воп.239, спр.5, арк.65-67.
4 Там жа., спр.6, арк.158, 159.
5 Игнатович Ф.И. Санитарно-эпидемиологическое состояние Гродненской губернии
второй половины XIX - начала XX века. С.80.
6 Сборник сведений по Европейской России за 1882 год СПб., 1884. С.52, 53;
Статистический временник Российской империи. Серия III. Вып. 8. СПб., 1886. С.74, 75.
7Лрючок Г.Р. Очерки истории медицины Белоруссии. Мн., 1976. С.119,120.
296
мерлі1. 3 1896 па 1901 г. воспа была выяўлена ў 31 999 чалавек, з якіх 4722 чалавега (14,7 %) памерлі
За гэты ж перыяд 1 618 163 чалавега захварэлі на іншыя інфекцыйныя хваробы, у тым ліку малярыю - 810 630, дызентэрыю - 120 977, сыпны тыф - 22 203, брушны тыф - 135 492, тыф не вызначаны - 48 574, скарлатыну - 83 098, дыфтэрыт - 50 247, круп - 23 577, адзёр - 111 273, каклюш -83 439, тыф зваротны - 2347, туберкулёз - 126 306 чалавек. Найбольшая смяротнасць назіралася ад крупу - 26,0 %, дыфтэрыі - 16,0, туберкулёзу -15,5, скарлатыны - 14,9 %2.
Цяжкі і масавы характар насілі захворванні органаў стрававання. Брушны тыф і асабліва дызентэрыя адзначаліся кожны год, але ў асобныя гады адбываўся іх эпідэмічны усплеск. Так, мацнейшая эпідэмія дызентэрыі шэсць гадоў стойка трымалася ў Мінскай губерні - з 1889 па 1895 г. За гэты час толькі ўрачамі і фельчарамі былі зарэгістраваны 30 824 выпадкі хваробы і 3738 смяротных яе зыходаў. Пры сярэдняй смяротнасці 12,1 % у асобных мясцовасцях яна даходзіла да 30 %. Найбольш пацярпелі Слуцкі і асабліва П1НСК1 і Мазырскі паветы. У 1897 г. эпідэмія з новай сілай пракацілася па губерні - зафіксавана 23 765 хворых і 1809 памерлых. Фактычныя ж паказчыкі, як сцвярджаў член таварыства Мінскіх урачоу доктар В.Унщт, павінны быць у разы чатыры большымі, таму што на кожнага са 138 штатных урачоу і фельчарау губерні прыходзілася ў сярэднім каля 80 тыс. кв. вёрст тэрыторыі, якую ён не мог ахапіць, каб наведаць кожнага пацыента3.
Сапраўдным народным бедствам быу туберкулёз, або, як ён тады называйся, сухоты, бугарчатка, чахотка. Антысанітарныя жыллёвыя ўмовы, цяжкая непасільная праца, дрэннае аднастайнае харчаванне - тыя сацыяльныя фактары, якія аказваліся спрыяльнымі для шырокага і сталага існавання гэтай хваробы, што час ад часу давала эпідэмічныя ўсплескі, перарастаючы у хранічныя формы ізаучасна забіраючы сотні маладых жыццяў. Дакладнай рэгістрацыі туберкулёзу не было, бо большасць хворых у медыцынскія установы ніколі не звярталася. Ды і пры тых адмоуных сацыяльных фактарах медыкаментозныя сродкі былі малаэфектыунымі, але іх фактычна іне існавала. Адзінае, што было вядома ў той час, - гэта лячэнне кумысам. Арганізаваць кумысалячэнне для народа спрабавалі прыватныя асобы. Ёсць звесткі пра адкрыццё у 1869 г. такой установы у мястэчку Дуброўна Горацкага павета правізарам Ф.Рэйгольцам, але з-за "нерэнтабельнасці" ужо праз год яе прыйшлося закрыць. Такое лячэнне не кожнаму было па кішэні, бо бутэлька кумысу каштавала 30 кап. Практычных жа мер з боку дзяржавы па барацьбе з туберкулёзам у другой палове XIX ст. не праводзілася. На першым з'ездзе ўрачоу Мінскай губерні ўрач Н.Чарноцга адзначаў: "Просты народ лічыць туберкулёз зусім невылечным, звяртаецца толькі за дыягназам... Сельскаму ўрачу прыходзіцца бездапаможна назіраць хуткае выміранне цэлых сялянскіх сем'яў, перапаўзанне з хаты у хату гэтай самай смяротнай з усіх хвароб свету, барацьба з якой у нас яшчэ не пачалася"4.
________________
< «„„' Архангельский Г.И. Холерные эпидемии в Европейской России в 50-летний период. 1823-1872 гг. СПб., 1874. С.292; 295.
10^„2 Отчет о состоянии народного здравия и организации врачебной помощи в России за 1896-1901 гг. СПб., 1905. С.2,3,6,7,8,9,12,13.
3 НГАБ, ф.502, воп.1, спр.27, арк.13,15, 23, 24.
4 Труды первого съезда врачей Минской губернии. Мн., 1909. С. 120.
297
Асабліва небяспечнай інфекцыяй была халера. Яна давала самы высокі працэнт смяротнасці. Пасля некаторага зацішша пачатку 60-х гг. XIX ст. у 1866 г. халера зноу з'явілася на беларускіх землях, цалкам ахутаўшы пяць за-
ходніх губерняў. Колькасць інфіцыраваных дасягнула 21 тыс. чалавек, 5989
з іх, або 28,5 %, памерлі Самай цяжкай і масавай аказалася эпідэмія халеры у
1871 г., калі ў пяці заходніх губернях захварэлі 35 439, а памерлі 13 199 (37,2 %)
чалавек. Найбольш пацярпела Магілёўская губерня - 4918 смяротных зы-
ходау з 13 113 захварэушых. Усяго з 1866 па 1873 г. у адзначаных губернях,
паводле даных афіцыйнай статыстыкі, халера напаткала 93 189 чалавек, забраушы пры гэтым 33 405 жыццяў1. Смяротнасць у сярэдшм складала 35,8 %. Асабліва адчувальнай эпідэмія аказалася ў гарадах, дзе ў спалучэнні з іншымі інфекцыйнымі хваробамі яна адмоўна пауплывала на дэмаграфічную сітуацыю. У шэрагу з іх на працягу некалькіх гадоў з-за павышанай смяротнасці натуральны прырост фактычна прыпыніўся. Так, у Мінску такімі гадамі былі 1863, 1864, 1867 - 1870, 1872. Асабліва цяжкім выдаўся 1867 г., калі смяротнасць у горадзе амаль у два разы перавысіла нараджаль-
насць, у выніку чаго колькасць насельніцтва зменшылася на 1004 чала
векі2.
Новая хваля эпідэміі халеры накацілася на Беларусь у 1891 г., але, дзякуючы своечасова прынятым прафілактычным мерам, яе вынікі аказаліся менш цяжкімі. У 1895 г. ачаг інфекцыі удалося ліквідаваць. У заражаных мясцовасцях будаваліся спецыяльныя бані для хворых, праводзілася дэзінфекцыя водных крыніц, двароў, фабрык, заводаў, месцаў найбольшага скопішча людзей. Усе бальніцы былі падрыхтаваны для прыёму халерных інфіцыраваных, бясплатна раздаваліся лякарствы і сродкі дэзінфекцыі.
На працягу стагоддзяў беларускі народ вынайшаў шмат розных сродкаў для барацьбы з захворваннямі, але супраць інфекцыйных хвароб яны звычайна аказвалюя бездапаможнымі Таму паступова народным даверам сталі карыстацца навукова абгрунтаваныя, медыкаментозныя сродкі і метады лячэння.
Медыцынскія установы ііхдзейнасць. У парэформенны час у гарадах працягвалі дзейнічаць бальніцы, якія былі адкрыты у канцы XVIII - першай палове XIX ст.
Губернскія і павятовыя бальніцы належалі прыказу грамадскай апекі, які з-за абмежаванасці фінансавых сродкау не ў стане быу трымаць іх на надежным узроуні. Толькі бальніцы губернскіх гарадоу размяшчаліся у спецыяльна пабудаваных каменных будынках. У павятовых гарадах пад іх прыстасоўваліся наёмныя, часам зусім не прыдатныя для гэтага драуляныя дамы. Як адзначаў у сваей справаздачы за 1881 г. магілёўскі губернатар, большасць з такіх бальніц не адпавядала самым непатрабавальным умовам жылля, бо у іх заусёды было холадна, сыра, дауно не праводзіўся рамонт, не хапала мэблі, адзення, абутку, а хворыя атрымлівалі дрэннае харчаванне3. Такое становішча было характэрна і для іншых губерняў.
У сувязі з тым, што гарадское палажэнне 1870 г. канкрэтна не вызначала абавязкі гарадскіх улад па ахове здароўя, гарадскія бюджэты у фінансаванні медыцынскіх патрэб не удзельнічалі. Недахоп дзяржауных сродкау быу
__________________________
1 Архангельский Г.И. Холерные эпидемии в Европейской России в 50-летний период.
С.208, 211, 213, 215, 221; РДГА,ф.1263, воп.1,спр.3713,арк.397,398; спр.3722, арк.450.
2 РДГА, ф.1263, воп.1, спр.3351, арк.237.
3 РДГА, ф.1297, воп.279, спр.81, арк.З.
прычынай таго, што сетка цывільных лячэбных устаноу у гарадах фактычна не развівалася. У беларускіх гарадах у 1877 г. налічвалася 39 бальніц на 1347 г. ложкаў, што падпарадкоуваліся Прыказу грамадскай апекі, адно радзільнае аддзяленне на 20 ложкаў пры магілёўскай 1 4 дамы для псіхічна хворых на 4О ложкаў пры віцебскай, гродзенскай, мінскай і магілёўскай бальніцах1. Да канца XIX ст. у выніку рэарганізацыі колькасць бальніц паменшылася да 33, а ложкау ў іх - да 11692.
Плата за лячэнне ў бальніцах прыказа была адносна высокай. Так, у Мінскай і Гродзенскай губернях на аднаго дарослага чалавека ў месяц яна складала 7 руб. 20 кап., у Магілёўскай - 6 руб. 45 кап.3 За дзяржауны кошт лячыліся толькі вайскоўцы, выключна бедныя асобы, арыштанты і венерычныя хворыя. Простаму люду цяжка было знайсці сродкі на бальнічнае лячэнне, таму прыходзілася карыстацца менш кваліфікаванай фельчарскай дапамогай.
У 15 гарадах Беларусі меліся яўрэйскія бальніцы на 380 ложкаў, якія ўтрымліваліся за кошт каробачнага збору, даходаў гандлёвых радоў, ахвяраванняў прыватных асоб і арганізацый, іншых дробных прыбыткау*. Пры некаторых з іх былі уладкаваныя багадзельні, дзе знаходзілі прытулак знямоглыя, калекі і адзінокія. Яурэйскае насельніцтва гарадоў, дзе не было бальніц, карысталіся лякарствамі з вольных аптэк.
Як відаць, лячэбных устаноў у гарадах не хапала. Асабліва недаступнай медыцынская дапамога была для бедных слаёў насельніцтва. Менавіта для іх шэраг арганізацый спрабавалі адкрыць лякарні. У 1867 г. на сродкі праваслаунага брацтва адкрылася лякарня ў Магілёве, у 1868 г. бясплатную лякарню адкрыла у Віцебску таварыства Віцебскіх урачоу. Дзякуючы намаганням таварыства М1НСК1Х урачоу у 1879 г. у горадзе адкрылася лякарня для бедных хворых. Але праз два гады з-за адмовы гарадской думы ад фінансавання яе прыйшлося закрыць5.
Свае лякарні адкрывалі некаторыя ведамствы і уўтановы. У кожным павятовым горадзе дзейшчалі невялікія, на 3-5 ложкаў, турэмныя бальніцы. У Магілёве і Мінску працавалі бальніцы духоунай семінарыі, у Бабруйску, Магілёве, Пінску, Слуцку, Гомелі, Мсціслаўлі - духоуных ву-чылішч, у Свіслачы іМаладзечне - настаунікіх семінарыях6.
Нездавальняюча была пастаулена ахова здароуя на фабрыках і заводах. Нягледзячы на тое што законы 1866 і 1886 гг. абавязвалі іх на свае сродкі будаваць бальніцы і прыёмныя пакоі для бясплатнага лячэння сваіх рабочых, на практыцы усё было інакш. У лепшым выпадку больш буйныя прадпрыемствы фармальна мелі пасаду фельчара, часам без спецыяльнай адукацыі, і фіктыуна абсталяваны прыёмны пакой. Як адзначаў у 1897 г. гродзенскі губернатар, з усіх прадпрыемствау губерні толью чатыры мелі правільна арганізаваную медыцынскую дапамогу7. У Мінску першая рабочая амбулаторыя была адкрыта толью у 1899 г. якою мелі права карыстацца рабочыя
_________________________
1 Отчет медицинского департамента за 1877 год. СПб., 1878. С.121, 122.
Больницы и приемные покои с постоянными кроватями гражданского ведомства в России по сведениям к началу 1899 г. С.2-10.
3 Крючок Г.Р. Очерки истории медицины Белоруссии. С.126.
4 НГАБ, ф.21, воп.1, спр.37, ч.2, арк.721.
5 Крючок Г.Р. Очерки истории медицины Белоруссии. С. 140.
в Больницы и приемные покои с постоянными кроватями гражданского ведомства в России по сведениям к началу 1899 г. С.2-10.
7 Бич М.О. Рабочее движение в Белоруссии в 1861-1904 гг. С.42.
13 буйнейшых прадпрыемстваў горада. Плата за лячэнне бралася ў выглядзе асобнага бальнічнага падатку1.
Пасля рэформы 1861 г. пытанні медыцынскага абслугоўвання сельскага насельніцтва у Расійскай імперыі перайццну падчыненне новых органаў самакіравання - земстваў. У Беларусі, дзе земствау ў дадзены перыяд не было, у месцы з'яўлення павальных хвароб накіроўваўся павятовы урач. Сельская грамада часта за грашовую і натуральную плату запрашала да сябе на службу фельчараў. Аднак масавыя эпідэміі 60-х гг. XIX ст. паскорылі прыняцце Дзяржаўным Саветам 24 снежня 1868 г. палажэння аб уладкаванні сельскай медыцынскай часткі ў губернях, дзе не уведзены земскія установы. Згодна палажэнню на кожны павет прадугледжвалася па аднаму сельскаму урачу, 7-9 фельчараў з разліку адзін фельчар на 7 тыс. насельніцтва і па 3 акушэркі2. Урач пражываў, як правіла, у павятовым горадзе і раз-пораз рабіў раз'езды па павеце, прымаючы хворых. Аднак такая дапамога была малаэфектыўнай. Лячэнне насельніцтва фактычна знаходзілася у руках фельчарау, галоуным сродкам лячэння якіх был1 сабраныя імі травы. Казённых сродкау на іншыя лекі не хапала.
Дзякуючы мясцовай ініцыятыве ў многіх месцах, асабліва на Магілёўшчыне, сталі будавацца сельскія бальніцы. Сяляне ахвотна давалі сродкі на іх пабудову і абслугоуванне. Закон ад 24 красавіка 1887 г. зрабіў медыцынскую дапамогу для сельскага насельніцтва больш рэальнай. Згодна яму кожны павет падзяляўся на два участкі з бальніцай і двума прыёмнымі пакоямі. Урач павінен быу жыць пры балніцы. Колькасць фельчарау вызначалася: для Віленскай губерні - 64, Віцебскай - 90, Гродзенскай - 102, Мінскай - 120, Магілёўскай - 146. Штат акушэрак заставаўся ранейшым - па тры на павет3. Так у Беларусі з'явілася участковая медыцына. Практычнае выкананне указа зацягнулася на гады. Праблемай для сельскіх бальніц быу недахоп урачоу, вакансіі якіх на многіх участках заставаліся па некалькі гадоу. У канцы XIX ст. пабудова сельскіх бальніц, прыёмных пакояў і фельчарскіх пунктаў завяршылася, штаты медперсаналу цалкам былі укамплектаваны. У 1900 г. на тэрыторыі Беларусі, акрамя ваенных шпіталяў, мелася 206 бальніц на 4100 ложкаў, у тым ліку 69 сельскіх бальніц, 146 сельскіх прыёмных пакояў, 241 фельчарсга пункт і 220 аптэк. Фонд сельскіх лячэбных устаноу складау ўсяго 1105 ложкаў.
Такім чынам, ахова здароўя у другой палове XIX ст. знаходзілася яшчэ на нізкім узроуні. Станаўленне лячэбных устаноў толькі пачыналася. Медыцына нярэдка была бездапаможнай у барацьбе з болышасцю хвароб. Смяротнасць насельніцтва насіла ярка выражаны экзагенны характар, што было звязана са знешнімі фактарамі.
РАЗДЗЕЛ 3
БЕЛАРУСЬ Ў ПАЧАТКУ XX ст.
ГЛАВА 1 РЭВАЛЮЦЫЯ 1905-1907 гг. У БЕЛАРУСІ
1. Наспяванне рэвалюцыйнай Сітуацыі. Партыйна-палітычныя планы і арганізацыі.
Абвастрэнне сацыяльна-палітычных супярэчнасцей і нацыянальнага пытання.На рубяжы Х1Х-ХХ стст. у Беларусі, як і ў цэлым у Расійскай імперыі, выразна праявіўся сусветны эканамічны крызіс. У беларускіх губернях ён ахапіў найперш лясную прамысловасць, прадукцыя якой з'яўля-лася галоўным экспартным таварам краю. Рэзкае зніжэнне попыту і цэн на лясныя тавары ў Англіі і іншых краінах прывяло да банкруцтва многія гандлёвыя формы. У выніку страты лесапрамыслоўцамі аднаго толькі Дняп-роўскага басейна (Магілёўская і Мінская губерні) у 1901 г. дасягалі 3 млн руб. Гэта адмоўна адбілася на ўсёй мясцовай прамысловасці і гандлі. У выніку крызісу ў лясной справе насельніцтва пазбыўшыся звычайных заработкаў, якая пры малазямеллі сялян мелі вельмі важнае значэнне для іх дабрабыту1. У 1901 г. крызісам была ахоплена ўся прамысловасць Беларусі. У параўнанні з 1900 г. аб'ём вытворчасці скараціўся на 10 %. У1903 г. назіралася пэўнае ажыўленне, але яго пераўзышла руска-японская вайна2. 3 прычыны ваеннага часу пачаліся выпадкі скарачэння і нават поўнага спынення дзейнасці рамесных і фабрычна-завацкіх прадпрыемстваў краю, вышкам чаго з'явілася значнае або поўнае пазбаўленне вялікай колькасці рабочых IX заработкаў3.
Рэзка абвастрылася ў пачатку XX ст. аграрна-сялянскае пытанне. У сувязі з дэмаграфічным выбухам у вёсцы ў парэформенныя дзесяцігоддзі колькасць насельніцтва павялічылася амаль удвая. Разам з тым удзельная вага сялянскіх гаспадарак, што мелі да 15дзесяцін зямлі на двор, у 1877-1905 гг. вырасла з 60 да 82,5 %. У сярэднім на двор у гэтай трупе прыпадала 8 дзесяцін. Такіх двароў (сем'яу) у пачатку XX ст. у Беларусі налічвалася 50 тыс. Пры тагачаснай агратэхніцы, велізарных выкупных плацяжах, падаткау і збораў яны не маглі пракарміцца са сваіх надзелаў. Каля 70 тыс. двароў зусім не мелі зямлі. На процілеглым полюсе знаходзіўся 2896 тыс. памешчыкаў-латыфундыстаў, кожны з якіх валодаў у сярэднім 2,5 тыс. дзесяцін . Такое размеркаванне зямлі з'яўлялася асновай мноства феадальных перажыткаў і адсталасці сельскай гаспадаркі.
У 60-90-я гг. XIX ст. урад усімі мерамі прымацоўваў сялян да IX зямель-ных надзелаў, падтрымліваў існаванне абшчыны з мэтай пазбегнуць прале-
________________________________
1 Документы и материалы по истории Белоруссии. Т. 3. С.38-39.
2 Гісторыя Беларускай ССР. Т.2. С.239-240.
3 Документы и материалы по истории Белоруссии. Т. 3. С.42-43.
4 Гісторыя Беларускай ССР. Т.2. С.287.
тарызацыі вёскі і моцна абмяжоўваў перасяленне сялян у Сібір. Аднак пана-ванне сярэднявечных формаў землеўладання і прымацавання сялян да надзелаў з пазбаўленнем IX права свабоднага распараджэння гэтай зямлёй стрымлівала не толкі пралетарызацыю, але і фарміраванне ў ей новага са-цыяльнага пласта - прадпрымальшчыкаў, якія маглі забяспечыць эканамічны ўздым сельскай гаспадаркі. Крайне адмоўна ўплывала на развццё гаспа-дарку сялян ажыццёўленне рэформай 1861 г. размеркаванне надзельнай зямлі ў залежнасць ад яе якасці ў розных месцах асобнымі вузкімі палосамі ("шнурамі"), г.зн. цераспалосіца. Сяляне-бедныя і сяраднія не мелі сродкаў для набыцця сельскагаспадарчых машын, штучнага ўгнаення, сартавога насення, пародзістай жывёлы, фабрычнага адзення, абутку і г.д.., што, з адна-го боку, падрывала развиццё сельскай гаспадаркі, а з другога - моцна звужа-ла рынак для прамысловых таваращ і замаруджвала рост прамысловасці.. Не-абходна было "расчысціць зямлю" для свабоднага развіцця капіталізму. Аг-рарнае пытанне стала галоўным у першай расійскай рэвалюцый.
Буйнейшымі перажыткамі Сярэднявечча з'яўлялася царскае самадзяр-жаўе і саслоўная структура грамадства. Расія ўступіла ў XX ст., не маючы парламента, якую ў дэмакратычных краінах распрацоўваў і прымаў законы, зацвярджаў дзяржаўны бюджэт, кантраляваў дзейнасць выканаўчай улады. У краіне захоўваліся саслоўныя прывілеі і дваранства і духавенства. У той жа час сялянства заставалася непаўнапраўным саслоўем, звязаннае кругавой парукаю па выкананні разнастайных павіннасцей, якіх не неслі іншыя саслоўі. Селянін не мог без дазволу сельскай абшчыны пакінуць свой зямельны надзел, прадаць або закласці яго ў банку. Селяніна маглі публічна пакараць розгамі. Адсутнічала свабода слова, друку, саюзаў іінш. Праследавалася як крымінальныя злачынствы стачкі рабочых. Панавала свавольства чыноўнікаў і паліцыі.
К пачатку XX ст. абвастрыліся супярэчнасці паміж імперскай палітыкай царызму і прыгнечанымі ім народамі, якія дабіваліся роўнасці гра-мадзянскіх правоў, свабоды для развіцця сваёй мовы і культуры, а ў канчат-ковым выніку - права на самавызначэнне свайго лёсу. Але палітыка царызму па нацыянальным пытанні па-ранейшаму мела на мэце захаванне "адзінай і непадзельнай імперыі Расійскай". Беларусы і ўкраінцы не прызна-валіся асобнымі этнасамі і былі пазбаўлены права на развіццё нацыяналь-най асветы і культуры. Моцна абмежаванымі былі грамадзянскія правы яўрэяў, палякаў, а таксама беларусаў-католікаў. Усё гэта стварала глебу для росту нацыянальна-вызваленчых рухаў.
Эканамічны крызіс абвастрыў супярэчнасці паміж пралетарыятам і бур-жуазіяй. Павелічэнне беспрацоўя адмоўна ўплывала на рынак працы і ўмовы найму рабочых. Прадпрымальнікі памяншалі плату рабочым, падаўжалі рабочы дзень, звальнялі тых, хто пратэставаў, а ў выпадку забас-товак - закрывалі прадпрыемствы, аднаўляючы работу, дыктавалі свае ўмовы найму. Даведзеныя да адчаю рабочыя нярэдка выкарыстоўвалі тэра-рыстычныя сродкі барацьбы супраць штрэйкбрэхераў і прадпрымальнікаў, асабліва ў сферы дробнай прамысловасці, што ў сваю чаргу вяло да ўзмац-нення рэпрэсій з боку ўлад. Усё гэта садзейнічала паступоваму пераходу рабочых да палітычнай барацьбы.
Вайна з Японіяй паскорыла наспяванне рэвалюцыі ў Расіі. Велізарныя ваенныя выдаткі, людскія і матэрыяльныя страты абвастрылі крызісны стан эканомікі, пагоршылі становішча народных мас, узмацнілі сацыяльнае на-пружанне. Усё гэта выкарыстоўвалі ў сваей дзейнасці рэвалюцыянеры, са-
цыял-дэмакратычныя і народніцкія агульнарасійскія і нацыянальныя партыі і арганізаціі, колькасць якіх у пачатку XX ст. прыкметна павялічылася. Вайна і ўсё звязанае з ёю стала для IX вядучым матывам антыўрадавай агітацыі і мабілізацыі мас на барацьбу за звяржэнне самадзяржаўя.
"Паліцэйскі сацыялізм" (зубатаўшчына).Уздым рабочага руху ў кан-цы XIX ст. выклікаў трывогу ў Дэпартаменце паліцыі, тым больш што жорсткія рэпрэсіі не прыносілі поспеху. Начальнік Маскоўскага ахоўнага аддзялення С. Зубатаў галоўную небяспеку для ўрада бачыў ў злучэні рабочага руху з рэвалюцыйнай сацыял-дэмакратыяй, ва ўзмацненні яе ўплыву на рабочых. У пошуку эфектыўных сродкаў супрацьдзеяння ён узяў на ўзбраенне ідэю сацыял-дэмакратаў "эканамістаў" аб тым, што рабочыя Расіі павінны ісці па лініі "найменшага супраціўлення" і абмяжоўвацца эка-намічнай барацьбой. Вясной 1898 г. Зубатаў сфармуляваў прапановы, якія зводзіліся да таго, каб сам урад з мэтай ізаляцыі рэвалюцыянераў узяў на сябе клопаты аб задавальненні "справядлівых", на яго погляд, эканамічных і культурна-асветніцкіх патрабаванняў рабочых, дазволіў стварэнне кас уза-емадапамогі, кааператыўных і культурна-асветніцкіх таварыстваў, выданне газет для рабочых, адным словам, арганізаваў эканамічны і культурна-ас-ветніцкі рабочы рух, паставіўшы яго пад кантроль Дэпартамента паліцыі. Зубатаў разлічваў, што ў такім выпадку рабочыя адмовяцца ад палітычнай барацьбы, стануць свядомымі манархістамі і не толькі не пойдуць за "пад-бухторшчыкамі”, але і будуць выдаваць іх паліцыёй.
Сярод групы арыштаваных у Мінску актывістаў Бунда Зубатаў знай-шоў некалькі прыхільнікаў сваёй ідэі, якія згадзіліся прапагандаваць яе сярод рабочых. Найбольш актыўна за гэту справу ўзялася М.Вільбушэвіч. 3 лета 1900 г. яна дзейнічала ў Гродне, а з пачатку 1901 г. - у Мінску, дзе непас-рэдным куратарам зубатаўцаў стаў начальнік губернскага жандарскага ўпраўлення палкоўнік Васільеў1.
У маі 1901г. мінскія зубатаўцы ўмяшаліся ў агульнапрафесійную стачку слесараў із дапамогай палкоўніка Васільева прымусілі гаспадароў майстэр-няў выканаць IX патрабаванне - увесці законны 12-гадзінны рабочы дзень з дзвюма гадзінамі перапынку. Гэта незвычайна лёгкая перамога1 зрабіла аша-ламляльнае ўражанне на рамесных рабочых Мінска, у тым ліку на цэхавыя саюзы, якія ўваходзілі ў мясцовую бундаўскую арганізацыю. Контрагітацыя Мінскага камітэта Бунда не ўспрымалася. Зубатаўцы на чале з Васільевым на нейкі час сталі галоўнымі арбітрамі ў канфліктах рабочых з IX гаспадарамі. Фактычным прапаведнікам ідэі легалізацыі рабочага руху стаў адзін з уплывовых членаў бундаўскага камітэта А.Чамярыца. У ліпені 1901 г. “гурток мірнай праграмы”, абапіраючыся на шэраг цэхавых саюзаў рабочых (ферэйнаў) аб'явіў аб утварэнні Яўрэйскай незалежнай рабочай партыі (ЯНРП)2.
Мэтай сваей дзейнасці яна абвясціла павышэнне "па меры магчы-масці" эканамічнага і культурнага ўзроўню яўрэйскага пралетарыяту шляхам развіцця шырокіх эканамічных арганізацый, кас узаемадапамогі, асветніцкіх клубаў і інш. Умяшанне рабочых у палітыку партыя цалкам выключала, прапаведавала пакору перад уладамі, расхвальвала самадзяр-жаўе як пазакласавую, сільную да справядлівасці форму ўлады. Партыя дамагалася мірнага вырашэння канфліктаў паміж рабочымі і прадпры-
__________________
1 Бич.М.О. Развитие социал-демократического движения в Белоруссии в 1883-1903 гг.
С.140-142,145-146.
2Тамжа. С.147-149.
мальшчыкамі, а ў выпадках IX супраціўлення - аб'яўляла стачка пад апекай палітычнай паліцыі яна наладжвала ў Мінску агульнагарадскія і цэхавыя культурна-асветніцая вечары, чытанні, лекцыі, на якія восенню 1901 г. збіралася да 1,5 тыс. чалавек. Такім чынам, ЯНРП практычна параліхзавала ў гэты час дзейнасць мясцовай арганізацыі Бунда. 3 яе складу ў ЯНРП перайшлі 5 з 20 цэхавых саюзаў. У 1902 г. арганізацыі ЯНРП аформіліся ў Вільні і Адэсе1.
Аднак стрымаць пераход рабочых да палітычнай барацьбы ЯНРП не змагла. Урад фактычна не прыняў рэкамендацый Зубатава па заканадаўчай легалізацыі эканамічнага і культурна-асветніцкага рабочага руху. Падтрымка ЯНРП з боку Дэпартамента паліцый не выйшла за межы асобна-га эксперыменту. Сутнасць палітыкі царызму па рабочым пытанні па-ра-нейшаму вызначалі рэпрэсіі. У такіх умовах гэты эксперымент быў асуджа-ны на правал. Пад кіраўніцтвам бундаўскіх арганізацый рабочы рух у Бела-русі ў 1903 г. набыў ярка выражаны палітычны характар. У сувязі з адпраўкай Зубатава ў адстаўку ЯНРП была пазбаўлена падтрымка Дэпартамента паліцыі і летам 1903 г. самараспусцілася.
Сялянскі рух. У жніўні 1897 г. у швейцарсім горадзе Базель адбыўся кангрэс прадстаўшкоў яўрэйскай штэлігенцый з розных краін свету, на якім быў заснаваны Сусветны саюз сіяністаў на чале з венскім журналістам Т.Герцлем. Мэтай саюза з'яўлялася ўтварэнне яўрэйскай дзяржавы ў Палесціне - на гістарычнай радзіме яўрэяў, амвалам якой абвяшчалася гара Сіён. 3 дасягненнем гэтай мэты сіяністы звязвалі магчымасць пазбаўлення яўрэяў ад ганенняў, пагромаў і розных дыскрымінацый у краінах, дзе ім да-вялося жыць пасля зыходу з Палесціны. Селянізм уключыў у сябе дагмат іудаізму аб "богавыбранасці" яўрэйскага народа, прапаганда якога параджа-ла сярод часткі яўрэяў нацыянальна-рэлігійны фанатызм, пагардлівыя ад-носіны і недавер да іншых народаў, а сярод IX - як рэакцыю ў адказ - уз-буджала антысеміцкія настроі.