Зараджэнне беларускага нацыянальна-палітычнага руху 3 страница
Тэатр. Рэпрэсіі, якія адбыліся пасля падаўлення паўстання 1863 г., цяжка адбшіся на нацыянальным тэатральным мастацтве. Распараджэннем генерал-губернатара М.Мураўёва былі забаронены сцэнічныя пастаноўкі на польскай мове. Фактычна спыніў сваю дзейнасць малады беларускі тэатр, створаны В. Дуніным-Марцынкевічам у сярэдзіне XIX ст.
Палітыка афіцыйных улад у дачыненні да нацыянальнага тэатра праглядалася ў заяве пераемніка М.Мураўёва, генерал-губернатара Пауночна-Заходняга краю К.фон Каўфмана. У пасланні магілёўскаму губернатару ў красавіку 1866 г. ён пісаў: "Лічу неабходным выказаць Вам сваю думку, што эштэт "руси", што даецца Магілёўскаму тэатру, я Лічу абсалютна лішнім іпазбаўленым усялякага значэння, паколькі ў даверанай Вам губерніі, якая мае рускае насельніцтва, акрамя рускага іншага тэатра быць не можа"1. інакш кажучы, насельніцтва Беларусі было пастаўлена перад фактам юна-вання толькі рускага тэатра, прычым такога, які сваім рэпертуарам адцягваў бы гледачоў ад пастаноукі і вырашэння найскладанейшых праблем, што паўсталі перад грамадствам. Аднак жаданне ўлад зрабіць тэатр сродкам прапаганды вернападданніцкіх ідэй натыкалася на супраціўленне дэмакратычна настроенага гледача.
Узмацненне цікавасці грамадства да тэатральнага мастацтва праявіўся перш-наперш у развіцці аматарскага тэатра. Настаўнікі, дробныя чыноўнікі, мяшчане стваралі драматычныя гурткі ў гарадах і мястэчках. У парэформенны перыяд яны існавалі ў Горках (1863), у фальварку Ялава (каля Чавусаў) (1867), Рагачове (1868), Навагрудку (1869), Пінску (1876), Барысаве (1882), Слуцку (1882), Клімавічах (1882), Брэсце (1883), Полацку (1883), Слоніме (1884), Лідзе (1884), Бабруйску (1891), Вілейцы (1892), Быхаве (1895), Ашмянах (1897).
Аматарскае мастацтва мела выразна выяўлены дэмакратычны напрамак, што асабліва праявілася ў пастаноўцы п'ес, блізкіх ізразумелых народу.
_________________________
1 Гісторыя беларускага тэатра: У 3 т. Мн., 1983. Т.1. С.294.
У рэпертуары самадзейных тэатральных калектываў пераважалі творы М. Гогаля, А. Сухаво-Кабыліна, I. Катлярэўскага і асабліва А. Астроўскага. У 1892 г. аматары з Радашковіч зрабілі спробу паставщь без цэнзурнага дазволу на беларускай мове п'есу "Злодзей" Ядвігіна Ш. (Антона Лявіцкага). Падрыхтоўка спектакля дайшла да генеральнай рэпетыцыі і ў тэты момант была забаронена уладамі
Станоўчы уплыу на дзейнасць аматарскіх гурткоў аказалі сувязі з рускімі і ўкраінскім і драматычнымі трупамі якія даволі часта выступалі ў гарадах Беларусі Асобнае месца сярод іх належала маскоўскаму Малому тэатру, які моцна паўплываў на развщцё расійскага тэатральнага мастацтва. Сваімі спектаклямі ён, як шяга іншы, умацоўваў пачуццё пратэсту супраць самадзяржаунага прыгнёту, рэакцыі, выступаў у абарону чалавечай годнасці. Артысты гэтага тэатра заусёды былі жаданымі гасцямі ў беларускіх гарадах. Вялікай папулярнасцю ў беларускіх гледачоў карысталася праудзівае, народнае па сваей сутнасці мастацтва артыстаў ўкраінскіх тэатраў пад кіраўніцтвам М. Крашунщкага і М. Старыцкага1.
Спектаклі гэтых і іншых калектываў сталў школай высокага акцёрскага майстэрства для многіх беларускіх аматараў. У час гастролей для ўдзелу ў масавых сцэнах запрашаліся мясцовыя самадзейныя артысты, пра што заусёды з задавальненнем пісаў мясцовы друк.
Сумесная работа з выдатнымі прадстаўнікамі рускага і ўкраінскага тэатра прылучала беларускіх артыстаў да сакрэтаў творчага працэсу і дасягненняў сцэнічнага мастацтва, садзейнічала фарміраванню нацыянальнай тэатральнай культуры.
Аматарскі тэатр Беларусі другой паловы XIX ст. быу той глебай, якая захавала парасткі беларускага прафесійнага тэатра, выпешчаныя В. Дуніным-Марцшкевічам.
Музыка. Другая палова XIX ст. была адным з важных перыядаў у развіцці беларускай фалькларыстыкі і музыкі Менавіта на гэты час прыпадае арганізацыя першых музычных навучальных устаноў у Беларусі ажыўленне канцэртнага жыцця.
Вялікую ролю ў абуджэнні цікавасці шырокіх пластоў грамадскасці да беларускай народнай песні адыграла дзейнасць Пауночна-Заходняга аддзялення Рускага геаграфічнага таварыства, заснаванага у 1867 г. Яго члены шмат зрабілі для збірання нацыянальнага музычнага фальклору, іншых этнаграфічных матэрыялау. Першым зборнікам, што змяшчаў не толькі тэксты народных песень, але і іх напевы, быу трохтомнік П.Шэйна пад назвай, якая адлюстроўвала тагачасную тэрміналогію - "Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края". Гэта праца, што выдавалася ў 1887-1902 гг., уяўляла сабой сапраудную энцыклапедыю народнага жыцця беларусаў у абрадах і песнях. У ліку нотных запісаў гэтага выдання - "бяседныя" і "дударскія", зробленыя рускім кампазітарам М. Рымскім-Корсакавым з голасу П.Шэйна. У 80-90-я гг. убачылі свет фальклорныя зборнікі: "Белорусские песни Минской губернии" і "Песни белорусские". Аўтарам першага з'яўляўся старшыня маскоускай музычна-этнаграфічнай камісіі М. Янчук, а другога - А. Чэрня. Цікавасць да беларускай народнай песні праяўлялі ўкраінскія кампазітары С. Гулак-Арцямоўскі і П. Сакальсю, якія ўключылі іх у свае зборнікі, выдадзеныя ў Юр’еве і Пецярбургу.
_____________________
1 Исторические очерки дружбы и единства украинского и белорусского народов. Киев, 1978.
Да самабытнай песеннай творчасці беларусаў звярталіся такія вядомыя даследчыкі, як П. Шшлеусга, А. Дабравольскі, П. Бяссонаў. Больш за 300 народных мелодый сабраў і выдаў М. Дзмітрыеў. Дзякуючы падзвіжніцкай дзейнасці навукоўцаў і кампазітараў беларускія народныя песні сталі вядомымі далёка за межамі Беларусі У выкананні харавой капэлы пад кіраўніцтвам Д. Атранёва-Славянскага яны гучалі ў канцэртных залах Расіі, краін Заходняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Часта выконваліся беларускія мелодыі іна канцэртах музычна-этнаграфічнай камши Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі пры Маскоускім універсітэце. У іх праграмы уключаліся харавыя і сольныя апрацоукі ў суправаджэнні сімфанічнага аркестра, зробленыя дырыжорам М. Кляноўскім. На гэтых канцэртах гучалі беларусія песні ў апрацоўках А. Граічанінава, М. Янчука, А. Маслава. Музычны фальклор беларускага народа выкарыстоувалі ў сваей творчасці вядомыя рускія кампазітары М. Рымскі-Корсакаў, М. Мусаргскі, А. Глазуноў, М. Іпалітаў-Іваноў іінш. На музычнае жыццё Беларусі істотна паўплывала Рускае музычнае таварыства, створанае ў 1859 г. у Пецярбургу. Яно наладжвала сімфанічныя і камерныя канцэрты не толькі ў сталіцах, Але іў перыферыйных гарадах, у тым ліку і беларускіх, шырока папулярызавала творчасць рускіх і заходніх кампазітараў. Прыкметную ролю ў гэтым працэсе адыгралі літаратурна-му-зычныя гурткі і таварыствы аматараў прыгожых мастацтваў, якія ствараліся ў пошняй чвэрці XIX ст. Яны былі закліканы "служыць збліжэнню мясцовых дзеячаў у галіне літаратуры і мастацтва, а таксама садзейнічаць развіццю і распаўсюджванню літаратуры, адукацыі і мастацтва сярод на-сельніцтва". У 1880-1892 гг. падобныя арганізацыі функцыяніравалі ў Мінску, Гродне, Віцебску, Полацку, Брэсце, Бабруйску. У спецыяльных класах гэтых гурткоў іх члены навучаліся ігры на фартэпіяна і скрыпцы.
Першая спецыяльная музычная школа ў Беларусі адкрылася ў Мінску ў 1894 г. У культурным жыцці краю другой паловы XIX ст. прыкметную ролю іграла Мінскае вучылішча арганістаў, заснаванае ў 1871 г. Па свайму профілю гэта была адзіная такога тыпу навучальная ўстанова. За 26 гадоў яна падрыхтавала сотні музыкантаў, якія займаліся педагагічнай дзейнасцю ў розных кутках Беларусі'.
Важную ролю ў прапагандзе дасягненняў сусветнай музычнай культуры, станаўленні нацыянальнай выканальніцкай ікампазітарскай інтэлігенцыі, удасканальванні яе майстэрства адыгралі гастролі знакамітых музыкантаў. У мясцовым друку нярэдка паведамлялася аб паспяховых выступленнях хора вядомага збіральніка народных песень Д. Агранёва-Славянскага і скрыпача П. Сарасатэ, выдатнага кампазітара і піяніста С. Рахманінава і спевака Ф. Шаляпіна, аркестра рускіх народных інструментаў пад кірауніцтвам Андрэева і іншых славутых выканаўцаў. Высокае майстэрства, выдатныя ўзоры сусветнага музычнага мастацтва - усё гэта садзейнічала творчаму росту маладых беларускіх музыкантаў. У гэты час з'яўляюцца інструментальныя івакальныя творы мясцовых аўтараў. Напрыклад, Ф. Міладоўскі, вучань Ф. Мендэльсона, выдаў у Мінску "Паланез" для фартэпіяна ў чатыры рукі, зборнік песень, урыукі з аперэты "Канкурэнты" (Лібрэтабеларускіх драматургаў). Кампазітар іскрыпач М. Ельскі з'яўляўся аўтарам некалькіх инструментальных мініяцюр. Як збіральнік народных песень і танцаў ён апублікаваў мемуары аб музычным побыце беларускага народа. М. Ельскі з поспехам канцэртаваў не толькі на Бацькаўшчыне але і ў
_______________________
1 Маслеткава В.В. Музычная адукацыя ў Беларусі. Мн., 1980. С.22-24.
Кракаве, Франкфурце-на-Майне. У апошняй чвэрці XIX ст. у Беларусі шырокае прызнанне атрымала творчасць гродзенскага кампазітара і арганіста I. Глінскага - аўтара інструментальных і вакальных твораў. У самым канцы стагоддзя пачаўся творчы шлях у музыцы выдатных беларускіх кампазітараў М. Чуркіна і В. Залатарова.
Дзякуючы дзейнасці музычных навучальных устаноў, літаратурна-музычных таварыстваў, гастролям вядомых выканаўцаў да канца XIX ст. у Беларусі быу дасягнуты пэўны узровень музычна-эстэтычнай прапаганды. Непарыуная ўзаемасувязь музычнай адукацьй і культуры, іх паступальнае развщцё, барацьба перадавых дзеячаў за сцвярджэнне нацыянальнай мастацкай культуры садзейнічалі фарміраванню дэмакратычных прынцыпаў у беларускай музыцы, якая яскрава праявілася ў пачатку XX ст.
Выяуленчае мастацтва. Працэс станаўлення нацыянальнага мастацтва ў другой палове XIX ст. праходзіў з пэунымі цяжкасцямі. Беларускія мастакі з розных прычын, іперш за усё з-за рэпрэсій пасля падаўлення паўстання 1863 г., аказаліся раскіданымі па свеце, што з'явілася ктотнай перашкодай для стварэння мастацкай школы. 3 аднаго боку, жорсткія рэпрэсіі, а з другога - адсутнасць магчымасці атрымліваць заказы на Бацькаўшчыне прымушалі шукаць заработак на чужыне. Творчасць гэтых майстроў, цесна звязаная глыбокімі каранямі з беларускай зямлёй, увайшла ў гісторыю мастацтва суседніх народў.
У другой палове XIX ст. у Беларусі не было мастацкіх навучальных устаноў. Спецыяльную адукацыю мясцовая моладзь атрымлівала ў Пецярбургу, Маскве, Юр’еве, Адэсе. Прыкметную ролю у развцці нацыянальнага выяўленчага мастацтва адыграла Віленская рысавальная школа, заснаваная у 1886 г. У ей атрымалі першапачатковую мастацкую падрыхтоуку многія беларускія мастакі, у тым ліку Л. Альпяровіч, Э. Паўловіч, Б. Тамашэвіч і інш. Выхаванцы школы нярэдка працягвалі навучанне ў Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў. Выпускнікі апошняй выкладалі ў мясцовых гімназіях. Фарміраванню мастацкай культуры беларускага народа садзейнічалі адкрыццё ў губернскіх цэнтрах музеяў археалагічных старажытнасцей, а таксама збіральніцкая дзейнасць беларускіх мецэнатаў. Напрыклад, у маёнтках Пуслоускіх у Слоніме, графа Храптовіча ў Шчорсах, Слізеня ў Бортніках (каля Навагрудка) былі вялікія зборы жывапісу, скульптуры і графікі.
Агульная лінія развіцця нацыянальнага выяўленчага мастацтва характарызавалася хуткім вызваленнем ад умоунасцей класіцызму, рамантызму і нарастаннем рыс рэалізму.
Прыкметнай фігурай сярод беларускіх жывапісцаў быу ураджэнец Гродзеншчыны К. Альхімовіч (1840-1916). 3 яго іменем звязана развіццё гістарычнага жанру ў выяўленчым мастацтве. Удзельнік паўстання 1863 г., ён быу высланы у Слбір, а пасля амністыі ў пачатку 70-х гг. пасяліўся у Варшаве. Тут мастаком быу створаны шэраг палотнау на гістарычныя тэмы. Сярод іх наібольшую вядомасць атрымала "Пахаванне Гедыміна". Гэта "карціна атрымала вышэйшыя узнагароды на выставах у Пецярбургу, Львове, Сан-Францыска. У многіх яго творах закраналася тэма некалі існуючай ў Беларусі язычніцкай веры. Усе яны сведчылі аб цікавасці мастака да айчыннай гісторыіі і былі прасякнуты патрыятычным пачуццём. У канцы 80-х гг. К. Альхімовіч таксама стварыу некалькі значных палотнаў: "Смерць Міхаіла Глінскага у турме"," Рыхтаванне да пакарання смерцю Самуша Збароўскага". З'яуленне гэтых карцін было своеасаблівым адказам на рэпрэсіі расійскіх улад супраць удзельнікаў паўстання 1863 г. У іх ушанаваны подзвігі герояў, якія змагаліся за незалежнасць1.
________________________
1 Дробов Л.Н. Живопись Белоруссии XIX - начала XX в. Мн., 1974. С.152-155.
Вялікую цікавасць да гісторыі Вялікага княства Літоўскага праяўляў і іншы знакаміты майстар жывапісу - Ф. Дмахоўскі (1859-?). Сын сасланага ў Сібір удзельніка паўстання 1863 г., выхаванец Варшаўскай рысавальнай школы і Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, ён выдатна ведаў геральдыку. Мастаку належаць выявы гербау Полацка і Віцебска. 3 яго творчай спадчыны вядомы кампазіцыйныя партрэты беларуска-літоўскіх князёў, выкананыя ў тэхніцы літаграфіі. Кампазіцыя гэтых работ, іх малюнак дазваляюць лічьць, што яны былі падрыхтоўчым матэрыялам для вялікіх Гістарычных палотнаў.
Звяртаючыся да мінуўшчыны Бацькаўшчыны, беларускія мастакі кіраваліся патрыятычнымі імкненнямі. Тэмай для іх выяулення майстры пэндзля выбіралі не сучаснае жыццё, а сюжэты з далёкай мінуўшчыны. I гэта невыпадкова. Ва умовах самадзяржаўя яны маглі выказаць свае погляды і пачуцці толькі праз гераічныя вобразы мінулага.
У беларускім жывапісе другой паловы XIX ст. важнае месца займае пейзаж. Выдатным прадстаўніком гэтага жанру быў А. Гараўскі (1833-1900). Значную ролю ў яго творчым лёсе адыграў сусветна вядомы мастак і архітэктар М. Бенуа, які заўважыу талент беларускага юнака і дапамог падрыхтавацца да паступлення ў Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў. Ужо першы пейзаж, створаны студэнтам А. Гараускім, - "Балоты" прыцягнуў увагу членаў акадэмічнай рады, а царскі наследнік набыў яго для сваей калекцыі. Шэраг студэнцкіх работ маладога майстра быу адзначаны залатымі і срэбнымі медалямі. Усе найболыш значныя карціны, якія атрымалі ўсе-агульнае прызнанне, былі створаны на роднай Міншчыне. Да іх ліку належаць "Бераг ракі Свіслач", "Ліпы", "У наваколлі крэпасці Бабруйск", "На Бацькаўшчыне", "Вечар у Мінскай губерні". Усё свае жыццё мастак быу палымяным патрыётам Беларусі. Ён ніколі не губляў сувязей з Бацькаўшчынай, шанаваў культуру, звычаі і мову народа.
Нягледзячы на тое што у другой палове XIX ст. вядучым жанрам у выяўленчым мастацтве быу бытавы жывапіс, які па багаццю выразных сродкаў меў больш магчымасцей для рэалістычнага адлюстравання рэчаіснасці, мастакі ўсё часцей звяртаюцца да партрэта. Глыбокія сацыяльныя зрухі, ўласцівыя парэформеннаму перыяду, адбіліся на развіцці гэтага жанру. У адрозненне ад пачатку XIX ст. партрэт перастаў быць сродкам узвялічвання. Мастакі імкнуліся раскрыць псіхалогію і характар чалавека. Сярод майстроў гэтага жанру асабліва вылучаецца Н. Сілівановіч (1834-1919). Выхаванец Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, ён ніколі не парываў з Бацькаўшчынай, хоць у выніку абставін падоўгу жыу ў сталіцыі імперыі і ў Вільні. Як прафесар Акадэміі мастацтваў ён часта прыязджаў у родную вёску Цынцавічы, што на Вілейшчыне, дзе і Пісаў свае эцюды і партрэты. Адным з лепшых твораў мастака з'яўляецца партрэт"Пастух".У ім ён выступіў як майстар псіхалагічнага партрэта. У пачатку 70-х гг. яго запрасліўдзельнічаць у афармленні кіеўскага сабора ў Пецярбургу. Разам з мастаком I. Лаверэцкім ён выканаў у выглядзе мазаічнага пано кампазіцыю і тайная вячэра" для галоўнага іканастаса, за што ў 1876 г. атрымаў званне акадэміка.
Паустанне ў 1863 г., распаусюджванне дэмакратычных ідэй ў грамадстве аказалі пэуны уплыу і на графічны жанр. Беларускія мастаr-графіці у сваей большасці былі выхадцамі з сялян ібедных пластоў гарадскога насельніцтва і таму ў сваіх творах адлюстроўвалі цяжкае жыццё селяніна, яго беднасць і галечу. Многія з гэтых мастакоў працавалі настаўнікамі малявання ў мясцовых гімназіях. Найбольш вядомымі з гэтай катыгорты майстроў графікі былі
Р. Гаўрылаў, С. Кудраўцаў, П. Баркоўскі. Прыкметны след у беларускім выяўленным мастацтве пакінуў Д. Струкаў. Ён пісау акварэллю помнкі культуры і архітэктуры, мастацкія вырабы, краявіды гарадоў і гістарычных месц. Многія помнікі айчыннай культуры, замаляваныя ім, з цягам часу ЗН1КЛ1. Дзякуючы яго графічным творам мы маем магчымасць вывучаць дасягненні культуры нашага народа. Д. Струкаў з'яўляецца аўтарам малюнкаў славутага "Крыжа Еуфрасінні Полацкай" (XII ст.), шытага золатам пакрывала - аправы "Евангелля" 1508 г. з Віцебска, срэбнага крыжа з Благавешчанскай царквы Віцебска, абраза Багародзіцы з Багаяўленскага храма ў Магілёве. Вялікую каштоўнасць уяўляюць яго акварэлі Полацка, Оршы, Рагачова, Магілёва і Віцебска.
Жыццё беларускага народа, краявіды гарадоў, помнікі архітэктуры знайшлі адлюстраванне ў творах Э. Пауловіча, М. Кулеша.
Гаворачы пра нацыянальнае выяўленчае мастацтва другой паловы XIX ст., нельга не адзначыць, што яно развівалася і цеснай сувязі з мастацтвам суседніх народаў. Менавіта ў гэты час умацоўваюцца і пашыраюцца кантакты майстроў пэндзля Беларусі Расіі, Украіны, Польшчы і Літвы. На працягу некалькіх гадоў у Здраўневе, што пад Віцебскам, працавау I. Рэпін. Тут ім былі створаны такія шэдэўры, як "Беларус", "Восеньскі букет". Эцюды, напісаныя ў Белавежскай пушчы, паспяхова выкарыстоўваў пры стварэнні сваіх карцін I. Шышкін. Беларусь, яе людзі натхнялі і вядомага украінскага жывапісца I. Пахітонава, які стварыў серыю цудоуных пейзажных работ у маёнтку Жабаушчызна, што знаходзіўся ў наваколлі Мінска. Цесна звязана з беларускай зямлёй і ранняя творчасць польскага мастака Ю. Фалата.
У 90-я гг. назіраецца уздым мастацкага жыцця, ствараюцца прыватныя мастацкія школы - Ю.Пэнау Віцебску, Я. Кацанбогенау Мінску, наладжваюцца першыя выставы у Віцебску (1890), Мінску (1891). На гэты час прыпадае пачатак дзейнасці новага пакалення беларускіх мастакоў - Ю. Пэна, Я. Кругера, Ф. Рушчыца, В. Бялыніцкага-Бірулі і інш. іх творчасць і храналагічна, і па характару творчых пошукау звязана з наступным, XX ст.
Побыт. Ахова здароўя
Санітарнае становнпча.Здароўе народа, узровень яго захворванняў і смяротнасці ў значнай ступені залежаць ад многіх сацыяльных фактараў, у тым ліку санітарна-гігіенічных умоу працы і жылля, структуры харчавання, якасці вопраткі і г.д. У другой палове XIX ст., нягледзячы на пэуныя станоучыя зрухі, сацыяльныя фактары жыцця для большасці насельніцтва заставаліся нездавальняючымі.
У цяжкіх, неспрыяльных для здароўя ўмовах жыло беларускае сялянства. Аб гэтым сведчаць справаздачы павятовых і сельскіх дактароў, шматлікі этнаграфічны матэрыял, перыядычны друк. Так, Аршанскі павятовы урач у 1881 г. адзначаў: "Адносна ладу жыцця сялянскага насельніцтва, то ён ва ўсіх адносінах не адпавядае патрабаванням гігіены, жыве яно ў цесных, дрэнна асветленых, сырых хатах, у якіх заўсёды поуна дыму, рэдка ў якой хаце маецца драуляная падлога; у зімні час у цесную хату, дзе месціцца шматлікае сямейства, уносяцца цяляты, ягняты, корыяцца свінні, ад чаго гліняная падлога, асабліва каля дзвярэй, ператвараецца ў бруд..., такое не сустракаецца толькі ў вельмі заможных сялян, але такіх мала"1. Такое непажаданае суседства чалавека, хатніх птушак і жывёл у халодную пару года,
_______________________
1 РДГА, ф.1297, воп.279, спр.73, арк.124.
наяўнасць у вёсцы невялікіх з маленькімі акенцамі, курных без падлогі хат адзначаліся гомельскім, ігуменскім, магілёўскім, клімавіцкім, П1НСК1М і іншымі павятовымі ўрачамі1.
Характарызуючы побыт сялян Гродзенскай губерні, газета "Минский листок" у 1892 г. пісала: "Сялянскія хаты ў большасці курныя, г. зн. без комінаў, маюць вельмі ўбогі выгляд як звонку, так іў сярэдзіне; сырая земляная падлога, закураныя сцены, бруд, сціплая маёмасць робяць цяжкае ўражанне на новага чалавека"2. Паводле меркаванняў М.Нікіфароўскага, у 80-я гг. XIX ст. на Віцебшчыне толькі трэць сялянскіх хат мела драўляную падлогу, у астатніх падлогай служыў дол, які ўзімку звычайна уцяпляўся саломай3.
Большасць хат не мела падмурку, а ніжняй больш тоўстай падрубай ставіўся прама на зямлю. Не было і ложкаў, іх замянялі драўляныя нары, вышэй якіх знаходзіліся палаці. У такіх умовах жылі не толькі бяднейшыя, але і сем’і сярэдняга дастатку. Вось як апісваецца жыллё сярэдняга беларускага селяніна: "Пабудова ўся драўляная, без падмурку, прама на зямлі. Дах саламяны або з дранак. Падлогі ў сярэдзіне няма: яе заМяняе зямля..., ложкаў зусім няма: іх замяняюць або земляная падлога, або спецыяльны памост паміж печчу і сцяной аршыны на два ад зямлі, а над імпалаці. Асвятляецца хата вельмі слаба: больш двух вакон з шасці малюсенькіх акенцаў у хаце бывае рэдка..."4.
Санітарныя ўмовы у гарадах у многім былі яшчэ горшымі. Толькі цэнтры губернскіх гарадоў былі забрукаваныя, мелі асвятленне. Рэзкі кантраст назіраўся на гарадскіх ускраінах, дзе жыу рабочы люд - мяшчане, рамеснікі, фабрычныя рабочыя, гандляры. Як сведчыць І.Галынец, большасць вуліц Магілёва былі вузкімі, без тратуараў, заусёды мелі брудны выгляд, а вясной івосенню па іх цяжка было прабірацца. Бруднымі, без уселякай зеляніны убачыу ў канцы XIX ст. вуліцы рабочых кварталаў Пінска журналіст І.Хораш. У непагадзь яны станавіліся непраходнымі. Паабапал вуліц стаялі трухлявыя, ледзь прыкметныя, напалову гнілыя хаціны6.
Пастаяннай крыніцай інфекцыі былі гарадскія двары. іх нездавальняючы санітарны стан неаднаразова падкрэсліваўся чыноўнікамі розных рангаў. Прычыны таму - адсутнасць каналізацыі, ад чаго вельмі пакутавалі гараджане. Смецце, памыі і іншыя адходы чалавечай дзейнасці зносіліся ў дваравыя ямы або выліваліся прама на вуліцу. Цэнтралізаванага і своечасовага вывазу нечыстот не існавала. У гарадскіх дварах у цёплую пару года заўсёды віўся рой мух і стану непрыемны пах. У Мінску пытанне аб каналізацыі ставілі перад гарадскімі ўладамі члены таварыства мінскіх урачоў, але бюджэт горада не дазваляў здзейсніць праект.
Не адпавядала санітарным нормам вада, якой карысталіся гараджане. " 1899 г. толькі ў чатырох гарадах Беларусі (Гродна, Віцебск, Мінск,
________________________
1 РДГА, ф.1297, воп.277, спр.105, арк.176; воп.278, спр.71, арк.184, 223; воп.279, спр.73,
арк.157; воп.280, спр.122, арк.182; НГАБ, ф.502, воп.1, спр.1, арк.17,32.
2 Белоруссия в эпоху капитализма: Сб. документов. Мн., 1987. Т. I. С. 188.
Никифоровский Н.Я. Очерки простонародного житья-бытья в Витебской губернии. Витебск, 1895. С.230.
т -г 1 Руднев Я.И. Русская земля (природа, страны, население и его промыслы). СПб., 1899.
-г 7. С.160-161. ^ г ^ , *> ,
Голынец Л.И. К изучению в медико-топографическом и статистическом отношении губернского города Могилева. СПб., 1887. С.15.
107 <6 Иванов В.М. Очерк быта промышленных рабочих дореволюционной Белоруссии. Мн., 1У/1. С.68.
293
Магілёў) меліся вадаправоды1. Першы вадаправод з'явіўся ў Мінску. Ён быу запушчаны у 1873 г., а праз тры гады - у Гродне2. Аднак яны былі мала-магутныя і маглі забяспечваць вадой толкі невялкую частку жыхароў, якія пражывалі ў цэнтры. Так, міншскі вадаправод меў працягласць 16 км, астатнія -і таго менш. У 1904 г. вадаправоды ужо дзейшчалі ў 9 гарадах3. Большасць з іх падавалі ваду з бліжэйшых вадаёмаў без папярэдняга фільтравання і ачысткі. Асноўная маса гараджан карысталася вадой з калодзежаў і рэк, якія ўвесь час забруджваліся. Мнскі санітарны урач П. Грацыянаў адзначаў, што "па тых вуліцах, дамы якіх забяспечаны вадой... шырокім патокам цякуць брудныя воды з кухонных ракавін і ваннаў, накіраваныя прама ў раку"4. Сюды ж часта сцякалі нечыстоты, жыхары мьць бялізну, скуру жывёл. Пробы вады з ракі Свіслач, хаця былі ўзяты у 1893 г. у пяці месцах горада Мінска, паказалі наяўнасць аміяку, кіслот, арганічных рэчываў жывёльнага паходжання5. Такую ваду нельга было ужываць, але недахоп калодзежаў вымушаў гэта рабіць, што часта прыводзіла да захворвання на брушны тыф, дызентэрыю, халеру.
Рост гарадскога насельніцтва, як у выніку міграцыі, так і натуральнага прыросту, прыводзіў да абвастрэння жыллёвага пытання. Расшырыць сваю жылплошчу маглі толькі заможныя мяшчане, купцы, чынўнікі. Звычайна шматлікія сем'і большасці гараджан вымушаны былі месціцца ў маленкіх кватэрах, якія далека не адпавядалі санітарным нормам плошчы і паветра.
Жыллёвы крызіс найбольш цяжка адбіўся на жыллёва-бытавых умовах рабочых. Толькі патомныя, больш кваліфікаваныя рабочыя мелі прыватнае жыллё. Індывідуальныя дамы рабочых нічым не адрозніваліся ад сялянскіх хат і звычайна мелі два невялікія пакоі. На ўскраінах гарадоў узнікалі цэлыя рабочыя пасёлкі, забудова якіх была хаатычнай і скучанай. Іх знешні выгляд, як і унутраны стан памяшканняў, былі непрывабнымь Так, пасёлак чыгуначнай станцыі Лунінец стаяў у балоцістай мясцовасці, вуліцы не асвятляліся, дамы былі збудаваны з дрэннага лесу. Індывідуальныя дамы чыгуначнікаў Маладзечна не мелі цёплых падлог, памяшканні былі цеснымі6.
Па стану на 1897 г. з 49 тыс. рабочых Беларусі якія былі ўлічаны афіцыйнай статыстыкай, 26 % пражывалі на кватэрах прадпрымальнікаў Найбольш тыповым відам казённага жылля былі казармы і баракі, у якіх колькасць жыльцоў заўсёды удва-тры разы перавышала санітарную норму. Казармы для сямейных рабочых падзяляліся на маленькія пакоі ў 4 кв. сажш. Часам у такі пакой засялялася дзве сям'і. Радзей сям'я займала два пакоі - 41 3 кв. сажн!"8.
Большасць рабочых здымала жыллё ў розных прыватных асоб. Улічваючы, што плата за жыллё была высокай і ўвесь час павышалася, здымаць прыходзілася больш танныя памяшканні - падвалы, паўпадвалы, проста
_________________________
1 НГАБ,ф.502, воп.1, спр.ЗО, арк.2,4, 26,38.
2 Лігнатович Ф.И. Санитарно-эпидемиологическое состояние Гродненской губернии
второй половины XIX- начала XX века // Здравоохранение Белоруссии. 1971. №9. С.78.
3ИвановВ.М. Очерк быта промышленных рабочих дореволюционной Белоруссии. С.61.
4 НГАБ, ф.502, воп.1, спр.ЗО, арк.38.
5 НГАБ, ф.502, воп.1,спр.23, арк.49.
6 БараноўскіЛ.С. Жыллёвыя умовы чыгуначных рабочых Беларусі канца XIX - пачатку
XX ст. // Весш АН БССР. Сер. грамад. навук. 1976. №4. С.114.
7 История рабочего класса Белоруссии. Мн., 1984. Т.1. С.81.
8 Бараноўскі Л.С. Жыллёвыя ўмовы чыгуначных рабочых Беларусі канца XIX - пачатку
ХХст.С.112.
294
вуглы ці нават ложкі. Частка рабочых з невялікімі даходамі ўвогуле не мела магчымасці зняць хоць нейкае жыллё. Многія з іх начавалі на гарышчах, у хлявах гаспадароў ці проста пад адкрытым небам. Гэта сумная рэчаіснасць вымусіла ўлады буйных гарадоў адкрываць начлежныя дамы. Аднак з-за сваей антысанітарыі і цеснаты папулярнасці сярод рабочых яны не атрымалі1.
Ліберальны друк таго часу назваў гарадскія рабочыя ўскраіны лачугамі і трушчооам!. Апісваючы жыллё такіх кварталаў, газета "Минский листок" адзначала: 'Сцены і столь ушіляны узорамі цвш11сырасці.І ў гэтых пакоях у кожным з іх жывымі пахавана душ пяць-шэсць; днём брудная вуліца, ноччу сыры падвал - вось так праходзіць жыццё"2. У другім месцы тая ж газета пісала: "У выключна цесных, брудных, душных ісмярдзючых пакойчыках месціцца па 2-3 сямействы, кожнае з якіх складаецца звычайна з 5-6, а часам і болей дамачадцаў". Рабочыя кварталы Мінска з жахам былі названы светам "адрынутых, прыніжаных і зняважаных"3.
Тыя ж жудасныя жыллёвыя ўмовы былі і ў батракоў, падзённых ісельскагаспадарчых рабочых. Халастыя жылі ў перапоўненых казармах, сямейныя - "у цёмных і сырых прыбудовах да гаспадарскага дома"4.
Пакінуўшы свае жыллё, рабочы накіроўваўся на працу, дзе яго чакалі звычайна жудасныя, нечалавечыя ўмовы. Многія прадпрыемствы займалі сырыя, цесныя, непрыстасаваныя для вытворчасці памяшканні. Сярод іх Брэсцкая пльзаваяфабрыка, Гродзенская тытунёвая фабрыка "Прагрэс"і інш. З-за дрэннай вентыляцыі на запалкавых вытворчасцях рабочым увесь час прыходзілася дыхаць парамі фосфару. Паветра друкарняў і ганчарных заводаў было прапітана свінцом, тэкстыльных фабрык - парамі розных раствораў і фарбаў. Атруты свінцом былі нярэдкай з'явай сярод ганчароў5. У надзвычай шкодных умовах вымушаны былі працаваць гарбары, асабліва тыя, хто займаўся першаснай апрацоўкай скур. Частай з'явай тут было заражэнне сібірскай язвай. Вось як апісваў перыядычны друк таго часу ўмовы працы і стан здароўя гарбароу Смаргоні: "Самыя умовы працы нязносныя... Паветра заўсёды атручаца, пастаянная сырасць - усё гэта ператварае рабочых у калек: чахотка і рэўматызм- пастаянныя хваробы гарбароў. Уплыу шкодных умоў працы настолькі моцны, што сярод гарбароў няма рабочых старэй за 40 гадоў"6.