Палітычны рух. Паўстанне 1830-1831 гг

Тайныя таварыствы.Вынікі Венскага кангрэса 1815 г., наданне аўта-номіі i канстытуцыі Царству (Каралеўству) Польскаму выклікалі ў адукаваных колах Літвы i Беларусі адпаведныя спадзяванні i надзеі на далучэнне беларуска-літоўскіх зямель да Царства Польскага. Гэтыя надзеі падмацавала стварэнне ў 1817 г. асобнага Літоўскага корпуса з ураджэнцаў беларуска-літоўскіх i ўкраінскіх губерняў. Яго ўзначаліў галоўнакамандуючы польскім войскам, вялікі князь Канстанцін Паўлавіч. Штандарам была за-цверджана "Пагоня" Вялікага княства Літоўскага, змешчаная на двухгало-вым срэбным арле. "Са стварэннем Літоўскага корпуса з'явілася надзея на далучэнне да Царства Польскага хаця 6 Літвы", - пісаў у верасні 1817 г. князь Любецкі да князя А.Чартарыйскага1.

Важным момантам у гэтых адносінах было выступление Аляксандра I на Варшаўскім сейме 1818 г., у якім ён падкрэсліў, што аднаўленне Польшчы "вызначана ўрачыстымі дагаворамі". У прыватных размовах цар абяцаў, што не пройдзе i двух гадоў, як да Каралеўства Польскага будуць далучаны Літва, Валынь і Падолія2.

Рост польскіх патрыятычных настрояў у Літве і Беларусі ў той час быў адлюстраваны ў мясцовых і літаратурных выданнях. У школах настаўнікі заклікалі вучняў вывучаць польскую гісторыю. Бургамістры ў гарадах i мястэчках звярталіся да насельніцтва з адозвамі, у якіх гаварылася аб хуткім далучэнні да Поль­шчы. Такія ж настроі былі шырока распаўсюджаны сярод студэнтаў Полацкай езуіцкай акадэміі. Калі прафесар акадэміі Глазко выступіў супраць гэтых настрояў, заявіўшы, што "тут не Польшча, a Расія", у адказ з Вільні i Варшавы прагучалі ў яго адрас інратэсты i абвінавачанні ў "абскурантызме"3.

У канцы 1817 г. сярод студэнтаў Вілен-скага універсітэта ўзнікла тайнае таварыства філаматаў, у склад якога ўвайшлі 12 чалавек (Т. Зан, Я. Чачот, А. Міцкевіч, I. Дамейка i інш.). Вакол сябе яны стварылі некалькі легальных i паўлегаль-ных студэнцкіх гурткоў ("Саюз літаратараў", "Саюз натуралістаў"). У маі

______________

1 Mościcki H. Projekty połączenia Litwy z Królestwem Polskim, 1813-1830. Warszawa, 1928, S.14.

2 Предтеченекий А.В. Очерки общественно-политической истории России в первой четверти XIX века. М.; Л., 1957. С.341.

3Moscicki H. Projekty połączenia Litwy z Królestwem Polskim, 1813-1830. S.14,15.

85

1820 г. па просьбе Т.Зана рэктар універсітэта дазволіў загарадныя сходкі студэнтаў дзеля "карыснай заба­вы". Удзельнікі ix атрымалі назву "прамяністых". Сходкі мелі культурна-асветніцкі і забаўляльны характар. 3 ліку "прамяністых" Т.Зан выбраў 40 чала­век i ў верасні заснаваў тайнае таварыства філарэтаў, мэтай якога была вызначана "ўзаемная дапамога ў нястачы, у набыцці ведаў i ў замацаванні духоўнасці". Арганізацыю падзялілі на шэсць аддзяленняў, якія адпавядалі факультэтам універсітэта. На чале ix паставілі філаматаў, што быццам аб'ядноўвала гэтыя таварыствы ў адно цэлае, у якім філарэты знаходзіліся на ніжэйшай ступені. Таемнай мэтай таварыства з'яўляліся падрыхтоўка i аб'яднанне сіл для аднаўлення Польшчы1.

У 1819 г. был i створаны два тавары­ствы вучнямі Свіслацкай гімназіі. У склад аднаго з ix увайшлі Д.Шаеўскі, І.Янкоўскі, Л.Малахоўскі i інш. Яны збіраліся перад заняткамі, зачытвалі свае творы. Пры гэтым лічылі неабходным "сваёй працай удасканаліць айчынныя мовы i памножыць творы польскага красам оўства". Другое таварыства атрымала назву "маральнага". Ускладзе яго былі вучні Я.Абрамовіч, І.Качальскі, М. Забела i інш. Яны таксамазаймаліся польскай мовай, пісалі сачыненні i вершы на гістарычныя тэмы2.

У пачатку 20-х гт. у піярскім вучылішчы Полацка таксама была ўтворана тайная група пад назвай "Таварыства філарэтаў". Яго заснавальнікамі былі выкладчыкі вучылішча, былыя студэнты Віленскага універсітэта Брадовіч i Львовіч3.

28 красавіка 1822 г. папячыцель Віленскай навучальнай акругі князь А.Чартарыйскі загадаў стварыць камітэт для даследавання дзейнасці тай­ных таварыстваў. Для правядзення следства ў Вільню прыбыў у 1823 г. сенатар М.Навасільцаў. Паягозагаду было арыштавана каля 100 чалавек. Пасля вынясення прысуду ў 1824 г. 20 чалавек былі высланы ў Пецярбург і ў адда-леныя губерні Расіі (А.Міцкевіч, ІО. Яжоўскі, Ф.Малёўскі i інш.), а найбольш актыўныя (Т.Зан, Я.Чачот, А.Сузін) павінны былі адбываць турэм-нае зняволенне з наступнай высылкай на Урал4.

Філамат М.Рукевіч, які ў 1823 г. за недахопам улік быў адпушчаны на волю, стаў адным з арганізатараў у мястэчку Бранск Беластоцкага павета тайнага та­варыства "Ваенныя сябры". У ім былі аб'яднаны афіцэры Літоўскага корпуса, мясцовая шляхта i чыноўнікі, вучнёўская моладзь. Таварыства мела тры сту-

_____________

1 Вержбоеский Ф. К истории тайных обществ и кружков среди литовско-польской молодежи в 1819-1823. Варшава, 1898. С.20, 21,24,26,38-40,41.

2Там жа.С7,11,13,14.

3Гісторыя Беларускай ССР. Т.1. С. 568.

4 Вержбоеский Ф. К истории тайных обществ и кружков среди литовско-польской молодежи в 1819-1823. С. 58.

86

пені: "Ваенныя сябры" - кіраўнікі таварыства i афіцэры; "Згода" - грамадзянскія асобы i "Заране"- вучні Свіслацкай i Беластоцкай гімназій. Мэта таварыства была вызначана як "дабрабыт усяго грамадства". Кіраўнікі "Ваенных сяброў" раней належал i да навагрудскай масонскай ложы "Вузел адзінства", з членамі якой быў добра знаёмы А.Міцкевіч.

У 1819 г. у Каралеўстве Польскім была заснавана тайная арганізацыя "Нацыянальнае масонства", якая паставіла перад сабой такія задачы, як пад-рыхтоўка да аднаўлення незалежнасці Польшчы i правядзенне ў ёй рэформаў. Для канспіратыўнай дзейнасці былі выкарыстаны масонскія ложы. Арганізацыя змагла аб'яднаць да 200 чалавек i стварыць правінцыяльныя ложы. У маі 1821 г. на яе аснове было створана "Патрыятычнае таварыства", на чале якога стаяў Цэнтральны камітэт. Ён праводзіў актыўную агітацыйную работу для распаўсюджання ідэй таварыства. Для вярбоўкі новых членаў у Вільню быў накіраваны эмісар Аборскі. На базе віленскага аддзялення "Нацыянальнага масонства" ён стварыў "Патрыятычнае таварыства", у склад якога ўвайшлі прыхільнікі ідэі аднаўлення Польшчы ў межах да 1772 г. У склад рады таварыства на чале з М.Рамерам увайшлі князь К.Радзівіл, І.Вайніловіч, К.Навамейскі i А.Солтан. Але гэта арганізацыя не змагла наладзіць цесныя сувязі з Варшавай і практычна бяздзейнічала. 3 яе раскрыццём да следства былі прыцягнуты каля 40 чалавек з Мінскай, Віленскай, Гродзенскай губерняў і Беластоцкай вобласці, большасць з якіх была апраўдана1.

У рускіх дзекабрысцкіх тайных арганізацыях "польскае пытанне" выклікала вострую рэакцыю, асабліва абяцанні Аляксандра I вярнуць паля-кам землі, якія адышлі да Расіі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай. Так, у створаным у 1816 г. "Саюзе ўратавання" (членамі якога былі М. i A. Мураўёвы, С.Трубяцкой, П.Пестэль i інш.) палічылі гэтыя выказванні за непавагу з боку імператара да нацыянальнага гонару Pacii i яе дзяржаўных інтарзсаў. Тэрытарыяльнае пытанне ставілася i пры перагаворах у пачатку 20-х гг. паміж дзекабрыстамі і польскім "Патрыятычным таварыствам". Вясной 1824 г. П.Пестэль інфармаваў у Пецярбургу кіраўнікоў "Паўночнага тава­рыства" аб выніках перагавораў па пытаннях, звязаных з прызнаннем незалежнасці Польшчы i далучэннем да яе "польскіх губерняў". Такая ідэя не спадабалася кіраўнікам таварыства, якія лічылі далучаныя землі "старажытнай маёмасцю нашай"2.

У снежні 1825 г. па ініцыятыве афіцэраў К.Ігельстрома i А.Вягеліна Літоўскі піянерскі батальён адмовіўся прысягаць імператару Мікалаю I. За гэта, а таксама за ўдзел у тайных таварыствах капітан КЛгельстром, па-ручнік А.Вягелін, М.Рукевіч, М.Вільканец і іншыя былі спачатку асуджаны да смяротнай кары, якую пазней замянілі на розныя тэрміны катаргі або вайсковай службы на Каўказе.3

Разгром дзекабрыстаў у Расіі прывёў да росту апазіцыйнага руху ў Цар­стве Польскім. Ідэі ўзброенага паўстання супраць самадзяржаўя, якія існавалі ў польскіх тайных таварыствах, знайшлі водгук i сярод студэнцкай моладзі Віленскага універсітэта.

___________

1 Ольшанский П. Декабристы и польское национально-освободительное движение. М., 1959. С.43, 45, 49; Государственные преступления в России в XIX в. СПб., 1906. Т.1. С.75, 76; Исторические записки. М., 1957. Т.60. С.297.

2 Ольшанский П. Декабристы и польское национально-освободительное движение. С.77,78.

3Там жа. С.198.

87

У 1827 г. ва універсітэце было ўтворана тайнае таварыства "Сармацкае племя" (або "Прыхільнікі Айчыны"), мэтай якога з'яўлялася аднаўленне Польшчы як самастойнай i незалежнай дзяржавы. Членамі яго былі студэнты К.Зах, Грантоўскі, Лісоўскі i інш. У 1828 г. улады раскрылі таварыства. Яго члены ў большасці былі аддадзены ў салдаты i адпраўлены на Каўказ1.

Паўстанне 1830-1831 гг.Натэрыторыі Каралеўства Польскага адбыва-лася далейшая ідэалізацыя Рэчы Паспалітай, аднаўленне якой у былых ме­жах да 1772 г. было асноўнай мэтай для тайных арганізацый. Рэвалюцыя ў Францыі, нацыянальна-вызваленчыя рухі ў Бельгіі, Італіі паскорылі набліжэнне паўстання ў Каралеўстве Польскім. У ноч на 29 лістапада 1830 г. пачалося паўстанне ў Варшаве. Паміж арыстакратычным лагерам, які ўзначаліў князь А. Чартарыйскі, i адноўленым "Патрыятычным таварыствам" пачалася барацьба за кіраўніцтва паўстаннем. 2 снежня А.Чартарыйскі ад імя Адміністрацыйнага савета, які захапіў кіраўніцтва паўстаннем, звярнуўся з заклікам да палякаў, у якім нагадваў, што царскі ўрад павінен дакладна прытрымлівацца канстытуцыі 1815 г. i далучыць да Каралеўства Польскага былыя ўсходнія правінцыі Рэчы Паспалітай. 3 снежня "Патрыятычнае таварыства" прад'явіла Адміністрацыйнаму савету шэраг патрабаванняў, сярод якіх было i патрабаванне, каб савет заклікаў жыхароў Літвы, Беларусі i Украіны далучыцца да паўстання.

Замест савета быў створаны Часовы ўрад, у склад якога ўвайшлі А.Чартарыйскі, I Лялевель, Ю.Нямцэвіч i інш. Урад аб'явіў аб скліканні сейма i ўстанаўленні дыктатуры галоўнакамандуючага польскіх войскаў Ю.Хлапіцкага. 18 снежня пачаў працаваць сейм, які аб'явіў паўстанне ўсенародным, а 20 снежня быў прыняты "Маніфест польскага народа". Ён адзначыў, што польскі народ паўстаў, каб "вярнуць сваю незалежнасць i старажытную магутнасць" i дасягнуць "злучэння" са сваімі братамі, якія пакутуюць пад прыгнётам "пецярбургскага кабінета".

Дыктатар, які быў праціўнікам вайны з Расіяй, накіраваў адно пасольства да Мікалая I для пачатку перагавораў, а другое - за падтрымкай да еўрапейскіх двароў. Мікалай I адмовіўся ўступаць у перагаворы i 18 студзеня 1831 г. Ю.Хлапіцкі зняў з сябе паўнамоцтвы дыктатара. 29 студзеня рашэннем сейма быў створаны Нацыянальны ўрад на чале з А.Чартарыйскім. Галоўнакамандуючым польскага войска быў прызначаны М.Радзівіл.

У сваю чаргу царскі ўрад прымаў меры, каб абмежаваць распаўсюджванне паўстання ў заходніх губернях. У снежні 1830 г. Заходняя Беларусь, Літва i Заходняя Украіна былі аб'яўлены на ваенным становішчы i на гэтых тэрыторыях павялічана колькасць войска. На маёнткі памешчыкаў, якія з'ехалі ў Каралеўства Польскае, быў накладзены арышт, звольнены многія з мясцовых чыноўнікаў.

Сярод насельніцтва пачаўся збор грошай i зброі для падтрымкі паўстання, распаўсюджваліся атрыманыя з Польшчы лістоўкі. Адна з ix утрымлівала зварот Нацыянальнага ўрада ад 25 студзеня 1831 г. да жыхароў Літвы, Валыні i Падоліі. У дакуменце паведамлялася, што польскі сейм i ўрад абвясцілі цэласнасць Польшчы, i ўзгадваліся тыя часы, калі ix продкі разам хадзілі на Маскву, не шкадуючы свайго жыцця i маёнткаў для выратавання агульнай Айчыны2.

У студзені 1831 г. пры падтрымцы эмісараў з Варшавы быў створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт, у склад якога ўвайшлі С. Шумскі,

____________

1 РДГА у С.-Пецярбургу, ф.735, воп.Ю, спр.55, арк.1-6 адв., 16-16 адв.

2Вестник Московского государственного унтаерситета. Серия IX. История. 1966. №2. С.46-48.

88

A. Гарэцкі, М. Балінскі, В. Пяткевіч, Л. Замбржыцкі, Э. Рэмер, Ю. Грабніцкі. Камітэт распрацаваў план паўстання, згодна з якім для падрыхтоўкі паўстання на месцах было вырашана стварыць тайныя павятовыя паўстанцкія камітэты. У паветы былі накіраваны прадстаўнікі камітэта.

У лютым Центральны камітэт сабраў у Вільні прадстаўнікоў павятовых камітэтаў. Было вырашана пачаць паўстанне з Віленскай губерні, дзе знаходзілася невялікая колькасць царскіх войскаў (3 тыс. у Вільні i інвалідныя каманды ў павятовых гарадах). У Гродзенскай гуоерні i Беластоцкай вобласці гэтых войскаў было значна больш1.

У канцы сакавіка 1831 г. пачалося паўстанне ў Літве i Заходняй Бела­русь Віленскі Цэнтральны камітэт не змог кантраляваць ход гэтага паўстан-ня. У кожным павеце быў створаны свой павятовы ўрад, які ўзначальвалі мясцовыя памешчыкі (П.Важынскі - у Ашмянскім павеце, В.Барткевіч - у Свянцянскім, І.Гяцэвіч - у Вілейскім i т.д.).

Урад кожнага павета прыводзіў насельніцтва да прысягі, у чым яму дапамагала каталіцкае духавенства, аб'яўляў рэкруцкі набор у войска, выдаваў розныя звароты да насельніцтва. Напрыклад, у Ашмянскім, Вілейскім, Дзісенскім паветах кіраўнікі паўстання заклікалі насельніцтва "ўзяцца за зброю, каб здабыць Айчыну i свабоду", абяцалі пасля перамогі скараціць тэрмін службы ў войску i надзяліць правамі, якія маюць сяляне i памешчыкі ў вольных краях2.

У красавіку паўстанне ахапіла ўсю Віленскую губерню, але сувязь паміж паветамі была перарвана. Таму Віленскі Цэнтральны камітэт вырашыў па­чаць падрыхтоўку да захопу Вільні i стварыць аб'яднанае войска на чале з К.Залускім, кіраўніком паўстання Упіцкага павета. У дапамогу яму быў створаны спецыяльны камітэт, якому былі падпарадкаваны войскі сямі паветаў. Залускі разаслаў загады ў Віленскі, Свянцянскі, Браслаўскі, Ашмянскі, Троцкі, Вілкамірскі i Упіцкі паветы аб неабходнасці сканцэнтраваць паўстанцкія войскі да 24 красавіка каля Вільні. Але замест 15-20 тыс. чалавек (такое войска спадзяваліся сабраць) падышло ўсяго каля 7 тыс. Таму было вырашана перанесці захоп горада на пазнейшы тэрмін3.

Паўстанне распаўсюдзілася i на Мінскую губерню. Некаторыя з памешчыкаў Барысаўскага павета збіралі зброю i стваралі атрады. Да сярэдзіны мая паўстанне ахапіла Мазырскі i Рэчыцкі паветы. Паўстанцкі кіраўнік Оўручскага павета В.Галавінскі ўступіў у пачатку мая на тэрыторыю Мазырскага павета i захапіў усе паштовыя станцыі. Сумесна з ім дзейнічаў i атрад мазырскага памешчыка Кеневіча. У чэрвені яны адышлі ў бок Оўручска-га павета. У Рэчыцкім павеце паўстанцы атрадаў Аскіркі i Крушэўскага дзейнічалі ў мястэчках Нароўлі, Барбарова. Усяго ў атрадах Пінскага, Ма­зырскага i Рэчыцкага паветаў налічвалася каля 1300 чалавек4.

У канцы мая на тэрыторыю беларуска-літоўскіх губерняў уступіў атрад генерала Д. Хлапоўскага (каля 700 чалавек), які быў пасланы з Польшчы для падтрымкі. Да яго далучылася яшчэ некаторая частка паўстанцкіх атрадаў, у хуткім часе атрад налічваў каля 5 тыс. чалавек5. Неўзабаве з Польшчы прыйшоў i 12-тысячны корпус генералаў А.Гелгуда і Г.Дэмбінскага, які

______________

1 Пузыревский А. Польско-русская война 1831 г. СПб., 1890. Т.1. С.102.

2 Гісторыя Беларускай ССР. Т.1. С.375.

3Смит Ф. История польского восстания и войны 1830-31 года. СПб., 1863. Т.2. С.364,368.

4Вестник Московского государственного университета. Серия IX. История. 1966. №2. С.55.

5Смит Ф. История польского восстания и войны 1830-31 года. Т.2. С.265,266.

89

пачаў наступление на Вільню, куды накіроўваўся і атрад Д.Хлапоўскага. Камандаваў аб'яднанымі войскамі А.Гелгуд. 11 чэрвеня 1831 г. ён сфарміраваў Часовы паўстанцкі ўрад, старшынёй якога быў абраны Т.Пінкевіч.

Згодна з інструкцыяй, якую атрымалі з Варшавы, было пачата фарміра-ванне "паспалітага рушання". Усе жыхары мужчынскага полу ад 18 да 45 гaдоў павінны былі мець агнястрэльную зброю або касу. Ад двух сялян або мяшчан неабходна было прадставіць аднаго рэкрута, а кожны шляхціц указанага ўзросту павінен быў уступіць у войска. Аб'яднаныя сілы каля Вільні склалі каля 24 тыс. чалавек. 19 чэрвеня пачаўся штурм горада. Але сілы былі няроўнымі, і дрэнна ўзброеным паўстанцам давялося адступіць1.

У маі - жніўні 1831 г. у Гродзенскай губерні паўстанцкім рухам был i ахоплены Лідскі, Навагрудскі, Пружанскі, Кобрынскі i Слонімскі паветы. У мястэчку Картуз-Бяроза ў канцы мая ксёндз Камінскі арганізаваў атрад з 30 чалавек, але ён хутка быў разбіты. У маёнтку Плянты стварыў свой атрад Т.Пуслоўскі, які ўзяў Драгічын, але хутка з яго быў выбіты i потым разбіты ў Пінскім павеце. У Навагрудскім павеце ў ліпені стварыў атрад павятовы маршалак дваранства Ю.Кашыц. 9 ліпеня паўстанцы ўзялі мястэчка Беліца, а потым Навагрудак. 15 ліпеня гэты атрад злучыўся з атрадам Г.Дэмбінскага i яны адышлі ў бок Белавежскай пушчы.

Некалькі атрадаў дзейнічалі ў Слонімскім павеце: Ю.Незабытоўскага (600 чалавек), Сівіцкагаі Вронскага.Янытаксамаперамясцілісяў Белавежскую пушчу, дзе ўжо дзейнічалі атрады К.Нямцэвіча, Я.Дылінскага i інш. Туды ж у сярэдзіне ліпеня прыбыў атрад Д.Хлапоўскага. Супраць ix былі выстаўлены ўзмоцненыя сілы расійскага войска на чале з генераламі Баленам i Саваіні. Не маючы надзеі на поспех, аб'яднаныя сілы паўстанцаў 19 ліпеня рушылі ў Польшчу.

Некалькі атрадаў (М.Гедройца, М.Шыманскага, С.Панкоўскага) яшчэ дзейнічалі ў Налібоцкай пушчы. Аднак вестка аб узяцці расійскімі войскамі 8 верасня Варшавы, 9 кастрычніка - Модліна, а 21 кастрычніка - Замосця вымусіла паўстанцаў, якія яшчэ заставаліся ў лясах, разысціся.

Рэпрэсіўныя меры супраць асоб, якія прымалі ўдзел у ваенных дзеяннях на баку паўстанцаў, пачаліся яшчэ да падаўлення паўстання. Указам Мікалая I ад 22 сакавіка 1831 г. Сенатам быў зацверджаны парадак "аб ажыццяўленні i выкананні прысуду над бунтаўшчыкамі". Згодна з ім шляхту, якая прымала ўдзел у паўстанні са зброяй, належала судзіць ваенным судом i прыгавор выконваць на месцы, маёнткі браць у казну, дзяцей асуджаных аддаваць у ваенныя кантаністы, прадстаўнікоў падатных саслоўяў адпраўляць на вайсковую службу ў Сібір. Сялянам жа, якія пасля выхаду указа вярталіся да свайго памешчыка, давалася дараванне.

Указам 6 мая 1831 г. былі выдзелены тры разрады "злачынцаў": да першага адносілі кіраўнікоў, да другога - тых, хто ўдзельнічаў у баявых дзеян­нях, да трэцяга - усіх іншых. Маёнткі абвінавачаных секвестраваліся. Ад секвестру былі пазбаўлены тыя, хто сам з'явіўся на працягу месяца пасля публікацыі указа i пакаяўся або даказаў, што яго прымусілі далучыцца да паўстання. Да следства за ўдзел у паўстанні ў беларуска-літоўскіх губернях было прыцягнута 2878 чалавек. 3 ix 1091 чалавек (38 %) пражывалі ў Віленскай, 931 (32,3 %) - v Гродзенскай, 837 (29, 8 %) - у Мінскай губернях. 3 Віцебскай губерні было 15 чалавек, а з Магілёўскай - 4. Сярод ix было 336 памешчыкаў, 103 прыватныя служачыя, 86 студэнтаў, 73 афіцэры, 6 ад-

____________

1 Смит Ф. История польского восстания и войны. Т.2. С.265, 266.

90

надворцаў, 627 сялян1. Усяго канфіскавана маёнткаў: у Віленскай губерні - 118 (больш за 25 тыс. прыгонных мужчынскага полу); у Гродзенскай -70 (28,6 тыс.); у Мінскай - 22 (15,5 тыс.); у Віцебскай - 6 (15 тыс.) i ў Магілёўскай - адзін маёнтак (1,5 тыс.)2.

Курс на русіфікацыю.Паўстанне 1830 - 1831 гг. выклікала рэзкую пе-рамену палітычнага курсу царскага ўрада ў Беларусі, Літве i Правабярэжнай Украіне. Пераканаўшыся ў палітычнай нядобранадзейнасці мясцовага дваранства, урад Мікалая I зрабіў стаўку на поўную уніфікацыю дзевяці заходніх губерняў з Цэнтральнай Расіяй, г.зн. на русіфікацыю ix як адзіную надзейную гарантыю ўтрымання гэтай тэрыторыі ў складзе Расійскай імперыі. У верасні 1831 г. у Пецярбургу быў створаны Заходні камітэт для выпрацоўкі палітыкі ўрада ў дзевяці заходніх губернях адносна сістэмы кіравання, суда, асветы, культуры, шляхецкага саслоўя i інш.

Для абмежавання польскага ўплыву праз асвету i мову яшчэ ў лютым 1831 г. было забаронена выкарыстоўваць у справаводстве Гродзенскай i Віленскай губерняў польскую мову. У 1832 г. быў закрыты Віленскі універсітэт. Указам 1836 г. забаранялася выкладаць у навучальных установах польскую мову як самастойны прадмет3.

Шляхта з'яўлялася тым галоўным элементам, які актыўна ўдзельнічаў у паўстанні, звязваючы свае спадзяванні на паляпшэнне эканамічнага i caцыяльнага становішча з аднаўленнем Польшчы ў межах 1772 г. У 1816 г. у Віцебскай і Магілёўскай губерні налічвалася 28 тыс., у Мінскай, Віленскай i Гродзенскай - 110,5 тыс. шляхты. Царскі ўрад неаднаразова спрабаваў скараціць колькасць шляхты, асабліва немаёмаснай, шляхам высялення на ўкраінскія i крымскія землі. У 1825 г. дробная зямельная шляхта была абкладзена натуральнымі павіннасцямі нароўні з дзяржаўнымі сялянамі. Па-водле ўказа 19 кастрычніка 1831 г. шляхта, не зацверджаная ў дваранскім званні, пераводзілася з дваран у разрад аднадворцаў або грамадзян. Пры гэтым значная колькасць дробнай шляхты не змагла прадставіць дакументы аб сваім паходжанні, таму яе колькасць сярод беларускага i літоўскага насельніцтва зменшылася (з 6,2 % у 1816 г. да 5,5 % у 1834 г.)4.

У мясцовыя адміністрацыйныя органы заходніх губерняў прызначалі расійскіх чыноўнікаў, a мясцовых жыхароў прымалі толькі з пасведчаннямі аб ix "добранадзейнасці", зацверджанымі губернатарамі. Для заахвочвання рускіх да пераезду ім давалася перавага ў аплаце i павышэнні па службе.

Указам ад 25 чэрвеня 1840 г. было адменена дзеянне Статута ВКЛ на ўсе галіны гаспадарчага i палітычнага жыцця. Усе судовыя, адміністрацыйныя акты павінны былі складацца толькі на рускай мове5.

Ліквідацыя уніяцкай царквы.Мікалай I, каб узмацніць пазіцыі імперыі ў заходніх губернях, стаў на шлях скасавання уніяцкай царквы. Мэтай гэтага мерапрыемства было павелічэнне колькасці праваслаўнага насельніцтва як сацыяльнай апоры расійскіх улад.

У канцы 1827 г.- пачатку 1828 гг. з'явіўся праект скасавання уніяцкай царквы, падпісаны міністрам народнай асветы i галоўным кіраўніком дэпар-

_____________

1 Горбачева О.В. Восстание 1830-31 гг. на Беларуси: Автореф. дис. 1995. С.16.

. канд. ист. наук. Мн.,

2 Белоруссия в эпоху феодализма: У 4 т. Мн., 1979. Т.4. С. 121.

3Там жа. С.83, 84; Псторыя Беларускай ССР. Т.1. С.58.

4 Kwartalnik Histaryczny. T.XCVIII. Warszawa, 1991.№ 3. S.59; Самбук СМ. Политика царизма в Белоруссии во второй половине XIX века. М., 1980. С.14, 20.

5 Гісторыя Беларускай ССР. Т.1. С.584, 585.

91

тамента замежных веравызнанняў А. Шишковым. Асноўная яго ідэя заключалася ў тым, каб пазбавіць уніятаў ад уплыву каталіцтва шляхам скасавання часткі базыльянскіх кляштараў, стварэння асобнай ад каталіцкай грэка-уніяцкай духоўнай калегіі; адкрыцця новых навучальных устаноў для перападрыхтоўкі юнакоў у праваслаўных традыцыях. Таксама прадугледж-валася ліквідаваць залежнасць уніяцкага духавенства ад памешчыкаў-католікаў, якія, з'яўляючыся кцітарамі, аказвалі не толькі матэрыяльную дапамогу царкве, але i ўплывалі на выбар кандыдатуры святара ў сваім маёнтку1.

Указам ад 28 красавіка 1828 г. былазаснавана асобная ад каталіцкай грэка-уніяцкая духоўная калегія. Адначасова замест чатырох уніяцкіх епархій ствараліся дзве - Беларуская i Літоўская. Улады звярнулі ўвагу i на адукацыю уніяцкага духавенства. Забаранялася накіроўваць юнакоў-уніятаў на вучобу ў Рым i Галоўную каталіцкую семінарыю ў Вільню; тыя, хто там ужо вучыліся, былі адкліканы. Было прызнана мэтазгодным адкрыццё грэка-уніяцкай акадэміі ў Полацку. Каб паменшыць уплыў польскай мовы на уніяцкіх вернікаў, паступіў загад выключыць яе з казанняў i навучання За­кону Божаму i карыстацца мясцовымі гаворкамі2.

За ўдзел базыльянскіх манахаў у паўстанні 1830-1831 гг. 2/3 ix кляшта-раў было ліквідавана (з 83 засталося толькі 23), адначасова скасоўвалася ўлада правінцыялаў ордэна. Урад дазволіў манахам скасаваных кляштараў, якія раней былі католікамі, вярнуцца ў каталіцызм. Да 1836 г. з ордэна адышло каля 200 базыльян .

Адной з мер па ўмацаванні праваслаўя ў Беларусі было адкрыццё ў 1833 г. трэцяй праваслаўнай епархіі - Полацкай, епіскап якой Смарагд (A. Кржыжаноўскі) далучыў на працягу 1833-1836 гг. да праваслаўя звыш 120 тыс. уніятаў4.

Наступным крокам было стварэнне ў 1836 г. Сакрэтнага камітэта па уніяцкіх справах. Абгрунтоўваючы неабходнасць далучэння уніяцкай цар-квы да праваслаўнай, міністр унутраных спраў Д. Блудаў адзначыў на пасяджэнні камітэта, што уніятаў неабходна ператвараць з "напаўпаляка -рымскіх католікаў, у верных сыноў нашай царквы i Pacii i тым самым паставіць моцны заслон варожым пакушэнням злачынцаў, якія яшчэ мараць аб раздзяленні"5.

23 лютага 1838 г. памёруніяцкі мітрапаліт I. Булгак, якібыўапошняй пе-рашкодай у справе скасавання уніі. Грэка-уніяцкую калегію ўзначаліў літоўскі епіскап І.Сямашка, які разам з епіскапамі В.Лужынскім, А.Зубко падтрымалі ідэю ліквідацыі уніяцтва.

У маі 1838 г. у заходнія губерні па загаду цара быў накіраваны надворны саветнік В.Скрыпіцын, які павінен быў наглядаць за настроем уніяцкага ду­хавенства i прыхаджан. У сваім дакладзе обер-пракурору Свяцейшага Сінода ён адзначыў, што ў 573 цэрквах уніяцкіх епархій былі зроблены іка-настасы, богаслужэнне вялося даволі правільна; маскоўскія служэбнікі былі амаль ва ўсіх цэрквах, духавенства ведала, што ix продкі былі праваслаўнымі. Уніяцкіх прыхаджан ён падзяліў умоўна на тры разрады: добранадзейныя (толькі уніяты Літоўскай епархіі - 633 прыходы); пакорлівыя

_________________

1 Морошкин М.Я. Воссоединение унии // Вестник Европы. 1892. №4. С.621,622,628-639.

2 Записки Иосифа Митрополита Литовского. СПб., 1883. Т.1. С.393,394.

3 Studia Teologiczna. №5-66.1988. S.266.

4 Сапунов А. Витебская старина. Витебск, 1888. Т.5. C.CXXV, CXXVI. 5 РДГА у С.-Пецярбургу, ф.797, воп.87, арк.1 адв., 8 адв., 9.

92

(усе паветы Мінскай губерні i амаль усе Віцебскай і Магілёўскай губерняў 441 прыход), падазроныя (паўночныя паветы Віцебскай губерні - Себежскі, Полацкі, Лепельскі i Дрысенскі, Дзісенскі павет Мінскай, Сенненскі i Мсціслаўскі - Магілёўскай губерняў)1.

Каб пазбегнуць хваляванняў, прымаліся ўрадавыя меры. Генерал-губернатары павінны был i наглядаць за станам губерняў. У студзені 1839 г. у Віцебскую губерню быў накіраваны 29-ы казачы полк. 12 лютага 1839 г. у Полацку ў прысутнасці вышэйшага уніяцкага духавенства быў падпісаны Саборны Акт з просьбай аб далучэнні уніяцкай царквы да праваслаўнай. Пастанова Свяцейшага Сінода была зацверджана Мікалаем I. Усе святочныя багаслужэнні з гэтай нагоды прайшлі ў Беларусі i Літве спакойна, не выклікаючы сур'ёзных пратэстаў. На былых уніяцкіх святароў былі распаўсюджаны ўсе тыя пастановы, якія тычыліся правасл аўнага духавенства2.

Нягледзячы на шэраг мерапрыемстваў па ўзмацненню працэсу русіфікацыі ў заходніх губернях, 6 красавіка 1841 г. віленскі ваенны губернатар, гродзенскі, мінскі i беластоцкі генерал-губернатар Ф.Міркавіч у справаздачы Мікалаю I адзначаў, што мясцовыя жыхары "наогул маюць да карэнных рускіх нейкую непрыязнасць i няшчырасць... Імкненне ix да падтрымкі духа ў кірунку польскай народнасці ставіць пастаянную перашкоду да зліцця пачуццяў i ўсталявання ўзаемнага даверу... Каталіцкае духавенст­ва, пахваляючыся тут багаццем, усталёўвае ў масе рашучае паняцце, што яно ёсць пануючае, - i да таго часу, пакуль уплыў гэты будзе ў сіле, праваслаўнае духавенства, знаходзячыся ў беднасці, ніколі не прыдбае таго значэння, якое яму належыць"3. Такая выснова генерал-губернатара наконт праведзеных рэформаў сведчыла аб тым, што палітыка русіфікацыі не дасягнула той мэты, якую ставілі перад сабой царскія ўлады.

Наши рекомендации