Пытанні да заліку

1. Гістарыяграфія і крыніцы вывучэння гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на Беларусі.

2. Перыядызацыя Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.

3. Міжнародная сітуацыя ў свеце ў 30-х гадах ХХ ст. Ачагі напружанасці ў Азіі, Афрыцы і ў Еўропе. Фарміраванне фашысцкага блоку.

4. Савецка-французска-англійскія перамовы ў канцы
1930-х гадоў. Савецка-германскія дагаворы1939 года.

5. Пачатак Другой сусветнай вайны. Прычыны і характар вайны.

6. Уз’яднанне Беларусі. СССР і краіны Балтыі. Савецка-фінская вайна. Дзейнасць СССР на міжнароднай арэне.

7. Акупацыя Германіяй еўрапейскіх краін. Падрыхтоўка Германіі да вайны з СССР.

8. Напад Германіі на СССР. Прыгранічныя баі ў Беларусі.

9. Мабілізацыя сіл і сродкаў для барацьбы з агрэсарам, эвакуацыйныя мерапрыемствы.

10. Абарончыя баі пад Мінскам, Бабруйскам, Оршай, Віцебскам, Магілёвам, Гомелем. Гераізм савецкіх воінаў. Прычыны няўдач Чырвонай Арміі летам-восенню 1941 г.

11. Дзейнасць першых партызанскіх атрадаў і дыверсійных груп і падпольных арганізацый.

12. Дзейнасць СССР на міжнароднай арэне. Пачатак стварэння антыгітлераўскай кааліцыі.

13. Генеральны план «Ост». Ваенна-эканамічныя мэты захопнікаў.

14. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел акупіраванай тэрыторыі. Акупацыйны апарат кіравання.

15. Палітыка генацыду. Карныя экспедыцыі. Канцэнтрацыйныя лагеры.

16. Калабарацыянізм. Арганізацыі беларускіх калабарантаў.

17. Эканамічная і сельскагаспадарчая палітыка германскіх акупацыйных улад.

18. Станаўленне і развіццё партызанскага руху і падпольнай барацьбы. Арганізацыя і дзейнасць ЦШПР і БШПР і іншых структур, кіруючых дзейнасцю партызан і падпольшчыкаў.

19. Баявая дзейнасць партызан. Рэйкавая вайна.

20. Узаемаадносіны партызан і насельніцтва. Партызанскія зоны.

21. Прапаганда і агітацыя сярод насельніцтва. Культурна-асветніцкая дзейнасць партызан.

22. Партыйнае, камсамольскае, антыфашысцкае падполле. Арганізацыйная структура і склад.

23. Дзейнасць падпольшчыкаў Мінска, Магілёва, Гомеля, Брэста, Гродна, і інш. гарадоў Беларусі.

24. Армія Краёва і яе формы барацьбы. Беларусы ў Арміі Краёвай.

25. Карэнны пералом у вайне ў 1942-1943 гг. Перамогі ў Афрыцы, міжземнамор’і і на Ціхім акіяне. Сталінградская і Курская бітвы. Цегеранская канферэнцыя. Пытанне аб Другім фронце.

26. Пачатак вызвалення Беларусі. Узаемадзеянне партызан, насельніцтва і войск Чырвонай Арміі.

27. Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён». Вызваленне Мінска. Партызанскі парад.

28. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі.

29. Савецкі тыл у гады вайны. Дзейнасць Камітэта Абароны.

30. Дзейнасць беларускіх ўстаноў і арганізацый ў тыле.

31. Вызваленчы паход Чырвонай Арміі ў Еўропу. Капітуляцыя Германіі.

32. Канферэнцыі саюзнікаў у Тэгеране, Ялце і Патсдаме. Абмеркаванне будучага Еўропы і свету.

33. Беларусы ў складзе саюзных армій (польская армія генерала Андэрса) і Еўрапейскага руху Супраціўлення.

34. Вайна СССР супраць Японіі. Заканчэнне Другой сусветнай вайны. Вынікі і ўрокі сусветнай вайны.

35. Беларусь – адна з краін-заснавальніц ААН. Нюрнбергскі працэс.

36. Людскія і матэрыяльныя страты беларускага народа. Ушанаванне памяці загінуўшых у Беларусі.

37. Гарады героі. Беларускі дзяржаўны музей Вялікай Айчыннай вайны.

38. Ураджэнцы Беларусі – Героі Савецкага Саюза і поўныя кавалеры ордэна Славы.


Наши рекомендации