Беларусь у другой палове ХIХ ст
Мадэрнізацыя і нацыянальнае самавызначэнне.
Мадэрнізацыйныя працэсы на Беларусі.Мадэрнізацыя, яе сутнасць, этапы, характэрныя і спецыфічныя рысы яе эвалюцыі на Беларусі. Фарміраванне сацыяльнай структуры буржуазнага грамадства, незавершанасць гэтага працэса на Беларусі. Мадэрнізацыя і працэсы індустрыялізацыі, урбанізацыі, станаўлення нацыі, змены ў менталітэце беларускага грамадства.
Адмена прыгоннага права. Наспяванне неабходнасці падрыхтоўкі сялянскай рэформы, яе прычыны. Арганізаваная ініцыятыва інвентарных камітэтаў Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губерняў па вызваленні сялян. Рэскрыпт Назімаву. Маніфест і “Палажэнні” 19 лютага 1861 г. Спецыфіка мясцовых “Палажэнняў” для Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губерняў. Выкупная аперацыя. Устаўныя граматы і выкупныя акты. Правы сялян. Змены ў рэалізацыі рэформы, звязаныя з паўстаннем 1863 г. Рэформы аграрных адносін дзяржаўных сялян і ўпарадкаванне іншых катэгорый сельскага насельніцтва. Вынікі і значэнне аграрных рэформ.
Урадавая палітыка. Буржуазныя рэформы 60-70-х гг.:ваенная, школьная, цэнзурная, судовая, гарадскога самакіравання, іх прычыны, сутнасць і асаблівасці рэалізацыі на Беларусі. Змяненні ў становішчы праваслаўнай і каталіцкай царквы. Значэнне рэформ.
Асаблівасці эканамічнай і саслоўнай палітыкі на Беларусі. Пашырэнне рускага землеўладання. Сервітутнае пытанне. Рэформы ў сістэме падаткаў і павіннасцяў. Увядзенне інстытута земскіх начальнікаў. Змены ва ўрадавай палітыцы на Беларусі па нацыянальнаму і рэлігійнаму пытаннях. Умацаванне “традыцыяналісцкіх” пачаткаў ва ўрадавай палітыцы Беларусі. Русіфікацыя. Абмежаванні ў дачыненні палякаў, беларусаў-католікаў. Заканадаўства ў адносінах да яўрэяў.
Сельская гаспадарка.Памешчыцкае і сялянскае землеўладанне. Асаблівасці буржуазнай эвалюцыі сельскай гаспадаркі Беларусі. Аграрны крызіс 1880-ых гг. і яго ўплыў на рыначную спецыялізацыю сельскай гаспадаркі. Малочная і мясная жывёлагадоўля. Вытворчасць тэхнічных культур. Вінакурэнне. Скарачэнне дваранскага землеўладання і рост безсаслоўнай зямельнай уласнасці. Становішча сялян. Сацыяльныя працэсы сярод сялянства. Фарміраванне аграрнай буржуазіі. Адыходныя промыслы. Міграцыя сялянства. Сельская грамада, рэгіянальныя асаблівасці яе функцыяніравання на Беларусі.
Прамысловасць і гарады. Спецыялізацыя беларускай прамысловасці, яе галіновая структура. Спецыфічныя рысы тэрытарыяльнага размяшчэння прамысловых прадпрыемстваў. Асаблівасці прамысловай рэвалюцыі на Беларусі. Удзельная вага дробнай вытворчасці. Рост гарадоў і іх добраўпарадкаванне. Асаблівасці ўрадавай палітыкі ў дачыненні горадаўтварэння. Мястэчкі. Фарміраванне гандлёва-прамысловай буржуазіі. Колькасць, склад, становішча рабочых.
Транспарт, гандаль, крэдыт. Будаўніцтва чыгунак. Важнейшыя чыгуначныя лініі на Беларусі; іх уплыў на развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці, гарадоў і гандлю. Рачны транспарт. Фарміраванне фінансава-крэдытнай сістэмы. Дзейнасць на Беларусі аддзяленняў Дзяржаўнага, Сялянскага, Дваранскага і інш. банкаў. Таварыствы ўзаемнага крэдыту. Скарачэнне кірмашоў і развіццё магазінна-крамнага гандлю. Фарміраванне на тэрыторыі Беларусі адзінага эканамічнага рэгіёна.
Паўстанне 1863 г. “Польскае пытанне” ў еўрапейскай геапалітыцы. Лібералізацыя расійскай палітыкі ў Царстве Польскім. Актывізацыя грамадскага жыцця напярэдадні паўстання. Прычыны паўстання. Варшаўскі нацыянальны і Літоўскі правінцыяльны камітэты. “Чырвоныя” і “белыя”. З.Серакоўскі, Л.Звяждоўскі, В.Урублёўскі, Ф.Ражанскі і інш. К.Каліноўскі і яго дзейнасць. “Мужыцкая праўда”. Пачатак паўстання. Маніфест Часовага правінцыяльнага ўрада Літвы і Беларусі. Арганізацыя паўстанцкіх атрадаў і іх дзейнасць на тэрыторыі Беларусі. Тактыка “белых”. Аддзел кіравання правінцыямі Літвы. Я.Гейштар. Меры царскай адміністрацыі ў сувязі з паўстаннем. М.Мураўёў і яго палітыка. Спад паўстанцкага руху. Утварэнне “Літоўска-Беларускага чырвонага жонду”. Падаўленне паўстання. Публіцыстыка К.Каліноўскага. Характар паўстання і прычыны паражэння. Гістарычнае значэнне паўстання і яго ўплыў на урадавую палітыку.
Грамадска-палітычнае жыццё. Грамадская думка: асноўныя плыні і іх эвалюцыя. Ідэалогія манархізму на Беларусі. “Заходне-русізм” і яго плыні. М.Каяловіч. Станаўленне ліберальнай думкі. Варшаўскі пазітывізм. “Минский листок”. Рэвалюцыйна-дэмакратычная думка. Вытокі ідэалогіі беларускага нацыянальнага руху. Ф.Багушэвіч. К.Каліноўскі. Польскі і яўрэйскі нацыянальныя рухі і іх ідэалогія.
Вытокі і сутнасць народніцтва. Першыя народніцкія гурткі пачатку 70-х гг. і іх дзейнасць. Народніцкія гурткі другой паловы 70-х гг. Спробы прапаганды сярод сялян і рабочых. Пераход на пазіцыі “Народнай волі”. Выхадцы з Беларусі ў народніцкіх арганізацыях Расіі. І.Грынявіцкі, М.Судзілоўскі, С.Кавалік, Р.Ісаеў і інш. Народніцкія арганізацыі на Беларусі ў першай палове 80-х гг. Спробы аб’яднання. Група “Гоман” і яе погляды на развіццё Беларусі. Народнікі Беларусі і нацыянальны рух. Ліберальныя народнікі. Адраджэнне рэвалюцыйнага народніцтва ў канцы 90-х гг.
Эвалюцыя рабочага руху. Распаўсюджванне марксізму. Э.Абрамовіч, І.Гурвіч, С.Трусевіч, Я.Спонцы, В.Сяліцкі, А.Крэмер. Дзейнасць сацыял-дэмакратыі Польшчы і Літвы. Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя (ЛСДП). Польская сацыялістычная партыя (ППС). Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз (Бунд). “Рабочая партыя палітычнага вызвалення Расіі”. I з’езд РСДРП. Стварэнне Сацыял-дэмактатыі Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ). Асаблівасці сацыял-дэмакратычнага руху на Беларусі.
Фарміраванне беларускай нацыі. Этнічная эмансіпацыя еўрапейскіх народаў у Х1Х ст. Умовы ўтварэння беларускай нацыі. Этнічная тэрыторыя беларусаў, нацыянальны склад насельніцтва. Сацыяльна-класавыя асаблівасці станаўлення беларускай нацыі. Фарміраванне агульных нацыянальных прыкмет. Этнічная і нацыянальная самасвядомасць. Станаўленне беларускай літаратурнай мовы. Самавызначэнне беларускага нацыянальнага руху.
Культура Беларусі ў 60-90-ых гг. Асноўныя стылі і накірункі ў развіцці культуры. Асвета. Палітыка ўрада ў галіне школьнай справы. Пачатковая і сярэдняя адукацыя. Тыпы і колькасць школ. Развіццё прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Настаўніцкія семінарыі. Развіццё прыродазнаўчых навук. ”. Рэформа духоўных школ. Вывучэнне этнаграфіі, гісторыі і культуры Беларусі. А.Кіркор, П.Шэйн, І.Насовіч, Е.Раманаў, М.Каяловіч і інш. Публікацыя гістарычных крыніц і помнікаў духоўнай культуры. Развіццё мастацкай літаратуры. Творчасць Ф.Багушэвіча, А.Гурыновіча, Я.Лучыны, К.Каганца і інш. Рост легальных публікацый на беларускай мове ў 90-я гг. Быт і матэрыяльная культура, звычаі, абрады, нормы маралі народаў Беларусі. Друк: афіцыйны, дэмакратычны і безцензурны.
Тэатр і музыка. Архітэктура і горадабудаўніцтва. Змяненне выгляду беларускіх гарадоў. Эклектыка. Жывапіс. Гістарычны і бытавы жанры: К.Альхімовіч, Д.Баркоўскі. Краявід, партрэт. Н.Сілівановіч, Б.Русецкі, А.Ромер, А.Гараўскі. Графіка. Творчасць А.Андрыёлэ, Ф.Дмахоўскага, Н.Орды.
На парозе XX ст. Высновы па курсу.Вынікі сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця. Этна-канфесійнае становішча. Здабыткі культуры.