Афіцыйна- справавы стыль і яго асаблівасці
1. Афіцыйна-справавы стыль. Паняцце дакумента. Віды дакументаў
Афіцыйна-справавыстыль абслугоўвае афіцыйна-справавую, канцылярскую, юрыдычную, дыпламатычную сферы грамадскай дзейнасці чалавека.
Афіцыйна-справавы стыль выкарыстоўваецца пры звароце ў дзяржаўныя ўстановы, у судзе, пры дзелавых і дыпламатычных перагаворах: дзелавая мова забяспечвае сферу афіцыйна-справавыхадносін і функцыяніруе ў галіне права і палітыкі. Афіцыйна-справавы стыльрэалізуецца ў тэкстах законаў, указаў, загадаў, інструкцыйй, дагавароў, пагадненняў, распараджэнняў, актаў, у справавой перапісцы ўстаноў, а таксама ў даведках юрыдычнага характару і г.д. Нягледзячы на тое, што гэты стыль падлягае значным зменам пад уплывам сацыяльна-гістарычных зрухаў у грамадстве, сярод іншых функцыянальных стыляў мовы ён вылучаецца сваёй стабільнасцю, традыцыйнасцю, замкнёнасцю і стандартызаванасцю.
Асноўнымі відамі тэкстаў, у якіх рэалізуецца афіцыйна-справавы стыль выступаюць дакументы.
Дакументамі называюцца адпаведным чынам складзеныя, падпісаныя і засведчаныя справавыя паперы, якімі афармляюцца розныя гаспадарчыя аперацыі, прававыя адносіны і дзеянні юрыдычных асоб і грамадзян.
Дзейнасць установы фіксуецца ў розных відах дакументаў. Іх можна падзяліць на групы:
1. Арганізацыйныя дакументы (статуты, палажэнні, інтрукцыі).
2. Распарадчыя дакументы (загады, распараджэнні, пастановы, рашэнні, і інш.).
3. Інфармацыйна-даведачныя дакументы (пратаколы, акты, даверанасці, даведкі, дакладныя і тлумачальныя запіскі, зводкі, агляды, лісты, тэлеграмы і тэлефанаграмы).
З 1 ліпеня 2005 ўведзены ў дзеянне СТБ 6.38—2005 «Унифицированные системы документации Республики Беларусь. Система ОРД. Требования к оформлению документов», распрацаваны Беларускім навукова-даследчым інстытутам дакументацыі і архіўнай справы.
Мова дакументаў
Афіцыйна-справавы стыль належыць да кніжных стыляў і функцыянуе пераважна ў форме пісьмовага маўлення; функцыя стылю паведамляльная ці волевыяўленчая, што адбіваецца на мэтанакіраваным адборы лексічных, граматычных і сінтаксічных сродкаў.
Лексічныя асаблівасці:
- словы і словазлучэнні, што ўжываюцца пераважна ў афіцыйных дакументах і замацоўваюццца ў адмінаістрацыйна-канцылярскай мове: належны, невыкананне, атрымальнік, забяспечваць раўнапраўе, ахоўваць правы і свабоды і г.д
- тэматычна абумоўленая тэрміналагічная лексіка (у тым ліку эканамічна-вытворчая, юрыдычная, грамадска-палітычная, грамадска-публіцыстычная, бухгалтарская): прадукцыйнасць, тарыф, сабекошт, юрысдыкцыя, вымова і інш.;
- стылістычна нейтральныя і міжстылёвыя фразеалагізмы (мець значэнне, адыгрываць ролю, займаць пасаду, сфера прымянення, месца знаходжання і г.д.). Карыстанне ўстойлівымі выразамі палягчае зносіны ў прававой і адміністрацыйнай сферах.
- стандартныя абароты мовы, устойлівыя па савім характары, якія змяшчаюць адыменныя прыназоўнікі і ўказваюць на характар матывіроўкі дзеяння тыпу у сувязі з указаннем, распараджэннем (міністэрства, кіраўніцтва), у адпаведнасці з дасягнутай дамоўленасцю (пагадненнем), у парадку аказання тэхнічнай (матэрыяльнай, вытворчай) дапамогі і г.д.
- абстрактная лексіка: наяўнасць, адсутнасць, абавязак, патрабаванне, рашэнне, патрэба, кантроль і інш.;
- скарочаныя назвы арганізацый і ўстаноў:“Белзнешэканамбанк”, аб’яднанне “БелаўтаМАЗ.
- адсутнасць эмацыянальнай і размоўнай лексікі.
Марфалагічныя асаблівасці:
- перавага назоўнікаў над дзеясловамі. Адзін і той жа назоўнік у дзелавых тэкстах можа паўтарацца нават у сказах, якія стаяць побач і не замяняцца займеннікам. У размоўным стылі і мастацкім тэксце такое ўжыванне кваліфікавалася б як таўталогія (неапраўданае ўжыванне аднаго і таго ж слова);
- шырокае ўжыванне аддзеяслоўных назоўнікаў: спагнанне, звальненне, незварот;
- назвы асоб па пасадзе, роду дзейнасці, занятку з суфіксамі -ік (-нік), -чык: адказчык, спадчыннік заказчык, і інш.;
- інфінітывы, пры якіх могуць ужывацца словы неабходна, варта, тэрмінова, абавязаны, забараняецца, мець права і інш.: неабходна выконваць, трэба фінансаваць, варта спагнаць, абавязаны забяспечыць і г. д.;
- дзеясловы залежнага стану, якія надаюць выказванню значэнне пастаянства і абавязковасці выканання: прызначаецца, прызнаецца, вядзецца, караецца, утрымліваецца, арганізуецца, каардынуецца і інш.;
- субстантываваныя дзеепрыметнікі, якія служаць назвамі асоб: паднаглядны, падсудны, арыштаваны, абвінавачаны, апякаемы і г. д.;
- часціца не, якая надае дзеясловам значэнне катэгарычнасці, прымусоваці: не церпіць адкладу, не дапускаецца, не паляпшаецца, не разглядаецца і інш.
Сінтаксічныя асаблівасці:
- канструкцыі са складанымі злучнікамі (у выніку таго, што...; нягледзячы на тое, што...; у сувязі з тым, што... і інш.): У сувязі з тым, што ў рэспубліцы праводзілася пэўная работа па мадэрнізацыі мэблевай вытворчасці, у апошні час значна павялічыўся экспарт айчыннай прадукцыі;
- канструкцыі з адыменнымі назоўнікамі (у святле, разам з тым, з дапамогай, па лініі, згодна з, шляхам і інш.): Разам з тым у эканамічнай сферы накапілася нямала пытанняў, якія патрабуюць вырашэння;
- ужыванне дзеяслоўных словазлучэнняў (дзеяслоў + назоўнік) замест дзеясловаў: дапамагчы – аказаць дапамогу, удзельнічаць – прымаць удзел.
- сустракаюцца сказы з дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі зваротамі: Кожны чалавек мае права на адпачынак і вольны час, уключаючы права на разумнае абмежаванне рабочага дня і на перыядычны водпуск, які аплочваецца;
- парадак слоў у сказе прамы:
Галоўныя члены сказа: дзейнік, затым выказнік.
Даданыя члены сказа:
Азначэнне
- дапасаванае ставіцца перад азначаемым словам: службовая камандзіроўка; дысцыплінарнае спагнанне; заслужаны работнік.
- недапасаванае – пасля азначаемага слова: пастанова ўрада;, распараджэнне дырэктара, пытанне вялікага значэння;
Дапаўненне
- звычайна ставіццапасля выказніка: разаслаць праект, перадаць паўнамоцтвы.
- дапаўненне можа выносіцца на першае месца, калі яго жадаюць падкрэсліць: кіраўніку падраздзялення строга указаць на недапушчальнасць несвоечасовага афармлення дакументаў.
Акалічнасць
- меры і ступені ставяць перед азначэннем-прыметнікам: выключна цікавы праект, надта нежаданы эфект, даволі няпэўны вынік.
- спосабу дзеяння (прыслоўі), прычыны і мэты – перад дзеясловам-выказнікам. Калі на іх не падае лагічны аціск: строга спытаць з парушальніка дысцыпліны.
- спосабу дзеяння (выражаныя інакш) звычайна стаяць пасля дзеяслова-выказніка: с парушальнікаў парадку спытаць па ўсёй строгасці закона.
Складаныя сказы надаюць большую пераканаўчасць просьбе і змякчаюць уражанне адказу, дазваляюць падкрэсліць важныя сэнсавыя адценні, прывесці аргументы, даць падрабязнае абгрунтаванне асноўных палажэнняў: Прашу даць адпачынак без захавання заработнай платы ў сувязі з тым, што (у адным сказ змяшчаецца і просьба, і прычына звароту з ёй).
q месца даданага сказа залежыць ад таго, які член сказа ён тлумачыць. Калі даданы сказ тлумачыць толькі адно слова галоўнага сказа, то ён, як правіла, ідзе адразу з ім: У працы схода, на якім прысутнічала больш з сто чалавек, прынялі ўдзел...
q калі даданы сказ адносіцца да групы выказніка, магчымыя два варянты:
1. даданы сказ ставіцца перад галоўным, калі акцэнт робіцца на абставінах дзеяння: З прычыны таго што навучанне праводзілася паскоранымі тэмпамі, курс доўжыўся два месяцы.
2. даданы сказ ставіцца пасля галоўнага, калі ён тлумачыць асноўную думку галоўнага сказа: Курс доўжыўся два месяцы, з прычыны таго што навучанне праводзілася паскоранымі тэмпамі.
Прыёмы, якія дазваляюць пераставіць слова ў лагична націскную пазіцыю:
- Пераставіць слова ў націскную пазіцыю: на апошняе месца перад коскай або кропкай:
Рашэнне было прынята адзінагалосна. (Акцэнт робіцца на спосаб прыняцця рашэння).
Адзінагалосна было прынята рашэнне. (Асноўная ўвага на аб’екце дзяення).
- Увесці ў сказ спецыяльныя словы-узмацняльнікі: ж, менавіта, якраз, толькі, і, нават, надзвычай, незвычайна, абсалютна і інш. Праведзена надзвычай важнае даследаванне.
- Выкарыстаць канструкцыі не..., а; не толькі...,але і; як..., так і: Важны не толькі данны падыход, але і ўсе іншыя.
- Выдзяленне пры дапамозе шрыфту: курсіў, напаўтлусты шрыфт, прапісныя літары і інш. ДАВЕРАНАЦЬ, Заява, загад
Мове афіцыйна-справавога стылю не ўласцівы эмацыянальна афарбаваная лексіка, назоўнікі і прыметнікі з суфіксамі суб’ектыўнай ацэнкі, выклічнікі, экспрэсіўная фразеалогія, формы 1-й і 2-й асобы займеннікаў і дзеясловаў, а таксама прастамоўныя і жаргонныя выразы, словы з пераносным значэннем, усе віды экспрэсіўных сінтаксічных канструкцый (пытальныя, эліптычныя сказы, інверсія), простая мова.
Узоры распарадчых дакументаў даюцца ў дадатку да “Примерной инструкции по делопроизводству в министерствах, госкомитетах и других центральных органах управления, учреждениях, организациях и на предприятиях Республики Беларусь”.