Рэферат як жанр навуковай літаратуры. Азначэнне, сутнасць і прызначэнне рэферата
Жанры навуковай літаратуры.
Навуковая і тэхнічная літаратура разнастайная паводле жанраў.
Жанр –гэта від тэксту, які вылучаецца ў межах таго ці іншага стылю ці падстылю, характарызуецца своеасаблівай кампазіцыйнай арганізацыяй матэрыялу і моўных сродкаў.
Асноўныя жанры навуковага стылю:
- манаграфія, - рэцэнзія,
- падручнік, - рэферат,
- дапаможнік, - анатацыя,
- артыкул, - водгук,
- дысертацыя, агляд.
Структурна-семантычны аналіз анатацый. Віды анатацый
Анатацыя – гэта кароткая абагуленая характарыстыка, якая перадае асноўны змест арыгінала.
Віды анатацый:
q індыкатыўная анатацыя – 30-40 слоў (3-4 сказы);
q інфарматыўная, або апісальная, анатацыя ўключае ад 3 да 10 сказаў (ад 60 да 100 слоў);
q бібліятэчная анатацыя, якая сумуе тэматычны змест тэксту, можа быць вельмі кароткай і складацца з 1-2 сказаў (бібліятэчная картка).
Да тэксту анатацыі прад’яўляецца шэраг патрабаванняў: улік прызначэння анатацыі, улік зместу арыгінала, выкананне лагічнай структуры, абмежаваны аб’ём, выкарыстанне моўных сродкаў, уласцівых навукова-тэхнічнай літаратуры.
Схема анатацыі:
· Прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара;
· Назва твора;
· Месца выдання, выдавецтва, год;
· Аб’ём (колькасць старонак, малюнкаў, табліц);
· Кароткі змест (пералік асноўных палажэнняў тэксту-крыніцы, можна па главах);
· Пытанні, разгледжаныя ў заключэнні і вывадах;
· Выкарыстанне ў тэксце літаратуры;
· Чытацкае прызначэнне.
Лексічныя сродкі для напісання анатацыі
структура тэксту:артыкул носіць назву (называецца; прысвечаны; нагадвае сабой аналіз, апісанне, выказванне, абзор, абагульненне);
кампазіцыя: артыкул дзеліцца на (пачынаецца з; складаецца з; заканчваецца);
агульная характарыстыка зместу:у артыкуле разглядаецца пытанне (гаворыцца; даследуецца; паказваецца; робіцца спроба даказаць; адзначаецца важнасць, звяртаецца ўвага, разглядаюцца дыскусійныя пытанні);
спасылка на аўтарскае выказванне:аўтар гаворыць (аналізуе; характарызуе; разглядае; указвае; адзначае; даказвае; супрацьпастаўляе; падкрэслівае; апісвае);
праблематыка:аўтар (артыкул)ставіць (закранае, разглядае, асвятляе праблемы, пытанні; спыняецца на пытанні);
паказ асобных палажэнняў: аўтар прыводзіць прыклад (цытату; факты; звесткі);
вывад, заключэнне:аўтар прыходзіць да вываду (да заключэння, да думкі; робіць вывад, заключэнне; у выніку, у заключэнне робіцца вывад);
значэнне:артыкул мае навуковае значэнне (уносіць пэўны ўклад у навуку, носіць навукова-папулярны характар; выданне, разлічана на спецыялістаў, на шырокае кола чытачоў).
Рэферат як жанр навуковай літаратуры. Азначэнне, сутнасць і прызначэнне рэферата
Рэферат (ад лац. reffere – дакладваць, паведамляць) – кароткі выклад зместу дакумента або яго часткі, які ўключае асноўныя фактычныя звесткі, вывады, неабходныя для першапачатковага азнаямлення з дакументам і вызначэнне мэтазгоднасці звароту да яго.
Класіфікацыя рэфератаў.
І. Па паўнаце выкладу зместу рэфераты падзяляюцца на:
· інфарматыўныя(рэфераты-канспекты), якія змяшчаюць у абагульненым выглядзе ўсе асноўныя палажэнні першаснага дакумента, іх ілюстрацыю, найважнейшую аргументацыю, звесткі пра методыку даследавання, выкарыстанне абсталявання, сферы прымянення;
· індыкатыўныя(указальныя, або рэфераты-рэзюмэ),якія змяшчаюць не ўсе, а толькі асноўныя палажэнні.
ІІ. Па колькасці рэфераваных першасных дакументаў на:
· манаграфічныя, складзеныя на падставе аднаго дакумента;
· аглядныя, складзеныя па некалькіх дакументах на адну тэму.
ІІІ.Па чытацкім прызначэнні на:
·агульныя,у якіх пераказваецца змест у цэлым, разлічаны на шырокае кола чытачоў;
·спецыялізаваныя,у якіх пераказ зместу арыентаваны на спецыялістаў пэўнай галіны ведаў.
ІV. Па складанні:
· аўтарамі (аўтарэфераты);
· спецыялістамі ў той галіне, да якой адносіцца першасны дакумент;
· прафесіяналамі-рэферэнтамі.
Рэфераванне – найбольш складаны, часткова алгарытмічны, часткова творчы працэс, у аснове якога ляжыць уменне выдзяліць галоўную інфармацыю з тэксту-першакрыніцы. Істотнай асаблівасцю рэфератыўнага пераказу з’яўляецца тое, што тэзісы фармулююцца ўжо ад асобы аўтара рэферата, таму выкладаюцца праз пасрэдніцтва пэўных дзяесловаў, а таксама рэфератыўных канструкцый, што дазваляюць уводзіць асобныя сказы ў агульны кантэкст.
Асноўныя патрабаванні да складання рэфератаў:
- аб’ектыўнасць адлюстравання тэмы;
- паўната выкладу зместу;
- адзінства стылю;
- аб’ём ад 12 тысяч друкаваных знакаў і больш;
- кампазіцыя рэферата павінна быць унутрана лагічнай (можа адрознівацца ад кампазіцыі першаснага дакумента).
Кампазіцыйна тэкст рэферата найбольш часта складаецца з трох частак:
q Уводзіны,дзе прыводзяцца:
ü кароткія звесткі аб аўтары,
ü агульная характарыстыка крыніцы,
ü актуальнасць,
ü праблематыка,
ü метады даследавання, выкарыстаныя аўтарам.
q Асноўная частка,што ўтрымлівае
ü усе істотныя палажэнні, асноўныя пытанні і праблемы першаснага дакумента,
ü аналіз самых важных, на думку аўтара рэферата, пытанняў, названых вышэй,
ü заключэнне, высновы аўтара першакрыніцы.
q Заключэнне, што ўключае вывады і ацэнкі рэферэнта.
Лексічныя сродкі для напісання ўводзінаў да рэферата
Артыкул называецца (мае назву, носіць назву); тэма артыкула прадстаўляе сабой (абагульненне, пераказ, адбор, аналіз, апісанне і да т. п.);
У артыкуле разглядаецца, абагульняецца (што?), даецца ацэнка, аналіз (чаму?);
У артыкуле, (навуковай працы, даследаванні, нарысе, урыўку, главе) аўтар ставіць (закранае, асвятляе, падымае) пытанні (праблемы)...
Актуальнасць праблемы, па словах аўтара, вызначаецца тым, што…
Аўтар выкарыстоўвае наступныя метады даследавання…
Артыкул дзеліцца на (пачынаецца з; складаецца з; заканчваецца).
Лексічныя сродкі для напісання асноўнай часткірэферата
У артыкуле пададзены пункт гледжання на ...; змяшчаюцца дыскусійныя палажэнні, супярэчлівыя сцвярджэнні, даказана што... і да т. п.;
Варта ўлічваць, прымаць да ўвагі, звяртаць увагу на…, гэта наводзіць на думку…; важна адзначыць, сутнасць гэтага зводзіцца да наступнага, неабходна падкрэсліць, што... .
Аўтар прыходзіць да вываду, заключэння; сутнасць ранейшага выкладу зводзіцца да наступнага…
У заключэнні рэферата для згоды або нязгоды з пазіцыяй аўтара ўжываюцца наступныя моўныя сродкі:
Аўтар пераканаўча даказвае, прытрымліваецца пункту гледжання, упэўнены, перакананы, думае, што...;
Мы падзяляеем пункт гледжання аўтара, прытрымліваемся падобнай думкі (меркавання), прызнаем заслугі (добрыя якасці, вартасці); нельга не пагадзіцца…;
Выкладзеныя ў артыкуле пытанні (праблемы) прадстаўляюць цікавасць не толькі для…, але і для…
Адзначаем недахопы, разыходзімся ў поглядах; аўтар пярэчыць, выклікае сумненне…; недахопам работы з’яўляецца…; незразумела, што...
Аўтар не раскрывае зместу, супярэчыць, ставіць невыканальную задачу.
Найбольш важнымі з высноў аўтара прадстаўляюцца наступныя… Гэта, па-першае…, па-другое…, і, нарэшце…
Такім чынам, можна сказаць, што…. у заключэнне можна сказаць, што...; абагульняючы сказанае; у выніку можна прыйсці да вываду... .