Рэцэнзія і яе асаблівасці

Рэцэнзія– аб’ектыўная ацэнка навуковай працы, на падставе сістэмы доказаў, што дазваляе зрабіць пэўныя вывады і заключэнні.

Тыпы рэцэнзій:

q артыкул (традыцыйная форма);

q разгорнутая рэцэнзія, якая раскрывае змест працы;

q рэцэнзія-нарыс (аб’емная рэцэнзія, што ўключае дадатковыя элементы з гісторыі пытання, з біяграфіі дзеячаў);

q аўтарская рэцэнзія – погляд аўтара на свой твор або палеміка з іншымі аўтарамі ў крытычных артыкулах.

Схема і лексічныя сродкі рэцэнзіі.

Тэма кнігі (артыкула, аўтарэферата, ...) Артыкул носіць назву, называецца... Артыкул прысвечаны тэме, праблеме, пытанню ... . Тэма артыкула…; гэты артыкул на тэму аб ... . Аўтар артыкула паведамляе нам аб тым ... . Артыкул уяўляе сабой (абагульненне, абзор, аналіз, апісанне і г. д.)... . У артыкуле разглядаецца (што?), гаворыцца (аб чым?), даецца адзнака (ацэнка), аналіз (чаго?), абагульняецца (што?), даецца погляд (на што?).

Кампазіцыя артыкула Артыкул (кніга, ...) дзеліцца на ..., пачынаецца з ..., складаецца з ..., заканчваецца словамі ... .

Праблемы (артыкула, кнігі, ...) У артыкуле аўтар ставіць, закранае, дакладна асвятляе (наступныя праблемы), затрымліваецца на наступных праблемах, разглядае наступныя пытанні, асабліва затрымліваецца (на чым?).

Ілюстрацыя аўтарам сваіх пазіцый Аўтар прыводзіць прыклад таго, як ... . Аўтар прыводзіць цытату з ... Факты, лічбы, даныя, якія ілюструюць гэтае становішча... Аўтар ілюструе ... .

Вывады. Заключэнне. Вынікі. Аўтар прыходзіць да выніку ... . Аўтар робіць вынік, заключэнне ... . Аўтар падводзіць вынікі ... . У заключэнне можна сказаць, што ... . Кніга ўтрымлівае не толькі матэрыял, дастатковы для…; Вышэйпададзенае зводзіцца да наступнага ... . Можна зрабіць вынік, што ... . З гэтага вынікае, што ... . На падставе гэтага мы ўпэўнены ў тым, што ... . Абагульняючы пададзенае, ... .

Афармленне даведачна-бібліяграфічнага апарату навуковай літаратуры

Бібліяграфічны апарат у працы – гэта ключ да крыніц, якімі карыстаўся аўтар пры яе напісанні. Акрамя таго, такі апарат у пэўнай ступені ёсць выражэнне навуковай этыкі і культуры навуковай працы. Менавіта па ім можна меркаваць аб ступені дасведчанасці даследчыка ў наяўнай літаратуры па праблеме вывучэння. Бібліяграфічны апарат працы прадстаўлены бібліяграфічнымі спасылкамі, якія афармляюцца ў адпаведнасці з ДАСТам.

Бібліяграфічны спіс – элемент бібліяграфічнага апарату, які ўтрымлівае бібліяграфічныя апісанні выкарыстаных крыніц і змяшчаецца пасля заключэння. Такі спіс складае адну з істотных частак працы, якая адлюстроўвае самастойную творчую дзейнасць яе аўтара, і таму дазваляе меркаваць аб ступені фундаментальнасці праведзенага даследавання.

Найбольш распаўсюджаным спосабам пабудовы бібліяграфічных спісаў з’яўляецца алфавітны, які характарызуецца тым, што прозвішчы аўтараў і загалоўкаў (калі аўтар не ўказаны) размешчаны ў алфавітным парадку. Аднак не варта змешваць у адным спісе розныя алфавіты. Замежныя крыніцы звычайна размяшчаюцца асобна перад спісам крыніц на мове навуковай працы.

Агульная схема бібліяграфічнага апісання

Загаловак(прозвішча, ініцыялы індывідульных аўтараў) або звесткі, якія адносяцца да загалоўка (раскрываюць тэматыку, від, жанр, прызначэнне дакумента і г. д.).

Звесткі аб адказнасці (змяшчаюць інфармацыю аб складальніках, рэдактарах, перакладчыках і да т. п., аб арганізацыях, ад імя якіх апублікаваны дакумент).

Звесткі аб выданні (змяшчаюць даныя аб паўторнасці выдання, яго пераапрацоўцы і г.д.).

Месца і час выдання: горад, выдавецтва або выдавецкая арганізацыя, год выдання.

Аб’ём (звесткі аб колькасці старонак).

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. Багдановіч, М. Поўны збор твораў: у 3 т. / М. Багдановіч. – 2-е выд. –Мінск: Беларус. навука, 2001. – Т. 3. – 580 с.

2. Котаў, А.Л. Гісторыя Беларусі і сусветная цывілізацыя / A.I. Котаў. – 2-е выд. – Мінск: Энцыклапедыкс, 2003. – 168 с.

3. Масляніцына, I. Жанчыны ў гісторыі Беларусі /І. Масляніцына, М. Багадзяж // Беларус. гіст. часоп. – 2005. – № 4. – С. 49–53.

4. Национальный Интернет-портал Республики Беларусь [Электронный ресурс] / Нац. центр правовой информ. Респ. Беларусь. – Минск, 2005. – Режим доступа: http://www.pravo.by. –Дата доступа: 25.01.20ХХ.

Наши рекомендации