Разработка праграмы навуковага даследавання – 6 гадзін

Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў

Факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый

Кафедра тэорыі і гісторыі

Інфармацыйна-дакументных камунікацый

Асновы навуковых даследаванняў

Рабочая праграма для студэнтаў

ІІ курса па спецыяльнасці

"бібліятэказнаўства і бібліяграфія"

Праграму распрацаваў В.Е.Лявончыкаў

доктар пед.навук, прафесар

Мінск 2008

УСТУП

Дыдактычны прынцып адзінства вучэбнай і навуковай работы ў вышэйшых навучальных установах азначае, што ў працэсе падрыхтоўкі кадраў выкладчыкам неабходна навучыць студэнтаў не толькі добра здзяйсняць практычныя працэсы сваёй будучай дзейнасці, але асэнсоўваць яе недахопы, праводзіць навуковыя даследаванні і ўкараняць іх вынікі (веды) у практыку, гэта значыць творча падыходзіць да сваёй справы. Навучанне студэнтаў навукова-даследчай рабоце вядзецца па двух накірунках: у працэсе навукова-вучэбнай работы, (калі студэнты пішуць рэфераты, кантрольныя, курсавыя і дыпломныя работы) і ў межах студэнцкага навуковага таварыства ў вольны ад заняткаў час (падрыхтоўка дакладаў на навуковые канферэнцыі, напісанне артыкулаў і г.д.).

У сучаснай метадалогіі навуковых даследванняў выдзяляюцца два віда ведаў: прадметныя, звязаныя з прафесійнай практычнай работай і рэгулятыўна-нарматыўныя (метадалагічныя), накіраваная на навуковае пазнанне прадметна-практычнай дзейнасці.

Мэта курса "Асновы навукова-даследчай работы" - даць студэнтам асноўныя тэарэтычныя, метадычныя і арганізацыйныя веды аб правядзенні навукова-вучэбных работ, навуковых даследаванняў і афармленні іх вынікаў у адпаведнасці з агульнапрынятымі нормамі. Вучэбная праграма прадугледжвае знаёмства студэнтаў са спецыфікай навуковага пазнання, прынцыпамі і метадамі навуковых даследванняў, а таксама методыкай падрыхтоўкі і афармлення рэфератаў, курсавых і дыпломных работ.

У выніку засваення курса студэнт павінен ведаць:

– спецыфіку навукі, яе мэты, функцыі, вынікі, віды навуковых даследаванняў;

– законы, прынцыпы пазнання, агульналагічныя, агульнанавуковыя і спецыяльныя метады даследавання;

– асноўныя прыёмы выбару актуальнай тэмы для даследавання і спосабы складання праграмы яго правядзення;

– алгарытмныя пошукі інфармацыі ў дакументных крыніцах інфармацыі і ў электранных інфармацыйных рэсурсах;

– метады работы з тэкстам;

– методыку падрыхтоўкі і афармлення вучэбна-навуковых работ.

умець:

– складаць праграму навуковага даследавання;

– аналізаваць навуковую літаратуру па тэме даследавання;

– афармляць цытаты і іншыя выпіскі з тэкста навуковай літаратуры;

– ссылацца на факты і афармляць бібліяграфічныя спасылкі на крыніцы інфармацыі.

Тэматычны план курса

Назвы тэм Колькасць гадзін
усяго лекц. сем. заняткі лабар. заняткі сам. работа
Дзённае навучанне
Уводзіны 0,5 0,5      
Тэма 1. Агульнае уяўленне аб навуцы      
Тэма 2. Метадалогія навуковага пазнання  
Тэма 3. Навуковае даследаванне ў метадалагічным асэнсаванні
Тэма 4. Метадычнае забеспячэнне навуковага даследавання  
Тэма 5. Асаблівасці метадычнага забеспячэння вучэбнай работы      
Тэма 6. Метадалагічнае асэнсаванне і метадычнае забеспячэнне вучэбна-даследчых работ    
Тэма 7. Лагічныя асновы аргументацыі 1,5 1,5      
Разам
Завочнае навучанне
Тэма 1. Агульнае ўяўленне аб навуцы      
Тэма 2. Метадалогія навуковага пазнання    
Тэма 3. Навуковае даследаванне ў метадалагічным асэнсаванні  
Тэма 4. Метадалагічнае забеспячэнне навуковага даследавання    
Тэма 5. Метадалагічнае асэнсаванне і метадычнае забеспячэнне вучэбна-даследчых работ    
Тэма 6. Лагічныя асновы аргументацыі      
Разам  

ЗМЕСТ КУРСА

Тэма 1.Агульнае ўяўленне аб навуцы.

Навука як самая важная форма пазнання ў сучасным свеце. Паняцце навукі. Навука як дзейнасць, сацыяльны інстытут і сістэма ведаў. Мэты, функцыі і вынікі навукі. Паняцці "веды" і "навуковыя веды", іх узаемасувязь і спецыфіка.

Пазнавальныя дзеянні чалавека (як пазанавуковыя так і навуковыя). Формы пазнання (пачуццёвыя і рацыянальныя). Навука як сістэма ведаў аб прыродзе, грамадстве, чалавеку, тэхніцы. Яна ўключае ў сябе наступныя ўзроўні: эмпірычныя веды (практыка – гэта метады, тэхналогіі, арганізацыя і кіраванне пэўнай дзейнасцю); тэарэтычныя веды – навуковыя тэорыі (канцэпцыі) ці парадыгмы; метадалагічны (прынцыпы і метады пазнання і даследавання); гістарычныя веды (эвалюцыя і развіццё пэўнай галіны дзейнасці).

Бібліятэказнаўства, бібліяграфазнаўства і кнігазнаўства ў сістэме сацыяльных і гуманітарных навук.

Тэма 2. Метадалогія навуковага пазнання.

Паняцце "метад" і "метадалогія". Шматузроўневая канцэпцыя метадалагічных ведаў. Філасофска-метадалагічны аналіз навукі. Агульнанавуковая метадалогія пазнання. Прыватнанавуковая метадалогія, менавіта: кнігазнаўства, бібліятэказнаўства і бібліяграфазнаўства.

Філасофскія законы развіцця і пазнання, прынцыпы і катэгорыі дыялектыкі і іх трактоўка адносна пазнання бібліятэчнай справы, бібліяграфіі, кнігавыдавецкай дзейнасці.

Агульнанавуковыя метады і іх выкарыстанне ў кнігазнаўстве, бібліятэказнаўстве і бібліяграфазнаўстве. Гісторыка-параўнальны, гісторыка-храналагічны, гісторыка-функцыянальны метады. Сістэмны, дзейсны, сінергетычны, герменеўтычны метады і іх асэнсаванне пры вывучэнні бібліятэкі, бібліяграфіі, кніжнай справы.

Спецыяльныя метады кнігазнаўства, бібліятэказнаўства і бібліяграфазнаўства.

Семінар.

Тэма 3.Навуковае даследаванне ў метадалагічным асэнсаванні.

Паняцце навуковае даследаванне. Працэсуальныя элементы навуковага даследавання: выбар тэмы (актуальнасць, сацыяльны заказ, супярэчлівая сітуацыя), фармуліроўка праблемы і вылучэнне гіпотэзы, выбар рэпрэзентатыўнага аб’екта і метадаў даследавання, назапашванне новай інфармацыі і канцэптуалізацыя ведаў, выкладанне і аргументацыя (доказ) высноў.

Прадметныя элементы навуковага даследавання. Аб’ект і прадмет даследавання. Праблема і пытанні ў структуры навуковага даследавання. Мэты і задачы даследавання, умовы даследавання, сродкі і метады навуковага даследавання. Агульналагічныя метады пазнання (параўнанне, аналіз, сінтэз, абстрагаванне, абагульненне, індукцыя, дэдукцыя, аналогія, мадэліраванне), агульнанавуковыя метады даследавання (эмпірычныя – назіранне, апісанне, эксперымент, вымярэнне), тэарэтычныя (мысленны эксперымент ідэалізацыя, фармалізацыя, і інш.), узроўні навуковага даследавання, вынікі даследавання.

Семінарскія заняткі.

Практычныя заняткі.

Тэма 4.Метадычнае забеспячэнне навуковага даследавання.

Паняцце методыка. Паслядоўнасць пошука крыніц па тэме даследавання. Вывучэнне і сістэматызацыя атабраных матэрыялаў. Паняцці: план, тэзісы, канспект, цытата і іншыя выпіскі з тэкста крыніцы. Распрацоўка плана. Напісанне тэкста работы і яго рэдагаванне. Афармленне навукова-даследчай работы. Афармленне тытульнага ліста, бібліяграфічных спасылак, зносак. Афармленне спіса выкарыстанай літаратуры і крыніц. Дадаткі да навуковай работы.

Практычныя заняткі.

Тэма 5.Асаблівасці метадычнага забеспячэння вучэбных работ.

Асноўныя віды вучэбных работ. Вучэбны рэферат, яго мэта, асноўыя фунуцыі. Асноўныя этапы работы над рэфератам. Сістэматызацыя і рэпрадуктыўная пабудова рэферата. Асноўныя крытэрыі ацэнкі рэферата.

Кантрольная работа як разнавіднасць рэферата. Змястоўная спецыфіка кантрольнай работы, якая павінна забяспечыць вывучэнне і замацаванне ведаў па вучэбнай дысцыпліне цалкам ці яе частцы. Наяўнасць, акрамя рэпрадуктыўнай, прадуктыўнай (творчай) пераапрацоўкі ведаў. Сістэматызацыя і абагульненне ведаў.

Тэма 6.Метадалагічнае асэнсаванне і метадычнае забеспячэнне вучэбна-даследчых работ.

Асноўныя віды вучэбна-даследчых работ. Курсавая работа як адна з важных відаў вучэбнага працэса. Выбар тэмы і складанне плана курсавой работы. Устанаўленне аб’екта даследавання, мэт і задач, кола пытанняў, якія будуць разгледжаны ў курсавой рабоце. Тэхналогія падрыхтоўкі курсавой работы і метады даследавання. Лагічныя правілы дзялення структурных частак курсавой работы на главы і параграфы. Мова і стыль курсавой работы.

Дыпломная работа, яе мэты, задачы. Агульныя патрабаванні да дыпломнай работы. Структурныя элементы дыпломнай работы. Змест уводзін, асноўнай часткі, заключэння і дадаткаў дыпломнай работы. Патрабаванні да тэарэтычнага, аналітычнага і праектнага раздзелаў дыпломнай работы. Суадносіны рэпрадуктыўнай і прадуктыўнай (творчай) пераапрацоўкі ведаў. Абагульненне канкрэтнай практыкі бібліятэчна-бібліяграфічнай і інфармацыйнай дзейнасці бібліятэк.

Семінар.

Практычныя заняткі.

Тэма 7.Лагічныя асновы аргументацыі.

Агульная характарыстыка аргументацыі. Класіфікацыя аргументацый па розных прыметах. У залежнасці ад прыналежнасці – аднабаковыя, двухбаковыя, контраргументацыя. Віды аргументацый па іншых прыметах: поўная, скарочаная, простая, складаная, індуктыўная, дэдуктыўная, інтэрпрэтацыя, тлумачэнне, доказ, абвяржэнне і іншыя.

Доказ і абвяржэнне і іх структурныя элементы. Азначэнне паняццяў тэзіс, аргументы, дэманстрацыя. Лагічныя патрабаванні да вылучэння тэзісаў, пабудовы аргументацыі і дэманстрацыі. Лагічныя і прадметныя памылкі ў навуковых даследаваннях пры ўжыванні элементаў доказу і абвяржэння.

Семінарскія заняткі

СЕМІНАР №1

Тэма “Агульнае ўяўленне аб навуцы”

Пытанні для абмеркавання

1. Якія існуюць вызначэнні паняцця “навука”. Структурныя кампаненты навукі.

2. Чым адрозніваюцца навуковая дзейнасць ад іншых відаў дзейнасці чалавека.

3. Якія мэты, функцыі і вынікі навуковай дзейнасці.

4. Якія формы пазнання выдзеляюць вычоныя, у чым іх спецыфіка.

5. Якія існуюць віды навуковых даследаванняў па розных прыметах.

Літаратура:

асноуная

1. Лукашевич, В.К. Основы методологии научных исследований: учеб. пособие // В.К. Лукашевич. – М.: Элайда, 2002. – С. 31-38.

2. Лукашевич, В.К. Анатомия научного метода: учеб. пособие для магистрантов и аспирантов / В.К. Лукашевич. – Мн.: ООО «Мисанта», 1999. – С. 5-16.

3. Психология и педагогика: учеб. пособие / В.М. Николаенко, Г.М. Замсов, Т.В. Андрюшина. М. – Новосибирск: ИНФРА – М. – НГАЭиУ, 1999. – С. 32-72.

дадатковая

1. Яскевич, Я.С. Философия и методология науки: вопросы и ответы / Я.С. Яскевич. – Мн.: Вышэйшая школа, 2007. – С. 397-400.

2. Панковская, П.Я. Методология научных исследований: курс лекций / П.Я. Панковская. – Мн., ООО Информпресс, 2002. – 176 с.

Семінар № 2

Тэма 2: Метадалогія навуковага пазнання

2 гадзіны

Пытанні для абмеркавання:

1. Філасофскія законы развіцця і пазнання, прынцыпы і катэгорыі дыялектыкі і іх трактоўка адносна пазнання бібліятэчнай справы, бібліяграфіі, кнігавыдавецкай дзейнасці.

2. Агульналагічныя метады пазнання і іх выкарыстанне ў бібліятэказнаўстве, бібліяграфазнаўстве, кнігазнаўстве.

3. Агульнанавуковые метады (эмпірычныя і тэарэтычныя) і іх выкарыстанне ў кнігазнаўстве, бібліятэказнаўстве, бібліяграфазнаўстве.

4. Спецыяльныя метады кнігазнаўства, бібліятэказанаўства, бібліяграфазнаўства (агульнае ўяўленне).

Літаратура:

асноўная

1. Лукашевич, В.К. Основы методологии научных исследований: учеб. пособие для студентов вузов / В.К. Лукашевич. – Мн.: ООО "Элайда", 2002. – С. 22;34.

2. Яскевич, Я.С. Философия и методология науки: вопросы и ответы / Я.С. Яскевич. – Мн.: Вышэйшая школа, 2007. – С. 397-400.

3. Крейденко, В.С. Библиотечные исследования: учеб.-метод. пособие / В.С. Крейденко. – М.: Рус. Школьная библиотеч. ассоциация, 2007. – С. 15-21.

дадатковая

1. Никифоров, А.Л. Философия науки: история и методология: учеб. пособие / А.Л. Никифоров. – М.: Дом интелектуальной книги, 1998. – 280с.

2. Философия и методология науки: учеб. пособие для студентов вузов / Под ред. В.И. Кузнецова. – М.: Аспект Пресс, 1996. – 551с.

3. Шептулин, А.П. Диалектический метод познания / А.П. Шептулин. – М.: Политиздат, 1983. – С. 84-269.

4. Панковская, П.Я. Методология научных исследований: курс лекций / П.Я. Панковская. – Мн., ООО Информпресс, 2002. – 176 с.

СЕМІНАР №3

Тэма 3: Навуковае даследаванне ў метадалагічным асэнсавані

2 гадзіны

Пытанні для абмеркавання:

1. Асноўныя спосабы выбара тэмы для даследавання.

2. Аб’ект, прадмет, мэты і задачы даследавання.

3. Метадалагічная і крыніцазнаўчая база даследавання.

4. Структура навуковай работы.

Асноўная літаратура:

1. Лукашевич, В.К. Основы методологии научных исследований: учеб. пособие для студентов вузов / В.К. Лукашевич. – Мн.: ООО "Элайда", 2002. – С. 39-51.

2. Рузавин, Г.И. Методология научного исследования: учеб. пособие для студентов высших учеб. завед. / Г.И. Рузавин. – М.: ЮНИТИ, 1992. – С. 40-54.

Дадатковая літаратура:

1. Панковская, П.Я. Методология научных исследований: курс лекций / П.Я. Панковская. – Мн., ООО Информпресс, 2002. – С. 10-11.

2. Крейденко, В.С. Библиотечные исследования: учеб. метод. пособие / В.С. Крейденко. – М.: "Русская школа нац. библиотечная ассоциация", 2007. – С. 15-21.

ТЭСТЫ ПА КУРСЕ "Асновы НДР"

№ 1

1. Існаванне праграм ці праектаў рознага ўзроўня (міжнароднага, нацыянальнага, рэгіянальнага і інш.) сведчыць аб _________________________________________________________

2. Сукупнасць раздзелаў, глаў, параграфаў навуковага даследавання ёсць _____ __________________________________________________________________

3. Асноўныя формы пачуццевага пазнаня з’яўляюцца

1)

2)

3)

4. Што такое навуковый метад?

А) сукупнасць выконваемых даследчыкам пазнавальных дзеянняў;

Б) навукова абгрунтаванае меркаванне аб магчымым стане аб’екта;

В) форма ведаў аб даследуемым аб’екце;

Г) сукупнасць крыніц даследавання

№2

1. Высокая значнасць тэмы для сёняшняга дня, яе важнасць, сутнасць носіць назву_____________________________________________________________

2. Навукова абгрунтаванае меркаванне (здагадка) аб сутнасці, уласцівасцях, структуры аб’екта ёсць ___________________________________________

__________________________________________________________________

3. Функцыямі навукі як галіны дзейнасці з’яўляюцца

1)

2)

3)

4. У якіх суядносінах знаходзіцца змест паняццяў "праблема" і "пытанне"?

А) іх змест супадае;

Б) гэта несупаставімыя паняцці;

В) у адносінах "цэлае – частка";

Г) у адносінах "частка – цэлае"

№3

1. Той элемент, на які накіравана творчая актыўнасць даследчыка,што процістаіць яму як непазнанае і незразумелае ёсць _________________

_____________________________________________________________

2. Сукупнасць крыніц, якія неабходна прааналізаваць у працэсе даследавання, носіць назву _____________________________________

3. Функцыяй навукі як сацыякультурнай з’явы з’являюцца

1)

2)

3)

4. Пры дапамозе якога паняцця ў навуковым пазнанні фіксуецца сукупнасць характарыстік аб’екта, якімі цікавіцца даследчык?

1) задача

2) мэта даследавання

3) прадмет даследавання

4) метад

5) тэорыя

6) гіпотэза

№4

1. Цэласная характарыстыка ўстойлівых узаемазвязаных характарыстык аб’екта, якая цікавіць чалавека непасрэдна ў межах дадзенага канкрэтнага даследавання ёсць __________________________________

_____________________________________________________________

2. Сукупнасць прынцыпаў пазнання, навуковых метадаў, спосабаў і пріёмаўпазнання ёсць _________________________________________

3. Узроўні пазнання, здзейсняецца сродкамі аналізатараў чалавека (зрока, слуха, нюха, адчування і смака) называецца _______________________

4. Як суадносяцца паміж сабой мэты і задачы даследавання?

1) як агульнае і асаблівае

2) як асаблівае і агульнае

3) гэта аднапарадкавыя элементы

№5

1. Прадстаўленне, якое дэталізуе характар ведаў аб аб’екце, неабходных для дасягнення мэты даследавання ёсць __________________________________________________________

2. Узровень пазнання, які здзейсняецца з дапамогай мыслення, называецца ________________________________________________

3. Мэтадалогія навуковага пазнання падразделяецца на 3 узроўні

1)

2)

3)

4. У якіх суадносінах знаходзяцца змест паняццяў "аб’ект даследавання" і " прадмет даследавання"?

1) гэта несупаставімыя паняцці;

2) у адносінах "цэлае – частка";

3) у адносінах "частка – цэлае";

4) іх змест супадае

№6

1. Мысленнае прадугаданне аб канчатковым выніку даследавання _________________________________________________________

2. Асноўнымі формамі рацыянальнага пазнання з’яўляюцца __________________________________________________________________

3. Від дзейнасці чалавека, да якога адносіцца навуковае даследаванне называецца _______________________________________________________

4. Якая катэгорыя ўжываецца для абазначэння вынікаў даследавання?

1) закон

2) гіпотэза

3) эмпірычны факт

4) прынцып

5) статыстычнае апісанне

6) навуковыя веды

Лабараторная работа № 1

Разработка праграмы навуковага даследавання – 6 гадзін

Заданне: Кожны студэнт павінен напісаць праграму навуковага даследвання па тэме курсавой (дыпломнай) працы, якую ен піша па спецыяльных дысцыплінах на трэцім курсе. Праграма павінна ўключаць наступныя структурныя элементы:

1. Назва тэмы курсавой работы.

2. Актульнасць даследвання.

3. Распрацаванасць тэмы (навізна).

4. Аб’ект і прадмет даследвання.

5. Мэта і задачы даследвання.

6. Гіпотэза.

7. Метадалагічныя асновы даследвання.

8. Крыніцазнаўчая база даследвання.

9. Структура курсавой работы.

Лабараторная работа № 2

Методыка работы з навуковымі крыніцамі і навуковай літаратурай

6 гадзін

Заданне: Кожны студэнт самастойна выбірае адзін вялікі арыкул не менш 4-5 старонак з прафесійнага часопіса (“Бібліятэчны свет”, “Библиотека”, “Библиография”, “Вопросы библиографоведения и библиотековедения”, “Научные технические библиотеки”, “Библиотековедение” і інш.) па тэме сваей курсавой работы, уважліва чытае яго, а потым праводзіць наступныя аперацыі з тэкстам артыкула:

1. Аналітычнае бібліяграфічнае апісанне.

2. Складае план.

3. Тэзісы.

4. Канспект (планавы).

5. Анатацыю.

6. Рэферат.

7. Прадметныя рубрыкі.

8. Ключавыя словы.

9. Робіць выпіскі ўсіх відаў цытат.

  1. Робіць выпіскі розных фактаў, статыстычных звестак і г.д.

Г Р А Ф І К

Наши рекомендации