Сістэма прыродазнаўчых ведаў: асаблівасці сучаснага стану і асноўныя тэндэнцыі развіцця
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕСІТЭТ КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВАЎ
КАФЕДРА ФІЛАСОФІІ
Асновы сучаснага прыродазнаўства
Вучэбна-метадычны комплекс
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Сучасная цывілізацыя мае тэхнагенны характар, а развіццё тэхнікі самым цесным чынам звязана з развіццём прыродазнаўчых навук. Таму валоданне асновамі сучаснага прыродазнаўства з’яўляецца жыццёва неабходным для кожнага чалавека, які не хоча заставацца сярод маргінальных грамадскіх шыхтоў. Неабазнанасць у прыродазнаўчай праблематыцы выступае ў сучасных умовах як своеасаблівая форма адчужэння чалавека ад рэальных магчымасцяў яго самаразвіцця і самаздзяйсння, а вывучэнне прыродазнаўчых навук адпаведна – як спосаб пераадолення такога адчужэння (Ж. Расмардзюк).
Калі авалодаць асновамі сучаснага прыродазнаўства надзвычай важна для кожнага чалавека, дык тым больш важным і істотным з’яўляецца іх засваенне для спецыяліста з вышэйшай адукацыяй, у тым ліку і для спецыяліста-гуманітарыя. Тэндэнцыя да збліжэння гуманітарных і прыродазнаўчых навук, якая назіраецца ў сучасных умовах павінна, безумоўна, улічвацца пры падрыхтоўцы спецыялістаў у гуманітарнай сферы, што таксама дыктуе неабходнасць вывучэння імі асноў сучаснага прыродазнаўства.
Прыродазнаўчыя навукі займаюць важнае месца ў сістэме духоўнай культуры. Таму іх вывучэнне павінна паспрыяць больш глыбокаму разуменню студэнтамі культурных з’яў і працэсаў.
Мэта курса – узбагачэнне мыслення студэнтаў праз засваенне асноў прыродазнаўчага яго стылю і ўзбагачэнне іх светапогляду праз засваенне ведаў у галіне канцэптуальных асноў сучаснага прыродазнаўства.
Для дасягнення дадзенай мэты неабходна вырашыць наступныя асноўныя задачы:
– раскрыць у працэсе выкладання курса месца і ролю прыродазнаўства ў сістэме культуры;
– сфармаваць у студэнтаў уяўленне аб агульнатэарэтычных і спецыяльна-навуковых аспектах сучаснага прыродазнаўства;
– забяспечыць засваенне імі ведаў аб гістарычнай дынаміцы прыродазнаўчых навук.
У выніку вывучэння курса студэнты павінны ведаць:
– структуру прыродазнаўча-навуковага пазнання;
– асаблівасці асноўных гістарычных перыядаў развіцця прыродазнаўства;
– сучасную прыродазнаўчую карціну свету;
– тэорыю сінергетыкі;
– ідэалы і нормы прыродазнаўчых даследаванняў у гістарычным плане і ў сучаснасці.
Студэнты павінны ўмець:
– валодаць тэрміналогіяй сучаснага прыродазнаўства;
– характарызаваць асноўныя перыяды развіцця прыродазнаўства;
– аналізаваць найбольш значныя дасягненні ў сучаснай прыродазнаўчай карціне свету;
– аналізаваць прысвечаныя прыродазнаўчай праблематыцы тэксты;
– выкарыстоўваць атрыманыя веды пры стварэнні і выкарыстанні інфармацыйных рэсурсаў прыродазнаўчага профілю.
Асноўныя кампетэнцыі, якія павінны быць сфарміраваны ў студэнтаў у працэсе вывучэння курса “Асновы сучаснага прыродазнаўства”:
– разуменне сацыяльнай значнасці і культурнай каштоўнасці прыродазнаўства ў кантэксце працэсаў, што адбываюцца ў сучасным беларускім грамадстве;
– навыкі прыродазнаўчага аналізу і ацэнкі інфармацыйных паведамленняў, прапаноў і праектаў;
– усталёўку на самаадукацыю і павышэнне кваліфікацыі у галіне прыродазнаўчых ведаў;
– навыкі бяспечнага абыходжання з прадуктамі развіцця прыродазнаўства;
– сацыяльную і грамадзянскую адказнасць за экалагічныя наступствы рэлевантных у дадзеных адносінах рашэнняў і дзеянняў;
– выкарыстанне прыродазнаўчых ведаў пры рашэнні прафесійных задач і выкананні сацыяльных функцый.
Курс вывучаецца студэнтамі ўсіх спецыяльнасцяў універсітэта. Ён разлічаны на 34 аудыторныя гадзіны (28 гадзін адведзена на лекцыі і 6 – на семінарскія заняткі). Па выніках курса прадугледжаны іспыт або залік.
ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН
№№ п/п | Раздзелы і тэмы | Колькасць гадзін | |||||||||
усяго | лекцыі | семінары | Самастойная работа студэнтаў | ||||||||
Раздзел 1 | Сістэма прыродазнаў ведаў: асаблівасці сучаснага стану і асноўныя тэндэнцыі развіцця | ||||||||||
Тэма 1. | Навука ў сістэме культуры | ||||||||||
Тэма 2. | Прыродазнаўства ў сістэме навукі, Узаемадзеянне прыродазнаўчага і гуманітарнага апзнання | ||||||||||
Тэма 3. | Станаўленне і асноўныя этапы гістарычнага развіцця прыродазнаўства | ||||||||||
Раздзел 2 | Фізічнае мадэляванне і апісанне прыродных з’яў і фундаментальных узаемадзеянняў | ||||||||||
Тэма 4. | Фізічны Сусвет: сучасная касмалогія | ||||||||||
Тэма 5. | Фізічная карціна свету і яе эвалюцыя | ||||||||||
Тэма 6. | Сучасныя фізічныя ўяўленні аб структуры матэрыі | ||||||||||
Раздзел 3 | Станаўленне сучасных хімічных канцэпцый | ||||||||||
Тэма 7. | Эвалюцыя хіміі і сістэма сучасных хімічных ведаў | ||||||||||
Тэма 8. | Самаарганізацыя ў хімічных сістэмах | ||||||||||
Раздзел 4 | Спецыфіка, структура і праблемнае поле сучаснага біялагічнага пазнання | ||||||||||
Тэма 9. | Гістарычнае развіццё біялогіі і асаблівасці сучасных біялагічных ведаў | ||||||||||
Тэма 10. | Сучасныя канцэпцыі паходжання і сутнасці жыцця | ||||||||||
Тэма 11. | Сучасныя ўяўленні аб структурных узроўнях арганізацыі жывога | ||||||||||
Тэма 12. | Ідэя трансфармацыі біясферы ў наасферу і глабальны эвалюцыянізм | ||||||||||
Тэма 13. | Чалавек і яго месца ў адзіным сацыяпрыродным комплексе | ||||||||||
Тэма 14. | Этычныя параметры сучаснай біялогіі | ||||||||||
Раздзел 5 | Месца і роля прыродазнаўства ў грамадстве | ||||||||||
Тэма 15. | Сацыяльнае вымярэнне сучаснага прыродазнаўства. Прыродазнаўства і маральнасць | ||||||||||
Разам … | |||||||||||
Раздзел 1.
СІСТЭМА ПРЫРОДАЗНАЎЧЫХ ВЕДАЎ: АСАБЛІВАСЦІ СУЧАСНАГА СТАНУ І АСНОЎНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ РАЗВІЦЦЯ