Спосабы афармлення бібліяграфічных спасылак і бібліяграфічнага спісу. Афармленне курсавых прац
Афармленне курсавых прац
Аб'ём курсавой працы (без уліку спісу выкарыстанай літаратуры і дадатка) складае 20-25 старонак тэксту праз 1,5 інтэрвала, шрыфт – 14 кегль, гарнітура Times New Roman, падрыхтаванага на камп'ютэры (палі старонак: левае – 3 см, правае 1,5 см, верхняе і ніжняе – 2 см).
Старонкі курсавой працы з фотаздымкамі і дадаткам павінны мець скразную нумарацыю. Першай старонкай з’яўляецца тытульны ліст, на якім нумар старонкі не ставіцца. Старонкі прастаўляюцца ў правым ніжнім кутку.
Кожную частку працы (главу) трэба пачынаць з новай старонкі. Кожная частка тэксту павінна мець загаловак, які б поўнасцю супадаў з назвай, якая акрэслена ў змесце. Новы параграф можна пачынаць на той жа старонцы, на якой скончыўся папярэдні, калі на гэтай старонцы, акрамя загалоўка, памесціцца не менш 4-5 радкоў тэксту новага параграфа.
Спосабы афармлення бібліяграфічных спасылак і бібліяграфічнага спісу
На практыцы ўжываюцца два спосабы афармлення спасылак. Найбольш ужывальны наступны: пры неабходнасці спаслацца на выкарыстаную крыніцу, у тэксце працы ў квадратных дужках даецца парадкавы нумар крыніцы, якая змешчана ў "Спісе выкарыстанай літаратуры", а потым даецца старонка. Напрыклад, [2, с. 55 або 2, с. 55-56]. Калі робіцца спасылка на крыніцу, а цытата з яе не прыводзіцца, то дастаткова ў круглых дужках пазначыць прозвішча аўтара і год выдання згодна са спісам выкарыстаных прац. У гэтым выпадку старонкі пазначаць не трэба. Напрыклад, (Котаў, 2003). Другі спосаб прадугледжвае, что на старонках тэксту працы афармляецца падрадок (зноска), дзе размяшчаюцца працы, якія былі працытаваны на гэтай старонцы, а ў самім тэксце працы, у тым месцы, дзе згадваецца крыніца, ставіцца лічба, супадаючая з лічбай падрадка. У гэтым выпадку пры паўтарэнні размешчаных побач звестак запісваецца: Тамсама. – С.243.
Звесткі аб кнізе ўключаюць у сябе наступную інфармацыю: аўтар, ініцыялы; загаловак крыніцы; назва матэрыялу; звесткі, якія адносяцца да загалоўка; звесткі аб адказнасці; месца выдання, назва выдавецтва, год выдання. Пры афармленні артыкула пасля звестак аб адказнасці ўказваецца год выдання, нумар зборніка, часопіса або дата выхаду газеты і старонкі, на якіх змешчаны артыкул. У апісанні артыкула з газеты старонкі ўказваюць у тым выпадку, калі іх колькасць перавышае восем.
Прыклады афармлення бібліяграфіі:
Крыніца | Прыклад афармлення |
Адзін, два або тры аўтары | Котаў, А. І. Гісторыя Беларусі і сусветная цывілізацыя / А. І. Котаў. – 2-е выд. – Мінск, Энцыклапедыкс, 2003. |
Ивченков, В. И., Руденко, А. А. Глагольное сказуемое. Современный русский литературный язык. - Минск, БГУ, 1992. | |
Чатыры и больш аўтараў | Культурология: учеб. пособие для вузов / С. В. Лапина [и др.]; под общ. ред. С. В. Лапиной. – 2-е изд. – Минск, ТетраСистемс, 2004. |
Асобны том у шматтомным выданні | Гісторыя Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Экаперспектыва, 2000–2005. – Т. 3: Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII–XVIII ст.) / Ю. Бохан [і інш.]. – 2004. |
Зборнік артыкулаў | Жыццём напоўненае слова…(да 80-годдзя С.М. Грабчыкава): Зб. навук. арт. / Пад навук. рэд. В.І. Іўчанкава. - Мінск, БДУ, 2003. |
Матэрыялы канферэнцыі | Журналістыка-2001: Матэрыялы III Міжнар. навук.-практ. канф., Мінск, 27-28 лістап. 2001 г. / Рэд. калегія: В. П. Вараб'ёў (адк. рэд.) і інш. - Мінск, Асобны дах, 2001. |
Вучэбна-метадычныя комплексы | Философия и методология науки: учеб.-метод. комплекс для магистратуры / А. И. Зеленков [и др.]; под ред. А. И. Зеленкова. – Минск, Изд-во БГУ, 2004. |
Аўтарэферат дысертацыі | Горбач, В. А. Метанімія ў публіцыстычным маўленні (парадыгматычныя здольнасці і сінтагматычная неабходнасць): Аўтарэф. дыс. …канд. філал. навук: 10.01.10 / Бел. дзярж. ун-т. Мінск, 2000. |
Электронныя рэсурсы | Регистр СНГ – 2005: промышленность, полиграфия, торговля, ремонт, транспорт, строительство, сельское хозяйство [Электронный ресурс]. – Электрон. текстовые дан. и прогр. (14 Мб). – Минск, Комлев И.Н., 2005. – 1 электрон. опт. диск (CD-ROM). |
Большая советская энциклопедия [Электронный ресурс]. – 30 т. на трех CD. – М., Большая Рос. энцикл.; Новый диск, 2002. | |
Інтэрнэт-рэсурсы | Национальный Интернет-портал Республики Беларусь [Электронный ресурс] / Нац. центр правовой информ. Респ. Беларусь. – Минск, 2005. – Режим доступа: http://www.pravo.by. – Дата доступа: 25.01.2006. |
Караткевіч, У. Сівая легенда [Электронны рэсурс]: аповесць / У. Караткевіч. – Мінск, 2005. – Рэжым доступу: http://www.uladzimir-karatkevich.com/bibl/bel/ apovest /siv.html. – Дата доступу: 27.12.2006. |
У бібліяграфічным спісе выкарыстоўваюцца адзіночныя (/) і двайныя (//) касыя рыскі. Адзіночная касая рыска пачынае звесткі аб адказнасці: аўтар, перакладчык, мастак, складальнік і інш. Калі аўтараў некалькі, дапускаецца паўтараць усіх пасля касой рыскі, а пры наяўнасці чатырох і больш аўтараў можна пакідаць толькі першага і далучаць у квадратных дужках [і інш.].
У бібліяграфічным спісе забараняецца скарачаць прозвішчы аўтараў, назвы кніг і артыкулаў у любой частцы апісання, агульнае абазначэнне матэрыялу. Месца выдання пішацца поўнасцю, акрамя некалькіх агульнапрынятых скарачэнняў: М. – Масква, СПб. – Санкт-Пецярбург. Калі кніга паралельна выдавалася ў двух гарадах, іх назвы падаюцца праз кропку з коскай: Мінск; Гомель.
Спіс выкарыстанай літаратуры можа мець некалькі рубрык (частак), але ў кожнай з іх павінен захоўвацца алфавітны або храналагічны (бывае рэдка) парадак размяшчэння крыніц. Агульнапрынята, напрыклад, што асобную рубрыку складаюць выданні, створаныя кірыліцкім пісьмом (беларуская, руская, украінская, балгарская, сербская і іншыя мовы), а іншую – кнігі, напісаныя лацініцай (англійская, нямецкая, французская, польская, чэшская і іншыя мовы). Мова бібліяграфічнага апісання, як правіла, адпавядае мове выходных звестак дакумента.
Дадатак 1