Арактэрныя асаблiвасцi i структура навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексаў i iх уплыў на галiновую iнфармацыйную дзейнасць.
РБ - краiна з высокаразвiтымi галiнамi прамысловасцi, сельскай гаспадаркi, медыцыны.Правядзенне навук дасдедванняў , інфармацыйная дзейнасць д/ развіцця эканомікі Iнфармацыя - стратэгiчны запас краiны i кожнай арганiзацыi НТ i МК. НТ i МК абапiраецца на законы развiцця жывой i нежывой прыроды, гэта веды. Навукова-тэхнiчныя веды можна прадставiць у выглядзе сiстэмы, якая складаецца з сукупнасцi элементаў:
· людзей, занятых навуковымi даследаваннямi
· iдэй,
· фактаў,
· тэорый,
· метадаў, якiя забяспечваюць правядзенне даследаванняў i распрацовак; iнструментарыя для правядзення навуковых даследаванняў i распрацовак; навукова-тэхнiчнай iнфармацыi
Асаблівасці:
· Навукова-тэхнiчныя веды iснуюць ў навукова-тэхнiчным комплексе, якi ўключае ўзаемазвязаныя сферы: навука–тэхнiка–вытворчасць–спажыванне
· Выкарыстоўваюцца ўнiверсальная, зразумелая для данай супольнасцi мова формул, лiчбаў, лацiнская мова.
· Маюць рынкавы кошт, хутка старэюць, добра структурыраваны.
· Змест - вынiкi фундаментальных i прыкладных даследаванняў ў галiнах прыродазнаўства, тэхнiкi, сельскай гаспадаркi, медыцыны
Прыродазнаўства – гэта фундамент усяго комплекса. Яно вызначае развiццё усiх iншых галiн. Навуковыя даследаваннi прыродазнаўчай тэматыкi праводзяцца ў Нацыянальнай Акадэмii Навук Беларусi, ВНУ краiны. У склад прыродазнаўства ўваходзяць фiзiка-матэматычныя, геолага-геаграфiчныя, хiмiчныя, бiялагiчныя навукi
Тэхнiка (прамысловасць) – адна з прыярытэтных галiн развiцця сучаснай Беларусi. Значныя дасягненнi краiны ў аўтамабiлебудаваннi, будаўнiцтве, транспартным машынабудаваннi, хiмiчнай прамысловасцi i iншых галiнах. Адметнасццю даследаванняў з’яўляецца шырокае ўкараненне iнавацый, навукаёмiстых тэхналогiй
Сельская гаспадарка – гэта адна з галiн матэрыяльнай вытворчасцi, якая накiравана на вырошчванне сельскагаспадарчых культур i развядзенне сельскагаспадарчых жывёл для атрымання прадукцыi раслiнаводства i жывёлагадоўлi.
Медыцына – гэта галiна, якая забяспечвае ўзнаўленне працоўных рэсурсаў, забяспечвае жыццё i здароўе насельнiцтва, прафiлактыку захвораванняў.
· Дыферэнцыяцыя i iнтэграцыя – дзве супрацьлеглыя тэндэнцыi, якiя характэрны для развiцця комплекса
Структура дакументных iнфармацыйных рэсурсаў
Ў адпаведнасцi з галiновымi асаблiвасцямi дакументных крынiц iнфармацыi навукова-тэхнiчнага i медыцынскага комплекса структура патока дакументаў будзе прадстаўлена:
· дакументамi па розных галiнах, якiя уваходзяць ў гэты комплекс: прыродазнаўстве, тэхнiцы, сельскай гаспадарцы i медыцыне;
· дакументамi вузкатэматычнай накiраванасцi, якiя звязаны з дыферэнцыяцыяй кожнай з галiн, увайшоўшых ў комплекс;
· дакументамi комплекснага, мiжгалiновага, характару, якiя з’яўляюцца вынiкам уплыву працэса iнтэграцыi. Гэта дакументы па такiх, напрыклад галiнах, як механiзацыя сельскай гаспадаркi, бiяфiзiка, генная iнжэнерыя, аграпрамысловая iнтэграцыя, экалагiчна чыстыя тэхналогii i iнш.;
· часткова дакументамi аддаленых тэматычна ад данага комплексу галiн, якiя аказваюць уплыў на развiццё навукова-тэхнiчнага i медыцынскага комплексу. Гэта дакументы па галiновай эканомiцы, палiталогii i г.д.
Такiм чынам, знешнiя тэматычная межы дакументных iнфармацыйных рэсурсаў акрэслены асноўнымi галiнамi комплексу з улiкам дзеючых у iх працэсах дыферэнцыяцыi i iнтэграцыi. Унутраныя межы, а таксама тэматычная структура комплекса выражаюцца ў класiфiкацыйных схемах, такiх, як Унiверсальная дзесятковая класiфiкацыя, Мiжнародная патэнтная класiфiкацыя, Мiжнародны класiфiкатар стандартаў, Рубрыкатары ДРНТI, MESH i iншымi.Такiм чынам, назiраецца непасрэдны ўплыў галiнаў комплексу на iнфармацыйную дзейнасць праз дакументная рэсурсы. З iншага боку, карыстальнiк iнфармацыi праз яго iнфармацыйныя патрэбнасцi таксама ўплывае на iнфармацыйную дзейнасць.