Ыдаюцца часопiсы “Медицинские новости”, “Здоровье и успех”, “Стоматология” i iншыя.
Відавы састау:
· Кнігі
· Брашюры
· стацьі
· Неапублікаваныя дакументы (справаздачы аб НДР, дэпанаваныя рукапісы, аўтарэфераты дысертацый),
· Патэнтныя дакументы,
· Тэхнічныя нарматыўна-прававыя акты (стандарт, тэхнічныя рэгламенты, санітарныя нормы і патрабаванні і інш.), якія складаюць 15% ад усёй колькасці галіновых дакументаў.
Моўны аналіз:
Значна яколькасць выданняў выходзіць на рус мове, на бел мове літ-ра выходіць недастаткова.
№ 27. Азначэнне інфармацыйных рэсурсаў галіны і іх адметныя рысы.
У законе РБ « Аб навукова-тэхнiчнай iнфармацыi» “рэсурсы НТI - гэта дакументаваная навукова-тэхнiчная iнфармацыя, арганiзаваная ў даведачна-iнфармацыйныя фонды i базы навукова-тэхнiчных данных”.
У ГОСТ 7.0-99 «Iнфармацыйна-бiблiятэчная дзейнасць. Бiблiяграфiя» «iнфармацыйная рэсурсы- гэта сукупнасць данных, якiя арганiзаваны для эфектыўнага атрымання дакладнай iнфармацыi» .
iнфармацыйныя рэсурсы ўключаюць у свой склад дакументныя рэсурсы, у выглядзе асобных першасных дакументаў цi iх масiваў i другасныя iнфармацыйная рэсурсы, якiя з’яўляюцца вынiкам аналiтыка-сiнтэтычнай перапрацоўкi першасных дакументаў.
ў законе РФ «Аб iнфармацыi, iнфарматызацыi i абароне iнфармацыi»
( 1999г.) iнфармацыйныя рэсурсы – гэта асобныя дакументы i асабная масiвы дакументаў, дакументы i масiвы дакументаў ў iнфармацыйных сiстэмах (бiблiятэках, архiвах, фондах, базах i банках данных i iнш.) .А.Б Антапольскi указвае, што ў Iнтэрнэт-слэнге тэрмiн «iнфармацыйныя рэсурсы» выкарыстоўваецца ў значэннi «адзiнка iнфармацыi, якая адрасуецца». Напрыклад аббрывiатура URL – гэта унiверсальны паказальнiк рэсурса. Ён абазначае канкрэтныя аб’екты i з’яўляецца абагульненнем паняццеў «дакумент,файл, масiў, фонд».
Такiм чынам iснуе магчымасць рознага азначэння iнфармацыйнфх рэсурсаў па крытырыям мноства- падмноства ( бiблiятэка складаецца з асобных дакументаў, якiя могуць разглядацца як самастойныя дакументныя рэсурсы i як iх сукупнасць, таксама i БД можа разглядацца цалкам як адзiн аб’ект, i як мноства з улiкам колькасцi файлаў).
Яшчэ адiн падыход да ўяўлення аб iнфармацыйных рэсурсах адносiць iх да iнфармацыйных масiваў. Асноўнымi характарыстыкамi гэтага вiда iнфармацыйных рэсурсаў з’яўляюцца:
1. iнфармацыйны масiў ствараецца ў вынiку мэтанакiраванага збора, сiстэматызацыi цi ўпарадкавання iнфармацыi;
2. iнфармацыйны масiў уяўляе сукупнасць некаторых элементарных iнфармацыйных адзiнак (дакументаў,запiсаў), да кожнай з якiх магчымы доступ;
3. iнфармацыйнаму масiвў ўласцiвы функцыянальная, тэматычная i вiдавая аднолькавасць;
4. iнфармацыйны масiў дае магчымасць колькасных вымярэнняў.
Таксама магчыма iдэнтыфiкацыя iнфармацыйных масiваў як самастойных аб’ектаў.
Такiм чынам да iнфармацыйных масiваў будуць адносiцца базы данных, сайты Iнтэрнэт, бiблiятэчныя i архiўныя фонды, бiблiяграфiчная прадукцыя, электронныя выданнi i iншыя аб’екты.
Яшчэ адзiн з падыходаў да азначэння iнфармацыйных рэсурсаў належыць К.К.Колiну, якi прапануе разглядаць iнфармацыйныя рэсурсы як адну з форм прадстаўлення ведаў. iнфармацыйныя рэсурсы – гэта веды, якiя падрыхтаваны для далейшага мэтанакiраванага выкарыстання .
У Канцэпцыi дзяржаўнай iнфармацыйнай палiтыкi РБ ( 2002г.) сцвярджаецца што iнфармацыйныя рэсурсы – гэта складаны комплекс, якi ўключае базы данных, электронныя iнфармацыйныя масiвы, бiблiятэчныя i архiўныя фонды. Аналiз даведнiкаў па бiблiятэчна-бiблiяграфiчнай дзейнасцi паказвае, што бiблiяграфiчныя рэсурсы магчыма разглядаць як у шырокiм сэнсе ( як патэнцыял, якi есць у бiблiятэкi цi iншай установыя, якая выконвае бiблiяграфiчную дзейнасць: сiстэма iнфармацыйнаа-бiблiяграфiчных выданняў, даведачна-бiблiяграфiчны аппарат, бiблiяграфiчныя кадры, матэрыяльна-тэхнiчная база, грашовыя сродкi i г.д.), так i у вузкiм сэнсе ( як крынiцы бiблiяграфiчнай iнфармацыi).
Iснуе уяўленне аб iнфармацыйных рэсурсах як аб сыравiне дзеля вытворчасцi iнфармацыйнай прадукцыi. Iнфармацыйная прадукцыя - гэта сукупнасць данных, падрыхтаваных вытворцам гэтага прадукта для iх распаўсюджвання. Iнфармацыйная прадукцыя з’яўляецца вынiкам iнтэлектуальнай дзейнасцi людзей i адлюстроўвае iх уяўленнi аб той цi iншай прадметнай вобласцi. Ў стандарце (1) iнфармацыйная прадукцыя разглядаецца як дакументы,iнфармацыйныя масiвы, базы даных i iнфармацыйныя паслугi, якiя з’яўляюцца вынiкам функцыянавання iнфармацыйных сiстэм. На самой справе вельмi складана раз’яднаць паняццi «iнфармацыйная прадукцыя» i «iнфармацыйныя рэсурсы», бо iснуе iх пэўная трансфармацыя. ( аналiтычны агляд УIНТI магчыма лiчыць iнфармацыйным прадуктам, а артыкулы, дэпанаваныя рукапiсы i iншыя дакументы, на падставе якiх ён напiсаны, iнфармацыйным рэсурсам. Але для напiсання артыкула неабходны iншыя нфармацыйныя рэсурсы – архiўныя дакументы, дзеннiкi iспытанняў i iншыя).
Характэрнымi рысамi iнфармацыйна-бiблiяграфiчных рэсурсаў НТiМК:
· адзiнства элементаў, немагчымасць абмяжоўвацца толькi адной iх часткай пры абслугоўваннi карыстальнiкаў НТiМК, што асаблiва вынiкае з асаблiвасцей самiх навукова-тэхнiчныхых ведаў;
· пастаянае павялiчэнне патока iнфармацыйна-бiблiяграфiчных рэсурсаў як вынiк колькаснага росту патока першасных дакументаў;
· складанасць выяўлення актыўнай i пасiўнай частак iнфармацыйна-бiблiяграфiчных рэсурсаў пры ажыццяўленнi рэтраспектаўнага пошуку iнфармацыi;
· захаванне пры выкарыстаннi, магчымасць шматразовага i шматмэтавага выкарыстання;
· не знiкненне пры абмене цi перадачы;
· неабмежаванае захаванне спажывецкiх якасцей, iх кошту;
вiдавая разнастайнасць iнфармацыйна-бiблiяграфiчных рэсурсаў.