Рознаскланяльныя назоўнікі

Практыкаванне 1. Спішыце. Назоўнікі ў дужках пастаўце.ў патрэбным склоне

1. Мне давялося выступаць на радыё з чытаннем сваіх твораў разам з (Купала) і (Колас). (Прудн.) 2. У ліпені сорак чацвёртага, калі прыйшло вызваленне, дзядзька Тадор быў у Ніжніх Байдунах (стараста). Адвячоркам вярнулася маці, прыйшоў бацька са сваім (сябар), (дзядзька) Іванам, зайшоў аднакласнік Міша. (Ж.) 3. Першы год вайны мы не разлучаліся з (Сеня Пясоцкі). (Шам.) 4. Мы чытаем (Купала). I ў кожнага з нас ёсць свой Купала. Менавіта такім сваім (Купала) паўстае ён у шматлікіх вершах, прысвечаных паэту... (У.Ю.) 5. Валя ехала з (Валодзя) на пляж электрычкаю, — нечакана пачаліся не па-вясноваму спякотныя дні. (Ж.) 6. Аднойчы раніцаю Сямён быў (сведка) спаткання двух старых будаўнікоў. (Пасл.)

Практыкаванне 2.Перакладзіце назоўнікі на беларускую мову і запішыце іх у давальным і творным склонах.

Дядя, Коля, З.Бедуля, старшина, староста, сирота, забияка, плакса, судья, задавака, тихоня.

Скланенне ўласных назоўнікаў

Практыкаванне 1.Спішыце, раскрываючы дужкі.

1. Цяпер у гэтай хаце жыве яго жонка Паўліна з дзецьмі — (Мішка, Каця, Галя, Надзя), маленькім Петрыкам. (Б.С.) 2. Адразу ж успомнілася размова з вучоным паштавіком (Дземідзенка). (А.А.) 3. Там, бліжэй да чыгункі, была хата старога (Дрозд), дзеда ці (дзядзька Базыль Маленда). (Б. С.) 4. Успомнілася размова з (Аксіння Пляскач), якая хоць і не хваліла (Даміра), але па-жаночаму спагадліва гаварыла аб яго сямейным горы. (А.А.) 5. Неўзабаве белыя мухі замітусяцца над зямлёй, над гэтым вось клёнам і над ім, (Хвядос Чупрыла). (А.М.) 6. Мы з (Сенька) вачэй не можам адарваць ад сяржанта. (І.С.) 7. Увішнасць (Марцін Жмура) здзіўляла і радавала Надзейку. (Т.Х.) 8. Саша паправіла шалік і стала перад (Малашкін), гатовая ў дарогу. (Петр.) 9. Антон Мікалаевіч працуе ў саўгасе пад (Барысаў).(Петр.)

Практыкаванне 2.Праскланяйце ўласныя назоўнікі.

Валя Асіпенка, Алесь Шарыба, Сяргей Ясючэня, Вольга Зязюля, Ліда Дубрава, Ганна Бярозка.

Практыкаванне 3. Запішыце назоўнікі ў творным склоне.

Магілёў, Іванава, Гродна, Шэрашава, Дарвін, Новікаў, Пысін, Лынькоў, Бураўкін, Шамякін, Барадулін, Гілевіч, Мележ, Кобрын, Талаш, Мінск, Талочын.

ЛІЧЭБІК

Практыкаванне 1. Спішыце, замяняючы лічбы словамі і ставячы назоўнік у патрэбнай форме. Пастаўце ў лічэбніках націск.

2 (тыдзень), 3 (чалавек), 4 (парася), 3 (конь), 123 (вучань), 324 (кілаграм), 2 (цяля), 14 (ягня), 12 (курыца), 121 (тоны), ад-легласць - 424 (кіламетр), 2/5 (літр), 4 (груз), 3,3 (кілаграм), 17 (верасень), 5 (снежань), 3 (новая кніжка), 4 (гарачы дзень), 2 (поўнае вядро), абедзве (родная сястра).

Практыкаванне 2.Перакладзіце спалучэнні на беларускую мову. Запішыце.

В двухстах километрах от деревни, три полных дня, две высо-кие башни, сегодня двадцатое ноября, в восьми шагах от реки, пятеро ребят, три ребенка, полутора тоннами, два с половиной дня, три смежных угла.

Практыкаванне 3.Спішыце словазлучэнні, раскрываючы дужкі.

(Тысяча сто пяцьдзесят) гадовы дуб, (450) мільённы народ, (семдзесят два) градусны мароз, (сто сорак восем) кватэрны дом, (2 1/2) мільённы тыраж, (2) баковая сувязь, (19) гадовы юнак, (100) мятровая дыстанцыя.

Практыкаванне 4.Запішыце лічбы словамі. Пастаўце лічэбнікі з назоўнікамі ў творным склоне.

59 яблыняў, 13 аленяў, 5 медалёў, 6 склонаў, 35 старонак, 4 саней, 59135 вучняў.

Парадкавыя лічэбнікі

Практыкаванне 1.Праскланяйце настудныя лічэбнікі.

Першы, другі, дзесяты, тысяча дзевяцьсот восемдзесят пяты.

Практыкаванне 2.Запішыце словамі наступныя лікі

1.1-га сакавіка, 3-я лінія, 4-я брыгада, 17-я кватэра, 27-я школа, 30-га красавіка, 42-і год, 20-е стагоддзе;

II. 8-мы, 19-ты, 79-га, 414-му, 888-м, у 1979-м;

III. 31-тысячны, 9-соты, 11-мільённы, 237-тысячны, 12-мільённы, 3-мільярдны.

Практыкаванне 3.Утварыце ад колькасных лічэбнікаў парадкавыя. Запішыце.

1, 11, 40/100, 200, 1001, 21 тысяча, 147 тысяч, 86 мільёнаў, 28 мільярдаў.

Практыкаванне 4. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову. Запішыце.

Две жизни, три студента, три столовые, три окна, четыре года, четыре озера, полторы копейки, четверо прохожих, двести двад-цать три километра, тридцать два человека, три пятых студенче-ства, две целых и три десятых килограмма, две третьих минуты.

Практыкаванне 5. Праскланяйце і запішыце наступныя лічэбнікі.

Два, дзве, тры, чатыры, пяць, восем, семнаццаць, трыццаць, пяцьдзесят, восемдзесят, дзвесце, дзевяцьсот, шэсцьсот, семдзесят чатыры, тысяча, мільён, мільярд, адна трэцяя, пяць сёмых.

Зборныя лічэбнікі

Практыкаванне 1.Праскланяйце і запішыце наступныя лічэбнікі.

Двое, трое, пяцёра, шасцёра, сямёра, абодва, абедзве.

Практыкаванне 2.Спішыце сказы, раскрываючы дужкі і ўжываючы патрэбную форму лічэбнікаў. У якіх выпадках магчымыя варыянты?

1. Разам усе (тры, трое) мы ўвайшлі ў школу. (Шам.) 2. Дзяўчаты — іх было (тры, трое) — сядзелі ў цесным гуртку за столікам. (К.С.) 3. (Чатыры, чацвёра) машына паволі ехалі вясковай вуліцай. (К.С.) 4. Адзін з (траіх, трох) мой добры зна-ёмы. (К.С.) 5. Усе (чацвёра, чатыры) хлопцаў скончылі васьмі-годку сёлетняй вясной. (Хадк.) 6. (Трюе, тры) з турыстаў пачалі аб нечым шаптацца. (ПК.) 7. (Чатыры, чацвёра) коней стаялі як укопаныя. (Лыньк.) 8. (Дзве, двое) дзявочыя постаці мільгалі на фоне лугавой зеляніны. (Хадк.) 9. На двары, каля паветкі, стаялі (два, двое) саней, а пад паветкай — (чатыры, чацвёра) коней; (двое, абодва, два) з іх, відаць, грузавыя, а (два, абодва, двое) верхавыя. (А.К.)

ПРЫМЕТНІК

Практыкаванне 1.Утварыце ад наступных прыметнікаў усімі магчымымі спосабамі ступені параўнання і запішыце па ўказанай ніжэй схеме. Вусна растлумачце, як утвараецца кожная форма і прычыны адсутнасці тых ці іншых формаў ступеняў параўнання ў пэўных прыметніках.

Прыметнік Вышэйшая ступень Найвышэйшая ступень
простая складаная простая складаная
         

Стары, плячысты, жвавы, пяшчотны, туманны, велічэзны, дзіўны, жывы, моцны, тоненькі, сіняваты, скрытны, каляровы, круглаверхі, своеасаблівы, жыццярадасны, звонкі, паўнаводны, грандыёзны, змястоўны, урачысты, хітры, дарагі, бронзавы, прыгожы.

ІІрактыкаванне 2.Перакладзіце сказы на беларускую мову.

Гепард быстрее льва. Зимний день короче летнего. Железо легче золота. Сосна выше можжевельника. Дыня слаще арбуза. Кислород легче воздуха. Лиса хитрее всех животных. Масло тяжелее воды. Мех теплее шерсти. Шелк тоньше бархата. Океан больше и глубже моря.

Практыкаванне 3.Вызначце розніцу ў значэнні наступных прыметнікаў.

Блізкі — бліжэйшы; хворы — хваравіты; малады — маладжа-вы; прыветны — прывітальны; задуменны — задумлівы; навуковы — навучальны; рыжы — рыжаваты; дробны — дробязны; асадны — асадачны.

Практыкаванне 4.Спішыце прыклады, замест кропак пастаўце патрэбныя літары ў суфіксах прыметнікаў.

Ваен...ы чалавек, баваўня…ая тканіна, куры...ы пух, страшэ...ы выбух, шкля...ы дом, вогне...ы небасхіл, палымя...ая прамова, сакалі...ы палёт, фірме...ы выраб, кішэ...ы ліхтарык, ільня...ое палатно, крухмаль...ы парашок, алавя...ыя салдацікі, гліня...ы посуд, парэформе...ы перыяд, аржа...ы хлеб, ветра...ы дзень, саламя...ы капялюш, імян....ы гадзіннік, асе...яе надвор'е, карці...ая галерэя, тума...ая раніца, пясча...ая бура, задуме...ы выгляд, пчалі...ы рой.

Практыкаваяне 5.Ад наступных назоўнікаў пры дапамозе суфікса -ск- утварыце прыметнікі.

Нясвіж, паляшук, грамада, турак, Каўказ, Прага, Любань, сту-дзень, студэнт, кравец, Баранавічы, Брэст, казах, латыш, таварыш, Рыга, Цюрых, выкладчык, універсітэт, спажывец, банкрут, выдавец, калмык, завод, Нью-Йорк, Арэса, Слуцк, Хатынь, мастак, Добруш, чэх, Ліда.

Практыкаванне 6.Утварыце ад назоўнікаў, што ў дужках, прыналежныя прыметнікі.

(Матуля) рукі, (Кастусь) кашуля, (зязюля) слёзы, (брат) галышук, (сястра) сукенка, (лісіца) хвост, (бацька) словы, (Надзея) партфель, (салдат) шынель, (сабака) брэх, (мядзведзь) лежбішча, (Мікола) сцізорык, (бабуля) казкі, (цесць) падарунак, (птушка) гоман, (сын) падзяка, (Васіль) лодка, (вавёрка) дупло, (ляснік) пасада, (Алесь) парада.

Практыкаванне 7.З Дадзеных спалучэнняў слоў утварыце складаныя прыметнікі і запішыце іх у адпаведнасці з правіламі.

Увесь народ, Заходняя Сібір, свой час, агульная адукацыя, сельская гаспадарка, разлік і тэхналогія, навука і эксперымент, кароткая шэрсць, транспарт і эксплуатацыя, вечны і зялёны, беспрацэнтны і выйгрышны, Чорнае мора, закон і праект, любіць волю, Старыя Дарогі, высокі гатунак, белы і чырвоны, доўгі тэрмін, прамысловасць і тавар.

Практыкаваіше 8.Раскрыйце дужкі і запішыце наступныя прыклады.

(Не, ня) працяглы час; (не,ня) зручныя мовы; (не, ня) глыбокі канал; (не,ня) цёплы, а халодны; чай зусім (не,ня) салодкі; (не,ня) складаная праца; (не,ня) уміручая слава; выключна (не,ня) цікавае выступленне; (не,ня) знаёмая мясціна; вельмі (не,ня) прадуманае рашэнне; (не,ня) удалы чалавек; (не,ня) звычайныя вочы; ніяк (не, ня) падобны.

ДЗЕЯСЛОЎ

Практыкаванне 1.Ад наступных дзеясловаў утварыце неазначальную форму.

Вырашаю, справіў, жаць, лью, плыву, чытаю, паведамляю, пя-ку» гудзе, прыходзіў, берагу, сцвярджаю, узнімай, дапамагаю, абу-джан цвіту, зраблю, рашу, выйду, сеяў, калышу, вывезі, нясу, па-казваўся, нашу.

Практыкаванне 2. Запішыце спачаігку дзеясловы незакончанагатрывання* по-тым — закончанага. Вызначце спосаб утварэння трывання гзтых дзеясловаў.

Адрозніваць, убачыць, назваць, абгрунтаваць, браць, адроз-ніцьг пакласці, збегчыся, надзяваць, спыняць, натхняць, памно-

жыць, даць, раскідаць, гаварыць, даказаць, шукаць, пазычыць, прайграць, весці.

Практыкаванне 3.Ад наступных дзеясловаў утварыце формы абвеснага, загад-нага і ўмоўнага ладу.

Выканаць, аддаць, лічыць, планаваць, абясцэньваць, выскачыць, ганарыцца, абедаць, пачынаць, запісаць, адрамантаваць, здаць.

Практыкаванне 4.Пастаўце наступныя дзеясловы ў форме 1-й і 2-й асобы множнага ліку цяперашняга часу.

Жаць, берагчыся, запрэгчы, апранацца, пячы, секчы, паднесці, прайсці, прызнавацца, прасіць, грузіць, месці, спадзявацца, бара-ніць, біць.

Практыкаванне 5.Ад дзеясловаў закончанага трывання, карыстаючыся суфік-самі -ва , -аеа-(-ява-), -ыва-, -іва , утварыце дзеясловы незакончанага трьшання і запішыце іх у формах: неазначальнай, прошлага і цяперашняга часу. Растлумачце правапіс суфіксаў (вусна).

Атрымаць, запланаваць, разбіць, адрозніць, заклеіць, прыслу-хацца, ушанаваць, загаіць, падкрэсліць, падвоіць, заваяваць, ус-пыхнуць, падлічыць, вылавіць, падсініць, выпраменіць, высадзіць, адшчапіць, паспець, засвоіць.

Наши рекомендации