Лекция 1. Агульная характарыстыка вышэйшых раслін і іх адрозненне ад водарасцей
Вышэйшыя расліны – гэта жыхары наземна-паветранага асяроддзя, якое карэнным чынам адрозніваецца ад воднага. Параўнальная характарыстыка газавага саставу гэтых асяроддзяў прыведзена ніжэй
(табліца 1).
Табліца 1 – Газавы састаў паветранага i воднага асяроддзяў (у 1 л/см3)
Паказчыкі | Паветранае асяроддзе | Воднае асяроддзе |
Паветра | 20-25 | |
Кісларод (O2) | 6-8 | |
Азот (N) | 11-17 | |
Вуглякіслы газ (СО2) | 0,3 | 0,3-0,6 |
Аргон (Ar) | 9,4 | – |
Пара | 0-40 | – |
З табліцы бачна, што наземнае паветранае асяроддзе рэзка адрозніваецца ад воднага па газавым саставе. Гэтыя асяроддзі адрозніваюцца паміж собой таксама па вільготнасці, тэмпературным рэжыме, шчыльнасці, удзельнай вазе, па ўласцівасці змяняць сілу і спектральны састаў сонечнага святла. Экалагічныя ўмовы наземна-паветранага асяроддзя з’явіліся прычынай змяненняў у марфалагічнай і анатамічнай будове вегетатыўных і рэпрадуктыўных органаў вышэйшых раслін на працягу доўгага працэсу эвалюцыі. Гэта прывяло да выпрацоўкі ў вышэйшых раслін прыстасаванняў да наземнага ладу жыцця.
Вышэйшыя расліны, зародкавыя расліны ( Embryobionta, Embryophyta, адгрэч. embryon –зародак і phyton –расліна), парасткавыя, лістасцябловыя (Сormophyta, ад грэч. kormos – сцябло, phyton – расліна), тэломныя расліны (Telomophyta, Telomobionta, тэлом – надземны восевы цыліндрычны орган старажытных вышэйшых раслін і phytа – расліна) адрозніваюцца ад ніжэйшых раслін (Thallophyta, ад грэч. thallos – слаявішча, талом і phyton – расліна).
Вышэйшыя расліны – гэта складаныя дэферэнцыраваныя мнагаклетачныя арганізмы, прыстасаваныя да жыцця ў наземным асяроддзі
(за выключэннем нешматлікіх яўна другасных форм) з правільным чаргаванням двух пакаленняў – палавога (гаметафіта) і бясполага (спарафіта).
Органы вышэйшых раслін маюць складаную анатамічную будову. Праводзячая сістэма першых наземных раслін прадстаўлена спецыяльнымі клеткамі-трахеідамі, элементамі флаэмы, а ў больш позніх груп – сасудамі і сітападобнымі трубкамі. Праводзячыя элементы групуюцца ў заканамерныя спалучэнні – сасудзіста-валакністыя пучкі. У вышэйшых раслін узнікае цэнтральны цыліндр-стэла. Спачатку цэнтральны цыліндр просты – пратастэла (ад грэч. рrotos – просты, stela – калонка, слупок). Затым узнікаюць больш складаныя стэлы: актынастэла (ад грэч. actis – прамень), плектастэла (ад грэч. plectos – сплецены, скручаны), сіфонастэла (ад грэч. siphon – трубка), артрастэла (ад лац. arthrus – членісты), дыктыястэла (ад грэч. diktyon – сетка), эўстэла(ад грэч. eu – сапраўдны), атактастэла (ад грэч. atactos – хаатычны) – элементы цэнтральнага цыліндра мерыстэлі на папярочным разрэзе сцябла раўнамерна размешчаны ў асноўнай яго парэнхіме.
Схема маркуемай эвалюцыі стэл паказана на малюнку 1.
У вышэйшых раслін маецца складаны вусцейкавы апарат. Ва ўмовах наземнага жыцця ў вышэйшых раслін узнікаюць моцна развітыя механічныя тканкі.
Палавыя органы вышэйшых раслін – гаметангіі і спарангіі мнагаклетачныя (ці гаметангіі рэдукаваныя). У дасканалых вышэйшых раслін яны атрымалі назву антэрыдыяў (мужчынскіх) і архігоніяў (жаночых). Зігота вышэйшых раслін ператвараецца ў тыповы шматклетачны зародак.
Палавыя органы вышэйшых раслін, верагодна, узялі пачатак ад шматкамерных гаметангіяў тыпу сучасных хетафорафых зялёных водарасцей.
Характэрнай рысай вышэйшых раслін з’яўляецца чаргаванне пакаленняў у цыкле развіцця – гаметафіта (палавога) і спарафіта (бясполага) і адпаведная ім змена ядзерных фаз (гаплоіднай і дыплоіднай). Пераход ад гаплоіднай ядзернай фазы да дыплоіднай адбываецца пры апладненні яйцаклеткі сперматазоідамці сперміем. Пераход ад дыплоіднай ядзернай фазы да гаплоіднай адбываецца пры ўтварэнні спор са спарагеннай тканкі – археспорыя шляхам меёзуз рэдукцыяй ліку храмасом.
Схема агульнага жыццёвага цыкла споравай сасудзістай расліны прыведзена на малюнку 2.
Паходжанне вышэйшых раслін.Продкамі вышэйшых раслін, верагодна, былі якіясьці марскія водарасці, у якіх у сувязі з пераходам на сушу, у новае асяроддзе выпрацоўваліся спецыяльныя прыстасаванні для водазабяспячэння, для аховы гаметангіяў ад высыхання і для забяспячэння палавога працэсу.
Выказваецца меркаванне і аб узнікненні вышэйшых раслін ад зялёных шматклетачных водарасцей з гетэратрыхальнымі таломамі тыпу сучасных хетафоравых са шматкамернымі гаметангіямі. Такія водарасці мелі ізаморфнае чаргаванне пакаленняў у цыкле развіцця. Звязваюць паходжанне вышэйшых раслін і з групай стрэптафітавых водарасцей, блізкіх да калеахетавых ці харавых.
Дакладныя выкапнёвыя рэшткі вышэйшых раслін (рынія, харнэя, харнеяфітон, спораганітэс, псілафіт і інш.) вядомы з сілуру (435–400 млн. гадоў назад).
З моманту выхаду на сушу вышэйшыя расліны развіваліся ў двух асноўных напрамках і ўтварылі дзве вялікія эвалюцыйныя галіны – гаплоідную і дыплоідную.
Гаплоідная галіна эвалюцыі вышэйшых раслін прадстаўлена аддзелам мохападобныя (Bryophyta). У цыкле развіцця мхоў пераважае гаметафіт, палавое пакаленне (сама расліна), а спарафіт рэдукаваны і прадстаўлены спарагонам у выглядзе каробачкі на ножцы.
Развіццё мохападобных ішло ад таломных форм да лістасцябловых.
Другая эвалюцыйная галіна вышэйшых раслін з пераважаннем спарафіта ў цыкле развіцця прадстаўлена астатнімі аддзеламі вышэйшых раслін.
Спарафіт у наземных умовах аказаўся больш прыстасаваным і жыццядзейным. Гэтая група вышэйшых раслін з пераважаннем спарафіта ў цыкле развіцця дасягнула найбольшага поспеху ў заваяванні сушы. Спарафіт дасягае буйных памераў, мае складаную ўнутраную і знешнюю будову, гаметафіт гэтай групы вышэйшых раслін, наадварот, зазнаў рэдукцыю.
У больш прымітыўных вышэйшых раслін – хвошча-, моха-, папарацепадобных і іншых некаторыя фазы развіцця залежаць ад вады, без якой немагчыма актыўнае перамяшчэнне сперматазоідаў. Значная вільгаць субстрату, атмасферы неабходна для існавання гаметафітаў. У насенных, як найбольш высокаарганізаваных раслін, прыстасаванне да наземнага ладу жыцця выразілася ў незалежнасці палавога працэсу размнажэння ад кропельна-вадкага асяроддзя.
Схема эвалюцыйных змяненняў раслін у напрамку павелічэння памераў бясполага (2n) і рэдукцыі палавога (n) пакаленняў паказана на малюнку 3.
Паступова ішло ўдасканаленне вышэйшых раслін, іх адаптацыя да разнастайных экалагічных умоў жыцця на Зямлі.
У цяперашні час вышэйшых раслін налічваецца звыш 300 тысяч відаў. Яны пануюць на Зямлі, насяляюць яе ад арктычных абласцей да экватара, ад вільготных тропікаў да сухіх пустынь. Вышэйшыя расліны ўтвараюць розныя тыпы расліннасці – лясы, лугі, балоты, запаўняюць вадаёмы. Многія з іх дасягаюць гіганцкіх памераў (секвоі – да 110 м і болей); іншыя – маленькія,
у некалькі міліметраў (раскі, некаторыя пячоначнікі, мхі).
Пры ўсёй вялікай разнастайнасці знешняга выгляду вышэйшыя расліны захоўваюць пэўнае адзінства ў будове. Вышэйшыя расліны падзяляюць на
9 аддзелаў: рыніяфіты, зостэрафілафіты, мохападобныя, дзеразападобныя, псілотападобныя, хвошчападобныя, папарацепадобныя, голанасенныя
і пакрытанасенныя (кветкавыя). Яны параўнальна лёгка ўвязваюцца адзін з адным, што сведчыць аб адзінстве іх паходжання.