Заданне 4. Перакладзіце на беларускую мову і ўтварыце тэрміны з наступным значэннем.
Тэма № 7: Складаныя і вытворныя клінічныя тэрміны і іх структура
ПРАКТЫЧНАЯ ЧАСТКА
Заданне 1. Складзіце тэрміны з наступнымі тэрмінаэлементамі:
а) канцавымі:
-логія:
… - раздзел медыцыны, які вывучае фізіялогію і паталогію жаночай палавой сістэмы;
… - навука аб нармальных жыццёвых працэсах;
… - навука аб жыцці, аб жывых арганізмах;
… - раздзел унутраных хвароб, які вывучае захворванні страўнікава-кішачнага тракта;
…- раздзел медыцыны, які займаецца лячэннем хвароб вачэй;
-графія:
… - рэнтгеналагічнае даследаванне малочнай залозы без прымянення кантрасных рэчываў;
… - рэнтгеналагічнае даследаванне мачавога пузыра пасля ўвядзення кантраснага рэчыва;
… - рэнтгеналагічнае даследаванне жоўцевага пузыра;
… - рэнтгеналагічнае даследаванне спіннога мозга пасля ўвядзення кантраснага рэчыва.
б) пачатковымі:
Гастр-:
… - апушэнне страўніка;
… - выдаленне ўсяго страўніка;
… - страўнікавы боль;
… - запаленне слізістай абалонкі страўніка;
… - агляд унутранай паверхні страўніка і дванаццаціперснай кішкі;
… - агляд слізістай абалонкі страўніка і тонкага кішэчніка;
… - агляд слізістай абалонкі страўніка і пры дапамозе гастраскопа;
… - страўнікавы крывацёк;
… - адначасовае запаленне слізістай абалонкі страўніка, тонкага і тоўстага кішэчніка.
Псіх-:
… - навука аб псіхічных захворваннях;
… - хваробнае расстройства псіхікі;
… - лячэнне метадамі псіхічнага ўздзеяння (гіпнозам);
… - урач-спецыяліст, які вывучае псіхічную дзейнасць чалавека;
… - спецыяліст, які вывучае псіхічную дзейнасць чалавека;
… - чалавек з ненармальнай (няўстойлівай) псіхікай.
Заданне 2. Запішыце тэрміны на беларускай мове:
Перинефрит, мастит, остеопатия, гемангиома, миокардиодистрофия, ангиография, менингомезис, фтизиатрия, пиелит, диарея, диабет, энантема, лейкодерма, метастаз, прогнатия, прогноз, эктропион, перихондрит, уремия, гемофилия, эритроцит, периостит, ортодонтия, лейкоцитоз, нефрит, невралгия, миелоцит, струмэктомия, гинеколог, физиотерапия, миелография, мастопатия, патология, холецистопатия, флеботомия, кератотомия.
Заданне 3. Вылучыце тэрмінаэлементы, агульныя для дадзенага гнязда слоў.
1. Халецыстаграфія – рэнтгеналагичнае даследаванне жощцевага пузыра.
Халецыстастамія – аперацыя стварэння вонкавага свішча жоўцевага пузыра.
Халецыстапатыя – ускрыццё поласці жоўцевага пузыра, часцей за ўсё халецыстыт з халелітыязам (халецыстыт – запаленне жоўцевага пузыра, халетыяз – жоўцекамянёвая хвароба).
2. Цыстаграфія – рэнтгеналагічнае даследаванне мачавога пузыра пасля ўвядзення кантраснага рэчыва.
Цыстамія – аперацыя стварэння свішча мачавога пузыра.
Цыстатамія – 1) ускрыццё поласці мачавога пузыра, 2) няпоўнае выдаленне кісты.
Цыстаграма – рэнтгеналагічны здымака мачавога пузыра пасля ўвядзення кантраснага рэчыва.
3. Танзілэктамія – поўнае выдаленне міндалін пры іх хранічным запаленні.
Карэктамія – выдаленне часткі рагавіцы.
Мастэктамія – выдаленне малочнай залозы.
Цыстэктамія – выдаленне мачавога пузыра ці кісты.
4. Гінекалогія – раздзел медыцыны, які вывучае фізіялогію і паталогію жаночай палавой сістэмы.
Паталогія – 1) адхіленне ад нормы; 2) раздзел медыцыны, які вывучае заканамернасці ўзнікнення хваробных працэсаў.
Біялогія – навука аб жыцці, аб жывых арганізмах.
Фізіялогія – навука аб нармальных жыццёвых працэсах ў арганізме.
5. Спандылапатыя – агульная назва захворванняў пазваночніка дэгенератыўнага характару.
Міелапатыя – агульная назва некаторых дысгарманальных захворванняў малочнай залозы.
Халецыстапатыя – агульная назва хвароб жоўцевага пузыра.
6. Міелацыт – касцёвамазгавая клетка з характэрнай зярністасцю ў пратаплазме.
Міелаграфія – рэнгеналагічнае даследаванне спіннога мозга пасля ўвядзення кантраснага рэчыва.
Міелатамія – рассячэнне спіннога мозга.
Заданне 4. Перакладзіце на беларускую мову і ўтварыце тэрміны з наступным значэннем.
1) Лячэнне метадам псіхалагічнага ўплыву; 2) агляд пустоціны рота; 3) падвышанаеўтрыманне салянай кіслаты ў страўнікавым соку; 4) анамалія развіцця, пры якой адсутнічаечастка цела ці органа; 5) нябытнасць ферментаў страўнікавага соку; 6) пластычная аперацыямовы; 7) выдаленне маткі; 8) рассяканне цягліцы; 9) навука пра лячэнне псіхічных хвароб; 10) выдаленне адэноідаў; 11) поўнае выдаленне міндалін; 12) частковае выдаленне міндалін;13) навука пра нармальныя жыццёвыя працэсы ў арганізме; 14) жалезістая клетка пярэдняйдзелі гіпофіза; 15) лекар-спецыяліст па лячэнні захворванняў жаночай полавай сістэмы; 16)выкрыццё пустоціны жоўцевага пузыра; 17) падзел медыцыны, што вывучае будынак, развіццёі функцыю клетак; 18) рассяканне спіннога мозгу.