Пачатковая адукацыя. Беларуская мова і літаратура
Пытанні да іспытаў
Па дысцыпліне Літаратуразнаўчы аналіз мастацкага тэксту
Для студэнтаў ІІІ курса педагагічнага факультэта
(дзённая форма навучання)
спецыяльнасць: 1-01 02 02-04 –
Пачатковая адукацыя. Беларуская мова і літаратура
1. Мастацкая літаратура як від мастацтва. Агульнае і рознае ў мастацка-эстэтычным і навуковым пазнанні жыцця. Мастацтва і грамадскае жыццё
2. Падзел мастацтваў на асобныя віды Літаратура як від мастацтва. Мова, слова, вобраз.
3. Асноўныя этапы развіцця літаратурна-крытычнай думкі: літаратуразнаўства Старажытнай Грэцыі (Гамер, Гесіёд, сафісты і рыторы, Платон, Арыстоцель). Асноўныя этапы развіцця літаратурна-крытычнай думкі: літаратуразнаўства Старажытнага Рыма (Цыцэрон, Гарацый, Квінціліян).
4. Літаратуразнаўства і эстэтыка ў старажытным Кітаі (Се Хе, Сюнь-цзы, Лао-цзы) і Індыі
5. Праблемы літаратуразнаўства ў эпоху Сярэднявечча (Аўрэлій Аўгусцін, Фама Аквінскі, Давід Граматык, Шата Руставелі) і эпохі Адраджэння (Джардана Бруна, Дантэ Аліг’еры, Джаванні Бакачча, Леанарда да Вінчы).
6. Уплыў эстэтыкі барока на літаратуразнаўчую навуку (Ларэнца Верніні, Франчэска Патрыццы і інш.) і класіцызму (Нікаля Буало, Мальер, Марцін Опіц).
7. Вылучэнне літаратуразнаўства як самастойнай навуковай дысцыпліны (Дзідро, Лесінг, Гердэр, Гегель і інш.).
8. Асноўныя напрамкі замежнага літаратуразнаўства ХІХ ст.: міфалагічная школа (браты Грым), лингвістычная (М.Мілер) і антрапалагічная (Э.Тэйлар, Э.Лэнг, Дж.Фрэйзер) адгалінаванні ў міфалагічных школах.
9. Асноўныя напрамкі замежнага літаратуразнаўства ХІХ ст.: біяграфічны метад (дзейнасць Ш. -А. Сент-Бёва).
10. Асноўныя напрамкі замежнага літаратуразнаўства ХІХ ст.: культурна-гістарычная школа (Іпаліт Тэн).
11. Пераадоленне ўплыву культурна-гістарычнай школы “арганічнай крытыкай” (Гётэ) і “духоўна-гістарычнай школай” (В.Дыльтэй).
12. Асноўныя напрамкі замежнага літаратуразнаўства ХІХ ст.: кампаратывістыка (дзейнасць Тэадора Бенфея, А.М.Весялоўскага і інш.). Параўнальнае літаратуразнаўства як навуковы напрамак: гісторыя ўзнікнення, задачы, сучасны стан.
13. Псіхалагічная школа (В.Вундт, А.А.Патабня, Д.М.Аўсяніка-Кулікоўскі, і інш.). Псіхалогія творчасці.
14. Асноўныя напрамкі замежнага літаратуразнаўства ХХ ст.: псіхааналітычная крытыка (З.Фрэйд, К.Г.Юнг, Э.Фром, І.Д.Ермакоў і інш.). Аналіз артыкула: Жак Лакан. “Инстанция буквы в бессознательном”.
15. Асноўныя напрамкі замежнага літаратуразнаўства ХХ ст.: руская фармальная школа (В.Вінаградаў, В.Шклоўскі, Ю.Тынянаў, Б.Эйхенбаум і інш.).
16. Асноўныя напрамкі замежнага літаратуразнаўства ХХ ст.: “новая крытыка” (Дж.Рэнсам, К.Брукс, Т.С.Эліат і інш.).
17. Асноўныя напрамкі замежнага літаратуразнаўства ХХ ст.: структуралізм (Ф. дэ Сасюр, Р.Барт, Ц.Тодараў, Ю.Крысцева, В.Проп “Марфалогія казкі”, К.Леві-Строс “Структурная антрапалогія” і інш.).
18. Асноўныя напрамкі замежнага літаратуразнаўства ХХ ст.: семіётыка (Ч.Пірс, Ю.Лотман, Т.Себек і інш.).
19. Асноўныя напрамкі замежнага літаратуразнаўства ХХ ст.: міфалагічная крытыка (рытуальна-міфалагічная крытыка): Г.Мерэй, Дж.Уэстан, Н.Фрай і інш.
20. Асноўныя напрамкі замежнага літаратуразнаўства ХХ ст.: постструктуралізм і дэканструктывізм (Ж.Дэрыда, П. дэ Мэн, Дж.Хартмен, Г.Блум, Дж. Мілер і інш.). Аналіз артыкулаў: Мишель Фуко. Что такое автор?, Джеймс Хиллис Миллер. Узор ковра.
21. Літаратуразнаўчыя метадалагічныя напрамкі і вучэнні ХХ – ХХІ стст.: фенаменалагічная школа.
22. Літаратуразнаўчыя метадалагічныя напрамкі і вучэнні ХХ – ХХІ стст.: экзістэнцыялізм.
23. Асноўныя напрамкі замежнага літаратуразнаўства ХХ ст.: рэцэпцыйная крытыка (Г.Р.Яус, В.Ізер, С.Фіш і інш.). Аналіз артыкулаў: Г.Р.Яусс. История литературы как вызов теории литературы, Вольфганг Изер. Процесс чтения: феноменологический подход.
24. Асноўныя напрамкі замежнага літаратуразнаўства ХХ ст.: герменеўтыка (В.Дыльтэй, М.Хайдэгер, Х.Гадамер, Э.Д.Хірш і інш.).
25. Асноўныя напрамкі замежнага літаратуразнаўства ХХ ст.: сацыялагічнае літаратуразнаўства (марксісцкая крытыка: Г.Пляханаў. П.Лафарг і інш.; вульгарны сацыялагізм: В.Фрычэ і інш.; сацыякультурная крытыка: Ф.Р.Лівіс і інш.). Аналіз артыкула: Фредрик Джеймисон. Постмодернизм, или культурная логика позднего капитализма.
26. Асноўныя напрамкі замежнага літаратуразнаўства ХХ ст.: постмадэрнізм (гісторыя ўзнікнення, этапы развіцця, сучасны стан і пераспектывы). Постмадэрнізм: прадстаўнікі, асноўныя канцэпцыі.
27. Постмадэрнізм: рэалізацыя напрамку ў беларускім літаратуразнаўстве.
28. Асноўныя напрамкі замежнага літаратуразнаўства ХХ ст.: фемінісцкая і (С. дэ Бавуар, Ю.Крысцева, Э.Шауолтар і інш.). Аналіз артыкула Э.Шауолтар “Наша крытыка: аўтаномнасць і асіміляцыя ў афра-амерыканскай і фемінісцкай тэорыі літаратуры”.
29. Асноўныя напрамкі замежнага літаратуразнаўства ХХ ст.: посткаланіялізм (Э.Саід) і мульцікультуралізм.
30. Вылучэнне літаратуразнаўства як самастойнай навуковай дысцыпліны ў Беларусі (Л.Зізаній, М.Сматрыцкі, М.Ламаносаў, Ф.Пракаповіч, В.Р.Бялінскі і інш.). Прынцыпы беларускага літаратуразнаўства. Набыткі, магчымасці і перспектывы літаратурнай навукі.