Рознага мэтавага прызначэння
Мэта:Пазнаёміцца са знешняй і ўнутранай структурай розных па мэтаваму і чытацкаму прызначэнню перыядычных выданняў.
Заданне і методыка выканання:Прааналізаваць 2-3 розных перыядычных выдання ў адпаведнасці са схемай, якая прыкладзена. Зрабіць высновы аб адрозненні часопісаў рознага мэтавага прызначэння, а таксама аб адпаведнасці ўнутранай і знешняй структуры часопіса іх мэтаваму прызначэнню.
Схема аналіза:
1. Назва перыядычнага выдання.
2. Хто выдае?
3. З якога году выдаецца?
1. Знешнія прыкметы
1.1 Галіновая прыналежнасць.
1.2 Мэтавае і чытацкае прызначэнне.
1.3 Аналiз дынамiкi аб’ему выдання.
1.4 Аналiз дынамiкi тыражуу выдання.
1.5 Перыядычнасць.
1.6 Агульная колькасць артыкулаў у нумары і ў кожным раздзеле. Асноўныя раздзелы часопіса (даць назвы). Прааналiзаваць дынаміку.
Унутраная структура
2.1 Жанры апублікаваных матэрыялаў ў часопісе:
2.1.1 Артыкулы (навуковыя, вытворча-практычныя, перадавыя) іх віды.
2.1.2 Агляды – іх віды.
2.1.3 Інтэрв’ю.
2.1.4 Заметкі, кароткія паведамленні.
2.1.5 Лісты ў рэдакцыю.
2.1.6 Крыніцы другаснай інфармацыі, віды.
2.1.7 Рэкламныя матэрыялы.
2.1.8 Лiтаратурна-мастацкiя творы.
2.2 Іншы матэрыял.
Высновы
Літаратура:
1. Гаранина, С.П. Система советских периодических изданий по технике: Лекция для студентов / С.П.Гаранина. – М.: МГИК. – 1975. – 36 с.
2. Иванова, О.И. Комплексный анализ отраслевого периодического издания / О.И.Иванова, А.С.Лавреневская // Научно-техн. информация. Сер. 1. – 1986. – № 2. – С.20–25.
3. Кушнаренко, Н.Н. Документоведение: учебник / Н.Н.Кушнаренко. – Киев, 2000–2009. – С.262–279.
Тэма: Аналіз структуры і зместу апісанняў вынаходства
Мэта: Замацаваць веды аб асноўным відзе патэнтнай дакументацыі, дапамагчы сарыентавацца ў структуры і змесце гэтых дакументаў.
Заданне і методыка выканання:Прааналізаваць апісанне вынаходніцтваў краін СНД і замежных краін. Вызначыць асноўныя структурныя часткі, даць характарыстыку кожнай частцы па наступнай схеме.
Схема аналізу:
1. Бібліяграфічнае апісанне.
2. Назваць асноўныя структурныя часткі дакумента.
3. Якія звесткі прыводзяцца ў:
3.1 Бібліяграфічнай частцы
3.2 Апісанні сутнасці вынаходніцтва
3.3 Формуле вынаходніцтва
3.4 Графічных матэрыялах
4. Які змест інфармацыі ў апісанні вынаходніцтва (прававая, эканамічная, тэхнічная) і ў структурных частках.
5. Якія асблівасці афармлення апісання вынаходніцтва.
Літаратура:
1. Касап, В.А. Документы на изобретения и их классификация / В.А.Касап // Вопросы библиографоведения и библиотековедения. – Мн., 1991. – Вып.12. – С. 136–148 цi Касап, В.А. Патентно-информационнаядеятельность в библиотеке: учеб. пособие. – Мн., 2010. – глава 1.
2. Колесников, А.П. Патентная документация Республики Беларусь / А.П.Колесников // Интеллектуальная собственность. – 1998. – № 1. – С.10–16.
3. Кушнаренко, Н.Н. Документоведение: учебник / Н.Н.Кушнаренко. – Киев, 2000–2009. – С.247–248.
Тэма: Аналіз структуры і зместу ТНПА
Мэта: Замацаваць тэарэтычныя веды аб катэгорыях, відах стандартаў, навучыцца аналізаваць дакументы з пункту гледжання іх пабудовы і зместа.
Заданне і методыка выканання:Прааналізаваць 2 розных дакумента: стандарты--міжнародны стандарт, міждзяржаўны (ГОСТ), стандарт Рэспублікі Беларусь (СТБ, РСТ), тэхнічныя ўмовы (ТУ), тэхнiчныя рэгламенты па наступнай схеме:
Схема аналіза:
1. Бібліяграфічнае апісанне ТНПА.
2. Вызначыць катэгорыю стандарта.
3. Вызначыць яго від.
4. Якое выдавецтва выпусціла дакумент.
5. Якія звесткі прыводзяцца ў:
5.1 бібліяграфічнай частцы
5.2 у тэксце самога дакумента
5.3 у дадатку
6. Якія ёсць спасылкі на іншыя дакументы?
7. Як абазначаюцца раздзелы, пункты дакумента?
8. Які характар носіць ілюстрацыйны матэрыял у ТНПА?
Літаратура:
1. О техническом нормировании и стандартизации: Закон Республики Беларусь № 262-3, утв. 5 января 2004 г.// Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь. – 2004. – №4. – С.26–37.
2. ТКП 1.0-2004 Сiстэма тэхнiчнага нармiравання i стандартызацыi: правiлы распрацоўкi тэхнiчных рэгламентаў. – Увед. 29.10.2004. – 17 с.
3. Васильев, А.Л. Стандартизация для всех / А.Л. Васильев. – М.: Изд-во стандартов, 1992. – С.28–34, 43–46.
4. Кушнаренко, Н.Н. Документоведение: учебник / Н.Н.Кушнаренко. – Киев, 2000–2009. – С.249–252.
Тэма: Аналіз структуры і зместу розных відаў прамысловых каталогаў
Мэта:Замацаваць веды аб структуры, змесце розных відаў прамысловых каталогаў. Ведаць правілы пабудовы прамысловых каталогаў розных відаў.
Заданне і методыка выканання:Кожны студэнт павінен прааналізаваць 2 розных прамысловых каталога для вытворчасці і для рэкламы па схеме. Зрабіць высновы аб адпаведнасці структуры ПК і іх асноўных элементаў ДАСТ 7.22-2003.
Схема аналізу:
1. Бібліяграфічнае апісанне дакумента.
2. Вызначыць від і падвід прамысловага каталога.
3. Перыядычнасць прамысловага каталога.
4. Назваць структурныя часткі дакумента.
5. Якія элементы знаходзяцца ў бібліяграфічнай частцы? Якія адсутнічаюць? Ці адпавядае гэта ДАСТ?
6. Якая інфармацыя знаходзіцца ў тэксце дакумента? Як улічваюцца патрабаванні ДАСТ?
7. У якім выглядзе прадстаўлены графічныя матэрыялы?
8. Годнасць і недахопы ПК як крыніцы інфармацыі.
9. Высновы аб адпаведнасці структуры і зместу ПК патрабаванням ДАСТ.
Літаратура:
1. ГОСТ 7.22-2003 Промышленные каталоги. – введ. 1.01.2004. – Мн.: Госстандарт, 2004. – 8с.
2. Кузнецова, Т.В. Делопроизводство и техническая документация / Т.В.Кузнецова, Е.А.Степанов, Н.Г.Филиппов. – М.: Высш. школа, 1991. – С. 117–124.
3. Кушнаренко, Н.Н. Документоведение: учебник / Н.Н.Кушнаренко.– Киев, 2000–2009. – 2-е–8-е изд. – С.256–259.
4. Цуркан Н.В. Развитие промышленных каталогов в СССР (1917-1985): Автореф. дис…. канд. фил. наук / Н.В.Цуркан – М., 1987. – 16 с.
Тэма. Аналіз дакументальных крыніц інфармацыі
Мэта: Пазнаёміць студэнтаў з рознымі групамі дакументаў: неапублікаванымі, тэхнiчнымi нарматыўна-прававымi актамi,патэнтнымi, прамысловымi каталогамi, аўдыёвізуальнымі, машыначытальнымі, мікраформамі. Замацаваць веды аб класіфікацыі дакументаў.
Заданне і методыка выканання:Кожны студэнт павінен прааналізаваць 9 розных дакументаў: стандарт, БніП/АНIР, апісанне вынаходніцтва, прамысловы каталог, справаздачу аб НДР, аўтарэферат дысертацыі, пераклад, мiкраформу, пласцінку ў адпаведнасці са схемамi класіфікацыі ( дадаткi № 4—9). Для кожнага дакумента трэба выбраць са схемы класіфікацыі прыкметы, якія характарызуюць той ці іншы дакумент. Пасля заканчэння аналізу студэнт адказвае на 5 пытанняў з дадатка № 10.
Літаратура:
1. Касап, В.А. Документы на изобретения и их классификация / В.А.Касап // Вопросы библиографоведения и библиотековедения. – Мн., 1991. – Вып.12. – С.136–148.
2. Кушнаренко, Н.Н. Документоведение / Н.Н.Кушнаренко. – Киев, 2009. – С.242–259; 326–332; 412–422.
3. Панкова, Е.В. Неопубликованные документы: учеб. пособие / Е.В.Панкова – М., 1990. – С.14–27.
4. Рашилина, М.Ф. Информационное обеспечение специальными видами документов / М.Ф.Рашилина, Н.П.Змиричевская. – М., 1984. – С.6–8, 26–29; 42–45.
Графік самастойнай работы студэнтаў
Накірунак, тэма, заданне | Форма прадстаўлення | Коль-ць гадзін | Час прадстаўлення |
1. Падбор выданняў, розных па мэтавым прызначэнні. | падборка дакументаў | сакавiк | |
2. Падрыхтоўка спіса перыядычных выданняў, розных па мэтавым прызначэнні. | спіс часопісаў і газет | сакавiк | |
3. Стварэнне экслібрыса ўласнай бібліятэкі. | малюнак | красавiк | |
4. Падрыхтоўка графічнага ўяўлення месца дакументалогii ў сiстэме навук. | малюнак | красавiк | |
5. Стварэнне іерархічнай, фасетнай і неіерархічнай класіфікацыі розных аб’ектаў. | класіфікацыя | люты | |
6. Вывучэнне літаратуры па тэме “Неапублікаваныя дакументы”. | канспект | красавiк | |
7. Падрыхтоўка да семінара №1 | канспект | май |