Мануфактурная вытворчасць: рэзкі рост вытворчасці тавараў.
Позняе Сяэдневякоўе
Познефеадальнае грамадства ў Заходняй Еўропе
?! 1. Што азначала для селяніна пазямельная і асабістая залежнасць? 2. У чым адрозненні таварна-грашовай гаспадаркі ад натуральнай?
У Высокім Сярэдневякоўі устанавіліся, як здавалася, устойлівыя адносіны паміж людзьмі. Селянін залежаў ад феадала, васал - ад сеньёра. А што адбудзецца, калі ў гэтым ланцужку знікне адно ці два звяны? Напрыклад, селянін атрымае асабістую свабоду, а васал застанецца без сеньёра. У Сярэднія вякі такое цяжка было нават уявіць. Але гэта адбылося….
Развіццё сельскай гаспадаркі. Вызваленне сялян.
Асноўным заняткам насельніцтва Заходняй Еўропы ў Познім Сярэдневякоўі заставалася сельская гаспадарка. Рост гарадоў і гарадскога гасельніцтва вызваў значнае павелічэнне попыту на прадукты харчавання і сыравіну. Гэта дало моцны штуршок развіццю сельскай гаспадаркі.
Феадалы, каб павялічыць свой прыбытак, адмянялі паншчыну. Замест яе яны дзялілі гаспадарчыя палі на надзелы і перадавалі сялянам у карыстанне. За гэта сяляне плацілі феадалам аброк, спачатку - прадуктамі, затым - грашамі.
Селянін мог удзяляць сваёй гаспадарцы больш часу. Ён сам адвозіў прадукты на гарадскі рынак і прадаваў іх. І чым больш прадаваў, тым больш грошай заставалася ў яго пасля выплаты аброку феадалу.
У XIV-XV стст. амаль ва ўсіх краінах Заходняй Еўропы сяляне былі вызвалены ад асабістай залежнасці. Звычайна гэта адбывалася за выкуп, які земляробы выплачвалі свайму феадалу. Раней за ўсё гэта адбылося ў Італіі і ў Францыі, затым у Англіі і іншых краінах. А на ўсходзе Еўропы асабістая залежнасць сялян захоўвалася яшчэ некалькі стагоддзяў. (Падцвердзіце сказамі з тэксту, што становішча сялян у Заходняй Еўропе змянялася.)
Мануфактурная вытворчасць: рэзкі рост вытворчасці тавараў.
Мануфактура - гэта прадпрыемства, заснаванае на падзеле працы і выкарыстанні ручной працы. Тэрмін складаецца з лацінскіх слоў, якія абазначаюць слова “рука” і “вытворчасць”.
У Еўропе першыя мануфактуры з’явіліся ў Паўночнай Італіі ў пачатку XIV ст. Найбольш буйныя з іх знаходзіліся ў Фларэнцыі. Гэта былі прадпрыемствы - мануфактуры - па вытворчасці тканіны - сукна.
Спачатку ў Фларэнцыі дазволілі рабіць сукно з воўны не толькі майстрам цэхаў, але і купцам. Купцы прымалі на работу вопытнага майстра-сукнароба. Пасля гэтага яны закупалі воўну і наймалі людзей для яе апрацоўкі. Гэтыя работнікі рабілі толькі адну простую аперацыю. Напрыклад, адзін работнік мыў воўну. Вымытая воўна паступала да другога работніка, які яе сушыў. Затым трэці работнік часаў воўну. Прадзільшчыцы рабілі пражу, а яна перадавалася ткачам.
Размеркаванне работнікаў па простых аперацыях пры вытврчасці вырабу называецца падзелам працы.
Работнік павінен быў добра ведаць і выконваць толькі сваю аперацыю. Яго праца не патрабавала доўгай падрыхтоўкі, а значыць, была таннай. Работнікі мануфактур за сваю працу атрымлівалі грошы, значыць яны былі наёмнымі рабочымі.
?Знайдзіце інфармацыю аб тым, што і як выраблялі на сярэдневяковых мануфактурах.
Манцфактура прыйшла на змену рамеснай майстэрні. Вырабаў выпускалася намнога больш, і цана тавараў зніжалася.
Цэнтралізавая дзяржава.
Развіццё гарадоў, рамяства, сельскай гаспадаркі, гандлю вызывала неабходнасць аб’яднання краіны пад адзінай уладай караля. У гэтай барацьбе караля падтрымлівалі рамеснікі і купцы. Раней кожны феадал за права праезду па сваіх уладаннях браў плату, і гандляры неслі страты. А ў адзінай краіне такіх перашкод быць не магло.
Дробныя феадалы таксама хацелі атрымаць ахову караля ад ўсеуладдзя сваіх сеньёраў. Нарэшце, усе жыхары краіны пакутавалі ад міжусобных войнаў феадалаў. І толькі кароль са сваёй моцнай арміяй мог спыніць іх і абмежаваць права буйных феадалаў.
Пасля аб’яднання краіны менавіта каралеўская ўлада стала цэнтрам кіравання дзяржавай. Дзяржава, кіраванне якой ажыццяўляецца з аднаго цэнтра, называецца цэнтралізаванай дзяржавай. У Познім сярэдневякоўі такія дзяржавы сфарміраваліся ў Англіі, Францыі і Іспаніі.
У гэтых дзяржавах усе феадалы прысягалі на вернасць каралю. Рыцары, якія раней уваходзлі ў атрады сваіх сеньёраў, паступалі на службу ў каралеўскую армію. Цяпер усе феадалы краіны - і буйныя, і дробныя - падчыняліся свайму кіраўніку. У заходняй Еўропе паступова знікала феадальная іерархія.
Грамадства ў Познім сярэдневякоўі ужо было не такім, як у Высокім сярэдневякоўі. Змяніліся феадальныя адносіны паміж феадаламі і сялянамі і паміж самімі феадаламі. Познефеадальнае грамадства - грамадства, у якім галоўнымі застаюцца феадальныя адносіны, але знікаюць асабістая залежнасць сялян ад феадалаў і феадальная іерархія.
У тых краінах, дзе стваралася цэнтралізаваная дзяржава, адбываліся вялікія змены. Напрыклад, для кіравання краінай спатрэбілася шмат каралеўскіх чыноўнікаў. (Чаму ў Высокім сярэдневякоўі ў краінах Заходняй Еўропы было мала чыноўнікаў?)
Павелічэнне колькасці чыноўнікаў і з’яўленне пастаяннай арміі патрабавалі вялікіх дзяржаўных выдаткаў. Грошы на свае расходы дзяржава атрымлівала, збіраючы падаткі. Пры гэтым нельга было дзейнічаць толькі з выкарыстаннем сілы. Незадаволенае насельніцтва магло падняць паўстанне. Каб сабраць грошы, патрабна была згода гараджан, феадалаў, духавенства. Пагэтаму каралі вымушаны былі сазываць прадстаўнікоў гэтых груп насельніцтва (саслоўяў) на сходы. На гэтых сходах не толькі давалася згода на збор падаткаў, але і прымаліся законы, па якіх жыла краіна.
Манархія, у якой кароль звяртаецца за парадай і згодай да прадстаўнікоў саслоўяў, называецца саслоўна-прадстаўнічай манархіяй.
Саслоўна-прадстаўнічым органам ўлады ў Англіі быў парламент. Сход прадстаўнікоў французскіх саслоўяў называўся Генеральныя штаты. Упершыню яны былі сазваныя ў 1302 г. (Калі ў Англіі з’явіўся парламент?)