Праверка дамашняга задання. 3. Праца над народнымі прыказкамі
3. Праца над народнымі прыказкамі
¾ Прачытайце на прыказкі (с. 81).
— Растлумачце, як вы разумееце іх сэнс.
— У чым заключаецца асаблівасць прыказак?
— На якую тэму гэтыя прыказкі?
Адказы на пытанні (с. 81).
Складанне невялікага тэксту да прыказкі (на выбар) з дапамогай настаўніка.
4. Праца над вершам С. Дзяргая «Зерне».
¾ Прачытайце загадку (на дошцы).
Хоць ніякі ён не дзед,
А вусамі коле.
Здаўна корміць цэлы свет,
А расце ў полі. (Колас.)
— А з чаго складаецца колас?
— Як вы лічыце, пра што мы даведаемся з твора, з якім зараз пазнаёмімся?
Лексічная работа.
— Прачытайце словы, запісаныя на дошцы, і тлумачэнне да іх.
Дбала — клапатліва.
Галеча — беднасць.
Мліва — памол.
— А цяпер прачытайце слоўнік на с. 80.
Чытанне верша настаўнікам.
Праверка першаснага ўспрымання верша.
— Ці спадабаўся вам верш?
— Які настрой верша?
Чытанне верша ўслых вучнямі па чатырохрадкоўях.
Аналіз зместу верша.
3 якім пачуццём ставіцца аўтар да зерня?
— Якія словы сведчаць пра павагу аўтара да гэтага цуда прыроды?
— Зачытайце радкі, у якіх аўтар гаворыць пра сілу, моц зерня.
— У якіх радках ідзе размова пра клопат хлебаробаў аб добрым ураджаі жыта?
— Якія словы падкрэсліваюць вялікае значэнне гэтай расліны для чалавека?
— 3 чым параўноўвае зерне аўтар?
Адказы на пытанні падручніка.
Падрыхтоўка і выразнае чытанне верша вучнямі.
5. Праца над творам В. Зуёнка «Поле».
Падрыхтоўка да ўспрымання верша.
— Дзе вырошчваюць жыта?
— У што сеюць зерне?
— Як селяніну трэба падрыхтаваць поле, каб вырас добры ўраджай?
— Як успрымае поле паэт Васіль Зуёнак, мы даведаемся з яго верша «Поле».
Лексічная праца.
Ярына — пасеянае вясной жыта.
Падрыхтоўка і выразнае чытанне верша вучнямі.
Аналіз зместу верша.
— Як паэт успрымае поле?
— Чым поле вызначаецца для паэта?
— Растлумачце, якія вызначэнні з'яўляюцца для вас асабліва важнымі.
— Якія ілюстрацыі можна было б намаляваць да гэтага верша
6. Праца над творам А. Васілевіч “Пажар”
Уступная гутарка.
— Мы ўспаміналі, што такое жарт, чыталі і складалі жарты. Але жартаваць з некаторымі рэчамі нельга. Такі жарт можа прывесці да бяды. Так здарылася з героямі твора А. Васілевіч «Пажар».
Лексічная работа.
— Прачытайце слоўнік на с. 85.
Чытанне апавядання «Пажар» і аналіз зместу з выкарыстаннем выбарачнага чытання.
Вызначэнне галоўнай думкі твора
7. Вынік урока
— Успомніце, якая тэма аб'ядноўвала прыказкі, з якімі вы сёння пазнаёміліся і ўспомнілі.
— Пра што даведаліся з верша С. Дзяргая «Зерне»?
— Якая галоўная думка гэтага верша?
— Аб чым гаворыцца ў вершы В. Зуёнка «Поле»?
— Якая галоўная думка верша?
— Што аб'ядноўвае гэтыя творы?
8. Дамашняе заданне:падрыхтаваць выразнае чытанне верша на выбар.
Урок 3; «Жарты з-за мгхасеваи парты». Пазакласнае чытанне. Вясновыя занятк! дзяцей. Алена Вас!лев!ч «Пажар»
Адукацыйныя мэты:удасканальваць правшьнае, асэнсаванае, беглае чытанне; фарм!раваць уменн! ана-л!заваць змест твора, выяуляць сэнсавыя сувяз! пам!ж падзеям! у творы, вызначаць тэму! галоуную думку тво-рау; разв!ваць умение выкарыстоуваць сродк! выраз-нага чытання, калектыуна пры дапамозе настаун!ка складаць невял!к! тэкст на тэму «Школьныя жарты»; удасканальваць уменн! вучняу падб!раць самастойна (ц! з дапамой б!бл!ятэкара) кн!г! пэунай тэматык!, самастойна знаёмщца са зместам кн!п, адказваць на пытанн! па змесце прачытанага.
I. Падрыхтоука да успрымання твора «Жарты з-за М!хасёвай парты».
1. Уступная гутарка.
— Сёння мы будзем чытаць ! гаварыць пра сур'ёз-нае ! смешнае у паводз!нах людзей. Успомнще, як на-зываецца забауная выхадка чалавека або словы, як!я смешаць людзей?
2. Лекачная работа.
— Прачытайце тлумачэнне слова «жарт» Жарт 1. Тое, што кажуць або робяць не усур 'ёз, а для таго, каб павесял/цца. 2. Кароткае апавяданне са смешным, забауным зместам.
II. Праца над творам «Жарты з-за МПхасёвай парты».
1. Чытанне жартау вучням!.
2. Анал!з зместу твора.
— Ц! правтьна зразумеу М!хась загад настаун!цы?
— У чым праявшася х!трасць М1хася?
— Ц1 быу друп учынак М1хася сапрауды добрым?
3. Падрыхтоука I выразнае чытанне твора па ролях.
4. Калектыунае складанне невял!кага твора пры дапамозе настауыка на тэму «Школьныя жарты».
III. Пазакласнае чытанне.
IV. Дамашняе задание.
Падрыхтаваць выразнае чытанне твора «Жарты з-за М!хасёвай парты».
Пазакласнае чытанне:прачытаць творы пра доб-рыя справы дзяцей.
ЛІТАРАТУРНАЕ ЧЫТАННЕ
Тэма: Васіль Вітка «Пліска», Алег Лойка “”Жарабяткі”, Скорагаворкі
Мэты:удасканальваць правільнае, асэнсаванае, беглае чытанне; фарміраваць уменні аналізаваць змест твора, вызначаць яго тэму і галоўную думку; развіваць уменні выкарыстоўваць сродкі выразнага чытання, назіраць за рыфмай верша, вызначаць агульны эмацыянальны настрой верша і яго змену; развіваць уменне падрыхтаваць пры дапамозе настаўніка выказванне на прапанаваную тэму, асэнсоўваць значэнне і ролю скорагаворак.
1. Арганізацыйны момант