Знакі прыпынку ў канцы сказа
1. КРОПКА
1. Кропка ставіцца ў канцы апавядальнага сказа (простага і складанага, развітага і неразвітага), які вызначаецца граматычнай, інтанацыйнай і сэнсавай закончанасцю.
Ачысцілася ад снегу зямля, прашумелі ручаі і рэкі ды зноў увайшлі ў свае берагі. Новай, пахучай траўкаю зазелянелі дарогі і сцежкі ў полі. Памаладзелі гаі і лясы.
Калі пры сказе ёсць спасылка, то кропка ставіцца пасля яе1: Палі збажыною шумяць (Куп.).
Заўвага. У мастацкіх творах кропка часта ставіцца пасля кароткіх сказаў з мэтай надаць іх сэнсу большую выразнасць: Світае. Кружыцца снег. Шумяць дрэвы (Бяд.); тут асобныя паведамленні маюць не толькі меншую выразнасць, але і страчваюць граматычпую, інтанацыііную і сэпсавую закончанасць.
2. Кропка ставіцца ў канцы пабуджальных сказаў, калі яны не маюць яркай эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі: Ніколі не спыняйцеся на паўдарозе (К-с). Пра сонечны родны наш край, вясёлая песня, звіні (М.).
Кропка ставіцца таксама ў канцы складанага сказа, калі адна або некалькі яго частак з пабуджальнай формай ужываюцца без яркай эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі: Давайце прагуляемся па гэтых мясцінах, і ў вас адразу зменіцца ўяўленне аб іх (К-с).
3. Кропка ставіцца ў канцы сказаў, якія маюць клічную або пытальную форму, але ужываюцца з апавядальнай іптанацыяй: Люба глянуць на поле вясною (К-с). Колькі песень добрых спета (Бял.). О, якое ў полі жыта каласістае (К-с). Адкуль у дзеда столькі сілы (К-с).
Кропка ставіцца таксама ў канцы складанага сказа, калі яго часткі маюць клічную або пытальную форму, але ужываюцца з апавядальнай інтанацыяй: Каму не трэба парасон, калі на дварэ праліўны дождж (С). Люба слухаць той спеў, несціханы, густы, і пад песні яго апачынеш і ты (К-с).
4. Кропка ставіцца ў канцы складаназалежных сказаў, у якіх даданая дапаўняльная частка выступае як ускоснае пытанне: Андрэй не паспеў запытаць, калі ж пачнецца сход (П.). Хлопчыку вельмі хацелася спытацца, колькі вёрст да горада (С).
Але калі пытанне афармляецца як прамое, тады ў канцы складанага (не складаназалежнага, а бяззлучнікавага сказа) ставіцца пытальнік: Гаспадыня занепакоілася: чаму доўга няма кватаранта і госця? (Шам.). Дай, думаю, спытаюся: калі яна вернецца назад? (К. Ч.). Дзед зірнуў на незнаёмага чалавека — хто ж ён такі? (К-с).
5. Кропка можа ставіцца перад далучальнымі 1 злучнікамі і то, тым больш, прычым, ды і, ды і то, якія пачынаюць новы самастойны сказ: Атрад спыніўся ў вёсцы. І то ненадоўга (Лыньк.).
Іншы раз кропка можа ставіцца перад злучальнымі і падпарадкавальнымі злучнікамі, якія ўжыты ў далучальнай функцыі і пачынаюць новы сказ:У яго былі залатыя рукі і разумная галава. І добрае сэрца (К. Ч.). Ля агню цёпла. Але некалі грэцца дзеду (Лыньк.).
6. Кропка ставіцца пасля пэўных слоў і словазлучэнняў у разгорнутым паведамленні з мэтай падкрэсліць іх значэнне і надаць ім функцыю асобнага сказа: Раніцаю, ледзь толькі ўзышло сонца, падхапіўся Міхаська з пасцелі, хутка паснедаў, узяў кошык і пабег з хаты. У лес. Па грыбы (Бяд.). Палац уздымаем. Мы. Дзецям сваім (Вял.).
7.Кропка ставіцца ў канцы сказа перад словам напрыклад, якое далучае новы сказ, прызначаны для раскрыцця або ўдакладнення зместу папярэдняга сказа: У нашым калгасе ўрадлівыя палі. Напрыклад, у бягучым годзе атрыманы ўраджай збожжа па 35 цэнтнераў з гектара (Зв.). Састаўны выказнік са звязкай «ёсць» часта ўжываецца ў навуковай мове. Напрыклад: Квадрат ёсць раўнабокі прамавугольнік (Жырк.).
3 а ў в а г а. Калі далучальны сказ (або асобныя словы) цесна звяэаны са зместам папярэдняга сказа, тады перад словам напрыклад звычайиа ставіцца коска: Падоўжанае вымаўленне зычных на пісьме перадаецца падвойным напісаннем іх, напрыклад: збожжа, палоззе, Аксіння, ралля... (Жырк.).
8. Пры працяглай паўзе кропка ставіцца пасля слоў, якія лагічна выдзяляюцца ў сказе, а іх змест раскрываецца ў наступным сказе: Мы зробім вось што. Сваімі сіламі адрамантуем жняярку і заўтра ж пачнём уборку жыта (У. Кр.).
9. Кропка ставіцца ў канцы асобных пунктаў рэзалюцый, пастаноў і г. д., асабліва калі гэтыя пункты маюць лічбавую нумарацыю, а змешчаныя ў іх паведамленні з’яўляюцца адносна самастойнымі і ўжываюцца са сваімі знакамі прыпынку.
На парадку дня камсамольскага сходу стаялі наступныя пытанні:
1. Удзел камсамольцаў у падрыхтоўцы да веснавой сяўбы.
2. Паведамленне аб ходзе выканання асобных мерапрыемстваў, прынятых на агульным сходзе калгаснікаў.
3. Бягучыя справы.
10. Кропка ставіцца пры скарачэнні слоў, напрыклад: г. — год, руб.— рубель, кап.— капейка і іншыя. Калі скарочанае слова стаіць у канцы сказа, то гэта ж кропка адначасова афармляе і канец сказа (другая кропка пры гэтым не ставіцца): Дэлегаты падпольнай канферэнцыі сабіраліся ў горадзе Н.
Але калі пасля такога сказа знаходзіцца спасылка, то кропка перад ёй захоўваецца.
2. ПЫТАЛЬНІК
1. Пытальнік ставіцца ў канцы простых сказаў (поўных, няпоўных, слоў-сказаў), якія маюць пытальную інтанацыю: Доўга яшчэ трэба чакаць? (К-с). Вы бачылі луг у срабрыстай расе? (Гам.).
3 а ў в а г а. Пры ўзмоцненай пытальнай інтанацыі ставіцца падвоены (іншы раз патроены) пытальнік. Напрыклад: Вы што? 3 намі?? Да самага канца??? (Гор.).
Заўсёды ставіцца пытальнік у канцы тых сказаў, у якіх пытальная інтанацыя падкрэслена пытальнымі займеннікамі або пытальнымі часціцамі, размешчанымі ў пачатку сказа: Ці не казку лес складае? (Куп.).
2. Пытальнік ставіцца ў канцы канструкцый з аднароднымі членамі або аднароднымі сказамі, якія маюць агульную пытальную інтанацыю: Ці ж калі мы снілі аб такіх парадах, аб рабоце дружнай, слаўных ураджаях? (К-с). Куды падзелісь хмарачкі, чаго маланка ззяе? (3.).
Пытальнік можа ставіцца пасля кожнага аднароднага члена або аднароднага сказа з мэтай расчляніць і лагічна падкрэсліць асобныя часткі разгорнутага пытання: А ці помніш той дзень? Залатыя зарніцы над краем? (Гр.).
3. Пытальнік ставіцца пасля пэўных слоў і словазлучэнняў у функцыі асобных сказаў, якія маюць пытальную інтанацыю і ўжываюцца для канкрэтызацыі і ўдакладнення зместу папярэдняга (галоўным чынам пытальнага) сказа: Куды вы едзеце? У горад? (Шам.). Чаго ты плачаш апоўначы? Слязьмі, як росамі крыніц? (Тр.). Хто ён, гэты чалавек? Стары? Малады? (Шам.).
4.Пытальнік ставіцца ў канцы складаных сказаў, у якіх кожная або асобная часткі маюць пытальную інтанацыю: Ці не вецер гэта звонкі ў тонкіх зёлках шапаціць, або мо сухі, высокі ля ракі чарот шуміць? (Б-ч). Неўзабаве пад акном узняўся адмысловы дом, ну, з чым яго нам параўнаць? (Бр.).
5.Пытальнік з клічнікам ставіцца ў канцы сказа, у якім пытальная інтанацыя суправаджаецца рознай эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай:_Навошта сэрца я параніў чарнявым поглядам вачэй?!(Тр.) Хіба ж не любавацца сваім прыгожым краем?! (Куп.)
3 а ў в а г а. У канцы пытальных сказаў, якім надаецца асабліва яркая эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка, ставіцца пытальнік з двума клічнікамі: Як жа так?!! (Мел.). А мы нашто?!! (Бяд.).
6. Пытальнік са шматкроп’ем ставіцца ў канцы сказа, які мае пытальную інтанацыю і выражае незакончанае ці неакрэсленае паведамленне. Шматкроп’е ў гэтым выпадку абазначаецца дзвюма кропкамі, якія размешчаны за нытальнікам: Што гэта за спевы чуваць?.. (Ч.). Я ўсё пра цябе думала, няўжо ты такі ўпарты?.. (Зар.). Усіх непакоіла думка: як жа ўсё-такі будзе далей?.. (К-с).
Пытальнік са шматкроп'ем ставіцца таксама пасля асобных пытальных сказаў, калі паміж імі ёсць працяглыя інтанацыйныя паўзы, абумоўленыя рознымі затрымкамі ў разгорнутым паведамленні: Ганна, што з табою робіцца?.. Чаму ты такою стала?.. Ганна?.. (К. Ч.).
3 а ў в а г а. Калі незакончанае або неакрэсленае паведамленне суправаджаецца пытальнай і клічнай інтанацыяй, тады ў канцы сказа звычайна ставіцца пытальнік, клічнік і шматкроп'е. Прычым шматкроп'е ў такім разе абазначаецца адной кропкай: Як мне выявіць шырыню новай радасці?!. (К. Ч.). А што ты цяпер рабіць бцдзеш?!. (Б.).
3. КЛІЧНІК
1. Клічнік ставіцца ў канцы простых сказаў (поўных, няпоўных, слоў-сказаў), якія маюць клічную інтанацыю: Добра ў лузе ў час палудны! (К-с). Вясна! Залатая пара! (Бяд.). Што ж! У добры час! (Шам.).
3 а ў в а г а. Пры асабліва ўзмоцненай інтанацыі ў канцы сказа ставіцца падвоены (іншы раз патроены) клічнік: Хо! Я сам сабе доктар!! Ды не абы-які!!!
Клічнік заўсёды ставіцца ў канцы сказаў, у якіх клічная інтанацыя падкрэслена эмацыянальна-экспрэсіўнымі часціцамі і выклічнікамі, размешчанымі ў пачатку сказа: Як прыемна пахне збожжа! (К-с). Колькі зор на небе! (К-с). Эх, дзянёк харошы! (Куп.). О, колькі песень з сэрца рвецца! (Куп.).
2. Клічнік ставіцца ў канцы вакатыўных сказаў. Яны складаюцца з назоўніка (часам з залежнымі ад яго словамі) і выражаюць здзіўленне, дакор, абурэнне і г. д.Гэтыя сказы звычайна ўваходзяць у склад простай або дыялагічнай мовы:
3 грудзей само вырвалася слова:
— Мама! (Б. Сачанка). Яны кінуліся адзін да аднаго:
— Янка!
— Андрэй! (Я. Колас).
3. Клічнік ставіцца ў канцы пабуджальных сказаў, якія маюць эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку: Будзьце храбрымі і мужнымі! (Лыньк.). Напішы мне, калі ласка, пісямко дахаты! (К-с).
Заўвага. У канцы пабуджальных сказаў заўсёды ставіцца (клічнік, калі просьба, загад і інш. выражаны інфінітывам, назоўнікам або прыслоўем (часам у спалучэнні з іншымі словамі): Не быць вайне! (3.). Шчыльней рады! (П.). «Брава, дзед!» — пахвалілі Талаша вайскоўцы (К-с).
Заўсёды ставіцца клічнік у канцы сказаў, у якіх перадаюцца розныя заклікі, лозунгі і г. д.: Няхай жыве мір і дружба паміж народамі (Закл.).
3. Клічнік ставіцца пасля пэўных слоў і словазлучэнняў у функцыі сказа ці асобных сказаў у разгорнутым паведамленні з мэтай надаць ім асобую змястоўнасць і эмацыянальна-экспрэсіўную выразнасць: На коней! Хутчэй! (Ч.). Усім хавацца! Проста ў лес! (Лыньк.).
4. Клічнік ставіцца ў канцы складаных сказаў, у якіх кожная або асобныя часткі маюць клічную інтанацыю: Раскажы другому краю, як жыве ў нас народ! (К-с).
5. Клічнік з пытальнікам ставіцца ў канцы сказа, у якім клічная інтанацыя суправаджаецца пытальным адценнем: Што значыць адзін чалавек у параўнанні з вялікаю сілай народнай!? (К-). Хто там згадае, што золакам раннім папрадусе сніцца!? (Куп.).
5.Клічнік са шматкроп'ем ставіцца ў канцы сказа, які мае клічную інтанацыю і ўжываецца для перадачы незакончаных або перарывістых паведамленняў. У такім разе шматкроп’е абазначасцца дзвюма кропкамі, якія размешчаны за клічнікам: Шчаслівы, хто жыве пад зорамі Радзімы дарагой!.. (Панч.). Ну што ж, здараюцца і ў будзённым жыцці гераічныя моманты!.. (I. Г.).
4. ШМАТКРОП'Е
1. Шматкроп'е ставіцца ў канцы апавядальнага сказа (простага і складанага), змест якога не закончаны граматычна: Лаўрэн узнімае стрэльбу і... (С). Людзі ездзяць, а ты... (Б.).
2. Шматкроп'е ставіцца ў канцы апавядальнага сказа, які закончаны граматычна, але не закончаны па сэнсу і інтанацыйнаму афармленню: Сноп апошні залатога жыта застаецца ў памяці палос... (К.). У вясёлы вечар мая салавей у гаі свістаў... (К-с).
3. 3 а ў в а г а. Калі падобныя сказы маюць пытальную ці клічную інтанацыю, то ў канцы іх ставіцца пытальнік са шматкроп'ем або клічнік са шматкроп'ем
4. Шматкроп'ем аддзяляюцца сказы, паміж якімі ёсць працяглая паўза, а другі сказ перарывае змест папярэдняга: Лясныя птушкі стаіліся... У небе кружыў каршун (К-с).
5. Шматкроп’е ставіцца ў канцы сказа перад злучнікамі, што пачынаюць новы сказ, у якім раскрываецца і ўдакладняецца змест папярэдняга сказа, калі паміж гэтымі сказамі існуе асабліва працяглая паўза: Плылі гады... А з гадамі скора маленства светлае праходзіла, як дзень (Тр).Пры менш працяглай паузе ў такім разе ставіцца кропка, параўн.: Нас разбудзіу нечы грубы голас. Калі добра ўжо развіднела.
6. Шматкроп’е ставіцца ў канцы простых сказаў з аднароднымі членамі або складаных сказаў з аднароднымі часткамі, калі пералічэнне гэтых членаў або частак поўнасцю не закончана: У лесе было ціха, спакойна... (Зар.). Чуецца гоман мне спелае нівы, ціхая жальба палёў, лесу высокага шум-гуд шчаслівы, песня магутных дубоў... (К-с). Ішоў дождж, шумелі дрэвы, гулі правады... (Лыньк.).
Шматкроп'е можа ставіцца пасля кожнага аднароднага члена або аднароднай часткі сказа, калі ім надаецца асаблівае значэнне і функцыя асобнага сказа: Цвітуць сады... У вішнях хаты... (Тр.).
7. Шматкроп'е ставіцца перад пэўнымі словамі і словазлучэннямі, якія аддзелены ад асноўнага сказа працяглай паўзай, маюць важнае значэнне і ўжыты ў функцыі асобнага сказа: Будзеце гуляць сабе там... Паснедаўшы... (К. Ч.). Прыйдзецца наведаць горад... Купіць там што... Паглядзець... (У. Кр.).
8. Шматкроп’е звычайна ставіцца паміж абзацамі пры нечаканым пераходзе ад аднаго плана апавядання да другога:
Яна была яшчэ зусім маладая, але на твары яе ляжаў адбітак перажытага. Тоненькія маршчынкі сабраліся на яе лбе і каля роту, сінія кругі былі пад вачыма, твар увесь быў запэцканы зямлёй. Кароценькі рваны кажушок на ёй быў таксама ў зямлі...
Часавы раздзеўся, набраў у кварту вады і стаў умывацца. За ім памыліся яшчэ два. Кабета падняла галаву і папрасіла дазвалення памыцца (К. Чорны).