Сказы розныя па эмацыйнай афарбоўцы і мэце выказвання. Сустракаюцца пытальныя, пабуджальныя, клічныя сказы, кожны з якіх выконвае пэўную функцыю.

Заданне 2. Знайдзіце ў тэксце простыя сказы. Вызначце стылістычныя асаблівасці розных тыпаў простага сказа.

Выпраўляцца... па-беларуску

У віцебскай выхаваўчай калоніі №1 для юнакоў, якія тут знаходзяцца, правялі незвычайны, калі не сказаць смелы, эксперымент. Выкладчыкі вячэрняй агульнаадукацыйнай сярэдняй школы № 26 пастараліся паўплываць на выхаванцаў нестандартным спосабам: праз усведамленне таго, што яны — беларусы, прадстаўнікі цярплівага, працавітага, самадастатковага народа. Выхаванцы прызналіся, што менавіта названых вышэй якасцяў ім і не хапае, як і многіх іншых, што характарызуюць беларусаў. Можа яшчэ і менавіта таму яны апынуліся за дротам.

...У кабінеце беларускай мовы і літаратуры выхаванцы сядзяць цішэй вады. На ўсіх занятках, дарэчы, заўсёды ў школе цішыня. Бо, калі што, бацькоў, безумоўна, выклікаць не будуць. Усё-такі школа пры калоніі. Адразу ўразіла, што хлопцы — вучні 10 і 11 класаў — апранутыя ў традыцыйныя беларускія касцюмы. На стале нацыянальныя вырабы ткацтва. Выкладчыкі пастараліся.

— Якімі якасцямі валодаюць беларусы? — пытаецца ў юнакоў выкладчыца беларускай мовы і літаратуры Вольга Мікалаеўна Сушанава. У адказ чуем: стрыманасць, працавітасць, цярплівасць, шчодрасць, гасціннасць, памяркоўнасць.

— А якімі якасцямі валодаюць вашы бацькі?

У адказ былі пералічаны амаль што ўсе з узгаданых.

— А якіх з гэтых якасцяў вам не хапае? — Цярплівасці, — прызнаецца адзін юнак. — Працавітасці, — сказаў ціха другі.

— Ну, дык калі ўжо дакладна ведаеце свае недахопы, трэба выпраўляцца, працаваць над сабой! — кажа выкладчыца.

Падчас шчырай гутаркі мяне чамусьці асабліва ўразіў хлопец з Мінскай вобласці, які вельмі цікава і падрабязна расказваў пра сваю родную вёску, яе гісторыю. Паводле ягоных слоў, вёскі Вялікае Стахава і Малое Стахава з'явіліся дзякуючы працавітым братам Стахавым. Яны жылі сумленна, добра працавалі, з усімі ладзілі...

Пачуў я і расказ ад яшчэ аднаго хлопца пра возера Свіцязь, глыбіню якога мясцовы пан так і не вымераў — як ні стараўся. Пра тое, што грыбоў і ягад у лесе ля возера шмат. І як хочацца расказчыку пасля вызвалення вярнуцца ў родныя мясціны.

І верш "Мой родны кут" Коласа, і словы Скарыны прагучалі... Хлопцы добра падрыхтаваліся. Калі б не месца, дзе праходзіла акцыя, падумаў бы, што недзе ва ўзорнай гімназіі знаходжуся.

Адзін з выхаванцаў выканаў шлягер пра Віцебск.Сам ён зусім з іншага рэгіёну. Старажытны горад над Заходняй Дзвіной, канешне, запомніць на ўсё жыццё... Мо і не толькі таму, што адбываў тут пакаранне.

Гучалі песні пра Беларусь, дэманстраваліся слайды з краявідамі куточкаў нашай прыгожай краіны, дзе жывуць добрыя людзі.

А ці насамрэч дадуць нешта такія заняткі падлеткам, якія парушылі закон? — цікаўлюся ў начальніка калоніі, падпалкоўніка ўнутранай службы Аляксандра Гаралёва.

— Мы шчыра стараемся шукаць усе магчымыя падыходы ў выхаваўчай рабоце, — расказвае падпалкоўнік. — Большасць з выхаванцаў, упэўнены, не вернуцца да нас зноў і не трапяць у дарослыя калоніі. Рэцыдывістаў мала: менш за тры працэнты. Выхаваць з гэтых падлеткаў добрасумленных грамадзян — наша задача.Усяго мы даем шанц выправіцца больш за 200 хлопцам ва ўзросце ад 14 да 21 года.Імкнёмся "падабраць ключык" да душы кожнага з іх. Вось сёння мы ж загадзя не адбіралі ўдзельнікаў для сустрэчы. Запыталі, хто хоча расказаць пра родныя мясціны, пра міфы і легенды роднай зямлі. Адразу знайшліся ахвотнікі...

Пры калоніі дзейнічае ПТВ, дзе рыхтуюць станочнікаў, майстроў па рабоце з бяростай, швачак... Апошнія потым могуць, напрыклад, знайсці працу ў атэлье. "Каланістам" плацяць — пералічваюць грошы на іх рахункі, з якіх тыя могуць разлічыцца за пакупкі ў буфеце пры калоніі.

Па розных прычынах трапілі ў калонію цяперашнія выхаванцы. Дрэнныя кампаніі, праблемы ў адносінах бацькоў, адпаведна — прабелы ў выхаванні. Галоўнае, каб пасля знаходжання ў калоніі не пажадалі зноў выйсці на вуліцу, каб выпіць у кампаніі, а потым увязацца ў бойку, нешта скрасці...Не ўтойваюць у калоніі, што ёсць і такія выхаванцы, над перавыхаваннем якіх як ні працуй, нічога не зменіш. Але ёсць выпадкі, калі, здавалася б, нават вельмі жорсткія і непаслухмяныя "раптам" мяняліся. На тэрыторыі калоніі ёсць праваслаўны храм. І святар кожны дзень працуе з праблемнымі юнакамі.

У калоніі вырашылі працягнуць эксперымент. І надалей будуць перавыхоўваць беларускім словам, вершам. Лячыць душы па-беларуску.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Аднасастаўныя сказы больш экспрэсіўныя і дынамічныя, чым аднасастаўныя. Безасабовыя вырадаюць і характарызуюць псіхічны стан асобы. Эліптычныя сказы ствараюць дынамічнасць і экспрэсію.Няпэўна-асабовыя адлюстроўваюць факты і падзеі, утваральнік якіх не вядомы або не называецца.Намінатыўныя сказы канткрэтна называюць прадмуты ці з’явы.

ІІІ. Практычная частка

Заданне 1.Выпішыце з газет прыклады стылістычнага выкарыстання розных тыпаў простага сказа. Паспрабуйце знайсці сінанімічную замену некалькім сказам, выкарыстоўваючы тыпы аднасастаўных сказаў, асабовых і неасабовых, залежных і незалежных канструкцый і г. д.

Паводле папярэдніх звестак, у ходзе палёту дзіцяці стала дрэнна. – Паводле папярэдніх звестак, у ходзе палёту дзіця адчула сябе дрэнна.

Аўтар праграмы, меламан-дэтэктыў Алег Карабец раскажа вам пра таямніцы жыцця сусветных шлягераў. – Ад аўтар праграмы, меламана-дэтэктыва Алега Карабеца пачуеце пра таямніцы жыцця сусветных шлягераў.

У сувязі з моцнымі снегападамі паляўнічыя гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі арганізавалі падкормку дзікіх жывёл. – У сувязі з моцнымі снегападамі паляўнічымі гаспадаркамі Міністэрства лясной гаспадаркі арганізавана падкормка дзікіх жывёл.

Праязныя працоўнага дня ўводзяцца ў Гродне з новага года. – З новага года Гродна ўводзіць новыя праязныя працоўнага дня.

Аднак хочацца, вядома, зрабіць які-небудзь сапраўды арыгінальны падарунак. – Аднак хачу, вядома, зрабіць які-небудзь сапраўды арыгінальны падарунак.

Заданне 2.Прааналізуйце загалоўкі аднаго нумара любой рэспубліканскай ці абласной газеты з пункту гледжання сінтаксічнай будовы. Адзначце, якія тыпы сказаў ужываюцца ў загалоўках газет?

“ЗВЯЗДА”, 5 снежня 2012 года № 234(27349)

1) Дай “агеньчыку”(аднасастаўны, пэўна-асабовы)

2) Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД (просты, поўны, двухсастаўны)

3) Кіраўнікі МЗС Беларусі і Казахстана пацвярджаюць стратэгічны характар двухбаковых адносін (просты, поўны, двухсастаўны)

4) Рашэнне Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь (аднасастаўны, назыўны)

5) 2012 год увайшоў у дзясятку самых цёплых за ўсю гісторыю метэаназіранняў (просты, двухсастаўны)

6) Распрацоўваецца закон аб банкруцтве фізічных асоб (просты, двухсастаўны)

7) Беларусбанк аднавіў выдачу крэдытаў на куплю жылля (просты, двухсастаўны)

8) Дзяржава валодае, прыватнік карыстаецца (складаны, бяззлучнікавы)

9) Беларусь на карце "Lіthuаnіа" (просты, двухсастаўны, няпоўны)

10) Фермерства: складана, але рэальна?(складаны, бяззлучнікавы)

11) Арыгінальная ідэя з берагоў Енісея (просты, назыўны/або няпоўны)

12) Ці плаваць ласосям па віліі?(просты, аднасастаўны, інфінітыўны)

13) "Выбіраю вёску!" (просты, аднасастаўны, пэўна-асабовы)

14) Мінск заззяе, заіскрыцца... (просты, двухсастаўны)

15) "Сярэбранае кола" пакацілася! (просты, двухсастаўны)

16) Выяўлена ўнікальная калекцыя Радзівілаў (просты, двухсастаўны)

17) Трыумф Палесціны (просты, аднасастаўны, намінатыўны)

18) "Сакрэтная" база пойдзе з малатка (просты, двухсастаўны)

У залежнасці ад рубрыкі, у якой змяшчаецца матэрыял, загалоўкі пабудаваны або як просты двухсастаўны сказ, або як намінатыўны, або ж пэўна/няпэўна-асабовы сказ.

Заданне 3. (практыкаванне 58 з практыкума М.Я. Цікоцкага, А.М. Цікоцкага)

У наступных прыкладах вызначце тыпы сказаў і дайце іх стылістычную характарыстыку.

1) Устаў рана. Хутка сабраўся, пазваў Анісю. Разам паснедалі ў людным, але па-ранішняму ціхім рэстаране (І. Мележ) (няпоўныя). 2) Напісаўся верш “Перад выступленнем”, з усмешкай (М. Лужанін)(просты, двухсастаўны). 3) Пачакай (пэўна-асабовы). Раскажацца ўсё (двухсастаўны). Будзе на гэта час ( (К. Чорны) (двухсастаўны). 4) Прапануецца наступны склад прэзідыума (З газеты)(інфінітыўны). 5) За маім дзядзькам гналіся (няпэўна-асабовы), то ён як пабяжыць!.. А пасля прыехаў абоз, пазбіралі свінні і каровы і пагналі (няпэўна-асабовы) , а мой тата гаворыць, што нават і дзякуй не сказалі (няпэўна-асабовы) (К. Чорны). 6) Пры немцах у нас, сын, дзялілі калгас (няпэўна-асабовы). Усё дзялілі (няпэўна-асабовы): зямлю, коней, вупраж, пуні (І. Пташнікаў). 7) Злачынцы выпушчаны на волю (З газеты) (двухсастаўны). 8) Злачынцаў выпусцілі на волю (З газеты) (няпэўна-асабовы). 9) У раёне пабудаваны новы клуб (З газеты) (двухсастаўны). 10) У раёне пабудавалі новы клуб (З газеты) (няпэўна-асабовы). 11) Глыбей узарэш – болей збярэш (Прымаўка) (абагульнена-асабовы) 12) Працуеш у гонар айчыны (З газеты) (пэўна-асабовы). 13) Стаць побач з перадавіком (З газеты) (інфінітыўны). 14) Мы выканалі ўсе свае абавязацельствы (З газеты) (двухсастаўны). 15) Казарма. Палігон. Вайна. Фашысцкі лагер. Уцёкі. Амаль адразу – партызанскі лес (намінатыўныя) (Я. Брыль). 16) Дым. Агонь. Руіны і гібель (П. Панчанка) (намінатыўныя). 17) Ой, хлопчыкі! Казакі (вакатыўныя) (П. Глебка). 18) К-к-камандзір!.. К-к-камандзір! Танкі! (вакатыўныя) (В. Быкаў) 19) З чым жа, маці азёр беларускіх, мог я ў песні цябе параўнаць? (двухсастаўны) (П. Прыходзька)

Аднасастаўныя сказы (пэўна-асабовыя, няпэўна-асабовыя) лаканічныя і зразумелыя, яны надаюць тэксту дынамічнасці. Інфінітыўныя сказы скіроўваюць увагу на неабходнасці выкананн дзеяння, але робяць гэта карэктна. Намінатыўныя сказы дазваляюць дакладна намаляваць і адчуць слоўную карціну, уявіць яе ў свядомасці.

Заданне 4. (Практыкаванне 62 з практыкума М.Я. Цікоцкага, А.М. Цікоцкага)

Адзначце недахопы ў будове наступных сказаў (змяшчэнне канструкцыі, парушэнне сувязі паміж словамі і інш.). Вызначце характар памылак, выпраўце сказы.

1) Нашы артысты прынялі ўдзел у аглядзе фальклорных калектываў мастацкай самадзейнасці і сталі яго лаўрэатамі. 2) Заняткі ў гуртку па складаных слясарных і сталярных работах нярэдка праводзяць члены бацькоўскага камітэта. 3) Асенняе ворыва садзейнічае накапленню ў глебе вільгаці і спажыўных рэчываў, таму тэрміны веснавой сяўбы скарачаюцца. 4) Акрамя асноўных заняткаў, вучні займаюцца ў гуртках для аматараў радыё, аўтамабілей, слясарнай справы. 5) На фабрыцы ўстаноўлена 600 унікальных станкоў, у тым ліку для выпрацоўкі аб’ёмнай паліэфірнай плёнкі. 7) Знешні выгляд мотакаляскі – першае ўражанне аб нашай прадукцыі. 8) Па плану прадугледжана будаўніцтва 2 бальніц, 4 школ, 10 дзіцячых садкоў, а таксама дарог, мастоў; азеляненне пасёлкаў і інш. 9) Многія прадпрыемсты выпускаюць вырабы, у склад якіх уваходзяць легіраваныя матэрыялы. 10) На здымку брыгадзір (у цэнтры) з членамі брыгады абмяркоўвае варыянты вырабу дэталяў, якія дакладна адпавядаюць чарцяжам. 11) На абмеркаванне педагагічнага савета было пастаўлена пытанне аб паляпшэнні выхавання дзяцей. Ён вырашыў арганізаваць групы падоўжанага дня. 12) Настаўнікі школы карыстаюцца вялікім аўтарытэтам сярод насельніцтва. 13) Газета рэгулярна піша пра жыццё школы, павышэнне паспяховасці, дзейнасці школьных гурткоў. 14) Нягледзячы на ўзрост, ён быў вельмі рухавы, і усмешка ўвесь час не сыходзіла з яго маладжавага твару.

Наши рекомендации