Для студэнтаў 5 курса факультэта славянскіх і германскіх моў спецыяльнасці: 1-02 03 03-01 Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура.

1. Літаратурны працэс. Асноўныя катэгорыі і тэрміны. Тэндэнцыі, характар, заканамернасці развіцця слоўнага мастацтва.

2. Традыцыя і наватарства ў літаратуры. Знешнія і ўнутраныя фактары развіцця літаратурнага працэсу.

3.Паняцце стадыяльнасці. Перыядызацыя сусветнага і нацыянальнага літаратурнага працэсу. Спрэчныя аспекты ў перыядызацыі сусветнай літаратуры.

4. Сучасны літаратурны працэс: часавыя параметры, прынцыпы вылучэння этапаў.

5.Мастацкая сістэма Антычнасці. Паняцці пра Старажытнасць і Антычнасць. Сінкрэтызм як адметная асаблівасць твораў мастацтва ў гэтыя эпохі. Роля міфалогіі ў станаўленні літаратуры.

6. Зараджэнне літаратурных родаў, відаў, жанраў. Зараджэнне навукі аб літаратуры.

7.Мастацкая сістэма Сярэднявечча. Складнікі літаратуры. Сістэма жанраў і стыляў. Праблема аўтарства.

8. Эпоха Рэнесансу. Паходжанне назвы. Глыбокая цікавасць да антычнасці і яе мастацтва. Гуманістычная канцэпцыя чалавека і свету. Антрапацэнтрызм.

9. Эпоха Рэнесансу. Перыяды ў развіцці культуры Рэнесансу. Сусветна вядомыя постаці мастакоў слова. Рэнесансныя тэндэнцыі на землях ВКЛ.

10. Барока як сінтэз мастацтва дзвюх эпох — Сярэднявечча і Рэнесансу. Сутнасць барочнай мастацкай канцэпцыі. Паэтыка літаратурнага барока.

11. Класіцызм. Картэзіянства як філасофская аснова класіцызму. «Паэтыка» Буало. Фармальныя адзнакі стылю. Арыентацыя на выхаваўчую ролю мастацтва. Прадстаўнікі класіцызму.

12. Асветніцтва як ідэйна-культурны рух і мастацкая сістэма. Напрамкі, жанры, прадстаўнікі.

13. Сентыменталізм як літаратурны напрамак. Змены ў сістэме жанраў.

14. Рамантызм. Паняцце пра перадрамантызм. Адметнасць рамантычнага героя. Узбагачэнне жанравай сістэмы. Паняцце пра неарамантызм.

15. Рэалізм як напрамак і як тып творчасці. Асноўныя прынцыпы рэалістычнага мастацтва. Пашырэнне тэматыкі твораў.

16. Тыпы рэалізму (крытычны, сацыялістычны, міфалагічны, неарэалізм і інш.). Нарматыўнасць і рэгламентаванасць тэорыі сацрэалізму, трактоўка прынцыпаў класавасці, партыйнасці, народнасці.

17. Натуралізм. Погляды Эміля Заля на рэалізм і натуралізм. Асноўныя характарыстыкі натуралізму. Свядомы зварот да «забароненых» тэм, «нізкіх» фабул, малапрывабных аспектаў жыцця.

18. Нерэалістычная літаратура. Філасофія дэкадансу (ідэі Ф. Ніцшэ, А. Шапэнгаўэра, А. Бергсона). Літаратурныя кірункі дэкадансу. Паняцце пра сімвал. Зварот да сімвалаў, іх спецыфіка ў творах беларускіх пісьменнікаў (Купала).

19. Імпрэсіянізм у выяўленчым мастацтве, музыцы, літаратуры. М. Багдановіч як паэт-імпрэсіяніст.

20. Мадэрнізм. Авангардызм і неавангардызм. Вызначэнне паняццяў. Час і прычыны ўзнікнення. Літаратурныя кірункі і плыні. Перавага формы над зместам. Асноўныя прыёмы і сродкі стварэння мастацкага свету.

21. Экзістэнцыялізм як філасофія і літаратурная з’ява 2-й паловы ХХ ст.

22. Паняцце пра неаавангардызм («тэатр абсурду», «новы раман», «канкрэтная» паэзія).

23. Постмадэрнізм як сістэма светабачання, метад і напрамак. Сутнасць паняццяў сімулякр, тэкст, генатэкст. Асноўныя характарыстыкі постмадэрнісцкіх твораў. Прыёмы постмадэрнісцкага пісьма, жанры літаратуры.

24. Метады мастацкія і навуковыя. Агульнанавуковыя. Літаратуразнаўчае разуменне метаду.

25. Міфалагічная школа і яе вытокі. Уклад беларускіх этнографаў, фалькларыстаў, літаратуразнаўцаў у развіццё міфалагічнага напрамку.

26. Біяграфічны метад. Твор як прадукт біяграфічнага аўтара. Культурна-гістарычная школа. Прадстаўнікі культурна-гістарычнай школы на Беларусі.

27. Параўнальна-гістарычны метад як аснова кампаратывістыкі. Яго суданосіны з агульнанавуковым параўнальным метадам.

28. Актуальнасць даследаванняў літаратуры з пазіцый псіхалагічнага кірунку. Структурны метад. Семіётыка. Знак як мінімальная адзінка тэксту.

29.Паняцце стылю. Этымалогія слова. Адзінства стылю на ранніх этапах мастацтва. Разбурэнне буйных стылявых агульнасцей у ХІХ ст.

30. Стыль пісьменніка і стыль канкрэтнага твора. Стылявая плынь, стылявая манера, стылізацыя: сутнасць тэрміна. Стыль і метад як аснова існавання адзінства мастацкай формы (стыль) і мастацкага зместу (метад). Паняцце пра стылявую дамінанту.

31. Элементы стылю мастацкага твора. Стыль пісьменніка як сістэма. «Складнікі» стылю, выяўленне ў іх адметнай сутнасці вобразаў, сюжэтна-кампазіцыйных прыёмаў, моўных сродкаў і інш. Мова як адзіны агульны для ўсіх творцаў стылеўтваральны элемент.

32 Сутнасць тэрмінаў змест і форма, іх дыялектычная непарыўнасць. Цэласнасць мастацтва як асноўны прынцып класічнай эстэтыкі і літаратуразнаўства. Суадносіны зместу і формы ў канкрэтным творы.

33. Месца кампазіцыі ў структуры твора. Тыпы кампазіцыі.

34. Інтэртэкстуальнасць. Гісторыя ўзнікнення тэрміна. Пашырэнне паняцця інтэртэкст у навейшай філасофіі. Інтэртэкстуальнасць як узаемапранікненне тэкстаў розных часавых слаёў. Прыёмы сувязі з іншымі творамі.

35. «Літаратура ў літаратуры» на розных гістарычных этапах. Апісанне, аналіз, інтэрпрэтацыя, кантэкстуальнае параўнанне як паслядоўныя крокі ў спасціжэнні зместу і формы мастацкага твора. Сутнасць кожнага этапа.

36. Прынцыпы навуковага даследавання. Крытэрыі выбару аспектаў разгляду. Даследчыцкая аргументацыя вывадаў і ацэнкі мастацкіх асаблівасцей твора. Праблема цэласнага вывучэння літаратурнай з’явы. Мастацкі твор як непадзельнае адзінства зместу і формы.

37. Спецыфіка тэарэтычнага, гісторыка-літаратурнага, крытычнага прачытання мастацкіх з’яў. Жанры навуковыя і навукова-папулярныя.

Складальнік: Л. У. Урбановіч

Наши рекомендации