ВОПРОС№28: Российская революция 1905-1907 и Беларусь.Столыппинские реформы
Рэвалюцыя 1905-1907 гг. На Беларусі.У пачатку ХХ ст. у Расii склалася рэвалюцыйная сiтуацыя. Эканамiчны крызiс 1900–1903 гг. i руска-японская вайна 1904–1905 гг. садзейнiчалi абвастрэнню ўсiх супярэчнасцей. Рэвалюцыйны выбух у Расii стаў непазбежным.У палiтычнай барацьбе вылучаюцца тры лагеры: урадавы, лiберальна-буржуазны i дэмакратычны. Кожны з iх меў свае мэты i задачы. Урадавы лагер iмкнулся захаваць самадзяржаўе i не дапусцiць карэнных змен у дзяржаўна-палiтычным ладзе Расii. Лiбералы марылi аб палiтычных свабодах, жадалi лiквiдаваць перажыткi феадалізму. Агульнай мэтай дэмакратау было знiшчэнне ўсiх рэшткаў феадалізму, у тым лiку i памешчыцкага землеўладання, звяржэнне самадзяржаўя i ўсталяванне дэмакратычнай рэспублiкi.9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу было растраляна мiрнае шэсце рабочых, якiя накiроўвалiся да цара з просьбай палепшыць становiшча народа. Гэтая падзея выклiкала магутную хвалю пратэсту.У лютым – сакавiку колькасць палiтычных выступленняў рэзка зменшылася, але адбылося значнае павелічэнне эканамiчных забастовак.Вясною 1905 г., як следства ўздзеяння рабочага руху, на Беларусi разгарнуўся масавы рэвалюцыйны рух сялянства.Восенню 1905 г. шматлiкiя агульнагарадскiя стачкi злiлiся ва Усерасiйскую палiтычную стачку. Ва ўсёй Расii баставала звыш двух мiльёнаў чалавек.18 кастрычнiка ў Мiнску на плошчы адбыўся мiтынг, у якiм удзельнiчалi каля 20 тыс. чалавек. Каб разагнаць мiтынгуючых, губернатар Курлаў загадаў прымянiць зброю.У снежнi 1905 г. палiтычная барацьба пралетарыяту Расii працягвалася. У Маскве яна перарасла ва ўзброенае паўстанне. Забастоўка ахапiла большасць чыгуначных вузлоў Беларусi. У апошнія месяцы 1905 г. зноў узрос сялянскi рух.Аднак збiць рэвалюцыйную хвалю ўладам ўсё ж такi ўдалося. У пэўнай ступенi гэтаму спрыяў Манiфест 17 кастрычнiка.Пасля снежаньскiх падзей 1905 г. рэвалюцыйны рух паступова iдзе на спад.
.Iнiцыятарам i галоуным выканауцам рэформы выступiу П.А.Сталыпiн, якi усвядомiу неабходнасць ломкi сярэднявяковых форм уладяння зямлей з мэтай расчысцiць для капiталiстычнага развiцця.
Мэты рэформы:
1. разбiць адзiны агульнасялянскi фронт супраць памешчыкау;
2. раскалоць веску,паскорыць працэс стварэння класа сельскай буржуазii;
3. забяспечыць умовы шпаркага развiцця эканомiкi краiны.
Сродкамi вырашэння гэтых мэт,на думку Сталыпiна былi:
1. разбурэнне сялянскай абшчыны;
2. насаджэнне хутароу i перасяленне "лiшняга" з еурапейскай часткi Расii сялянства у Сiбiр i на Далекi Усход;
3. пераход ад прускай да амерыканскай (фермерскай) мадэлi землекарыстання.
Першапачатковым,зыходным этапам рэформы,неабходным для станаулення пры ватнай сялянскай зямельнай уласнасцi з'яулялася разбурэнне сялянскай абшчыны.Указ ад 9 лiстапада 1906 года дазваляу кожнауму гаспадару выйсцi з абшчыны i замацаваць у асабiстую уласнасць сваю надзельную зямлю. На рэалiзацыю рэформы на Беларусi пэуны адбiтак наклау велiкадзяржауны накiрунак палiтыкi царызму,якi праявiуся па насаджэнню на Беларусi рускага землеуладання.Толькi у Гродзенскай губернii за 1905-1912 гг. рускiя пасяленцы купiлi амаль 28 тыс. дзесяцiн зямлi.На Беларусi быу створаны спецыяльны фонд для рускiх перасяленцау.На Беларусi,больш чым дзе,шпарка прапаган давалася у друку хутарская гаспадарка,стваралiся паказальныя хутары, якiя забяспечвалiся сартавым насеннем,пародзiстай жывелай, навейшым iнвентаром i машынамi..З мэтай iнтэнсiфiкацыi с/г, павышэння культуры земляробства i жывелаводства, прымалiся меры па узмацненню агранамiчнай i ветэрынарнай службы. Арганiзоувывалiся пункты продажу i пракату удасканаленых с/г машын i прылад.
Вынiкi рэформы:
За 1904-1914 гг. з пяцi заходнiх губерняу перасялiлiся шмат народу. Але сутыкнуушыся з вялiкiмi цяжкасцямi частка перасяленцау вярнулася у Беларусь.
.К 1914 году колькасць па рабкау на Беларусi склала 200 тыс чалавек.
Сталыпiнская рэформа стымулявала спецыалiзацыю у с/г Беларусi.К 1914 г Беларусь стала адным з буйнейшых раенау вырошчвання бульбы), узраслi пасевы льну i збожжавых культур.Сталыпiнская аграрная рэформа iстотна паскорыла працэс сацыяльна-класавай дыферэнцыяцыi сялянства, паскорыла развицце капиталистычных адносин у весцы.