Рэвалюцыя 1905 – 1907 гг у Расіі і у Беларусі.
Прычынамі рэвалюцыйных падзей у 1905/07 і ў лютым 1917 стала нявырашавасць пытанняў, звязаных з працэсам мадэрнізацыі - канчатковым пераходам да буржуаз-ных адносін. Галоўнымі з іх былі: 1)аграрнае пытанне (аб надзяленні сялянства зямлёй). Існавала буйное памешчыцкае землеўладанне, якое складала аснову феадальных перажыткаў не толькі ў сельскай гаспадарцы, але і ў эканоміцы ў цэлым; 2)буйнейшым перажыткам феадалізму ў палітычнай галіне з'яўлялася царскае самадзяржаўе і як вынік гэтага адсут-насць дэмакратычных правоў у грамадстве; 3) вострым было нацыянальнае пытанне. Так, беларусы не прызнаваліся самастойным народам у складзе Расійскай імперыі і фактычна былі пазбаўлены права на развіццё нацыянальнай культуры. Класавыя супярэчнасці, канфрантацыі ў грамадстве ўзмац-ніліся ў перыяд эканамічнага крызісу (1900 1903), калі ра-бочы рух паступова набывае палітычны характар. Рэвалюцый-ную сітуацыю ў краіне значна наблізіла паражэнне царскага ўрада ў руска-японскай вайне (1904 1905). Пачаткам першай рускай рэвалюцыі 1905/07 з'явіўся расстрэл 9 студзеня шматтысячнага шэсця рабочых да цара. Гэта падзея ўскалыхнула ўсю краіну. 3 11 па 17 студзеня акцыі пратэсту праходзілі ў Мінску, Брэсце, Віцебску і г.д. (усяго ў 30 гарадах і мястэчках Беларусі). Наступны этап палітычных выступленняў рабочых быў звязаны са святкаваннем 1 Мая; летам 1905 узмацніўся ся-лянскі рух. У кастрычніку чыгуначнікі спынілі рух на асноўных чыгуначных магістралях. Пачалася ўсерасійская палітыч-ная стачка. 17 кастрычніка 1905 Мікалай II падпісаў Маніфест аб увядзенні дэмакратычных свабод ў краіне. Дзяржаўная дума надзялялася заканадаўчымі паўнамоцтвамі. Аднак ужо на на-ступны дзень, 18 кастрычніка 1905, у Мінску быў расстраля-ны шматлюдны мітынг. Падобны расстрэл адбыўся і ў Віцебску. 3 7 па 18 снежня ў Маскве адбылося ўзброенае паўстанне, у ходзе якога ў Расіі ўпершыню ўзніклі Саветы рабочых дэпу-татаў. 11 снежня быў прыняты закон аб выбарах у I Дзяржаў-ную думу, куды трапілі прадстаўнікі памешчыкаў, буржуазіі і сялян. У шэрагу выпадкаў дзейнасць Думы насіла апазіцый-ны характар, і таму 9 ліпеня 1906. I Дума была распушчана і прызначаны новыя выбары. Аднак, паколькі II Дзяржаўная дума імкнулася выйсці з-пад кантролю ўрада, 3 чэрвеня 1907 яна таксама была распушчана. Выбарчы закон, прыняты ў адпаведнасці з Маніфестам 17 кастрычніка, быў адменены. Першая расійская рэвалюцыя скончылася. Асноўныя падзеі рэвалюцыі 1905 1907 вызначаліся дзейнасцю палітычных партый, якія складалі тры лагеры.
41. Першая сусветная вайна і Беларусь. Нацыянальны беларускі рух на акупаванай тэрыторыі.
1914 – пачатак Першай сусветнай вайны. Вынік крызісу ЗЕ цывілізацый, які праявіўся ў эканоміцы, палітыцы, культуры. Супярэчнасці на Бліжнім Усходзе і Балканах паміж Траістым саюзам (Германія, Аўстра-Венгрыя, Італія) і Антантай (Англія, Францыя, Расія, затым і ЗША).
Расія прыкрывалася “абаронай праваслаўных сербаў”, але мела далягляд на Басфор і Дарданелы, разгарнула патрыятычную агітацыю. Амаль усе партыі падтрымалі, толькі РСДРП(б) заклікала ператварыць імперыялістычную вайну ў грамадзянскую.
II Інтэрнацыянал абмяркоўваў пытанне вайны. Спачатку прытрымліваліся пазіцыі яе недапушчэння, але затым значная частка ўдзельнікаў падтрымала свае дзяржавы.
Расія не была падрыхтавана да вайны, значна адставала ад праціўнікаў ва ўзбраенні. Падзеі развіваліся ў 1914-15 гг., затым фронт стабілізаваўся па лініі Дзвінск – Паставы – Баранавічы – Пінск. Аперацыя немцаў “Вільня – Мінск” перарэзала чыгунку Брэст-Масква. З цяжкасцю адсунулі фронт да нарачы, там ён прастаяў 2 гады да лютага 1917.
Заходняя Беларусь была пад акупацыяй, суседняя з ёй зона была прыфрантавой. Ваеннае становішча ў прыфрантавой зоне. Забарона партый, агітацыі. Рэквізіцыі (харч і фураж). Мабілізацыя. Бежанцы. С/г – крызіс недахопу працоўных рук.
На акупаванай зоне таксама праводзіліся рэквізіцыі, павялічыліся падаткі, насельніцтва прыцягвалася да будаўніцтва аб’ектаў.
Цэнтрам нацыянальна-вызваленчага руху стала Вільня (як беларускага, так і літоўскага і польскага). Утварыліся арганізацыі дапамогі пацярпелым ад вайны тымі, хто застаўся на акупаванай тэрыторыі (Луцкевічы, Ластоўскі). З гэтых арганізацый з’явіліся наркамы, якія выступілі з ідэяй утварэння канфедэрацыі накшталт Рэчы Паспалітай. Наркамы аб’ядналіся. Але немцы не хацелі ўтварэння такой дзяржавы, да таго ж, сярод удзельнікаў не было згоды наконт формы новай дзяржавы. Немцы ў 1917 г. дазволілі стварэнне тарыбы – літоўскага органа самакіравання, дазвалялі карыстацца ўсімі мовамі (выкарыстоўвалі нацыянальнае пытанне). Пачалі арганізоўвацца беларускія школы, Віленская гімназія, Свіслацкая прагімназія, выдаваліся газеты, часопісы, вучэбная літаратура, было дазволена весці асветніцкую работу
42. Лютауская рэвалюцыя у Беларусі. Усталяванне дваеуладдзя.
Сістэма, якая дзейнічала, выжыла сябе. Гэта яшчэ раз паказала Першая сусветная вайна. Дваранства на чале з Мікалаем II не пайшло на мадэрнізацыю. Эканоміка краіны адчувала заняпад. Голад, неўраджайнасць. (Адбылася амаль “бяскроўная рэвалюцыя”?).
У Міжнародны дзень працаўніц 23 лютага 1917 жанчыны выйшлі на дэманстрацыю, да іх далучаліся рабочыя і салдаты, паступова забастоўка ператварылася ва ўзброенае паўстанне. Не было сілы, якая магла б спыніць салдацкае паўстанне, бо ў ім удзельнічалі амаль усе салдаты Пецярбургскага гарнізона. 28 лютага рэвалюцыя ў Петраградзе перамагла. Пачалі стварацца саветы рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Стаўка галоўнакамандуючага перамясцілася з Баранавіч у Магілёў.
У Пскоў прадстаўнікі IV Дзяржаўнай думы прывезлі Мікалаю II Маніфест аб адрачэнні ад прастолу, які быў падпісаны. Прадстаўнікі думы ўтварылі Часовы ўрад (з дазволу Петрасавета!). Вырашэнне пытання аб уладзе адкладвалася да склікання Устаноўчага сходу.
Саветы спачатку не бралі функцыі дзяржаўнага кіраўніцтва, іх мэтай быў кантроль Часовага ўрада.
Дырэктыва Урада №1 была аб паўсюдным стварэнні саветыў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Асабліва шмат іх было створана на Беларусі, дзе знаходзілася значная частка войскаў. Саветы салдацкіх дэпутатаў дэзарганізавалі армію, бо афіцэр не мог аддаць прыказ на наступленне без згоды Саветаў.
Лютаўская рэвалюцыя паклала пачатак буржуазна-дэмакратычнаму развіццю Расіі, але Часовы ўрад не змог звалодаць з кіраўніцтвам краінай. Ён аб’явіў аб працягу вайны, не вырашыў зямельнае пытанне, эканамічны крызіс.