Трэці агульны земскі прывілей
[5.06.1434 г. Грамота великого князя Жигимонта Кейстутовича]
Ва iмя бога, амінь.
На вечную памятку аб справе.
Паколькі мы папярэджваем вялікія цяжкасці ад памылак i сумненняў тады, кaлi справы нашага часу стала замацоўваем пісанымі rpaмaтaмi, з подпісам сведкаў, то таму мы, Жыгімонт, з божай ласкі, вялiкi князь Лi-тoўcкix i Pycкix зямель, гаспадар i наследнік, - апавяшчаем праз гэта ўciм цяперашнім i будучым, каму трэба ведаць, што мы жадаем нашы землі Літоўскія i Рускія паставіць у лепшае становішча i ix выгады давесці да найлепшых умоў i выканаць гэта, з божай дапамогай, па меры нашых сіл. Таксама мы жадаем, каб паміж народау гэтых зямель не было ніякага падзелу, або лішніх расходаў у будучыню, каб не пагаршалася становішча названых зямель, але каб яны пацяшаліся роунымі міласцямі i тым больш горача i ўстойліва несупынна імкнуліся да аб'яднання душ, да непахіснасці спачуванняў i дапамагалі захаванню найбольш шчаслівага становішча самых гэтых зямель, каб яны найбольш верна служылі нам i cлyxaлi нас.
Таму князям i баярам, як літоўцам, таксама i рускім названых зямель нашых Літвы i Pyci даём, па міласці нашай шчодрасці, i дазваляем i даруем беспаваротна на векі наступнае:
1.Папершае, паводле даноса або тайнага абвінавачання з боку якога-небудзь чалавека, ці з благой падазронасці мы не будзем абмяжоўваць або караць названых князёў i баяр, калі яны перш не будуць рэальна абвінавачаны на публічным судзе, згодна судовага парадку, які захоўваецца ў Літоўскай зямлі.
2.Затым, названыя князі i баяры i ix законныя дзеці няхай трымаюць yciмi спадчынамі i добрамі з роўным правам, як i бацькаўскім, як звычайна трымаюць у іншых месцах пры хрысціянстве, i свабодна няхай ix прадаюць, абменъваюць, даруюць, адчуждаюць i распараджаюцца па сваей добрай воле, як самім падабаецца больш карысна, аднак з той умовай, каб прад намі або нашымі ўрадоўцамі рабілі запісы аб ix адчужэніі, абмене, продажу або падарунку.
3.У тым выпадку, кaлi каму-небудзь з названых князёу i баяр здарьщца адыйсці з гэтага свету, то яго жонка будзе заставацца на добрах бацькаўскіх свайго мужа, пакуль яна будзе заставацца ўдавой, без раздраблення ix з боку нашых урадаўцаў i нашых наследнікаў. А калі яна пажадае выйсці замуж за другога, то няхай карыстаецца вызначанымі другім яе мужам прывенкамі, пакінуўшы бацькаускія добра законным дзецям памершага мужа. Kaлi-ж не будзе дзяцей мужчынскага роду, то спадчыннымі добрамі няхай уладаюць родныя браты, таксама без перашкоды з боку нашых урадоўцаў i нашых наследнікаў.
4.Дoбpaмi i пасэсіямі, наданымі ад найяснейшага князя гаспадара Александра інакш Biтaўтa, быўшага вялікага князя Літвы, нашага блажэннай памяці любезнага брата i ад нашай светласці, - няхай уладаюць паводле прывілеяў, якiя выданы ад названага кроўнага i ад нас.
5.Усе разам i паасобку кметы i падданыя названых князёў i баяр зямель нашых вольны i свабодны ад усякага падатку, ад усякай даніны i чацвяртнёвага падатку, які называецца дзякла, якія ад папярэдніх часоў звычайна давалі i якiмi былі абавязаны нам i нашым пaпяpэднiкaм.
6.Тым не менш, аднак, на названых князях i баярах i ix падданых захоўваем, пры нас i пры нашых нacлeднiкax, пабудову i рэпарацыю тых замкаў i ваенных шляхоў, да якіх яны прымацоуваліся з старыні, на ix уласныя выдаткі, без чаго не могуць бьщь у добрым стане нашы зeмлi. Іншыя работы на нашы замю зyciм здымаюцца з людзей названых князёў i баяр.
7.Апрача гэтага, згаджаемся i дазваляем, каб князі i баяры рускія нaciлi i кapыcтaлicя гepбaмi або адзнакамі шляхецтва (anna seu nobilitatis clenodia), таксама як i літоўскія, аднак залічваюцца да названых адзнак праз лiтoўцaў, пасля атрымання згоды ад братоў па сваей генеалогіі з каралеўства Польскага.
8. Нарэшце, усе граматы, пpывiлei i мiлacцi, наданыя царквам, князям i баярам зямель нашых, на якіх-небудзь умовах, артыкулах i выключэннях, праз вышэйадзначанага нашага роднага брата i дазволеныя паводле права патраната, гэтым нашым прывілеем зноў аднаўляем, пацвярджаем, адабраем, узмацняем, захоўваючы ix сілу на вечнасць.
На сведчанне i моц гэтага мы прывесілі пячатку нашай вялікасці.
Адбывалася i выдана ў замку нашым у Троках, у самы дзень узнясення 1434 года.