ВОПРОС №47 Беларусь у час Савецка-польскай вайны 1919–1920 гадоў

У лістападзе 1918 г. падчас адступлення нямецкіх войск была створана незалежная польская дзяржава, якая абапіралася на ідэю адраджэння Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Па сутнасці гэта азначала вайну з Савецкай Расіяй, да якой польскае кіраўніцтва пры фінансавай падтрымцы буйнейшых заходніх краін было добра падрыхтавана. У снежні 1918 г. Польшча перайшла ў наступленне на беларускія і ўкраінскія землі. Да сакавіка 1919 г. польскія войскі акупіравалі шэраг беларускіх гарадоў, у тым ліку Ліду, Вільну, Гродна. Урад Літбел, які праводзіў жорсткую палітыку ваеннага камунізму (харчразвёрстка, палітычныя рэпрэсіі, адмова ад перадачы зямлі непасрэдна сялянам), не здолеў арганізаваць абарону. 1 чэрвеня 1919 года згодна з Дэкрэтам Усерасійскага ЦВК Савецкія Украіна, Беларусь, Літва і Латвія аб’ядноўваліся з Савецкай Расіяй для агульнай барацьбы з сусветным імперыялізмам. Уводзілася агульнае ваеннае камандаванне, аднак стрымаць польскае наступленне не ўдалося і аб’яднаным сілам. У жніўні 1919 г. быў захоплены Мінск. Восенню фронт усталяваўся на р. Беразіна-Днепр. Фактычна ЛітБелССР і БССР як яе частка перасталі існаваць.

На занятых тэрыторыях польскія акупанты праводзілі надзвычай жорсткую палітыку. Ліквідаваліся не толькі бальшавісцкія органы ўлады, але не дапускалася стварэнне мясцовых органаў улады БНР. Жорстка праследваліся і адны, і другія. Толькі ў некаторых кіраўнікоў БНР захаваліся ілюзіі адносна прызнання незалежнасці беларускай дзяржавы. Рада БНР раскалолася па пытанні супрацоўніцтва з польскімі ўладамі. Пад час перамоў дзеячаў БНР і польскіх уладаў апошнія згадзіліся прызнаць існаванне незалежнай БНР, але ў адказ урад БНР павінен падпісаць дагавор аб уваходжанні Беларусі ў склад Польскай дзяржавы. Такая “незалежнасць на

5 хвілін” незадаволіла большую частку склада Рады БНР, якая дзейнічала ў Мінску са згоды польскага акупацыйнага кіраўніцтва з 12 снежня 1919 года. Большасць на паседжаннях мелі беларускія эсэры (частка былой адзінай партыі – БСГ). Яны перавыбралі кіраўніцтва Рады – новыя лідары В.Ластоўскі, П.Крычэўскі, І.Мамонька і інш. заявілі аб вернасці III Устаўнай грамаце і выразілі пратэст супраць акупацыі Беларусі польскай арміяй. Польскі ўрад не чакаў такога ад Рады БНР, таму яе разагналі, а партыю беларускіх эсэраў падверглі праследванням. Аднак трэба было легітымізаваць для сусветнай супольнасці інкарпарацыю Беларусі – таму ў сакавіку 1920 года была арганізавана з ліку некаторых дзеячаў БНР Найвышэйшая Рада (С.Рак-Міхайлоўскі, І.Серада, Я.Лёсік, А.Смоліч) якая 24 сакавіка 1920 г. падпісала дагавор аб уваходжанні Беларусі ў склад Польшчы. Супраць гэтага дагавору выступілі адзіным фронтам бальшавікі і эсэры. Менавіта апошнія арганізавалі антыпольскі сялянскі партызанскі рух і кіравалі ім. А ў Мінску ў студзені 1920 года на базе арганізацыі “Маладая Беларусь”, што дзейнічала з мая 1917 года ў Мінскім настаўніцкім інстытуце (кіраваў У.Ігнатоўскі) была ўтворана Беларуская камуністычная арганізацыя. Арганізацыя арганізоўвала барацьбу з польскімі інтэрвентамі, а далейшае Беларусі бачыла ў існаванні БССР у складзе федэратыўнай Расіі, і ў гэтым разыходзілася з беларускімі эсэрамі, якія імкнуліся да поўнай незалежнасці.

Да арганізаваных камуністамі і эсэрамі партызанскіх атрадаў пачалі далучацца прадстаўнікі іншых палітычных сіл. Распачатае вясной 1920 г. наступленне палякаў дазволіла ім захапіць шэраг беларускіх і ўкраінскіх гарадоў, аднак летам Чырвоная Армія пачала контрнаступленне, і да жніўня 1920 г. ўся тэрыторыя Беларусі была занята савецкімі вайскамі. Адначасова Савецкая Расія была вымушана пачаць супрацоўніцтва з буржуазным урадам Літвы – Тарыбай. 12 ліпеня 1920 года Савецкая Расія і Літва падпісалі дагавор, згодна з якім Літве перадавалася Віленская і Гродзенская губерніі з гарадамі Вільна, Гродна, Ліда, Вілейка, Ашмяны, Дзісна. Дагавор падпісалі без згоды з урадам БССР, і гэта было юрыдычным канцом ЛітБелССР. 31 ліпеня 1920 г. у Мінску была прынята дэкларацыя, якая другі раз абвяшчала незалежнасць Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь. Часовая ўлада перадавалася Беларускаму рэвалюцыйнаму камітэту (старшыня – А.Чарвякоў), які павінен быў дзейнічаць да II з’езда Саветаў Беларусі. У жніўні 1920 г. польская армія здолела разбіць пад Варшавай Чырвоную Армію, перайсці ў наступленне і зноў заняць значную частку Беларусі. 12 кастрычніка 1920 г. у Рызе паміж Украінай і Расіяй з аднаго боку і Польшчай з другога быў падпісаны дагавор аб перамір’і. Беларусаў зноў не запрасілі ўдзельнічаць у перамовах.

Падпісанне перамір’я не спыніла ваенных дзеянняў. Пры падтрымцы польскага боку ў лістападзе на тэрыторыю Беларусі ўвайшлі атрады пад кіраўніцтвам С.Булак-Балаховіча, які абвясціў сябе начальнікам Беларускай дзяржавы. Але пасля захопу Мазыра, Петрыкава, Калінкавіч гэтыя злучэнні былі разбіты намаганнямі Чырвонай Арміі. У лістападзе-снежні 1920 г. адбылося ўзброенае выступленне на Случчыне, удзельнікі якога выступалі супраць перадачы павета да БССР. Сяляне былі незадаволены празмернымі памерамі харчразвёрсткі. На павятовым з’ездзе, дзе большасць была ў мясцовых эсэраў, было вырашана аказаць узброенае супраціўленне Чырвонай Арміі. Адначасова на з’ездзе было зноў паднята пытанне аб аднаўленні беларускай дзяржаўнасці.

13-17 снежня 1920 года ў Мінску прайшоў II Усебеларускі з’езд Саветаў. На ім у Канстытуцыю былі ўнесены змяненні, зацверджана структура дзяржаўнай улады: вышэйшая ўлада належыла з’езду Саветаў, ЦВК – распараджальны орган з’езда, выканаўчая ўлада ў СНК рэспублікі. Была ўведзена дзяржаўная манаполія, зямля перадавалася сялянам, але часткова. Лепшыя панскія маёнткі аддаваліся пад арганізацыю саўгасаў. З’езд ратыфікаваў умовы Рыжскага пагаднення ад перамір’і і надаў Расійскаму ўраду права заключаць любые міжнародныя пагадненні ад імя БССР.

18 сакавіка 1921 г. паміж Савецкай Расіяй, Украінай і Польшчай быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор, паводле якога Польшча атрымала заходнюю частку Беларусі з больш чым

4-мільённым насельніцтвам. Усходняя частка Беларусі апынулася ў складзе Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і РСФСР. Але Рыжскі мір не прызнаў урад БНР у эміграцыі. На палітычнай канферэнцыі 26-30 верасня 1920 года ў Празе дзеячы БНР абвінавацілі польскі ўрад у падзеле Беларусі і разгроме Беларускай Народнай Рэспублікі. На гэтай падставе адбылася часовая кансалідацыя беларускіх дзеячаў у эміграцыі.

Гаспадарка Беларусі ў час грамадзянскай вайны. Палітыка “Ваеннага камунізму”

Вясной 1918 г. савецкі ўрад прыняў шэраг надзвычайных мер у галіне эканомікі, што атрымалі назву палітыкі “ваеннага камунізму”. Асноўныя яе прынцыпы – гэта правядзенне харчовай развёрсткі; увядзенне манаполіі хлебнага гандлю; нацыяналізацыя ўсёй прамысловасці; жорсткае размеркаванне харчовых і прамысловых тавараў; усеагульная працоўная павіннасць.

У рэчышчы новай палітыкі была праведзена ліквідацыя прыватнага гандлю, была адзяржаўлена кааперацыя, спрабавалі арганізаваць прамы прадуктаабмен паміж горадам і вёскай.

Харчовая развёрстка – заключалася ў фактычнай канфіскацыі лішкаў хлеба для пакрыцця выдаткаў на армію і ўтрыманне рабочых. Хлеб браўся за папяровыя грошы ці даўгавыя распіскі. Праводзілася яна сіламі рабочых атрадаў і камітэтаў беднаты, што мелі неабмежаваныя паўнамоцтвы. Вынік – сяляне ўтойвалі запасы, адмаўляліся засяваць больш зямлі, чым неабходна для пражытку сваёй сям’і (скарачэнне пасяўных плошчаў), месцамі было арганізавана ўзброенае супраціўленне прадатрадам.

У пераўладкаванні вёскі новая ўлада вялікую ролю надавала стварэнню саўгасаў. Мэтай іх стварэння была спроба спрасціць працэдуру рэквізіцыі хлеба. Ствараліся саўгасы на падставе «Палажэння аб сацыяльным землеўладкаванні і мерах пераходу да сацыялістычнага земляробства» (прынята ў лютым 1919 г.). Згодна з гэтым дакументам, з нацыяналізаваных панскіх маёнткаў выдзяляліся маёнткі з высокай культурай гаспадарання, размешчаныя блізка да буйных цэнтраў – у іх ствараліся саўгасы. Астатнія маёнткі прызначаліся для стварэння калектыўных гаспадарак іншых тыпаў.

На чэрвень 1919 г. у Мінскай губерні з 3000 былых памесцяў у 604 былі створаны саўгасы. У асноўнай масе саўгасы аказваліся нерэнтабельнымі, стратнымі, бо нехапала сельскагаспадарчай тэхнікі, цяглавай сілы і кваліфікаваных кадраў. Крызіс у сельскай гаспадарке Беларусі пераадолены не быў. На 1920 г. пасяўныя плошчы складалі толькі 2/3 ад даваенных, больш таго, рэзка знізілася ўраджайнасць асноўных культур, панесла страты жывёлагадоўля: колькасць коней скарацілася да 80%, буйной рагатай жывёлы - да 65,8%, свіней - да 44% ад даваеннага ўзроўню.

Сельская гаспадарка к 1921 г. была ў цяжкім становішчы: калектыўныя гаспадаркі былі стратнымі і не карысталіся папулярнасцю ў сялян. Асноўны цяжар харчразвёрсткі клаўся на плечы серадняцкіх гаспадарак, якія складалі асноўную масу сельскага насельніцтва.

Не менш цяжкая сітуацыя склалася ў прамысловасці. Тут існавала абсалютная цэнтралізацыя кіравання прадпрыемствамі і іншымі звеннямі гаспадаркі. Кіраванне ажыццяўлялася глаўкамі. Праводзілася рэарганізацыя прамысловасці ў накірунках – аб’яднання дробных нацыяналізаваных прадпрыемстваў (аблягчала кіраванне і забеспячэнне); адкрыцця новых дзяржаўных прадпрыемстваў; арганізацыі кааператыўных прадпрыемстваў.

Савецкая ўлада ўжо ў першыя гады існавання заклала асноўныя элементы камандна-адміністрацыйнай сістэмы. Адначасова, пасля вызвалення тэрыторыі ад захопнікаў, пачалося аднаўленне прамысловасці.

Першы напрамак – аднаўленне раней пабудаваных прадпрыемстваў. Да канца 1920 г. аднавілі дзейнасць тры чыгуналіцейныя заводы, сталярная і дзве абозарамонтныя майстэрні ў Мінску, Добрушская і Шклоўская папяровыя фабрыкі, Наспенскі, Ветранскі і Серкавіцкі шклозаводы, запалкавыя і тры канатныя фабрыкі, 37 лесапільных і 7 фанерных заводаў, некалькі смалакурных і дрожджавінакурных заводаў у Мінскай губерні. Пашырылася здабыча торфу, што садзейнічала паляпшэнню работы прадпрыемстваў. Сталі працаваць шэраг электрастанцый — Мінская, Магілёўская, Гомельская.

Другі напрамак – будаўніцтва новых прадпрыемстваў. У Гомелі пачалося будаўніцтва лесапільнага завода, у Віцебску – панчошна-трыкатажнай фабрыкі.

Аднаўленню прамысловасці садзейнічала дапамога Савецкай Расіі. Беларусі былі выдаткаваныя грашовыя сродкі, пастаўлена абсталяванне для паліграфічнай, швейнай, металаапрацоўчай прамысловасці.

Хутчэй аднаўлялася лёгкая прамысловасць. Да 1920 г. яна выйшла на першае месца (ўдзельная вага 42,3%, у Расіі – 22,2%). Асабліва ўзрасла доля швейнай і гарбарна-абутковай вытворчасці, некалькі знізілася доля тэкстыльнай. За перыяд 1914-1920 гг. пашырыліся металаапрацоўчая вытворчасць і рамонтная база чыгункі.

Чыгуначная сетка скарацілася да 1920 г. амаль на 2/3, моцна знасіўся машынны парк, не хапала паліва. Былі разбураны некаторыя чыгуначныя лініі, майстэрні і дэпо. Значна пацярпеў водны паравы транспарт. Агульны аб’ём рачных перавозак да 1920 г. упаў да 10% ад узроўню 1913 г. Судны хадзілі толькі па Заходняй Дзвіне да Віцебска, па Дняпры вышэй Оршы.

На канец грамадзянскай вайны ў Беларусі працавала з перабоямі толькі 40% буйных прамысловых прадпрыемстваў, (мелі 70% рабочых даваеннага часу). Агульны аб’ём валавай прадукцыі прамысловасці склаў 15-20% да ўзроўню 1913 г.

Адбыліся змены ў складзе рабочага класа Беларусі. На 1921 г. у БССР налічвалася 11.723 кваліфікаваных і 18.209 некваліфікаваных рабочых. Для забеспячэння рабочай сілай прадпрыемстваў, якія маглі працаваць, не хапала 28.954 кваліфікаваных рабочых. Адначасова ў дзяржаўную прамысловасць улілася значная колькасць рамеснікаў. Толькі 1/3 колькасці рабочых складалі патомныя пралетарыі. Гэта адмоўна адбілася на развіцці прамысловасці ў наступныя гады.

Крызіс паўплываў і на фінансы. На 1919 г. пакупная здольнасць рубля знізілася ў параўнанні з 1913 г. у 16 разоў, на 1920 г. – у 2.420 разоў. Заробак рабочых у 1920 г. склаў 10-20% ад даваеннага ўзроўню.

За гады грамадзянскай вайны і палітыкі «ваеннага камунізму» эканоміка края была даведзена да катастрафічнага стану. «Ваенны камунізм» уяўляў сабой тып гаспадарчай сістэмы без эканамічнага механізму. Кіраванне абапіралася на адміністрацыйныя метады і жорсткую цэнтралізаваную адміністрацыйную структуру. Нацыяналізацыя ўсёй эканомікі, банкаў, злом старога дзяржаўнага апарату не прывялі да самакіравання народа, да пад’ёму эканомікі. Сістэма рабочага самакіравання на нацыяналізаваных прадпрыемствах не апраўдала сябе.


ВОПРОС №48: Становішча Беларусі пасля завяршэння грамадзянская вайны і замежнай інтэрвенцыі (1919-1921).

Гражданская война – раскол общества на два противоположных враждебных лагеря, принимающий форму организованной массовой вооруженной борьбы. В советской истории период классической гражданской войны – с весны 1918 г. по декабрь 1920 г. В этот период общество раскололось на «красных» (сторонники большевистской партии во главе с В.Лениным) и «белых» (противники большевизма от сторонников восстановления монархии до социалистов). На территории Беларуси гражданская война в широких размерах распространения не получила: только на небольшой части белорусских территорий состоялось ряд небольших вооруженных выступлений против крайностей местных Советских органов, но они не представляли собой единого целого. Более существенное значение имела иностранная интервенция. Еще летом 1915 г. территория Западной Беларуси была оккупирована немецкими войсками. В феврале 1918 г. после неудачи советско-германских переговоров немецкие войска перешли в наступление, оккупировав практически всю территорию Беларуси (в т.ч. и Минск) и установив свой режим власти. После поражения в I мировой войне (ноябрь 1918 г .) немецкие войска покидают белорусские земли, эти территории занимает Красная Армия и устанавливается Советская власть во главе с большевиками. В феврале 1919 г. начинается польско-советская война: польские войска оккупировали основную часть Беларуси и фронт установился по р.Березина. На захваченной территории поляки установили жесткий режим. В ответ на это развернулась вооруженная борьба против оккупантов. Партизаны активно и успешно действовали в Минском, Бобруйском, Пинском, Слуцком и др. уездах. Тем временем Польша укрепляла свои вооруженные силы, получая большую помощь со стороны стран Антанты. Только США дали ей кредит на 50 млн. долларов, передав польскому правительству несколько тысяч пулеметов , более 200 броневиков, 300 самолетов. Военные инструкторы западных стран осуществляли боевую подготовку польских войск. В начале марта 1920 г. войска Польши перешли в наступление на Полесье, а 25 апреля – на Украине, на широком фронте от Припяти до Днестра и 6 мая захватили Киев. Однако уже 14 мая части Красной Армии перешли в контрнаступление: 11 июня был освобожден Минск, а к концу июля – вся территория Беларуси. Красная Армия продолжила двигаться на запад. Однако под Варшавой 16 августа польские войска нанесли тяжелый удар советским частям и перешли в быстрое контрнаступление. В октябре 1920 г. между Советской Россией и Польшей был заключен договор о перемирии. Итог советско-польской войны подвел Рижский мирный договор (март 1921 г.), который подписали делегации Советской России (от своего имени и от имени Советской Беларуси) и Советской Украины, с одной стороны, и Польши – с другой. Согласно договору, к Польше отошли территории Западной Беларуси (территории современных Брестской и Гродненской областей, части Минской и Витебской областей) и Западной Украины. В годы иностранной военной интервенции и гражданской войны Советская власть проводила экономическую политику, получившую название политики «военного коммунизма». Основные меры политики «военного коммунизма». 1. В области сельского хозяйства: а) продразверстка, т.е. изъятие у крестьян не только излишков, но и необходимого им продовольствия для содержания армии и городского населения; б) организация комитетов бедноты; в) образование социалистических форм хозяйствования (коммун и колхозов). 2. В области промышленности: а) национализация не только крупной, но и мелкой и средней промышленности; б) крайняя централизация управления промышленностью и создание главков по отраслям. 3. В области торговли и распределения: а) запрещение свободной торговли и установление государственной монополии торговли хлебом и продуктами питания; б) натурализация хозяйственных отношений и организация прямого продуктообмена между городом и деревней; в) введение карточной системы в распределении товаров массового потребления по классовому принципу; г) отмена платы за жилье, коммунальные услуги и общественный транспорт. 4. В области организации труда: а) введение всеобщей трудовой повинности; б) создание трудовых армий; в) натурализация оплаты труда. 5. В области финансов: а) сокращение денежного обращения; б) внедрение системы безденежных отношений и расчетов. В целом за годы иностранной военной интервенции и гражданской войны экономика Беларуси оказалась в состоянии глубокого экономического кризиса. Протяженность железных дорог сократилась на 2/3, почти полностью был уничтожен водный транспорт. Общий объем валовой продукции промышленности составил 20%, а сельского хозяйства – менее половины от уровня 1913 г. Покупательная способность рубля в начале 1920 г. снизилась по сравнению с 1913 г. в 2420 раз, а зарплата рабочих составила 10-20% довоенного уровня.

Наши рекомендации