Праверка дамашняга задания. У парах вучні правяраюць веданне правіла на тэму "Займеннік як часціна мовы".

У парах вучні правяраюць веданне правіла на тэму "Займеннік як часціна мовы".

3. Моўная размінка.

Радасна пішчыць камар:

— Яўзляцеў ажно да хмар!

Неба сіняе вакол,

А ніжэй мяне— арол.

Не стрымаў арол маны:

— Злазь, піскун, з маёйспіны!

Вучні вызначаюць, замест якіх слоў выкарыстаны выдзеленыя займеннікі.

4. Чыстапісанне.

Вучні прапісваюць спалучэнні літар: Чч чЧч ччч чл чм ча чы

Затым знаходзяць словы, якія схаваліся ў філвордзе (чаромха, чмель, чараўнікі), замяняюць іх займеннікамі і запісваюць парамі.

Ч М Е Л Ь
А Н Ў А P
Р I К I A
О М X A Ч

Вывучэнне новага матэрыялу.

Работа па падручніку

Практ. 64 (вусна).

Дзеці выказваюць свае меркаванні: у якіх выпадках ужываецца займеннік вы?

Работа з памяткай (с. 36 падручніка).

Пісьмова выконваецца практ. 65.

Фізкультхвілінка для вачэй

6. Замацаванне ведаў.

Практ. 66 выконваецца ў парах па радах:

1 -шы рад выпісвае сказы з займеннікамі 1 -й асобы;

2-гі рад — сказы з займеннікамі 2-й асобы;

3-ці рад — сказы з займеннікамі 3-й асобы.

Праверка задания праводзіцца франтальна.

Самастойная работа

Спісаць, вызначыць асобу і лік займеннікаў. Правесці ўзаемаправерку.

Варыянт 1 Варыянт2

Яна гудзе( ). Ён цвіце ( ).

Яны пайшлі ( ). Мы спяваем ( ).

Ты бяжыш ( ). Я працую ( ).

Выконваецца практ. 67 (вусна).

Гульня "Перакладчыкі"

Птушыны слоўнік

Словы на беларускай мове Словы на рускай мове
бусел  
голуб  
дзяцел  
жаваранак  
журавель  
зязюля  
сініца  
снягір  

Вучні прыдумваюць некалькі сказаў пра птушак з выкарыстаннем асабовых займеннікаў.

7. Падвядзенне вынікаў.

Дзеці называюць займеннікі 1, 2, 3-й асобы, займеннікі множнага і адзіночнага ліку.

8. Рэфлексія.

Настаўнік прапануе прачытаць тэкст і вызначыць, у якім значэнні ўжыты асабовыя займеннікі.

Ты называет сябе "я", калі гаворыш пра сябе. Гэта тваё імя. Твой свет. Ты існуеш.

Ты належыш віду, які ўладарыць на Зямлі, які здольны стварыць шмат цудоўнага і адначасова здзяйсняць жахлівыя злачынствы. Ты з'яўляешся паўнапраўным гаспадаром свайго лёсу, і тваё жыццё належыць табе. Толькі ад цябе залежыць, як будзе ўладкавана тваё жыццё, каго ты з сябе створыш. Толькі ў алфавіце "я" апошняя літара. У свеце ж ты асоба.I той, хто побач з табой, таксама асоба, якая заслугоўвае павагі.

Вучні заканчваюць сказы:

Сёння на ўроку я навучыўся...

Сёння на ўроку мне было цікава, таму што...

9. Дамашняе заданне:практ. 68.

Урок 49

Тема:"Змяненне асабовых займеннікаў па склонах".

Мэты:развіваць умение ўжываць займеннікі; фармізаваць умение вызначаць склон асабовага займенніка ў жазе (з апорай на табліцу); выхоўваць дружалюбнасць.

Абсталяванне:падручнік, табліца "Змяненне асабовых займеннікаў", карткі для індывідуальнай работы, слоўнік фразеалагізмаў.

Ход урока

1. Арганізацыйны момант.

На кожную літару словазлучэння добры дзень вучні прыдумваюць словы — пажаданні сябрам. Напрыклад: дабра, дабрыні, бадзёрасці, радасці, зычлівасці, зда-роўя, еднасці, настрою, натхнення.

Праверка дамашняга задания.

3. Арфаграфічная размінка.

Вучні чытаюць верш, устаўляюць прапушчаныя літары і тлумачаць свой выбар. У знойдзеных займенніках вызначаюць асобу.

Дав..раюся яму,

Сябру любаму свайму.

У агні і на ва..е

Ён не здра..іць мне ні..е.

4. Чыстапісанне.

Дзеці прапісваюць спалучэнні літар: ДдД дЛдЛ дДд

Потым рашаюць галаваломку і запісваюць атрыманыя словы:

Янырбад (дабрыня)

йукязд (дзякуй)

сінязд (Дзяніс)

Вучні чытаюць сказ, тлумачаць яго сэнс, успамінаюць алгарытм напісання парных звонкіх і глухіх зычных, спісваюць, устаўляючы літары.

Добры дру.. (не) падв..дзе, (не) пакіне ў б..дзе.

Фізкуль тхвілінка

У гэтым класе ўсе сябры,

У гэтым класе — я і ты. (Маршыруюць)

Усміхніся ўсім, хто справа,

Усміхніся ўсім, хто злева.

5. Слоўнікавая работа.

Адзін вучань працуе з карткі каля дошкі. Уставіць прапушчаныя літары.

С.кунда, бал..рына, асц..рожны, бліш..аць, па..еркі, ч..цвер, за..жды, б..рэт, д..легацыя.

Да слова памочнік вучні падбіраюць аднакаранёвыя словы.

Вывучэнне новай тэмы.

Пытанні і заданні

• Якую часціну мовы замяняюць займеннікі?

• Як вызначыць склон назоўнікаў?

Настаўнік паведамляе, што склон у займеннікаў вызначаецца так, як і ў назоўнікаў. Потым прапануе назваць займеннікі і паставіць да іх пытанні, вызначыць склон.

На дошцы запісаны спалучэнні слоў: дапамажы мне, раскажу аб табе, бачу яго, цікаўлюся ёй, папрашу цябе.

Дзеці разглядаюць табліцу на с. 39, назіраюць, як змяняецца па склонах займеннік тыі суадносяць скланенне займенніка тыў беларускай і рускай мовах.

Вучні спісваюць тэкст, падкрэсліваюць асабовыя займеннікі, вызначаюць іх асобу і лік.

Дарагі сябар! Ты вучышся ў чацвёртым класе. Табе трэба многа ведаць. Цябе вучаць настаўнікі. У бібліятэцы цябе чакаюць цікавыя кніжкі.

Потым у парах правяраюць правільнаць выканання задания ўголас.

Практ. 71 выконваецца з каменціраваннем і апорай на табліцу.

7. Замацаванне ведаў.

Работа ў групах

1-я група: спісаць, вызначыць склон займеннікаў.

У мяне ёсць сябар. Яго завуць Лёнька. Ён зляпіў з гліны макет школы і падарыў мне.

2-я група: спісаць, вызначыць склон займеннікаў.

Прырода — самая лепшая кніга! У ёй вы адкрыеце шмат цікавага. Чытайце і беражыце яе!

Работа па падручніку

Практ. 72 (вусна).

Развіццё маўлення

Дзеці тлумачаць фразеалагізм абое рабое і складаюць з ім сказ.

Самастойная работа Практ. 73:

варыянт 1: спісаць 1—3 сказы;

варыянт2: спісаць 4—6 сказы.

8. Падвядзенне вынікаў.

Вучні ўстаўляюць прапушчаныя словы: Займеннік — гэта часціна мовы, якая ўжываецца за-мест...

Займеннікі 1-й асобы — гэта...

Займеннікі 2-й асобы — гэта...

Займеннікі 3-й асобы — гэта...

Займеннікі змяняюцца па...

9. Рэфлексія.

Вучні заканчваюць сказы. Сёння на ўроку:

❖ я навучыўся...

❖ мне было цікава...

❖ мне было цяжка...

10. Дамашняе задание:практ. 74. Падабраць прыказкі і прымаўкі пра сяброўства.

Урок 50

Тэма:"Правапіс займеннікаў з прыназоўнікамі".

Мэты:развіваць увагу, вусную і пісьмовую мову; пазнаёміць з правапісам прыназоўнікаў з займеннікамі; практыкаваць правільнае ужыванне асабовых зай-меннікаў; выхоўваць беражлівыя адносіны да жывой прыроды.

Абсталяванне:падручнік, малюнкі звяроў, філворды.

Ход урока

1. Арганізацыйны момант.

Вучні жадаюць адзін аднаму добрага настрою і плённай працы.

Празвінеў званок вясёлы,

У клас пазваў усіх дзяцей.

Будзем дружна працаваць,

Веды будзем здабываць.

Наши рекомендации