Ii. работа над тэмай урока
Праца з вершам Пятра Сушко «Зіхатлівыя сняжынкі».
1. Падрыхтоўка да чытання верша.
— Як вы разумееце загаловак верша?
зіхатлівы — зіхатлівая — зіхатлівыя
Які блішчыць, ззяе яркім, пералівістым святлом.
—Якія яшчэ словы можна выкарыстаць для апісання сняжынак? Сняжынкі
якія?
—3 кім або чым можна параўнаць сняжынкі? Да каго або да чаго яны па-
добныя?
Настаўнік запісвае на дошцы словы-характарыстыкі:
мухі-сняжынкі,
сняжынкі-пушынкі,
зорачкі-сняжынкі,
сняжынкі-матылькі...
— Уявіце, што вы пасябравалі са сняжынкай. Раскажыце аб сваёй незвычай-
най сяброўцы так, каб нам захацелася з ёй пазнаёміцца. Пры адказе карыстайце-ся планам.
На дошцы:
1. Знешні выгляд сняжынкі.
2. Характар.
3. Што яна ўмее рабіць.
—Ці ведаеце вы, як з'яўляюцца на свет сняжынкі?
—Паслухайце верш Пятра Сушко, дзе расказваецца, як з'яўляюцца на свет сня-
жынкі.
2. Чытанне верша настаўнікам.
3. Праверка першаснага ўспрымання.
— Як, на думку паэта Пятра Сушко,з'яўляюцца на свет сняжынкі?
4. Падрыхтоўка да чытання верша вучнямі.
дзед ([дз']ед)
дзеці ([дз-]е[ц']і)
сняжынкі ([с']няжынкі)
сцяжынках ([с']цяжынках)
свеце ([с']вё[ц']е)
святлёй ([с']вятлей)
рассяваў (ра[с']яваў)
5. Самастойнае чытанне (напаўголаса).
6. Аналіз верша ў працэсе выбарачнага чытання.
—Якім вы ўяўляеце Дзеда Мароза?Апішыце яго.
—Дзе рассяваў Дзед Мароз сняжынкі?
Прачытайце.
—Для чаго ён гэта рабіў?
—На што апускаюцца сняжынкі ў лесе?
—Да чаго падобны снег на галінках Дрэў?
—А на лапках елак?
—Што ўтвараюць сняжынкі на палях і лугах?
7. Практыкаванні ў выразнасці чытання.
Чытанне ланцужком (па слупках). Чытанне хорам.
8. Самастойнае чытанне (падрыхтоўка да выразнага чытання ўголас).
9. Выразнае чытанне.
Конкурс на лепшага чытальніка.
10. Слоўнае маляванне.
—Якія ілюстрацыі вы намалявалі б да верша?
—Якія колеры выкарысталі б?
Праца з вершам Васіля Жуковіча «Цудоўныя святы».
1. Чытанне верша настаўнікам.
2. Праверка першаснага ўспрымання.
—Пра якое свята гаворыцца ў вершы?
—Які настрой перадаецца аўтарам?Адказ абгрунтуйце.
3. Падрыхтоўка да самастойнага чытання.
Фанетыка-арфаэпічныя практыкаванні:
пёсні (пе[с']ні) святы ([с']вяты) радасць (рада[с'ц'1)
не спі (не [с']пі)
прынёслі (п[р]ынё[с']лі)
Практыкаванні на пераадоленне цяж-касцей пры чытанні:
зі-мо-вы-я
цу-доў-ны-я
прач-ні-ся
па-ча-лі-ся
Самастойнае чытанне.
Мэта — прачытаць тэкст напаўголаса, адзначыць незразумелыя словы.
5. Чытанне верша часткамі.
—Як вы думаеце, чаму Каляды прыносяць людзям вялікую радасдь? Што яшчэ прыносянь людзям Каляды?
—Як вы разумееце радкі «Не спі, пані скрыпка, і, бубен, прачніся»? 6. 7. Адпрацоўка выразнага чытання.
Чытанне хорам.
Чытанне ланцужком (па слупках).
8. Чытанне сам сабе (напаўголаса).
Мэта — падрыхтавацца да выразнага чытання ўголас.
— Падумайце, які настрой вы хочаце перадаць пры чытанні верша.
Выразнае чытанне.
— Хто выразна прачытае верш. перадасць яго настрой?
III. Падвядзенне вывікаў урока
—Пра якія зімовыя святы вы даведаліся?
—Пра якое свята гаворыпда ў апавяданні Расціслава Бензерука? (Якому
святу прысвяціў свой верш Васіль Жуковіч?)
IV. Падвядзенне вынікаў урока.
Складанне загадак пра сняжынкі (калектыўная праца).
V. Дамашняе заданне:
падрыхтавацца да выразнага чытання верша, намаляваць на паперы сняжынкі
У РО К 17
ТЭМА: АРТУР ВОЛЬСКІ «СВОЙ ЗАЯЦ У ЛЕСЕ»
Мэты:
> выпрацоўваць выразнае чытанне, уменне працаваць у групах;
> фарміраваць маральна-этычныя нормы паводзін ва ўзаемаадносінах
з равеснікамі і дарослымі;
> выхоўваць станоўчыя рысы характару, пашыраць веды вучняў аб жыцці
звяроў зімой.
Тып урока: традыцыйны. Абсталяванне: магнітафон, малюнкі.
ХОД УРОКА
I. Арганізацыйны момант
Гукавая размінка
Ла-ла-ла — у лесе елачка расла,
Жу-жу-жу — на елку цацкі прывяжу,
Ду-ду-ду — з сябрамі карагод вяду.