Чаму ўздыхнула старая елка?

Верш Веры Вярбы «Пралеска»

Белыя бярозы

Спалі на ўзлеску,

Як сваю галоўку

Узняла пралеска.

Мэты:

· дапамагчы вучням зразумець эстэтычны змест верша Веры Вярбы «Пралеска»;

· стварыць атмасферу суперажывання, пачуццёвага водгуку на твор;

· вучыць дзяцей заўважаць вобразную ролю моўных сродкаў, дапамагчы зразумець, што ўжытае паэтам слова найлепшым чынам адпавядае кантэксту і ў высокамастацкім творы з'яўляецца незаменным;

· вучыць дзяцей разумець аўтарскую задуму праз паглыбленае асэнсаванне мовы мастацкага твора;

· выхоўваць любоў да прыроды, жаданне і ўменне бачыць прыгожае ў навакольным свеце.

Парадак працы

1. Падрыхтоўчая праца – Ці назіраў хто-небудзь з вас за вясеннімі першацветамі? Раскажыце пра гэта? 2. Чытанне верша настаўнікам на памяць 3. Высвятленне эмацыянальнага ўздзеяння твора на вучняў – Які агульны настрой верша? (Верш трохі сумны: пралеска зусім адна, але ён добры, бо кветачцы ўсе рады) – На самай справе, цяжка адказаць адным ловам, які верш. Я сказаў бы, што верш Веры Вярбы светлы. Ці згодны вы?.. 4. Аналіз верша, практыкаванні ў выразным чытанні Пастарайцеся ўявіць кветачку на праталіне сярод лесу. Падрыхтуйцеся прачытаць адзін аднаму першую частку верша. Як вы будзеце чытаць? ( Нягучна, няспешна.) – Чаму? (Бярозы спяць, лес маўчыць, вакол ляжыць снег.) Дзеці паўшэптам чытаюць адзін аднаму верш да слоў: «Страшна стала кветцы: «Я адна жывая». – Дык якая ж кветка? (Тоненькая, кволая, маленькая.) – А яшчэ? (Слабая, безабаронная.) – Чаму вы так вырашылі? (Вера Вярба піша, што пралеска «ўзняла галоўку». Спачатку галоўка яе была схілена да зямлі, і кветка баялася нават зірнуць на свет.) – Чаго ж болей за ўсё баялася пралеска? Адкажыце словамі верша? («Страшна стала кветцы: «Я адна жывая».) – Пастарайцеся пры чытанні перадаць трывогу пралескі, страх перад невядомым. Кветачка не ведае, што чакае яе. (Дзеці практыкуюцца ў чытанні трэцяй страфы.) – Хто першы павітаў пралеску? Падумайце, як трэба прачытаць словы сонца, і падрыхтуйцеся прачытаць іх услых. – Што вас асабліва кранула ў прачытаных радках? (Сонца для пралескі як ласкавая маці. Так маці звяртаецца да свайго дзіцяці – «зорачка». Сонейка вельмі рада, што пралеска зноў нарадзілася на свет.) – Бачыце, як многа ў вершы можна сказаць усяго адным словам… Давайце разам прыгледзімся да наступнай страфы. Чаму, на вашу думку, «белыя бярозы разам зашапталі…»? Можа, лепш было б сказаць «усміхнуліся», «загаманілі», «зашумелі». (Бярозы толькі прачнуліся. Яны яшчэ без лісточкаў, таму не могуць шумець.) 5. Асэнсаванне эстэтычнага зместу твора – Малайцы, я вельмі рады, што вы ўважлівыя да слова. Без гэтага нельга зразумець верш, а чаго не разумееш – ніколі не палюбіш. Тым, хто вельмі жадае спасцігнуць верш, абавязкова адкрыюцца яго сакрэты. Нам засталося прачытаць усяго адну, заключную, страфу. Менавіта ў ёй аўтары часцей за ўсё імкнуцца прыхаваць ключ ад верша. Скажыце мне, калі ласка, чаму ўздыхнула старая елка, пра што падумала? (Ніжэй мы пастараемся узнавіць дыскусію, якая ўзнікла пры вывучэнні дадзенага верша ў канкрэтным класе.) – Старая елка радая вясне, – заўважыў адзін з вучняў. – Зусім не. Калі б яна радавалася, то паэтэса напісала б «радасна ўздыхнула». – Уявім сабе, – спрабуе дапамагчы настаўнік, – што елка шкадуе аб мінулай зіме. Ёй і зімою было добра, утульна пад снежным покрывам. Як у такім выпадку ўздыхнула б старая елка? – Цяжка ўздыхнула б, з горыччу. – Чаму ж усё-такі, старая елка ўздыхнула «голасна»? – Елка пражыла многа гадоў, і яна вельмі рада, што дачакалася яшчэ адной вясны. – Старая елка шкадуе, што так хутка ідзе час. – Яна ведае: у пралескі кароткі век, і ёй шкада кветку. – Елка таксама рада вясне, але яна старая і радуецца па-свойму... – Вось і добра, што мы не прыйшлі да адзінай высновы, – бярэ слова настаўнік. – Было б вельмі нецікава, каб верш разумелі аднолькава ўсе чытачы. Разважаючы пра старую елку, мы з вамі імкнуліся асэнсаваць мастацкі вобраз, адчуць, што ўклаў у гэты вобраз паэт, наблізіцца да задумы паэта. Усе выказванні цікавыя. Я прапаную наступнае: няхай дома кожны пастараецца напісаць невялічкае, усяго некалькі радкоў, сачыненне «Чаму ўздыхнула старая елка?». Вашыя сачыненні мы прачытаем на наступным уроку, а самыя цікавыя – пашлем самому аўтару. Я лічу, што Вера Вярба рада будзе з імі пазнаёміцца. З. М. Сачыненне, выказванне, пасланае канкрэтнаму адрасату, дысцыплінуе вучняў, абавязвае шукаць патрэбныя словы, прывучае да акуратнасці. 6. Дамашняе заданне Вывучыць верш на памяць. Скласці пісьмовае выказванне «Чаму ўздыхнула старая елка?».

Літаратура, рэкамендаваная для самастойнай працы (канспекты ўрокаў і пазаўрочных мерапрыемстваў)

Амасовіч, Н. В. Пейзажная лірыка Якуба Коласа // Пачатковая школа. – 1994. – № 7, 8.

Бельчык У. С., Верашчака Г. І. Кажуць у дарозе восень залатая. Вывучэнне вершаў “Восень” Янкі Купалы і “Увосень” Якуба Коласа ў 3 класе школ з беларускай мовай навучання // Пачатковая школа. – 2002. – № 7.

Бэкман Г. І. Як не падобна восень да лета! план-канспект урока літаратурнага чытання ў 2 класе па падручніку “Роднае слова” М. Шаўлоўскай і В. Віткі // Пачатковая школа. – 2002. – № 7.

Глінская Л. І. З любоўю да дзяцей. Якуб Колас і дзіцячая літаратура // Пачатковая школа. – 2002. – № 7.

Жураўская А. В., Верашчака Г. І. З усмешкай і ўсур’ёз. Канспект урока літаратурнага чытання па падручніку “Праменьчык” // Пачатковая школа. – 2002. – № 10.

Зайцава Т. І. “Мой родны, кут, як ты мне мілы!” Пазакласнае чытанне ў выглядзе вуснага часопіса // Пачатковая школа. – 2000. – № 2.

Какора А. І. Па старонках кніг Максіма Танка // Пачатковая школа. – 2002. – № 9.

Канцавая Г. М. “Сягоння з народам шчаслівым я святкую свята ўрачыста...”. Гульня “Поле цудаў” // Пачатковая школа. – 2002. – № 7.

Канцавая Г. М.Паэты – Праметэі. Пазакласнае мерапрыемства. – Пачатковая школа. – 2002. – № 7.

Карпінчык С. П. Паэтэса Ніна Мацяш і яе верш “Снегіры” // Пачатковая школа. – 2000. – № 1.

Кунцэвіч А. К. “Быў і буду беларусам” // Пачатковая школа. – 2002. – № 2.

Кунцэвіч А. К.Ваш настаўнік – дзед Рыгор // Пачатковая школа. – 2002. – № 12.

Кунцэвіч А.К.Паэтычны вянок Максіма Танка // Пачатковая школа. – 2002. – № 9.

Крывіцкая А. М. Фарміраванне навыкаў выразнага чытання. (Урокі літаратурнага чытання ў 2 і 3 класах) // Пачатковая школа. – 2005. – № 4.

Літоўчык Н. М. Вусны часопіс “Песняры зямлі беларускай” // Пачатковая школа. – 2002. – № 7.

Несцяровіч В. Б. “За дубовым сталом пішу залатым пяром”. 120 гадоў з дня нараджэння Змітрака Бядулі // Пачатковая школа. – 2006. – № 4.

Несцяровіч В. Б. “Калыхала маці сына у калысцы у ліповай...”. Тэма дзяцінства ў паэзіі Янкі Купалы // Пачатковая школа. – 2002. – № 7.

Рафаловіч А. М. Каб дзеці пачулі пералівы хваль. Работа над выяўленчымі сродкамі мовы на ўроках літаратурнага чытання ў 4 класе // Пачатковая школа. – 2000. – № 4.

ЗМЕСТ

Слова да чытача............................................................................................3

“Покрыва на вастрыі некалькіх слоў”, або Яшчэ раз пра методыку аналізу верша................................................................................................. 4

Выразнае чытанне – ключ да разумення эстэтычнага зместу верша.......16

Верш на памяць?.. З прыемнасцю!............................................................. 18

Літаратура, рэкамендаваная для самастойнай працы............................

Наши рекомендации