Спіс мастацкіх тэкстаў па дысцыпліне
“Сусветная і беларуская літаратура (Беларуская літаратура)”
для студэнтаў ФІДК (І курс 2 семестр) і ФЗН АІДК (ІІ курс 3 семестр)
Творы пісьменнікаў нашаніўскай пары (Цёткі, Ядвігіна Ш., інш. на выбар).
Купала Я. Зб. “Спадчына” – вершы на выбар, паэмы “На Куццю”, “На Дзяды”, “Яна і Я”, “Безназоўнае”, п’еса “Тутэйшыя”, 2-3 артыкулы.
Багдановіч М. Выбраныя вершы са зб. “Вянок”. Аб ім: М.Стральцоў “Загадка Багдановіча”, Б.Мікуліч “Развітанне”, Я.Міклашэўскі “Каханне і смерць, або Лёс Максіма Багдановіча”, М.Зубараў “Максім Багдановіч” (1 кніга на выбар).
Ластоўскі В. Апавяданні (2-3), аповесць “Лабірынты”.
Гарун А. Выбраныя вершы са зб. “Матчын дар”, апавяданне “Пан Шабуневіч” ці інш. на выбар.
Колас Я. Выбраныя вершы і апавяданні. Паэмы “Новая зямля”, “Сымон-музыка”.
Гарэцкі М. Апавяданні са зб. “Рунь”, “Досвіткі”, аповесці “На імперыялістычнай вайне”, “У чым яго крыўда”, “Меланхолія”, “Ціхая плынь”, “Дзве душы”, “Сібірскія абразкі”, “Скарбы жыцця”, апавяданні 20-х гг. (“Фантазія”, “Панская сучка”, “У 1920 г.”, інш.). 6-7 апавяданняў і 3 аповесці на выбар студэнта.
Паэзія У.Дубоўкі, У.Жылкі, М.Чарота, інш. – вершы на выбар.
Бядуля З. Зб. “Абразкі”, аповесць “Салавей”.
Зарэцкі М. “Дзіўная”, “Голы звер”, “Вязьмо” ці інш., Мрый А. “Запіскі Самсона Самасуя”.
Заходнебеларуская літаратура (вершы К.Сваяка, Н.Арсенневай, П.Пестрака ці інш. на выбар; п’еса Л.Родзевіча “П.С.Х.”; п’есы Ф.Аляхновіча “Пан міністр”, “Няскончаная драма”, аповесць “У кіпцюрох ГПУ” – твор на выбар).
Куляшоў А. Вершы 40-70-х гг. на выбар. Паэмы “Цунамі”, “Хамуціус”, “Варшаўскі шлях”.
Панчанка П. Лірыка 40-90-х гг. – вершы на выбар.
Крапіва К. Вершы, байкі, п’есы “Мілы чалавек”, “Брама неўміручасці”.
Чорны К. 4-5 апавяданняў, раман “Млечны шлях” ці іншыя творы сярэдняй ці буйной эпічнай формы – на выбар.
Танк М. Вершаваныя творы са зб. 40-х гг. да 90-х гг. ХХ ст. на выбар.
Сіпакоў Я. Кніга “Веча славянскіх балад” – балады на выбар.
Творы прадстаўнікоў “ваенна-вясковай” плыні ў прозе (В.Адамчыка, І.Пташнікава, М.Стральцова, І.Чыгрынава, І.Навуменкі, інш) – на выбар.
Караткевіч У. Вершы на выбар. Аповесці і раманы “Ладдзя Роспачы”, “Сівая легенда”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Чорны замак Альшанскі”, “Нельга забыць” і інш. – 2-3 на выбар.
Быкаў В. “Доўгая дарога дадому”. Зб. прытчаў “Пахаджане”, “Сцяна” (аналіз 2–3 апавяданняў на выбар). Аповесці “Мёртвым не баліць”, “Пакахай мяне, салдацік”, “Круглянскі мост”, “Пайсці і не вярнуцца”, “Трэцяя ракета” – на выбар. Творы 80-90-х гг. “Ваўчыная яма”, “Труба”, “Жоўты пясочак”, “Народныя мсціўцы” – абавязкова і інш. па жаданні.
Казько В. Аповесць “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел”, раман “Бунт незапатрабаванага праху”, “Да сустрэчы…” – на выбар.
Брыль Я. Апавяданні, аповесці (“Ніжнія Байдуны”, “Золак, убачаны здалёк”, “Муштук і папка”) ці мініяцюры (зб. “На сцежцы - дзеці” ці інш.) - на выбар.
Гулагаўская тэматыка (Аляхновіч Ф. “У кіпцюрох ГПУ”, Геніюш Л. “Споведзь”, Грахоўскі С. “Зона маўчання”, “З воўчым білетам”, “Такія сінія снягі”, Брыль Я. “Муштук і папка” – на выбар).
Станкевіч Ю. Раман “Любіць ноч – права пацукоў”, іншыя творы – па жаданні.
Федарэнка А. Аповесць “Вёска”, апавяданне “Бляха”.
Р.Баравікова (зб. “Вячэра манекенаў”), Л.Рублеўская (“Пярсцёнак апошняга імператара”, “Золата забытых магіл”), А.Брава (зб. “Каменданцкі час для ластавак”), Г.Багданава “Скерца для перабітых пальцаў” ці інш. – аўтары і творы на выбар.
А.Наварыч “Літоўскі воўк”, А.Бутэвіч “Каралева не здраджвала каралю”.
Л.Дайнека (“След ваўкалака”, “Жалезныя жалуды”, “Меч князя Вячкі”), В.Іпатава (“Залатая жрыца Ашвінаў”, “Вяшчун Гедзіміна”, “Альгердава дзіда” – твор на выбар), Г.Далідовіч (“Кліч роднага звона”).
К.Тарасаў “Тры жыцці княгіні Рагнеды”, “Апошняе каханне князя Міндоўга” – на выбар.
У.Арлоў (“Час чумы”, “Дзень, калі ўпала страла”, “Сны імператара”, нарыс “Таямніцы Полацкай гісторыі”) – 2 творы на выбар.
А.Сыс, Э.Акулін, А.Хадановіч, В.Жыбуль, інш. – аўтары і творы на выбар.
Фантастыка (Р.Баравікова зб. “Вячэра манекенаў”, Гігевіч В. “Карабель”, Сіпакоў Я. “Блуканне па іншасвеце”) – творы на выбар.
Алексіевіч С. “Чарнобыльская малітва”.
Адамовіч А. Твор на выбар: “Хатынская аповесць”, “Апошняя пастараль”, “Карнікі”, дзённік “Viхі”.
Разанаў А. Зб. “Паляванне ў райскай даліне” ці інш. зб. 90-х гг.–пач. ХХІ ст. – на выбар.
Гілевіч Н. Лірыка 80–90-х гг., на выбар студэнта паэмы “Лодачкі”, “А дзе ж тая крынічанька?”, ”Сказ пра Лысую гару” і інш.
Барадулін Р. Выбранае з лірыкі 60-90-хгг.
Я.Янішчыц Зб. “Выбранае” (1998 ці 2000 г.) або інш. зборнікі – вершы на выбар.
Дранько-Майсюк Л. Зборнікі і вершы на выбар: “Гаспода”, “Тут”, “Акропаль” і інш. Паэма-казка “Цацачная крама”.
С.Законнікаў (паэмы “Чорная быль”, “Зязюля”), М.Мятліцкі (зб. паэзіі), Я.Сіпакоў (паэма “Одзіум”), інш. (аўтар на выбар). Гл.: зб. “Прайсці праз зону” ці “Зорка Палын”.
А.Казлоў (“Незламаная свечка”), Ю.Каляда (Invicta, альбо Галоўная памылка Афанасія), А.Глобус, У.Сцяпан, Б.Пятровіч, С.Балахонаў і інш. – аўтар і творы на выбар.
Дудараў А. П’есы “Вечар”, “Радавыя”, “Чорная панна Нясвіжа”.
М.Матукоўскі “Калізей”, А.Петрашкевіч “Воля на крыжы”, С.Кавалёў “Звар’яцелы Альберт” ці іншая п’еса, П.Васючэнка “Страшнік Гам” – аўтар на выбар.
Макаёнак А. “Лявоніха на арбіце”, “Дыхайце эканомна”, “Зацюканы апостал”, “Пагарэльцы”, інш. (творы на выбар).