Стварэнне вуснага партрэта героя твора.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант.

II. Гукавая размінка

Ма – ма – ма – любая мая Радзіма.

Ай – ай – ай – любы мой край.

Ей – ей – ей – яшчэ больш квітней.

Паўцякалі цацкі

Зноў без адпачынку

Завіхаўся Федзя:

Паламаў машынку.

Разарваў мядзведзя,

Паадкручваў вушы

Шэранькаму зайку,

Перамазаў тушшу

Штанікі і майку.

З гэтае прычыны

Цацкі паўцякалі:

Заяц да Яніны,

А мядзведзь да Валі.

III. Праверка дамашняга задання.

- Дома вы вучылі верш на памяць. Чытанне верша на памяць настаўнікам. Адказы дзяцей.

IV. Старанна чытаем – гукі вымаўляем.

а) работа над скарагаворкай;

б) спаборніцтва – хто лепей прачытае скарагаворку (работа ў парах)

в) чытанне –вымаўленне (словы з ДЖ, ДЗ, Ў)

г) работа над загадкай;

Фізкультмінутка.

V. Праца над новай тэмай.

Уступная гутарка пра лета і восень. Што змяняецца ў жыцці дзяце з прыходам восені?

VI. Праца па змесце твора М. Дукса “Развітанне з летам”

а) чытанне настаўнікам;

б) першыя ўражанні;

в) чытанне верша вучнямі напаўголасу (гудзенне)

Аналіз твора:

- Якія малюнкі лета апісвае аўтар?

- Знайдзіце адказ ў вершы і зачытайце.

- Чаму паэт так назваў свой верш?

- Растлумачце, як вы разумееце выдзеленыя радкі?

Чытанне верша выразна.

Зрокавая фізкультхвілінка.

Праца над вершам А. Вольскага “Звініць званок”

а) чытанне настаўнікам;

б) чытанне вучнямі;

в) Слоўнік незразумелых слоў;

г) адказы на пытанні;

д) выразнае чытанне вучнямі.

VII. Вынік урока.

VIII. Рэфлексія.

Дамашняе заданне: падрыхтаваць выразнае чытанне верша на выбар.

Урок 5

Тэма: Нічыпар Парукаў. «Наташын букецік

Мэта: выпрацоўваць умение чытаць па-беларуску з захаваннем фанетычных асаблівасцей мовы; развіваць уменне адказваць на пытанні па змесце прачытанага; фарміраваць умение дзяліць тэкст на часткі і падбіраць да кожнай назву, узнаўляць змест апавядання згодна з планам; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў.

Абсталяванне: малюнкі з выявамі кветніка, астры, рамонка.

Ход урока

I. Пяціхвілінка

Лялька

М☺ма вядзе Таню дамоў. На сцяжынцы валяецца лял☺ ка — голая, з адарванай рук☺й. Хлапчук, які прабягаў міма, ударыў ляльку наг☺й. Яна ўпала на спіну і прастагнала: "Ма-ма!"

У л☺лькі адарвалася і другая рук☺. Таня пашкадавала яе, асцярожна ўзяла на р☺кі і спытала: "Табе баліць?" Лялька зноў жаласна прастагнала і за-плюшчыла блакітныя в☺чы.

— Таня, кінь ляльку! — загадала м☺ма. — Па-глядзі, якая яна брудная!

- Мамачка, ёй жа баліць!

Дома Т☺ня выкупала ляльку ў ванне. Тата прырабіў ёй рукі, м☺ма пашыла квяцістую сукенку. Якой прыгажуней стала л☺лька!

Таня бярэ л ял ☺ку на рукі, і яна радасна кажа:

— Мама!

II. Праверка дам. задання

Выразнае чытанне вершаў.

III. Праца з апавяданнем Нічыпара Парукава «Наташын букецік».

1. Падрыхтоўка да асэнсаванага ўспрымання мастацкага твора.

кветнік — у кветніку

Градка, дзе растуць кветкі; клумба. Паказ малюнка, назіранне за аб'ектам у натуральных абставінах.

кволы — кволенькі — кволенькія

Слабенькі, маладзенькі.

духмяны — духмяная

Які прыемна пахне; араматны.

2. Чытанне твора настаўнікам.
Перад чытаннем тэксту настаўнік прапануе вучням разгледзець малюнак на с. 15, каб яны па ілюстрацыі і загалоўку вызначылі, аб чым пойдзе гаворка ў творы.

Праверка першаснага успрымання.

— Ці правільна вы вызначылі, аб чым пойдзе гаворка ў творы?

—Ці можна па загалоўку і ілюстра-цыі вызначыць гэта?

—Якая частка апавядання вам найбольш спадабалася? Чаму?

4. Падрыхтоўка да чытання апавядання вучнямі.

Практыкаванні на пераадоленне цяжкасцей пры чытанні:

зяр-ня-так

на-стаў-ні-цы

ка-ля-ро-вы

ся-мі-га-до-ва-я

ус-коп-ва-ла

па-ма-га-ла

на-сы-па-ла

па-ка-за-ла

за-зе-ля-не-лі

да-гля-да-ла

Самастойная праца.

Мэта — прачытаць тэкст шэптам, засвоіць змест.

Гутарка па змесце твора.

—Калі адбываецца дзеянне, апісанае ў тэксце?

—Дзе адбываецца дзеянне?

—Назавіце галоўную гераіню.

—Чым займалася Наташа?

—Што прапанавала дзяўчынцы мама?

—Як Наташа аднеслася да такой прапановы?

—Што ў дзяўчынкі атрымалася?

—Каму занесла Наташа букет прыгожых кветак?

—Чаму радасна было дзяўчынцы?

7. Складанне лагічнага плана.

—Уважліва прачытайце апавяданне яшчэ раз.

—Колькі малюнкаў можна намаляваць да апавядання?

—Што вы адлюструеце на першым (другім, трэцім, чацвёртым) малюнку?

—Якімі словамі падпішам гэты ма­люнак?

У выніку такой працы на дошцы з'яўляецца план.

Стварэнне вуснага партрэта героя твора. - student2.ru
План

1. Памочніца.

2. Прапанова мамы.

3. Духмяныя рамонкі і астры.

4. Букет прыгожых кветак.

8. Выбарачнае чытанне.

— Зачытайце ўрывак, які раскрывав змест першай (другой і г.д.) часткі.

9. Узнаўленне апавядання па плане.
Вучні ланцужком узнаўляюць змест апавядання (па сэнсавых частках).

10. Узнаўленне твора ад імя 1-й асобы (калектыўна)*.

—Уявіце: усё, што апісана ў апавяданні, адбылося не з дзяўчынкай Наташай, а з вамі. Ваша задача — рас­казаць пра гэта.

—Якія словы вы будзеце ўжываць замест слоў Наташа, дзяўчынка?

11. Стварэнне вуснага партрэта галоўнай гераіні*.

—Якой вы сабе ўяўляеце Наташу? Апішыце яе знешні выгляд.

—Якімі словамі можна ахарактарызаваць Наташу? Наташа якая?

IV. Падвядзенне вынікаў урока.

—Чаму вучыць апавяданне пісьмен-ніка Нічыпара Парукава?

—Хацелі б вы сябраваць з такой дзяўчынкай, як Наташа? Чаму?

V.Дамашняе заданне с.14-15

Урок 7

Тэма:Беражлівыя адносіны да вучэбных рэчаў. Сяргей Пагарэльскі. Хто я?. Наталля Чарнабай. Чаму партфель плакаў.

Мэты:

выпрацоўваць выразнае чытанне, развіваць увагу, умение аналізаваць вынікі, садзейнічаць удасканаленню маўленчых уменняў;

пашыраць слоўнікавы запас вучняў, вучыць працаваць у парах;

выхоўваць патрабавальнасць да сябе, арганізаванасць.

ХОД УРОКА

I. Арганізацыйны момант

Калі я ішла да вас на ўрок, мне перадалі для вас пісьмо.

Настаўнік. Давайце паглядзім, што нам даслалі. «Добры дзень, хлопчыкі i дзяўчынкі! Я вам раскажу пра здарэнне, якое адбылося са мной, а ў гэтым мне дапаможа апавяданне Наталлі Чарнабай "Чаму партфель плакаў". Бывайце. Партфель».

II. Праца з апавяданнем Наталлі Чар­набай «Чаму партфель плакаў».

1. Падрыхтоўка да асэнсаванага ўспрымання мастацкага твора.

скіба — скібка — са скібкай

Адрэзаны кавалак хлеба; луста.

гойсаць

Хутка рухацца, бегаць.

плюхнуцца — плюхнуўся

Цяжка (грузна) сесці на што-небудзь. Назіранне дзеяння ў натуральных аб-ставінах,

майстраваць

Рабіць, вырабляць што-небудзь, звычайна ручным спосабам; ладзіць, раман-таваць.

2. Чытанне апавядання настаўнікам.

— Паслухайце ўважліва апавяданне і адкажыце на пытанне «Чаму партфель плакаў?».

3. Праверка першаснага ўспрымання твора.

— Чаму партфель плакаў?

— Ці спадабаўся вам хлопчык Цімафейка? Чаму?

4. Падрыхтоўка да чытання тэксту вучнямі.

Практыкаванні на пераадоленне цяжкасцей пры чытанні:

сяс-трыч-ка

Ці-ма-фёй-ка

пры-га-вор-ва-е

за-ка-лых-ва-е

за-ча-піў-ся

спа-ха-піў-ся

на-бе-гаў-шы-ся

ад-ной-чы

Самастойная работа.

Мэта — ціха прачытаць тэкст, адзначыць незразумелыя словы, засвоіць змест.

6. Лексічная работа.

гаспадар — гаспадара

Уладальнік каго-небудзь або чаго-небудзь; той, хто валодае кім-небудзь або чым-небудзь.

скардзіцца — скардзіўся

Жаліцца, плакаць.

7. Аналіз апавядання.

— Як Цімафейка адносіўся да партфеля?

— Як вы можаце ацаніць яго ўчынак? Паразважайце.

— Хто вырашыў правучыць хлопчыка?

— Што зрабіла сястра?

— Ці правільна яна паступіла?

— Як бы вы правучылі такога хлоп­чыка, як Цімафейка? Раскажыце.

—Ці знайшоў Цімафейка свой парт­фель?

—Што ў першую чаргу зрабіў хлоп­чык, калі знайшоў партфель?

—Ці можна сказаць, што Цімошка зразумеў сваю памылку? Растлумачце свой адказ.

8. Другое чытанне твора вучнямі (напаўголаса).

Выбарачнае чытанне.

—Чаму апавяданне так, названа? Знайдзіце радкі, якія пацвярджаюць вашы адказы.

—Знайдзіце і прачытайце, як Цімошка абыходзіўся з партфелем.

—Прачытайце, як сястра правучыла брата.

—Як Цімошка шукаў свой парт­фель? Прачытайце.

—Як вы разумееце выраз «як вет­рам здзьмула»?

—Замяніце яго адным словам.

—Як гучыць выразней?

—Прачытайце, як Цімафейка прасіў прабачэння ў партфеля. Як трэба чы­таць словы хлопчыка?

—3 якімі словамі звяртаўся да парт­феля хлопчык?

—Якія ветлівыя словы ён выкарыстоўваў?

—Як гэта характарызуе Цімафейку?

—Якія ветлівыя словы вы яшчэ ведаеце? Назавіце іх.

Стварэнне вуснага партрэта героя твора.

— 3 дапамогай слоў намалюйце партрэт Цімошкі. Якім вы яго ўяўляеце? Апішыце яго знешні выгляд.

— Ахарактарызуйце хлопчыка. Цімошка які? Якія ўчынкі хлопчыка тэта па­цвярджаюць?

III. Праца з вершам Сяргея Пагарэлаўскага «Хто я?».

1. Чытанне верша настаўнікам

2. Праверка першаснага ўспрымання

— Ці спадабаўся вам верш? Чым?

3. Самастойнае чытанне (напаўголаса).

Мэта — прачытаць верш і алказаць на пытанне «Чаму ў хлопчыка столькі імён?»

4. Адказы на пытанні па змесце прачытанага

Выразнае чытанне верша

IV. Падвядзенне вынікаў урока.

— Яшчэ раз назавіце творы, якія вывучалі на уроку.

— Аб чым яны заставілі вас задумацца?

Дамашняе задание: с.29, с.22-24

Урок 8

Тэма: «Чарадзейка восень» Вера Вярба «Восень», Якуб Колас. «Адлёт жураўлёў».

Мэта: развіваць уменне правільна чытаць па-беларуску з захаваннем фанетычных асаблівасцей мовы; фарміраваць уменне выразна чытаць: захоўваць паўзы з апорай на знакі прыпынку. адпаведны тон і тэмп у залежнасці ад эмацыянальнага зместу твора; выпрацоўваць уменне ствараць слоўны партрэт героя твора; узбагачаць лексікон вучняў вобразнымі словамі.

Ход урока

I. Уступная гутарка.

Загадка пра восень:

Пуста ў палях,

мокне зямля,

дожджык палівае —

калі гэта бывае?

— Па якіх прыкметах вы здагадаліся, што гэта восень?

— Якое надвор'е часцей за ўсё бы­вае ўвосень?

Адгадайце загадкі пра з'явы, якія назіраюцца ў прыродзе восенню:

Крылаў не мае,

А лятае.

Без рук,

А вароты адчыняе.

Без голасу,

А спявае,

Без пугі,

А хмары ганяе.

(Вецер.)

Ішоў даўгавяз,

У зямлю ўвяз. (Дождж.)

Лёгкі, але не падняць.

Сцелецца, ды не рагожа...

Бераг, лужок, стажок —

кожны схавацца ў ім можа.

(Туман.)

Крыл не маюць, а лятаюць.

Ног не маюць, а бягуць.

Не ў вадзе, але з вадою.

Адгадайце, што такое.

(Хмары.)

— Якія яшчэ змены адбываюцца ў прыродзе з надыходам восені?

— Уявіце сябе незвычайнымі маста­камі, якія пішуць карціны з дапамогай слоўнага матэрыялу. Напішыце карціну на тэму «Восень». Падумайце, што вы адлюструеце ў сваім творы, якія колеры выкарыстаеце. (На абдумванне даецца 3—4 хвіліны.)

II. Праца з вершам Веры Вярбы «Восень».

1. Падрыхтоўка да асэнсаванага ўспрымання мастацкага твора.

жалейка

Настаўнік прапануе вучням самастойна прачытаць тлумачэнне значэння сло­ва і разгледзець малюнак на с. 32 падручніка.

2. Чытанне твора настаўнікам.

3. Першасны аналіз.

— Якія карціны вы ўяўлялі падчас слухання верша?

— Як Вера Вярба называе восень?

— Як вы разумееце значэнне слова чарадзейка?

чарадзёй — чарадзейка

Той, хто зачароўвае, захапляе.

— Чаму аўтар называе восень чарадзейкаю?

4. Падрыхтоўка да чытання верша вучнямі.

Практыкаванні на пераадоленне цяжкасцей пры чытанні:

ча-ра-дзёй-ка за-ла-та-я

раз-но-сіць на-ву-чы-ся

5. Самастойнае чытанне (напаўголаса).

6. Аналіз верша.

— Куды завітала восень? Пацвердзіце радкамі з тэксту.

— Што змянілася ў лесе з прыходам восені? Паразважайце.

— Чым адорвае нас восеньскі лес?

— Ці збіралі вы грыбы? Раскажыце. Настаўнік прапануе вучням адгарнуць

с. 36 падручніка і ўважліва разгледзець малюнкі. Высвятляецца тэма серыі ма-люнкаў. Затым дзеці адказваюць на пытанні, змешчаныя пад малюнкамі (с. 36— 37), і пытанні настаўніка:

Як Алеся сустрэла Паўла?

Што потым рабілі дзеці? Паразважайце.

Пры ўзнікненні цяжкасцей падчас адказаў на пытанні настаўнік прапануе вуч­ням скарыстаць апорныя словы на с. 37.

— Прыдумайце загаловак да апавядання, якое мы калектыўна склалі.

Куы запрашаюць восень? Прачытайце.

Як вы думаеце, хто запрашае во­сень прыйсці ў школу?

— А вы запрасілі б восень да сябе? Чаму?

— Прачытайце выдзеленыя радкі вер­ша. Як вы іх разумеете?

— Якія словы дапамагаюць уявіць восень як жывую істоту? Прачытайце.

— Якія яшчэ дзеянні можа выконваць восень? Паразважайце.

— Як паэтка ставіцца да восені? Па­разважайце.

— Як вы думаеце, які настрой Вера Вярба перадае ў сваім творы? Растлумачце чаму.

7. Стварэнне вуснага партрэта восені.

— Якой вы ўяўляеце восень? Апішыце яе знешні выгляд.

— Які характер у чарадзейкі восені?

8.Падрыхтоука да выразнага чытання

Вучні чытаюць тэкст і пад кіраўніцтвам настаўніка складаюць маўленчую партытуру. Калектыўна высвятляецца, якія сродкі выразнасці неабходна ўлічваць пры чытанні верша.

— Які настрой вы будзеце перадаваць пры чытанні?

— У якім тэмпе трэба чытаць?

— Якім тонам?

9. Выразнае чытанне верша.
Конкурс на лепшага чытальніка.

(Прачытаць верш выразна, захоўваючы ўсе патрабаванні.)

Праца з вершам Якуба Коласа «Адлёт жураўлёў».

1. Чытанне верша настаўнікам (абавязкова на памяць).

Перад чытаннем настаўнік просіць дзяцей заплюшчыць вочкі і ўважліва паслухаць верш. Чытанне верша можа суправаджацца музычнай кампазіцыяй В. Вівальдзі «Поры года. Восень».

2. Праверка першаснага ўспрымання твора.

— Якія карціны вы ўявілі падчас слухання верша?

— Якія колеры ў іх пераважаюць? Чаму?

— Які настрой выклікае верш?

— Якімі колерамі вы выразілі б свой настрой?

3. Падрыхтоўка да чытання верша вучнямі.

Практыкаванні на пераадоленне цяжкасцей пры чытанні:

шну-роч-кам ля-соч-кам

бяз-меж-ным роў-нень-кім

за-ці-ха-юць ха-ла-дзе-юць сі-ра-це-е мкнуц-ца

4. Самастойнае чытанне.

Мэта — прачытаць верш напаўголаса, адзначыць незразумелыя словы, падрыхтавацца да чытання угол ас.

4. Чытанне верша часткамі з мэтай высветліць сэнс кожнай.

—Прачытайце першы радок верша. Як вы яго разумееце?

—Якім словам можна замяніць сло­ва замірае?

—Чаму паэт выбраў менавіта гэта слова?

Аналагічная праца праводзіцца з астатнімі радкамі першага слупка.

— Прачытайце другі слупок верша.

— Як ласкава аўтар называе «радок» жураўлёў?

— Як вы гэта ўяўляеце?

5. Падрыхтоука да выразнага чытання.

Вучні чытаюць тэкст і пад кіраўніцтвам настаўніка складаюць маўленчую партытуру. Калектыўна высвятляецца, якія сродкі выразнасці неабходна ўлічваць пры чытанні верша.

— Які настрой неабходна перадаваць пры чытанні?

— У якіх словах ён асабліва перадаецца? Прачытайце.

— Пры чытанні выдзяляйце гэтыя словы голасам.

— У якім тэмпе трэба чытаць пер­шы слупок верша?

— Якія словы падказваюць гэта? Прачытайце.

— Як будзем чытаць другі слупок?

7. АдпрапоЎка выразнага чытання.
Чытанне верша хорам.

8. Завучванне верша на памяць. На дошцы:

Замірае

Заціхаюць

Сірацее

Халадзеюць

У бязмежным

Роўненькім

Жураўлі

Мкнуцца .

Па першых словах вучні ўзнаўляюць верш. Затым закрываюцца першыя сло­вы, а вучні ўзнаўляюць верш па апошніх. I нарэшце, спрабуюць без падказкі прачытаць верш на памяць.

III. Падвядзенне вынікаў урока.

Настаўнік прапануе вучням адгарнуць с. 46 падручніка.

— Прачытайце загаловак.

— Як вы разумееце яго сэнс?

— Як з'явіліся прыкметы? Паразважайце.

— Якія прыкметы вы ведаеце?

— Ш выкарыстоўваеце вы прыкметы ў жыцці? Раскажыце.

— Прачытайце прыкметы пра восень і растлумачце. як вы іх разумееце.

— Якія прыкметы падыходзяць да вывучаных на уроку твораў?

Дамашняе задание: вывучыць на памяць верш Якуба Ко-ласа «Адлёт жураўлёў».

Тэма: УЛАД3ІМІР ЯГОЎД3ІК “ВОСЕНЬ НА ПАРОЗЕ”

Мэты:

выпрацоўваць выразнае чытанне, пашыраць слоунікавы запас вучняў;

развіваць логіку, вучыць абгрунтоуваць думку;

развівацъ памяць, мысленне, творчыя здольнасці вучняў;

прывіваць любоў да роднай прыроды.

Тып урока: урок-гульня.

ХОД УРОКА

I. Арганізацыйны момант

Залаціста, жоўта ў лесе

Гэтай слаўнаю парой.

Куст рабіны гронкі звeciў,

Як аблітыя зарой.

Стварэнне вуснага партрэта героя твора. - student2.ru Стварэнне вуснага партрэта героя твора. - student2.ru Стварэнне вуснага партрэта героя твора. - student2.ru Стварэнне вуснага партрэта героя твора. - student2.ru

II. Паведамленне тэмы ўрока

— Скажыце, калі гэта бывае?

— А чым славіцца восень?

— Калі мы з Baмі завяли гутарку аб восені, то як вы думаеце, аб чым мы будзем гаварыць на ўроку? (Адказы дзяцей.)

— Правільна, але не толькі аб восені, а яшчэ i аб тых, хто крыльцы мае, у неба ўзлятае, ад ранку да змяркання ix чуем шчабятанне. Аб кім гэта?

— Што адбываецца у жыцці некаторых птушак восенню?

III. Новая тэма

— Вось як аб гэтым пiшa Уладзімір Ягоўдзік у сваім апавяданні «Восень на парозе» .

IV. Чытанне тэксту настаўнікам

Бюро даведак:

вырай — цёплы край, куды ляцяць птушкі на зімy;

пліска — невялічкая птушка з атрада вераб'іных (трясогузка);

самотныя — сумныя, адзінокія, журботныя (печальные).

Шмат-лі-ка-е

Ня-бліз-ку-ю

Ад-ля-та-юць

Вы-праў-ля-юц-ца

Даж-джы-ла

Дзесь-ці

Цінь-ка-юць

V. Чытанне тэксту вучнямі

1. Чытанне камбінаванае (настаўнік — вучні хорам).

2. Чытанне «ланцужком».

VI. Аналіз твора

— Якое было надвор'е? Якія восеньскія прыкметы апісваюцца ў тэксце? Прачытайце.

— Куды збіраюцца птушкі? Чаму?

— Якія птушкі першымі адлятаюць у вырай? А хто потым? Хто ў канцы верасня?

— Які настрой выклікае ў вас гэты твор?

VII. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія

— Што адбываецца ў жыцці птушак восенню? Чаму?

— Што вы хацелі б ведаць яшчэ? Што вас зацікавіла?

— 3 вамі было прыемна працаваць. Дзякуй за працу!

Наши рекомендации