З гісторыі беларускай арфаграфіі
Гісторыя бел. арфаграфіі цесна звяз. з гіст. новай БЛМ. У 1696 – забарона на выкарыстанне БМ на Варшаўскім сейме. Нормы БЛМ складваліся напрацягу к.19 -20ст. Этапы развіцця бел. арфаграфіі:
1)К.19ст. – 1918г. 2)1918 – 1934гг. 3)1934 – 1959гг. 4)1959-2008 5)2008 – нашы дні.
1)1906г. прыняты закон аб свабодзе друку, адмена забароны бел.друку. Працуюць выдавецтвы (Загляне сонца..., Наша хата і інш.), выходзяць “Наша доля” і “Наша ніва”, “Belarus“, „Goman“, “Саха”, “Лучынка”, “Крапіва” і нек. інш. Правапіс кірыліцай і лацінкай. У літ-ры прыходзяць Баглановіч, Купала, Колас. 1912 – пасля апытання чытачоў Нашай нівы прынята кірыліца. 1915-18 – першыя спробы зафіксаваць арфагр. правілы. Публікацыі: “Граматыка і родная мова” Я.Лёсік, “Аб наш правапіс” А.Луцкевіч, “Jak prawilna pisac’ pa-belarusku” У.Луцкевіч, “Як правільна пісаць па-бел” А.Луцкевіч (брашура), “Бел. правапіс” А.Луцкевіч, Я.Станкевіч.
2)1918 – у Вільні выхозіць “Беларуская граматыка для школ” (т.наз. “тарашкевіца”) Браніслава Тарашкевіча – 1ае нарматыўнае выданне. Перавыдавалася 5 разоў, 1991 – факсімільнае выданне (копія). Заслуга Б.Тарашкевіча: 1.Абагуліў і замацаваў пісьмовыя традыцыі таго часу, адлюстраваныя у маст. і інш. літ. 2.Улічыў здабыткі тагачаснай лінгвістыкі, даследванні Карскага і Шахматава. 3. Улічыў вопыт папярэднікаў. Замацавана аканне, яканне (на 2і3 складах таксама), дзеканне і цеканне ва ўласнабел. словах, прыстаўныя зычн. (вока, гарэх, дом у вагні), мяккі [л’] у запазычаных: Лёндан,кляса (=клас), цв.зычны перад гал. пярэдн. рада у запазыч.: газэта, сымболь, элімэнт; асімілятыўная мяккасць: сьнег, сьвет. Асвоены словы катэдра, Піліп. У 1922 – Я.Лёсік “Практычная граматыка”, 1923 – “Бел.мова. Правапіс” – без змен змешчана тарашкевіца. 1926 – склікана акадэмічная канферэнцыя па рэформе бел. правапісу і азбукі. Прынялі ўдзел вядучыя спец. Інбелкульта, лінгвісты Масквы, Кіева, Германіі. Вырашана замацаваць кірыліцу, адмена ь для адлюстр. асімілят. мяккасці. Вынікі не былі прыняты. Створана спец. камісія начале з С.Некрашэвічам, якая 1930 прадставіла праект “Бел. правапіс”.
3)1933 – выходзіць новы праект, заснаваны на ідэалагічнай Пастанове СНК “Аб зменах і спрашчэнні бел. правапісу” – рэформа бел. арфаграфіі, т.наз. “наркамаўка”: 1)не распаўсюдж. аканне на інтэрнац. словы комунізм, піонер, комсомол; 2)яканне толькі у 1ым скл. перад нац. 3)адмена мяккага [л’] 4)метр, кадр, міністр, АЛЕ сябар; 5)Орджанікідзэ, Орол, Владзімір Ленін, Владзівосток; 6)дзеепрым. незал. стану: пануючы клас. 1951 – арфаграфічная камісія начале з Я.Коласам распрацавала “Праект змен і ўдакладнення бел. правапісу”. 1957 – Пастанова “Аб удакладненні і частковых зменах бел. правапісу” Савета міністраў БССР, выходзіць “Бел. арфаграфія і пунктуацыя”: 1)аканне ва ўсіх словах, акрамя запазычанах на канцы (трыо); 2)яканне ў 1ым пераднац.; 3)дзеканне і цеканне (Цемеразеў); 4)уласн. імёны і геагр. назвы з У (Уладзімір).
4) 1990 – “Закон аб мовах у БССР” – адна дзярж. мова – бел. 1991 – аднаўленне Нашай нівы на тарашкевіцы. 1995 – рэферэндум, 2 мовы (рус,бел). 1992 – Мінск, канферэнцыя “Праблемы бел.правапісу” → створана Дзярж. арфаграфічн. камісія (Н.Гілевіч, А.Падлужны, Булыка, Клышка, Міхневіч, Шуба і інш). 1994 – камісія вынесла на разгляд грамадскасці “Высновы Дзярж. камісіі па ўдакладн. бел. правапісу”: 1)пашырыць фанетычны прынцып 2)падпарадкаваць бел. нормам запазыч. словы. 3)аканне, яканне, асіміл. мяк. і інш. Апублікавана у ЛіМе. Вінцук Вячорка – свій праект правапісу, спалучыў наркамаўку і тарашкевіцу, апублік. у “Спадчыне”; 2005, Вільня – “Беларускі клясычны правапіс” падручнік (Вячорка, Саўка, Санько, Бушлякоў). З прапановамі выступалі часопісы “Роднае слова”, “Бел. мова і літ.”.
5) Закон «О правилах белорусской орфографии и пунктуации» ад 23 ліпеня 2008 (набыў сілу 1.09.2010). Змены:
●Аканне ў спалучэнні «-i + галосны» ў словах іншамоўнага паходжання: Літара «о» пішацца толькі пад націскам; Літары «іё» («ыё») пішуцца пад націскам і «ія» («ыя») не пад націскам: адажыа, трыа, Токіа, Ватэрлоа, АЛЕ радыё; біёлаг, біёграф, дамініён, Ліён, аксіёма, бібліёграф, біялогія.
●Аканне ў канцавым спалучэнні «галосны + ненаціскны o»: Старыя выключэнні ліквідуюцца і перадаюцца праз «а»: Токіа, Ватэрлоа, Маа (=Мао Цзэдун).
●Замена «-эр», «-эль» на «-ар», «-аль» у словах іншамоўнага паходжання: шні́цаль, ка́рцар, лі́дар, камп’ю́тар, пэ́йджар, АЛЕ Одэр, Пітэр.
●Яканне ў лічэбніках «дзявяты», «дзясяты», «сямнаццаць» і «васямнаццаць».
●Аканне ў складанаскарочаных словах і абрэвіятурах: скарочаныя часткі пішуцца так, як у адпаведных поўных словах: гарсавет, прафсаюз, ... прамкамбінат, ... Цэнтрвыбаркам, прафкам, ваенкам, гарвыканкам, селькар, лінкар (лінейны карабель), ... газпрам.
●Змены ў напісанні «э» замест «е» паводле фанэтычнага прынцыпу: У словах іншамоўнага паходжання літары «э», «е» як пад націскам, так і не пад націскам пішуцца ў адпаведнасці з літ. вымаўленнем: у пачатку слова: э́ра, эсэ́, э́ўрыка, э́пас, э́тыка; АЛЕ ерэты́к, Еўро́па, Еўпато́рыя, Ерэва́н, Еўфра́т. У канцы нязменных словаў, а т.с. ўласных імёнаў і геагр. назваў пасля зычных, акрамя л, к, пішацца э: купэ́, рэзюмэ́, рэнамэ́, кафэ́, кабернэ́, плісэ́, дэкальтэ́; Літ. «э» ў запаз. словах пасля губных, а т.с. «з», «с», «н» пішацца згодна з літ. вымаўл.: капэ́ла, пэ́йджар, сурвэ́тка, экзэмпля́р; меда́ль, парла́мент, перспекты́ва.
●Уніфікацыя напісання прыметнікаў на «-скі»: Усе прыметнікі на «-скі», утвораныя ад імёнаў уласных, пішуцца без змякчэння, як і утвораныя ад назоўнікаў на „-нь“: конскі (конь), астраханскі (Астрахань), любанскі (Любань), плзенскі (Плзень), чань-чунскі (Чань-Чунь), цянь-шанскі (Цянь-Шань).
●Пашырэнне нескладовага «ў» на некаторыя словы іншамоўнага паходжання: для ўніята, ва ўніверсітэце, саўна, фаўна, АЛЕ у канцы фрау, Шоу, Ландау, Каратау, Дахау і г.д
●З вялікай літары пішуцца «Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь», «Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь», «Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», «Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі», «Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь».
●Напісанне спалучэнняў «й + галосны»: Напісаньне літары «ё» замест «йо» у пачатку, пасьля галоснага ў сярэдзіне і на канцы слова: Ёфе, Нью-Ёрк, фае, секвоя, Мая, Папая, АЛЕ Іо́сіф, Іо́ў, Іасафа́т, Іаан Багаслоў, Іаган Себ.Бах.
●Лібэралізацыя правілаў пераносу: «Калі ў сярэдзіне слова паміж галоснымі маецца спалуч. зычн., то пераносіцца або ўсё гэта спалучэнне, або любая яго частка: ся-стра, сяс-тра, сяст-ра; во-стры, вос-тры, вост-ры.