Традыцыйныя і сучасныя формы моўнай адукацыі: традыцыйная тыпалогія урокаў, нестандартныя ўрокі, патрабаванні да сучаснага ўрока, новыя формы навучання
Категори
4. Метады і прыёмы навучання беларускай мове
4.1. Змест і задачы раздзела
4.2. Класіфікацыя метадаў і прыёмаў навучання
4.3. Метады навучання
4.4. Прыёмы навучання беларускай мове
4.5. Удасканаленне метадаў і прыёмаў навучання
Тэма 5. Урок роднай мовы: тыпы, структура
5.1. Урок – асноўная форма вучэбнай работы
5.2. Агульныя патрабаванні да сучаснага ўрока
5.3. Класіфікацыя ўрокаў па мове
5.4. Асноўныя структурныя элементы розных тыпаў урокаў
5.5. Асноўныя тыпы ўрокаў па мове
5.6. Новыя формы арганізацыі навучання на ўроках мовы
5.7. Рознаўзроўневыя заданні для ацэнкі вучэбнай дзейнасці вучняў па беларускай мове
5.8. Міжпрадметныя сувязі на ўроку
5.9. Падрыхтоўка да ўрока
5.10. План і канспект урока
5.11. Аналіз урока Тэма
Сучасны ўрок беларускай мовы: патрабаванні, падыходы, праблемы
ОРША 2012г.
Змест
Уводзіны
Асноўная частка
Канцэптуальныя асновы сучаснага урока
беларускай мовы
Патрабаванні да сучаснага ўрока беларускай мовы
Фарміраванне станоўчай матывацыі вучняў да
Вучобы як адна з праблем сучаснага ўрока
беларускай мовы
Пошук рэсурсаў для павышэння эфектыўнасці
сучаснага ўрока беларускай мовы
4.1 Мультымедыйны ўрок
4.2 Кабінет беларускай мовы – сапраўдная
адукацыйная прастора
4.3 Актыўныя формы і метады навучання
4.4 Выкарыстанне педагагічных тэхналогій
на сучасным уроку мовы
Заключэнне
Літаратура
Уводзіны
Змены ў грамадстве, эканоміцы, палітыцы і культуры патрабуюць ад устаноў адукацыі падрыхтоўкі такога выпускніка, які будзе запатрабаваны грамадствам, здольны да самарэалізацыі, паспяховы, дзейсны ў сучасным шматпраблемным свеце. Але галоўнае – гэта павінна быць асоба з высокаразвітымі творчымі здольнасцямі, якая валодае высокамаральнымі якасцямі. Сёння істотна змяняюцца патрабаванні да ўрока роднай мовы, да яго зместу, падбору матэрыялу, методыкі правядзення. Звязана гэта з пераарыентацыі канчатковай мэты – зрабіць вучня не толькі спажыўцом (чытачом, слухачом) мовы, але і яе актыўным носьбітам.
Для большасцi вучняў нашай краiны мовай, якую яны чуюць упершыню, з’яўляецца руская. Сапраўднае беларускамоўнае асяроддзе для iх звычайна адсутнiчае. Зараз узнiкла такая сiтуацыя, калi родная мова не з’яўляецца мовай дзiцячага мыслення. Навучэнцы рускамоўных школ сутыкаюцца са значнымi цяжкасцямi пры вывучэннi беларускай мовы i лiтаратуры. Сярод вучняў 5-6 класаў было праведзена анкетаванне, адным з пытанняў якога было «Які прадмет табе больш за ўсё падабаецца?» Як атрымалася, толькі 6% вучняў цікавымі ўрокамі лічаць урокі беларускай мовы і толькі 4% - урокі беларускай літаратуры.
На пытанне «Чаму табе складана размаўляць па-беларуску?», вучні адказвалі па-рознаму. Але заслугоўваюць ўвагі наступныя адказы:
Мне не падабаецца беларуская мова. (11%)
Складаная мова. Цяжка вывучаць. (34%)
Урокі беларускай мовы нецікавыя і цяжкія. (17%)
Адказы вучняў падымаюць сур’ёзныя праблемы:
Ці з’яўляецца ўрок беларускай мовы сучасным і эфектыўным?
Якія агульнаметадалагічныя і дыдактычныя падыходы складаюць педагогіку новага пакалення?
Cучасны ўрок - гэта адукацыйны прадукт творчай дзейнасці настаўніка, заснаваны на веданні тэорыі, аналізу сваіх асабістых магчымасцей, у якім аптымальна выкарыстоўваюцца найбольш эфектыўныя метады, прыёмы і сродкі навучання. Ад майстэрства настаўніка залежыць узровень падрыхтоўкі (рэжысуры) урока, а значыць – стварэнне ўмоў для раскрыцця індывідуальнасці вучня, яго здольнасцей.
Таму мэтай маёй работы з’яўляецца пошук рэсурсаў для павышэння эфектыўнасці сучаснага ўрока беларускай мовы.
Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:
Вывучыць педагагічную літаратуру па дадзенай тэме.
Вывучыць і абагульніць педагагічны вопыт настаўнікаў-філолагаў па дадзенай тэме.
Сістэматызаваць дадзены матэрыял і выпрацаваць уласны падыход да арганізацыі і правядзення сучаснага урока беларускай мовы.
Пазнаёміўшыся з літаратурай, я прыйшла да высновы, што сучасны ўрок грунтуецца на пэўнай метадалагічнай базе, таму і пачала работу з вызначэння канцэптуальных асноў сучаснага ўрока і патрабаванняў да яго. У працэсе работы звярнула ўвагу на тое, што многія настаўнікі-практыкі ў сваёй педагагічнай дзейнасці сутыкаюцца з такой праблемай як фарміраванне ў школьнікаў станоўчай матывацыі да ўрока беларускай мовы. Таму гэтае пытанне я таксама ўключыла ў сваю работу. Асобную частку рэферата я прысвяціла вывучэнню тых рэсурсаў, якія, на мой погляд, могуць павысіць эфектыўнасць сучаснага ўрока беларускай мовы. Гэта перш за ўсё мультымедыйны ўрок, які ўсё часцей выкарыстоўваецца настаўнікамі-практыкамі, афармленне кабінета беларускай мовы і літаратуры, выкарыстанне ў рабоце настаўніка актыўных форм і метадаў навучання, выкарыстанне педагагічных тэхналогій ці іх элементаў.
Асноўная частка
1. Канцэптуальныя асновы сучаснага ўрока беларускай мовы.
Уступленне ў сілу Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Закона Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» накіраваны на ўдасканальванне адукацыйнага працэсу і ставяць перад настаўнікамі шэраг складаных праблем, накіраваных на арганізацыю вучэбнай дзейнасці школьнікаў, забеспячэнне не толькі засваення сістэмы ведаў, уменняў, навыкаў, але і рэалізацыю развіваючых и выхаваўчых функцый навучання.
Правядзенне ўрока – гэта асноўны ключавы момант у педагагічнай дзейнасці кожнага настаўніка, ад якога залежыць якасць адукацыі і ўвогуле ступень навучанасці выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Урок з’яўляецца жывой клетачкай адукацыйнага працэсу. Усё самае важнае і самае галоўнае для вучня адбываецца на ўроку. Сорак пяць хвілін – гэта кавалачак жыцця настаўніка і вучняў, які можа быць пражыты яскрава, эмацыянальна, актыўна и стаць запамінальнай падзеяй. Кожны ўрок – гэта ступенька ў авалоданні вучнямі новых ведаў, у яго асабістым развіцці. Усе астатнія формы заняткаў у школе толькі дапаўняюць урокі.
Настаўнік на сучасным уроку не займае пазіцыю транслятара гатовых ведаў, ён аднадумца вучня ў пошуку ісціны, адкрыты для любой інфармацыі, станоўча настроены на зваротную сувязь.
Вучань на сучасным уроку - не пасіўны слухач, ён кіруе сваёй навучальнай дзейнасцю.
Галоўнае ў працэсе навучання – ацэнка спосабаў дзейнасці школьнікаў, а вынік – не пэўная колькасць ведаў, а набытыя навыкі самастойнай працы, праз самаадукацыю, сфармаваны вопыт творчай дзейнасці. Менавіта развіццёвы характар працэса навучання з'яўляецца найгалоўнейшай характэрнай прыкметай сучаснага ўрока.
На сучасным этапе многія настаўнікі шукаюць новыя падыходы да выкладання беларускай мовы і літаратуры, выкарыстоўваюць сучасныя метады и прыёмы, сродкі і тэхналогіі.
Паказчыкам прафесійнай кампетэнцыі кожнага педагога з’яўляецца веданне канцэптуальных асноў сучаснага ўрока:
Выкананне педагогамі сацыяльнага заказу грамадства.
Адукацыя сёння павінна адпавядаць задачам, якія стаяць перад усім нашым грамадствам – гэта, перш за ўсё, дасягненне якасці. У школе вучань атрымлівае ўменне дабываць веды і карыстацца імі, камунікатыўныя ўменні, высокія маральныя якасці.
Улік навейшых дасягненняў навукі, перадавой псіхалагічнай і педагагічнай практыкі.
Творчы падыход да ўрока з улікам новых дасягненняў у вобласці псіхалогіі, педагогікі, вопыт лепшых педагогаў забяспечваюць высокі ўзровень выкладання.
Наяўнасць мнагапланавых мэтаў урока. Пастаноўка і рашэнне пазнаваўчых, выхаваўчых і развіваючых задач.
Мэты ўрока – гэта папярэдне запраграмаваны настаўнікам вынік, які павінен быць дасягнуты настаўнікам і вучнямі ў канцы ўрока. Правільная пастаноўка і фармулёўка мэты ў многім забяспечвае высокую эфектыўнасць урока. Менавіта мэце ўрока падпарадкоўваюцца метады і формы пазнавальнай дзейнасці вучняў, змест вучэбнага матэрыялу.
Дасканалая структура ўрока.
Структура ўрока павінна адпавядаць мэтам і логіцы засваення ведаў (успрыманне матэрыялу, яго асэнсаванне, запамінанне або прымяненне, абагульненне). Сучасны ўрок – гэта творчы ўрок, ён мае сваю асаблівасць, якая забяспечваецца індывідуальным стылем настаўніка, асаблівасцямі класа. Але, акрамя творчай непаўторнасці, у кожным уроку павінна праяўляцца прафесійная кампетэнтнасць настаўніка.
Арганізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў, развіццё іх ініцыятывы і творчасці.
Якуб Колас пісаў: “Толькі тады веды робяцца нашым сталым набыткам, калі мы прыходзім да іх, здабывем іх самі.” Самыя каштоўныя і трывалыя веды не тыя, што засвоены шляхам вывучвання, а тыя, што здабыты самастойна, падчас творчых пошукаў. Трэба падкрэсліць, што пазнавальны аспект рэалізоўваецца праз навучанне школьнікаў рацыянальным прыёмам і метадам самастойнага здабывання ведаў; фарміраванне агульнавучэбных уменнняў і навыкаў, якія забяспечваюць паспяховае выкананне дзейнасці.
Выкарыстанне актыўных метадаў навучання.
Уменне аналізаваць, параўноўваць, выдзяляць галоўнае, рашаць праблему, быць адказным і самастойным – усё гэта патрэбна вучню. Актыўныя метады навучання – гэта метады, якія пабуджаюць вучня да актыўнай мысліцельнай і практычнай дзейнасці. Праблемныя сітуацыі, дзелавыя і дыдактычныя гульні, дыялогі і палілогі, эўрыстычныя пытанні, метад праектаў і метад здзіўлення, “Мазгавы штурм” і “Круглы стол”, прыём крытычнага мыслення і г.д. Шмат разнастайных метадаў і прыёмаў павінны ўжыцца ў сучасным ўроку.
Аптымізацыя зместу навучання.
Пры падрыхтоўцы да ўрока трэба аптымізаваць аб’ём матэрыялу, каб не перагружаць школьнікаў, але і не быць недастатковым. Рацыяналізацыя і дыферанцыяцыя інфармацыйнага напаўнення ўрока і дамашняга задання, абгрунтаваны выбар сродкаў, метадаў і прыёмаў навучання, аптымальнае спалучэнне рэпрадуктыўных і прадуктыўных метадаў, адаптацыя і матывацыя вучняў, індывідуальныя нормы ацэнкі, эмацыянальны камфорт на ўроку, здароўезберажэнне – усё гэта садзейнічае аптымізацыі адукацыйнага працэсу.
2. Патрабаванні да сучаснага урока беларускай мовы.
Паколькі мова з’яўляецца сродкам навучання , выхавання і развіцця асобы вучня ў працэсе авалодання асновамі навук , у якасці стратэгічнай мэты адукацыі павінна стаць імкненне кожнага настаўніка зрабіць мову аб’ектам асаблівай увагі і клопату ў напрамку развіцця маўленчых здольнасцей школьнікаў, звязаных з дакладным успрыманнем інфармацыі на слых, асэнсаваным і ўдумлівым чытаннем , выказваннем уласных думак ці перадачай атрыманых ведаў на пісьме, услых, культурай суразмоўніцтва. (7, с 24) Без гэтых базавых здольнасцей, заснаваных на мове , паспяховая адукацыя немагчыма.
Каб урок мовы быў эфектыўным , неабходна прытрымлівацца наступных патрабаванняў:
1.Дакладна вызначыць тэму , дыдактычную , развіццёвую і выхавальную мэты , тып і структуру ўрока.
2.Устанавіць месца і значэнне ўрока ў сістэме іншых , звязаць яго з папярэднім і наступным.
3. Адабраць змест вучэбнага матэрыялу (вызначыць яго аб’ём,устанавіць сувязь з раней вывучаным, сістэму практыкаванняў падручніка , дадатковы дыдактычны матэрыял для дыферэнцыраванай, самастойнай працы,дамашняга задання).
4.Выбраць найбольш эфектыўныя метады і прыёмы навучання, разнастайныя віды дзейнасці.
5. Вызначыць формы кантролю за вучэбнай дзейнасцю школьнікаў.
6. Забяспечыць аптымальны тэмп урока і адзіную логіку разгортвання дзейнасці настаўніка і вучняў.
7. Практычна рэалізоўваць патрабаванні, якія вынікаюць з агульнадыдактычных і метадычных прынцыпаў.
8.Устанавіць дэмакратычны стыль кіраўніцтва працэсам навучання, стварыць атмасферу сумеснай дзейнасці настаўніка і вучня.(2, с 13; 3, с 11)
3. Фарміраванне станоўчай матывацыі вучняў да вучобы як адна з праблем сучаснага ўрока беларускай мовы.
З настаўніцкага вопыту вядома, што нельга навучыць школьніка, калі ён раўнадушны, абыякавы, не бачыць патрэбы ў набыцці ведаў. І, на жаль, такіх дзяцей у класе большасць. Магчыма, негатыўную ролю тут адыграла празмерная інфармацыйная насычанасць сучасных дзеючых праграм практычна па ўсіх прадметах. Да таго ж адведзена малая колькасць гадзін на вывучэнне пэўнай тэмы. Такім чынам, у вучэбна-выхаваўчым працэсе сапраўды існуе праблема матывацыі да вучобы. (1, с 18)
Калі быць аб’ектыўным, то пры вызначэнні фактараў нежадання вучняў вучыцца нельга не адзначыць і недастаткова прафесійнае, а часам і пасіўнае псіхалагічнае суправаджэнне вучэбнага працэсу настаўнікам. Якія ж прагрэсіўныя педагагічныя прыёмы можна выкарыстаць на занятках мовы і літаратуры з мэтай развіцця і фарміравання ў школьнікаў станоўчай пазнавальнай матывацыі да вучэбнай дзейнасці?
У псіхолага-педагагічнай літаратуры вызначаюцца два тыпы матывацыі : знешні і ўнутраны.
Знешні — гэта такі тып, калі вучань ведае, што за добрую і старанную вучобу ён будзе заахвочаны: напрыклад, бацькі купяць яму «ролікі», веласіпед ці камп’ютар. Зразумела, што пры такой умове падлетак пачне праяўляць актыўнасць на занятках, стане больш старанна выконваць дамашнія заданні, каб атрымаць высокі бал. Аднак падобныя імкненні хутчэй за ўсё будуць праяўляцца толькі да адпаведнага моманту — атрымання абяцанага.
Унутраны тып матывацыі можна часта назіраць у паводзінах вучняў пачатковых класаў, якія імкнуцца сваёй паспяховай вучобай парадаваць дарослых. Але з узростам і гэты матыў страчвае сваю актуальнасць. Безумоўна, паспяховай з’яўляецца тая матывацыя, якая заахвочвае школьніка да адпаведнай дзейнасці з мэтай свядомага пашырэння і паглыблення сваіх ведаў, павышэння свайго культурнага ўзроўню. Фарміраванне матываў вучыцца — гэта ў першую чаргу стварэнне на ўроках мовы ўмоў для праяўлення ўнутраных імкненняў школьніка да навучання. Унутраная матывацыя, незалежная ад знешніх фактараў, з’яўляецца важнай умовай паспяховай вучобы. Але што рабіць, калі яна адсутнічае?
У псіхолага-педагагічнай літаратуры ёсць цэлы пералік распрацаваных спосабаў павышэння ўнутранай матывацыі ў навучальным працэсе. Настаўнікам і бацькам рэкамендуецца:
1) не навязваць школьніку сваіх вучэбных мэт «зверху». А калі раптам яны пастаўлены, то павінны быць зразумелымі і ўнутрана прынятымі вучнем —
набыць значнасць для яго асобы;
2) за правільныя адказы і выкананыя заданні ўзнагароджваць вучня толькі добрым словам, пахвалою;
4) ніколі не крытыкаваць за няўдачу і не прыніжаць годнасць вучня;
5) як мага часцей выкарыстоўваць гульнёвыя формы дзейнасці, а не
спаборніцтва;
6) вучэбныя заданні да ўрока пажадана падбіраць з элементамі навізны;
7)з кожным наступным урокам рэгуляваць узровень заданняў па складанасці;
8) у час сумеснай працы абавязкова даваць вучням права выбару і г.д.
Паспрабуем паказаць некаторыя эфектыўныя метады, прыёмы і формы працы, якія дапамагаюць вырашаць «адвечную» праблему па фарміраванні ўнутранай матывацыі ў школьнікаў на ўроках беларускай мовы. Для таго каб вучні па-сапраўднаму ўключыліся ў працу, трэба на ўводным (яшчэ ён называецца навукоўцамі матывацыйным) этапе вырашыць тры метадычныя задачы. Першая з іх патрабуе ад настаўніка-філолага актывізацыі ў сваіх выхаванцаў апорных ведаў да будучай плануемай тэмы ўрока або, інакш, стварыць сітуацыю поспеху: пахваліць вучняў за пэўныя веды па ёй. Напрыклад, перад тлумачэннем тэмы «НЕ (ня) з прыметнікамі» ў шостым класе настаўнік пры праверцы дамашняга практыкавання можа паралельна засяродзіць увагу дзяцей і на правапісе НЕ, НІ ўжо з назоўнікамі і дзеясловамі. Другі варыянт — асобна на крыле дошкі загадзя запісаць словы, словазлучэнні і сказы па раней вывучаных тэмах з гэтымі правіламі і правесці традыцыйную рубрыку ўрока — «Арфаграфічная хвілінка». Запіс на дошцы можа выглядаць так:
незабудка, нявольнік, няпраўда, няшчасце,
ненавідзець, недамагаць; не даспявалі песні, не даехаў да горада.
Не хлебам адзіным жыве чалавек (прымаўка).
Здаецца, тут не сонца свеціць, а ружа полымем сваім (А.Бачыла).
Настаўнік прапануе вучням згрупаваць дадзеныя прыклады на кожнае правіла і растлумачыць яго.
Другая і трэцяя задачы, якія патрэбна рэалізаваць на матывацыйным этапе сучаснага ўрока, патрабуюць ад настаўніка-прадметніка ўмела сфарміраваць арыенціровачную аснову дзейнасці школьнікаў да плануемай тэмы ўрока і стварыць праблемную, нават тупіковую сітуацыю — татальнае няведанне па ёй.
Настаўнік, падагульняючы веды вучняў пасля правядзення «Арфаграфічнай хвілінкі», прапануе шасцікласнікам растлумачыць таксама напісанне не (ня), ні з прыметнікамі ў наступных загадзя запісаных прыкладах: зусім не вясёлы, нічуць не падобны і г.д. Як паказвае вопыт, на гэтае пытанне наўрад ці прагучыць адказ. Поспех матывацыйнага этапу залежыць ад умела пастаўленай, часам і невырашальнай праблемы. Настаўніку важна задаць вучням такое пытанне ці прапанаваць такое заданне па новай тэме, на якое яны самастойна не змогуць даць нават прыблізнага адказу. Вельмі важна заінтрыгаваць вучняў, зацікавіць іх новым матэрыялам. Гэта і стане своеасаблівай псіхалагічнай зачэпкай для далейшага пазнання. Пасля запісу і паведамлення тэмы заняткаў настаўнік прапануе школьнікам самім сфармуляваць мэту і задачу гэтага ўрока. Занатаваўшы на дошцы прыдатныя вучнёўскія гіпотэзы, педагог далей азнаёміць клас з загадзя падрыхтаванымі на крыле дошкі варыянтамі адукацыйнай і практычнай задач, якія стануць апорнымі на працягу ўсяго ўрока. Як паказвае педагагічны вопыт, вучні 5—11-ых класаў даволі ўдала фармулююць мэту заняткаў.
Матываванай павінна быць любая дзейнасць вучняў, а не толькі ўспрыманне новага матэрыялу.
4. Пошук рэсурсаў для павышэння эфектыўнасці сучаснага ўрока беларускай мовы.
4.1 Мультымедыйны ўрок.
Адзін з законаў навучання патрабуе ўлічваць псіхічныя асаблівасці развіцця асобы дзіцяці. Такім чынам пераважная большасць сучасных дзяцей паводле вядучага каналу ўспрыняцця інфармацыі – візуалы, а гэта значыць, што выкарыстанне тэхнічных сродкаў навучання і нагляднасці дазваляе павысіць эфектыўнасць урока на 20% і 30 % адпаведна.
Выкарыстанне на ўроках мультымедыйных прэзентацый дазваляе не толькі рэалізоўваць “залатое правіла” дыдактыкі, але і дапамагае зрабіць урок у пэўнай меры інтэрактыўным. Граматна распрацаваны дадыктычны прадукт дазваляе правесці даследаванне ў межах урока. (6, с 21)
Сапраўды, дзякуючы выкарыстанню такой камп’ютарнай тэхналогіі на сучасным уроку школьнік мае магчымасць успрымаць неабходную інфармацыю адначасова некалькімі органамі пачуццяў, а не паслядоўна, як гэта звычайна робіцца пры традыцыйным выкладанні. Перавага мультымедыйнай праграмы яшчэ і ў тым, што вучань у час самастойнай дзейнасці як на ўроку, так і дома можа прыстасоўваць вывучаемы праграмны матэрыял да свайго ўласнага тэмпу працы, выбіраць пасільны аб’ём інфармацыі і ступень яе цяжкасці. Такі прыём выкладання і навучання дазваляе настаўніку з поспехам рэалізоўваць дыферэнцыраваны падыход: вучні больш грунтоўна запамінаюць новы матэрыял, павышаецца іх унутраная матывацыя да пазнавання школьных прадметаў. Значна эканоміцца час на выкананне трэніровачна-карэкцыйных заданняў, развіваецца наглядна-вобразнае мысленне, фарміруецца крытычнае ўменне работы з інфармацыяй: яе пошук, адбор і перапрацоўка.
Перш чым уводзіць мультымедыйныя сродкі навучання ў навучальна-выхаваўчы працэс, настаўнік беларускай мовы і літаратуры спачатку павінен выразна ўсвядоміць педагагічную мэтазгоднасць прымянення камп’ютарнай тэхнікі на сучасным уроку: што ў выніку гэта дасць вучням, ды і самому педагогу.
У час праектавання мультымедыйнага ўрока рэкамендуецца ўлічваць і выконваць некаторыя санітарна-гігіенічныя правілы і патрабаванні. Для вучняў пятых-сёмых класаў можна адвесці да дваццаці хвілінпрацы за камп’ютарам, для восьмых-дзявятых класаў – да двадцаці пяці, для старшакласнікаў – да трыццаці. З мэтай зніжэння стамляльнасці падлеткаў прапануем работу за камп’ютарам чаргаваць з работай за дадатковым сталом: спалучаць прагляд прэзентацыйнага матэрыялу на маніторы ці экране з выкананнем разнастайных трэніровачна-карэкцыйных практыкаванняў і заданняў.
4.2 Кабінет беларускай мовы – сапраўдная адукацыйная прастора.
Настаўнік мае справу з людзьмі такога ўзросту, якія маюць моцную сувязь з матэрыяльным асяроддзем. Усе ведаюць, што дзеці моцна прывыкаюць да любімых цацак, адзення, колераў. Я думаю, што кожны з настаўнікаў можа прыгадаць выпадак, калі незапланаваны пераход класа ў іншы кабінет разбураў працоўны настрой калектыву, дзеці не маглі засяродзіцца, адчувалі сябе, як кажуць, не ў сваёй талерцы. Таму асаблівае значэнне ў выкладанні прадмета набывае вучэбны кабінет, тыя самыя мёртвыя сцены, якія павінны напоўніцца дзіцячым смехам і жыццём. Таму тыя настаўнікі, якія прытрымліваюцца прынцыпа, што вучэбны кабінет яго не датычыцца, што гэта толькі школьная маёмасць жорстка памыляюцца. У школе дзеці праводзяць не толькі значную частку свайго дня, але і жыцця наогул, таму класны пакой трывала ўсталёўваецца ў жыццёвай прасторы дзіцяці і падлетка.
Школьны кабінет дазваляе паспяхова скіраваць думкі вучня ў патрэбным накірунку. Асабліва гэта датычыцца кабінетаў беларускай мовы і літаратуры. Ва ўмовах рускамоўнага соцыуму толькі тут дзіця будзе чуць, бачыць, чытаць па-беларуску, на зрокавыя аналізатары будуць уздзейнічаць элементы ўласна нацыянальнага характару: сімволіка нацыянальнай культуры, асобы славутых дзеячоў, матэрыяльныя артэфакты (кнігі, прадметы рамёстваў, макеты і г.д.). Каштоўнасць гэтых, на першы погляд, нязначных рэчаў можна ацаніць асабліва востра, калі вам давядзецца праводзіць урок па беларускай літаратуры ў кабінеце хіміі ці фізікі сярод мензурак ці электрастатычных установак. Таму настаўнік, які сапраўды зацікаўлены ў максімальнай эфектыўнасці сваіх урокаў, зробіць усё магчымае, каб класны кабінет ператварыўся для яго вучняў у сапраўдную адукацыйную пратору. Тым больш, што на сённяшні дзень маецца вялікая колькасць рэкамендацый па гэтай праблеме.
4.3 Актыўныя формы і метады навучання
Актыўныя метады навучання – гэта спосабы ўзмоцненай, мэтанакіраванай дзейнасці педагога і вучняў па арганізацыі ўзаемадзеяння паміж сабой з мэтай развіцця ўсебаковай і гарманічнай асобы.
Актыўныя метады навучання характарызуюцца:
ü высокай інтэнсіўнасцю камунікацыі (зносін);
ü абменам дзейнасці;
ü зменай і разнастайнасцю відаў дзейнасці;
ü стварэннем спрыяльнай атмасферы ў групе для работы;
ü мэтанакіраванай рэфлексіяй удзельнікамі сваёй дзейнасці; [2, с.57];
Актыўныя метады будуюцца на дыялогу, які прадугледжвае свабодны абмен меркаваннямі пра шляхі вырашэння той ці іншай праблемы і характарызуецца высокім узроўнем актыўнасці вучняў. Урокі, якія заснаваны на прымяненні актыўных метадаў навучання, арыентаваны ў асноўным на павышэнне цікавасці да навучання.
Урокі з выкарыстаннем актыўных форм і метадаў навучання прадугледжваюць:
- выкарыстанне калектыўных спосабаў дзейнасці: абавязкі размяркоўваюцца паміж членамі калектыва з улікам іх індывідуальных асаблівасцей і інтарэсаў. У працэсе калектыўнай работы вядзецца пошук аптымальных сродкаў узаемасувязі членаў групы, карэкцыя дзейнасці асобных вучняў, калі іх дзеянні не скаардынаваны з агульным планам калектыўнай працы;
- развіццё ўменняў і навыкаў самастойнай работы, імкненне да творчага пошуку: матэрыял, пададзены ў новай форме, успрымаецца як інфармацыя, што прымушае задумацца, зразумець і запомніць;
- зацікаўленыя адносіны да вучэбнага матэрыялу: пры падрыхтоўцы да ўрока вучні самі шукаюць цікавы матэрыял, знаходзяць цікавыя факты, пытанні, складаюць вершы, песні на пэўную тэматыку;
- актывізацыя дзейнасці вучняў: гэта ўжо не проста вучні, а актыўныя ўдзельнікі вучэбна-выхаваўчага працэсу;
- авалоданне спосабамі кіравання калектыўнай дзейнасцю: урокі вучаць слухаць, аналізаваць, вучыцца спрачацца, пераконваць, адстойваць сваё меркаванне, прыслухоўвацца да меркаванняў таварышаў, знаходзіць хуткае выйсце з любой сітуацыі, вырашаць праблемныя пытанні;
- станаўленне новых адносін паміж вучням і настаўнікам: вучань становіцца партнёрам педагога па творчасці ў атмасферы супрацоўніцтва і калектыўнай працы. Па-іншаму ўспрымаюць вучні свайго педагога як цікавага, граматнага, эрудыраванага чалавека, які імкнецца ўнесці разнастайнасць у складаны працэс навучання і выхавання. Гэты момант павышае цікавасць вучняў да вучэбнай дзейнасці, спрыяе ўдасканаленню прафесіяналізма педагога, яго энтузіязму і творчаму падыходу да работы;
- ацэнка дзейнасці вучняў іх сябрамі і таварышамі па вучобе: гэта ацэнка для іх часам больш значная, чым ацэнка педагога;
Асноўныя групы ўрокаў з выкарыстаннем актыўных метадаў навучання
Урокі са змененым сродкам арганізацыі.(урок – лекцыя, лекцыя-агляд, абарона ідэй і інш.)
Урокі з апорай на фантазію (урок-казка, урок творчасці, урок-творчая справаздача, тэатралізаваны ўрок і іншю)
Урокі што імітуюць якія-небудзь заняткі ці віды работ (урок-экскурсія, урок-экспедыцыя, урок-абарона праектаў і інш.)
Урокі з гульнёвай асновай.
Урокі што прадугледжаваюць трансфармацыю стандартных спосабаў арганізацыі (урок-семінар, выніковае субяседаванне, урок-залік, урок-кансультацыя)
Урокі, заснаваныя на арыгінальнай арганізацыі вучэбнага матэрыяла. (урокі, якія вядуць вучні, урок-роздум, урок-агляд, урок-маналог)
Урокі па аналогіі з вядомымі формамі і метадамі дзейнасці (урок-даследаванне, урок-дыспут, урок-дыскусія, урок-“круглы стол”, урок-“мазгавы штурм” і інш.)
Але хочацца адзначыць, што дадзенымі метадамі і формамі нельга злоўжываць. Як ні кажыце, але гэта ў пэўнай меры гульня, і таму можна проста “загуляцца”, у той час, як нашы дзеці павінны ўмець граматна пісаць і выкладаць свае думкі. Таму многія ўрокі беларускай мовы руцінныя, рабочыя, заснаваныя на глыбокай адпрацоўцы матэрыяла. Але настаўнік можа ў такі ўрок увесці нешта новае, цікавае, на чым дзеці пераключацца, адпачнуць (змена дзейнасці) і па-новаму зірнуць на сумны прадмет.
4.4 Выкарыстанне педагагічных тэхналогій на сучасным уроку мовы.
ХХІ стагоддзе разам з шэрагам розных пераўтварэнняў у чалавечым грамадстве прынесла і новае асэнсаванне працы настаўніка. Высокія патрабаванні да ведаў выпускніка агульнаадукацыйных навучальных устаноў і сацыяльны заказ дзяржавы перавялі працу настаўніка з асароддзя творчасці і майстэрства ў разрад тэхналагічнай алгарытмізаванай дзейнасці. Таму тыя настаўнікі, якія зацікаўлены ў стварэнні індывідуальнай сістэмы ў рабоце аддаюць перавагу тым ці іншым педагагічным тэхналогіям. Гэты працэс адбываецца асабліва інтэнсіўна ў апошнія гадоў 10, і за гэты час ў школах Беларусі асвойвалася прыкладна каля 150 розных тэхналогій. Але час паказаў, што некаторыя з іх не зусім адпавядаюць рэчаіснасці і патрэбам нацыянальнай школы. Але некаторыя зарэкамендавалі сябе надзвычай удала. (5, с 21)
І сярод такіх тэхналогій апынуліся тэхналогія асобасна-арыентаванага навучання, тэхналогія поўнага засваення ведаў, інтэгральная тэхналогія, тэхналогія развіцця крытычнага мыслення праз чытанне і пісьмо, тэхналогія інтэнсіфікацыі ведаў праз выкарыстанне апорных схем, фрэймавая тэхналогія.
Адначасовае выкладанне мовы і літаратуры патрабуе ад настаўніка-філолага гнуткасці ў выкарыстанні тэхналогій, таму часцей аддаецца перавага толькі асобным тэхналагічным метадам. Так, напрыклад, логіка-сэнсавую мадэль магчыма выкарыстоўваць для рашэння дыдактычных задач самага рознага кшталту, яна ўдала кладзецца ў любую дыдактычную сістэму.
ЛСМ магчыма выкарыстоўваць:
пры тлумачэнні новага матэрыялу;
пры паўторным тлумачэнні матэрыялу;
пры замацаванні вучэбнага матэрыялу;
пры проверцы ўзроўню ведаў;
як апору пры вакананні вучэбных заданняў.
Заключэнне
Сучаснае дзіця – гэта дзіця свету. “Не навязвайце свае метады навучання вашым дзецям, бо яны нарадзіліся ў іншы час” – гаворыцца ў адной старажытнай прыказцы. Дваццаць першае стагоддзе – гэта час іншых магчымасцей, час іншых захапленняў – і дзеці зусім іншыя. Але і ў гэтых умовах сучасны настаўнік павінен умець зрабіць усё так, каб абудзіць і захаваць цікавасць да роднай мовы.
Вось як вучні ўяўляюць ідэальны ўрок. Менш працаваць па падручніку, пажадана, каб на ўроку адбывалася нешта цікавае: выкарыстоўваліся камп’ютарныя вучэбныя праграмы і гульні, вучэбныя фільмы, адбывалася праца ў групах і дыскусіі, ствараліся калажы і праекты, праводзіліся гульні з элементамі драматызацыі. Ім хацелася б слухаць і развучваць сучасныя песні на беларускай мове. Такім чынам, у навучэнцаў ёсць жаданні, у педагогаў ёсць магчымасці. Разам мы можам зрабіць навучанне не толькі больш эфектыўным, але і больш радасным.
Самае разумнае – прыслухацца да парадаў маленькіх беларусаў, пазбаўленых шчасця бездакорнага валодання роднай мовай. Наўрад ці яны здолеюць самастойна справіцца з псіхалагічным бар'ерам непрыняцця беларускай мовы. І мы, настаўнікі, павінны дапамагчы ім, бо ад гэтага залежыць наша «заўтра».
Ад маладога чалавека, які ўступае ў жыццё, сёння патрабуецца ўменне працаваць у групе і ў калектыве, адстойваць сваю думку, згладжваць канфлікты, адчуваць адказнасць за работу, быць мабільным, камунікабельным, гібкім у розных сітуацыях. Валоданне гэтымі ўменнямі дапаможа выпускніку ўладкавацца ў жыцці. Але вельмі важна разумець, што авалодаць названымі кампетэнцыямі можна толькі шляхам дзейнасці вучняў. Каб навучыцца ўзаемадзейнічаць – трэба ўзаемадзейнічаць.
Без сумнення, педагог павінен арыентавацца на патрэбы вучняў, выкліканыя запатрабаваннямі часу, не баяцца мяняцца самому, па-новаму пераасэнсоўваць уласную дзейнасць. Класічны камбінаваны ўрок заўсёды у школе быў, ёсць і, мабыць, застанецца яшчэ надоўга. Аднак без нетрадыцыйных формаў яго правядзення сёння не абысціся. (4, с 18)
Літаратура
1. Барановский, Д.Н. Интерактивное взаимодействие. Мотивация, креативность, исследовательский компонент // Народная асвета. 2006. №7.-С.13-15
2. Валочка, Г. Асноўныя характарыстыкі сучаснага ўрока беларускай мовы / Г.Валочка // Беларуская мова і літаратура.-2008.- № 12.-С.12-14.
3. Віслабокава, Н. Урок беларускай мовы на сучасным этапе / Н.Віслабокава // Беларуская мова і літаратура.-2008.- № 12.-С.10-12.
4. Ермаковіч ,С. Рыхтаваць вучня да самастойнага жыцця /С.Ермаковіч // Беларуская мова і літаратура.-2008.- № 12.-С.18-19.
5. Жуковіч, М.В. Сучасныя педагагічныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры/ М.В. Жуковіч. Мінск: “Сэр-Вит”, 2007.
6. Казлова , А. Камп’ютэрная падтрымка ўрокаў беларускай мовы і літаратуры / А.Казлова // Беларуская мова і літаратура.-2008.- № 12.-С.19-21.
7. Кныш, М. Свята жаданай сустрэчы: патрабаванні да сучаснага ўрока// Роднае сло ва. 2005. №1.-С.24-25
8. Марук, І. Імкнуцца быць крэатыўнай асобай / І.Марук // Беларуская мова і літаратура.-2008.- № 12.-С.21-23.
9. Методыка выкладання беларускай мовы: вучэбны дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей устаноў , якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі); пад рэдакцыяй М.Г.Яленскага.-Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2007.
10.Секреты урока /сост. Т.Е. Заводова – Мн.: Красико-Принт, 2007
Фарміраванне ў школьнікаў матывацыі да навучання на ўроках беларускай мовы і літаратуры
Як часта (і ўжо не адзін дзесятак гадоў!) падчас гутаркі настаўніка і бацькоў можна пачуць пра іх выхаванца: “Не хоча вучыцца”, “Мог бы займацца намнога лепш”, “Пасіўны на ўроках” і інш. Сапраўды, школьная праблема прывіцця цікавасці да ведаў ўсё яшчэ застаецца нявырашанай, хоць і напісана пра яе безліч псіхолага-педагагічных прац.
Сёння, улічваючы адказнасць педагогаў краіны за якасць ведаў вучняў і ўзровень іх падрыхтаванасці, кожны настаўнік беларускай мовы і літаратуры імкнецца, каб і яго выхаванцы з ахвотай вывучалі і дасканала ведалі гэтыя прадметы: паспяхова напісалі кантрольную дыктоўку, пераказ, сачыненне ці дакладна адказалі на пытанні тэстаў.
Але з настаўніцкага вопыту вядома, што нельга навучыць школьніка, калі ён раўнадушны, абыякавы, не бачыць патрэбы ў набыцці ведаў. І, на жаль, такіх дзяцей у класе большасць. Магчыма, негатыўную ролю тут адыграла празмерная інфармацыйная насычанасць сучасных дзеючых праграм практычна па ўсіх прадметах. Да таго ж адведзена малая колькасць гадзін на вывучэнне пэўнай тэмы і, трэба прызнаць, новая дзесяцібальная сістэма ацэнкі ведаў не толькі зняла “каўпак” аўтарытарызму ў сучаснай рэфармуемай школе, але і дала магчымасць вучню перайсці з класа ў клас з самымі нізкімі баламі.
Такім чынам, у вучэбна-выхаваўчым працэсе сапраўды існуе праблема матывацыі да вучобы.
Калі быць аб’ектыўным, то пры вызначэнні фактараў нежадання вучняў вучыцца нельга не адзначыць і недастаткова прафесійнае, а часам і пасіўнае псіхалагічнае суправаджэнне вучэбнага працэсу настаўнікам. Якія ж прагрэсіўныя педагагічныя прыёмы можна выкарыстаць на занятках мовы і літаратуры з мэтай развіцця і фарміравання ў школьнікаў станоўчай пазнавальнай матывацыі да вучэбнай дзейнасці? Такое пытанне даўно хвалюе настаўнікаў, бацькоў, псіхолагаў і метадыстаў. Праўда, далёка не кожны настаўнік-філолаг акцэнтуе ўвагу на гэтай праблеме, бо найчасцей лічыць, што калі падлетак прыйшоў у школу, то ён павінен, а то і абавязаны, рабіць усё, што рэкамендуе педагог.
Як вядома, матыў -- гэта тое, што натхняе , скіроўвае чалавека да пэўнай дзейнасці. Калі ж не ведаеш матываў, то цяжка зразумець, чаму дзіця імкнецца да нечага іншага, а не да таго, што прапануе яму настаўнік.
У псіхолага-педагагічнай літаратуры вызначаюцца два тыпы матывацыі : знешні і ўнутраны. Знешні – гэта такі тып, калі вучань ведае, што за добрую і старанную вучобу ён будзе заахвочаны: напрыклад, бацькі купяць яму “ролікі”, веласіпед ці камп’ютэр. Зразумела, што пры такой умове падлетак пачне праяўляць актыўнасць на занятках, стане больш старанна выконваць дамашнія заданні, каб атрымаць высокі бал. Аднак падобныя імкненні хутчэй за ўсё будуць праяўляцца толькі да адпаведнага моманту – атрымання абяцанага.
Унутраны тып матывацыі можна часта назіраць у паводзінах вучняў пачатковых класаў, якія імкнуцца сваёй паспяховай вучобай парадаваць дарослых. Але з узростам і гэты матыў страчвае сваю актуальнасць.
Безумоўна, паспяховай з’яўляецца тая матывацыя, якая заахвочвае школьніка да адпаведнай дзейнасці з мэтай свядомага пашырэння і паглыблення сваіх ведаў, павышэння свайго культурнага ўзроўню. Фарміраванне матываў вучыцца – гэта ў першую чаргу стварэнне на ўроках мовы і літаратуры ўмоў для праяўлення ўнутраных імкненняў школьніка да навучання. Унутраная матывацыя, незалежная ад знешніх фактараў, з’яўляецца важнай умовай паспяховай вучобы. Але што рабіць, калі яна адсутнічае?
У псіхолага-педагагічнай літаратуры ёсць цэлы пералік распрацаваных спосабаў павышэння ўнутранай матывацыі ў навучальным працэсе. Настаўнікам і бацькам рэкамендуецца:
1) не навязваць школьніку сваіх вучэбных мэт “зверху”. А калі раптам яны пастаўлены, то павінны быць зразумелымі і ўнутрана прынятымі вучнем – набыць значнасць для яго асобы. Менавіта сумесная работа па вызначэнні мэт і задач стане больш эфектыўнай у навучальным працэсе. Мэта настаўніка павінна зрабіцца мэтаю вучня ;
2) за правільныя адказы і выкананыя заданні ўзнагароджваць вучня толькі добрым словам, пахвалою ;
3) ніколі не крытыкаваць за няўдачу і не прыніжаць годнасць вучня;
4) як мага часцей выкарыстоўваць гульнёвыя формы дзейнасці, а не спаборніцтва ;
5) вучэбныя заданні да ўрока пажадана падбіраць з элементамі навізны ;
6) з кожным наступным урокам рэгуляваць узровень заданняў па складанасці і цяжкасці ;
7) у час сумеснай працы абавязкова даваць вучням права выбару і г.д.
Паспрабуем паказаць некаторыя эфектыўныя метады, прыёмы і формы працы, якія дапамагаюць вырашаць “адвечную” праблему па фарміраванні ўнутранай матывацыі ў школьнікаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры.
Для таго каб вучні па-сапраўднаму ўключыліся ў працу, трэба на ўводным (яшчэ ён называецца навукоўцамі матывацыйным) этапе вырашыць тры метадычныя задачы. Першая з іх патрабуе ад настаўніка-філолага актывізацыі ў сваіх выхаванцаў апорных ведаў да будучай плануемай тэмы ўрока або, інакш, стварыць сітуацыю поспеху: пахваліць вучняў за пэўныя веды па ёй. Напрыклад, перад тлумачэннем тэмы “НЕ (ня) з прыметнікамі” ў шостым класе настаўнік пры праверцы дамашняга практыкавання можа паралельна засяродзіць увагу дзяцей і на правапісе НЕ, НІ ўжо з назоўнікамі і дзеясловамі. Другі варыянт -- асобна на крыле дошкі загадзя запісаць словы, словазлучэнні і сказы па раней вывучаных тэмах з гэтымі правіламі і правесці традыцыйную рубрыку ўрока -- “Арфаграфічная хвілінка”. Запіс на дошцы можа выглядаць так: незабудка, нявольнік, няпраўда, няшчасце, ненавідзець, недамагаць; не даспявалі песні, не даехаў да горада.
Не хлебам адзіным жыве чалавек (прымаўка).
Здаецца, тут не сонца свеціць, а ружа полымем сваім (А.Бачыла).
Настаўнік прапануе вучням згрупаваць дадзеныя прыклады на кожнае правіла і растлумачыць яго.
Падобны прыём актывізацыі апорных ведаў перад новай тэмай можна выкарыстаць і на ўроках беларускай літаратуры практычна ва ўсіх класах. Удала дапамагаюць вырашыць гэтую задачу пастаўленыя настаўнікам 2-3 пытанні па раней вывучаным матэрыяле з жыцця і творчасці пісьменніка. Напрыклад, перад знаёмствам з біяграфіяй Івана Шамякіна ў 11-ым класе ўрок са старшакласнікамі варта пачаць з эўрыстычнай гутаркі па пытаннях: 1.Што вы ведаеце пра жыццё і творчую дзейнасць І.Шамякіна? З якімі фактамі яго жыцця вы пазнаёміліся ў восьмым класе? 2.Чым зацікавілі вас творы пісьменніка?”
Другая і трэцяя задачы, якія патрэбна рэалізаваць на матывацыйным этапе сучаснага ўрока, патрабуюць ад настаўніка-прадметніка ўмела сфарміраваць арыенціровачную аснову дзейнасці школьнікаў да плануемай тэмы ўрока і стварыць праблемную, нават тупіковую сітуацыю – татальнае няведанне па ёй.
Настаўнік, падагульняючы веды вучняў пасля правядзення “Арфаграфічнай хвілінкі”, прапануе шасцікласнікам растлумачыць таксама напісанне не (ня), ні з прыметнікамі ў наступных загадзя запісаных прыкладах: зусім не вясёлы , нічуць не падобны і г.д. Як паказвае вопыт, на гэтае пытанне наўрад ці прагучыць адказ.
“Што вы ведаеце з ваеннага жыцця салдата Івана Шамякіна? Як узнікла ў яго задума напісання рамана “Сэрца на далоні”?”
Гэтыя і падобныя пытанні настаўнік можа задаць адзінаццацікласнікам, прадбачыўшы іх “нямое маўчанне”.
Поспех матывацыйнага этапу залежыць ад умела пастаўленай, часам і невырашальнай праблемы. Настаўніку важна задаць вучням такое пытанне ці прапанаваць такое заданне па новай тэме, на якое яны самастойна не змогуць даць нават прыблізнага адказу. Вельмі важна заінтрыгаваць вучняў, зацікавіць іх новым матэрыялам. Гэта і стане своеасаблівай псіхалагічнай зачэпкай для далейшага пазнання.
Пасля запісу і паведамлення тэмы заняткаў настаўнік прапануе школьнікам самім сфармуляваць мэту і задачу гэтага ўрока. Занатаваўшы на дошцы прыдатныя вучнёўскія гіпотэзы, педагог далей азнаёміць клас з загадзя падрыхтаванымі на крыле дошкі варыянтамі адукацыйнай і практычнай задач, якія стануць апорнымі на працягу ўсяго ўрока. Як паказвае педагагічны вопыт, вучні 5-11-ых класаў даволі ўдала фармулююць мэту заняткаў.
Матываванай павінна быць любая дзейнасць вучняў, а не толькі ўспрыманне новага матэрыялу, бо з такой задачай можа справіцца і самы малады настаўнік-філолаг. А вось як матываваць дзейнасць школьнікаў на інфармацыйна-пошукавым, трэніровачна-карэкцыйным, кантрольна-рэфлексійным этапах, пры паўтарэннях, у час сістэматызацыі ведаў ці як матываваць праверку дамашняга задання – гэта яшчэ далёка не вырашаныя педагагічныя праблемы для сапраўднага прафесіянала.
Курсавая « Сучасныя формы і метады навучання беларускай мове»
1Метады навучання беларускай мове: класіфікацыя і характарыстыка:
1.1 Тыпалогія метадаў навучання.
1.2 Асновы для тыпалогіі метадаў навучання.
1.3 Характарыстыка метадаў навучання.
2Формы арганізацыі вучэбнага працэсу па беларускай мове ў школе:
2.1 Традыцыйныя формы навучання беларускай мове:
2.1.1Характарыстыка традыцыйных формау навучання беларускай мове.
2.1.2Урок – якасноўная форма вучэбнай работы ў школе: патрабаванні да ўрока беларускай мовы, структурныя кампаненты і тыпы ўрокаў.
2.1.3Нетрадыцыйныя формы навучання беларускай мове.