Артыкул 238. Паркi культуры i адпачынку, гарадскiя сады, заапаркi, заасады

1. Паркi культуры i адпачынку, гарадскiя сады, заапаркi, заасады - арганiзацыi культуры або падраздзяленнi юрыдычных асоб, якiя ажыццяўляюць арганiзацыю культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва праз стварэнне на сваёй тэрыторыi ўмоў для адпачынку i забаў грамадзян, распаўсюджвання i папулярызацыi экалагiчных ведаў, фармiравання беражлiвых i гуманных адносiн да навакольнага асяроддзя.

2. Усе дзяржаўныя паркi культуры i адпачынку, гарадскiя сады, заапаркi, заасады адкрыты для публiчнага наведвання.

Артыкул 239. Дзейнасць паркаў культуры i адпачынку, гарадскiх садоў, заапаркаў, заасадоў

1. Паркi культуры i адпачынку, гарадскiя сады, заапаркi, заасады:

1.1. арганiзоўваюць дзейнасць танцавальных, глядзельных i спартыўных залаў, летнiх эстрад i цыркаў, выставачных залаў, гульнявых пляцовак i павiльёнаў, планетарыяў, бiльярдных, вiдэатэк, гульнятэк, салонаў, цiраў, стадыёнаў i спартыўных пляцовак, каткоў, лыжных i лодачных станцый, экалагiчных i прагулачных сцяжынак, плавальных басейнаў, салярыяў, баз пракату культурна-бытавога i спартыўнага iнвентару, аўтадромаў, конна-спартыўных баз i iншых аб'ектаў культурнага i фiзкультурна-аздараўленчага прызначэння, стацыянарных i нестацыянарных гандлёвых аб'ектаў;

1.2. праводзяць дыскатэкi;

1.3. набываюць i прадастаўляюць у карыстанне атракцыёны i гульнявыя аўтаматы;

1.4. ствараюць абсталяваную i добраўпарадкаваную базу для работы з дзецьмi i моладдзю;

1.5. прадастаўляюць у карыстанне культурна-бытавы i спартыўны iнвентар;

1.6. ствараюць калектывы мастацкай творчасцi i iншыя клубныя фармiраваннi, аранжарэi, гадавальнiкi, лабараторыi, доследныя станцыi i iншае;

1.7. арганiзоўваюць i праводзяць культурныя i спартыўна-масавыя мерапрыемствы;

1.8. пры наяўнасцi матэрыяльна-тэхнiчнай базы i квалiфiкаваных работнiкаў ствараюць рамонтныя i вытворча-будаўнiчыя цэхi, творчыя, пiратэхнiчныя i iншыя майстэрнi;

1.9. выконваюць iншыя функцыi, звязаныя з арганiзацыяй культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва.

2. Правядзенне паркам культуры i адпачынку, гарадскiм садам, заапаркам, заасадам мерапрыемстваў або ажыццяўленне iншай дзейнасцi, якiя могуць мець экалагiчныя, сацыяльныя i iншыя вынiкi, што закранаюць iнтарэсы насельнiцтва пэўнай тэрыторыi, узгадняюцца з мясцовым выканаўчым i распарадчым органам базавага тэрытарыяльнага ўзроўню па месцы iх знаходжання.

3. Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы базавага тэрытарыяльнага ўзроўню садзейнiчаюць развiццю i эфектыўнай дзейнасцi паркаў культуры i адпачынку, гарадскiх садоў, заапаркаў, заасадоў, перадачы памяшканняў, iншых аб'ектаў згодна з iх матэрыяльнымi патрэбнасцямi.

ГЛАВА 26

ЗААХВОЧВАННI Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ

Артыкул 240. Заахвочваннi ў сферы культуры

1. Заахвочваннi ў сферы культуры ўстанаўлiваюцца ў мэтах стымулявання ажыццяўлення i (або) забеспячэння культурнай дзейнасцi.

2. У адпаведнасцi з гэтым Кодэксам, а таксама з iншымi актамi заканадаўства выкарыстоўваюцца наступныя заахвочваннi ў сферы культуры:

2.1. узнагароджанне грамадзян дзяржаўнымi ўзнагародамi Рэспублiкi Беларусь;

2.2. узнагароджанне грамадзян, калектываў мастацкай творчасцi i юрыдычных асоб спецыяльнымi ўзнагародамi i спецыяльнымi прызамi (прызамi) Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь;

2.3. прысуджэнне Дзяржаўнай прэмii ў галiне лiтаратуры, мастацтва i архiтэктуры;

2.4. прысуджэнне прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь "За духоўнае адраджэнне" i спецыяльнай прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь;

2.5. прысуджэнне таленавiтай моладзi заахвочванняў спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi;

2.6. прысваенне тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям, прафесiйным калектывам мастацкай творчасцi, музеям, творчым саюзам статусу "нацыянальны";

2.7. прысваенне музеям статусу "народны";

2.8. прысваенне прафесiйным калектывам мастацкай творчасцi звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь", статусу "акадэмiчны";

2.9. прысваенне непрафесiйным (аматарскiм) калектывам мастацкай творчасцi звання "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь";

2.10. прысваенне непрафесiйным (аматарскiм) калектывам мастацкай творчасцi наймення "народны" ("узорны");

2.11. заахвочваннi Мiнiстэрства культуры;

2.12. заахвочваннi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, iншых дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў i iншых юрыдычных асоб;

2.13. iншыя заахвочваннi.

Артыкул 241. Узнагароджанне грамадзян дзяржаўнымi ўзнагародамi Рэспублiкi Беларусь

Узнагароджанне грамадзян дзяржаўнымi ўзнагародамi Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб дзяржаўных узнагародах Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 242. Узнагароджанне грамадзян, калектываў мастацкай творчасцi i юрыдычных асоб спецыяльнымi ўзнагародамi i спецыяльнымi прызамi (прызамi) Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь

Узнагароджанне грамадзян, калектываў мастацкай творчасцi i юрыдычных асоб спецыяльнымi ўзнагародамi i спецыяльнымi прызамi (прызамi) Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з актамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 243. Прысуджэнне Дзяржаўнай прэмii ў галiне лiтаратуры, мастацтва i архiтэктуры

Прысуджэнне Дзяржаўнай прэмii ў галiне лiтаратуры, мастацтва i архiтэктуры ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з актамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 244. Прысуджэнне прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь "За духоўнае адраджэнне" i спецыяльнай прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь

Прысуджэнне прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь "За духоўнае адраджэнне" i спецыяльнай прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з актамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 245. Прысуджэнне таленавiтай моладзi заахвочванняў спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi

Прысуджэнне таленавiтай моладзi заахвочванняў спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з актамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 246. Прысваенне тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям, прафесiйным калектывам мастацкай творчасцi, музеям, творчым саюзам статусу "нацыянальны", пацвярджэнне i пазбаўленне гэтага статусу

1. Статус "нацыянальны" прысвойваецца тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям, прафесiйным калектывам мастацкай творчасцi, музеям, якiя з'яўляюцца арганiзацыямi культуры i маёмасць якiх знаходзiцца ў рэспублiканскай уласнасцi, творчым саюзам.

2. Статус "нацыянальны" прысвойваецца тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям i прафесiйным калектывам мастацкай творчасцi, якiя ўнеслi значны ўклад у развiццё беларускай нацыянальнай культуры i адпавядаюць наступным патрабаванням, калi iншае не ўстаноўлена Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь:

2.1. ажыццяўляюць сваю дзейнасць не менш за дваццаць гадоў;

2.2. маюць статус "акадэмiчны" або званне "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь" (для прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi);

2.3. за апошнiя пяць гадоў адзначаны ўзнагародамi на мiжнародных i рэспублiканскiх культурных мерапрыемствах;

2.4. праводзяць культурна-вiдовiшчныя мерапрыемствы ў краiне i за яе межамi (не менш за шэсцьдзясят мерапрыемстваў у год);

2.5. пастаянна абнаўляюць рэпертуар, у тым лiку творамi беларускiх аўтараў (не менш за пяць новых тэатральных пастановак (прадстаўленняў, канцэртных праграм) за пяць гадоў);

2.6. маюць у складзе не менш за дзесяць работнiкаў, якiя ўзнагароджаны дзяржаўнымi ўзнагародамi Рэспублiкi Беларусь у сферы культуры або з'яўляюцца лаўрэатамi Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь у галiне лiтаратуры, мастацтва i архiтэктуры.

3. Статус "нацыянальны" прысвойваецца музеям, якiя ўнеслi значны ўклад у развiццё музейнай справы i адпавядаюць наступным патрабаванням, калi iншае не ўстаноўлена Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь:

3.1. ажыццяўляюць сваю дзейнасць не менш за дваццаць гадоў;

3.2. рэалiзуюць усе вiды музейнай дзейнасцi, прадугледжаныя гэтым Кодэксам;

3.3. валодаюць музейнымi прадметамi, якiя з'яўляюцца гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi катэгорыi "0" або "1" (не менш за два музейныя прадметы);

3.4. маюць пастаянную музейную экспазiцыю, створаную на аснове ўласных музейных фондаў.

4. Статус "нацыянальны" прысвойваецца творчым саюзам, якiя ўнеслi значны ўклад у развiццё беларускай нацыянальнай культуры i адпавядаюць наступным патрабаванням:

4.1. маюць адметныя дасягненнi ў сферы культуры на працягу не менш за пятнаццаць гадоў;

4.2. маюць грамадскае прызнанне дасягненняў у сферы культуры ў Рэспублiцы Беларусь i за яе межамi;

4.3. маюць структурныя падраздзяленнi, якiя актыўна дзейнiчаюць ва ўсiх або ў большасцi абласцей Рэспублiкi Беларусь;

4.4. маюць у складзе членаў, якiм прысвоены ганаровыя званнi або якiя з'яўляюцца лаўрэатамi айчынных i мiжнародных прэмiй у сферы культуры;

4.5. маюць шматгадовы станоўчы вопыт работы з творчай моладдзю;

4.6. уносяць дзейсны ўклад у распрацоўку i рэалiзацыю напрамкаў дзяржаўнай палiтыкi ў сферы культуры;

4.7. ажыццяўляюць актыўную статутную дзейнасць (папулярызацыя вынiкаў творчай дзейнасцi, сустрэчы з працоўнымi калектывамi i рознымi катэгорыямi насельнiцтва, мiжнародныя кантакты i iншая дзейнасць).

5. Для разгляду пытання аб прысваеннi статусу "нацыянальны" тэатральна-вiдовiшчная арганiзацыя, прафесiйны калектыў мастацкай творчасцi, музей, творчы саюз накiроўваюць у Мiнiстэрства культуры наступныя дакументы:

5.1. хадайнiцтва аб прысваеннi статусу "нацыянальны";

5.2. выпiску з пратакола агульнага сходу работнiкаў тэатральна-вiдовiшчнай арганiзацыi, прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi, музея, членаў творчага саюза;

5.3. даведку аб дзейнасцi тэатральна-вiдовiшчнай арганiзацыi, прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi, музея, творчага саюза, якая пацвярджае выкананне патрабаванняў, прадугледжаных адпаведна пунктамi 2 - 4 гэтага артыкула.

6. Мiнiстэрства культуры мае права запатрабаваць у тэатральна-вiдовiшчнай арганiзацыi, прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi, музея, творчага саюза iншыя дакументы, якiя пацвярджаюць выкананне патрабаванняў, прадугледжаных адпаведна пунктамi 2 - 4 гэтага артыкула.

7. Рашэнне аб прадстаўленнi (адмове ў прадстаўленнi) тэатральна-вiдовiшчнай арганiзацыi, прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi, музея, творчага союза да прысваення статусу "нацыянальны" прымаецца калегiяй Мiнiстэрства культуры (у адносiнах да творчага саюза - сумесна з саветам асацыяцыi грамадскiх аб'яднанняў "Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў") не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання дакументаў, прадугледжаных пунктам 5 гэтага артыкула.

8. Мiнiстэрства культуры не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння аб прадстаўленнi тэатральна-вiдовiшчнай арганiзацыi, прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi, музея, творчага саюза да прысваення статусу "нацыянальны" падрыхтоўвае праект адпаведнага ўказа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i ва ўстаноўленым парадку накiроўвае яго разам з выпiскай з рашэння калегii Мiнiстэрства культуры (у адносiнах да творчага саюза - сумесна з саветам асацыяцыi грамадскiх аб'яднанняў "Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў") i дакументамi, прадугледжанымi пунктам 5 гэтага артыкула, у Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь для наступнага ўнясення ва ўстаноўленым парадку Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь.

9. Рашэнне аб прысваеннi тэатральна-вiдовiшчнай арганiзацыi, прафесiйнаму калектыву мастацкай творчасцi, музею, творчаму саюзу статусу "нацыянальны" прымаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь шляхам выдання адпаведнага ўказа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

10. Пасля прысваення тэатральна-вiдовiшчнай арганiзацыi, прафесiйнаму калектыву мастацкай творчасцi, музею, творчаму саюзу статусу "нацыянальны" ў iх статут i назву ў двухмесячны тэрмiн з дня выдання адпаведнага ўказа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь уносяцца неабходныя змяненнi.

11. Тэатральна-вiдовiшчная арганiзацыя, прафесiйны калектыў мастацкай творчасцi, музей, творчы саюз, якiм прысвоены статус "нацыянальны", пацвярджаюць яго адзiн раз у пяць гадоў. Для гэтага яны накiроўваюць у Мiнiстэрства культуры хадайнiцтва аб пацвярджэннi статусу "нацыянальны" i дакументы, прадугледжаныя падпунктамi 5.2 i 5.3 пункта 5 гэтага артыкула.

Калегiяй Мiнiстэрства культуры (у адносiнах да творчага саюза - сумесна з саветам асацыяцыi грамадскiх аб'яднанняў "Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў") не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання хадайнiцтва аб пацвярджэннi статусу "нацыянальны" i дакументаў, прадугледжаных падпунктамi 5.2 i 5.3 пункта 5 гэтага артыкула, разглядаецца пытанне аб пацвярджэннi статусу "нацыянальны" i прымаецца рашэнне.

У выпадку, калi тэатральна-вiдовiшчная арганiзацыя, прафесiйны калектыў мастацкай творчасцi, музей, творчы саюз адпавядаюць патрабаванням, прадугледжаным адпаведна пунктамi 2 - 4 гэтага артыкула, калегiяй Мiнiстэрства культуры (у адносiнах да творчага саюза - сумесна з саветам асацыяцыi грамадскiх аб'яднанняў "Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў") прымаецца рашэнне аб пацвярджэннi статусу "нацыянальны", якое ўзгадняецца з Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

У выпадку, калi тэатральна-вiдовiшчная арганiзацыя, прафесiйны калектыў мастацкай творчасцi, музей, творчы саюз не адпавядаюць патрабаванням, прадугледжаным адпаведна пунктамi 2 - 4 гэтага артыкула, калегiяй Мiнiстэрства культуры (у адносiнах да творчага саюза - сумесна з саветам асацыяцыi грамадскiх аб'яднанняў "Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў") прымаецца рашэнне аб адмове ў пацвярджэннi статусу "нацыянальны".

Мiнiстэрства культуры не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння аб адмове ў пацвярджэннi статусу "нацыянальны" падрыхтоўвае праект указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб пазбаўленнi тэатральна-вiдовiшчнай арганiзацыi, прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi, музея, творчага саюза статусу "нацыянальны" i ва ўстаноўленым парадку накiроўвае яго разам з выпiскай з рашэння калегii Мiнiстэрства культуры (у адносiнах да творчага саюза - сумесна з саветам асацыяцыi грамадскiх аб'яднанняў "Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў") i дакументамi, прадугледжанымi падпунктамi 5.2 i 5.3 пункта 5 гэтага артыкула, у Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь для наступнага ўнясення ва ўстаноўленым парадку Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь.

12. Рашэнне аб пазбаўленнi статусу "нацыянальны" прымаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь шляхам выдання адпаведнага ўказа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

13. Пасля пазбаўлення тэатральна-вiдовiшчнай арганiзацыi, прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi, музея, творчага саюза статусу "нацыянальны" ў iх статут i назву ў двухмесячны тэрмiн з дня выдання адпаведнага ўказа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь уносяцца неабходныя змяненнi.

14. Дзяржаўныя органы, якiя ажыццяўляюць дзяржаўнае кiраванне ў сферы культуры, у межах сваiх паўнамоцтваў у адпаведнасцi з актамi заканадаўства ствараюць тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям, прафесiйным калектывам мастацкай творчасцi, музеям, якiм прысвоены статус "нацыянальны", умовы для ажыццяўлення культурнай дзейнасцi, умацавання iх матэрыяльна-тэхнiчнай базы (выдзяляюць памяшканнi, фiнансавыя сродкi для стварэння новых тэатральных пастановак, канцэртных праграм, набыцця абсталявання, музычных iнструментаў).

15. Работнiкам тэатральна-вiдовiшчных арганiзацый, прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi, музеяў са статусам "нацыянальны" ўстанаўлiваецца павышаная аплата працы ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб працы.

16. Рашэннi аб адмове ў прадстаўленнi тэатральна-вiдовiшчнай арганiзацыi, прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi, музея, творчага саюза да прысваення статусу "нацыянальны", аб адмове ў пацвярджэннi гэтага статусу могуць быць абскарджаны ў суд.

Артыкул 247. Прысваенне музеям статусу "народны", пацвярджэнне i пазбаўленне гэтага статусу

1. Статус "народны" прысвойваецца музеям, якiя з'яўляюцца падраздзяленнямi юрыдычных асоб i адпавядаюць наступным патрабаванням:

1.1. ажыццяўляюць культурную дзейнасць на адпаведным прафесiйным узроўнi не менш за дзесяць гадоў;

1.2. маюць не менш за шэсцьсот музейных прадметаў;

1.3. маюць улiковую дакументацыю на ўсе музейныя прадметы;

1.4. маюць пастаянную экспазiцыю, створаную на аснове ўласных музейных фондаў;

1.5. размяшчаюць экспазiцыi i музейныя фонды ў асобных капiтальных пабудовах (будынках, збудаваннях) або памяшканнях;

1.6. маюць не менш за тры тысячы наведвальнiкаў за апошнiя тры гады.

2. Для разгляду пытання аб прысваеннi музею статусу "народны" юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей, накiроўвае ў структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага i распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, наступныя дакументы:

2.1. хадайнiцтва аб прысваеннi статусу "народны";

2.2. копiю палажэння аб музеi;

2.3. даведку аб дзейнасцi музея, якая пацвярджае выкананне патрабаванняў, прадугледжаных пунктам 1 гэтага артыкула.

3. Структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага i распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, мае права запатрабаваць у юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей, iншыя дакументы, якiя пацвярджаюць выкананне патрабаванняў, прадугледжаных пунктам 1 гэтага артыкула.

4. Дакументы, прадугледжаныя пунктам 2 гэтага артыкула, пасля праверкi адпаведнасцi музея патрабаванням, прадугледжаным пунктам 1 гэтага артыкула, не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня iх атрымання накiроўваюцца структурным падраздзяленнем мясцовага выканаўчага i распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, у Мiнiстэрства культуры.

5. Рашэнне аб прысваеннi (адмове ў прысваеннi) музею статусу "народны" прымаецца Мiнiстэрствам культуры не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання дакументаў, прадугледжаных пунктам 2 гэтага артыкула.

6. Пасля прысваення музею статусу "народны" ў палажэнне аб музеi i назву музея ў двухмесячны тэрмiн з дня прыняцця адпаведнага рашэння ўносяцца неабходныя змяненнi.

7. Музеi, якiм прысвоены статус "народны", пацвярджаюць яго адзiн раз у пяць гадоў. Для гэтага юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей са статусам "народны", накiроўвае ў структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага i распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, хадайнiцтва аб пацвярджэннi статусу "народны" i дакументы, прадугледжаныя падпунктамi 2.2 i 2.3 пункта 2 гэтага артыкула, якiя пасля iх разгляду накiроўваюцца ў Мiнiстэрства культуры.

Мiнiстэрствам культуры не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання хадайнiцтва аб пацвярджэннi статусу "народны" i дакументаў, прадугледжаных падпунктамi 2.2 i 2.3 пункта 2 гэтага артыкула, разглядаецца пытанне аб пацвярджэннi статусу "народны" i прымаецца рашэнне.

У выпадку, калi музей адпавядае патрабаванням, прадугледжаным пунктам 1 гэтага артыкула, Мiнiстэрствам культуры прымаецца рашэнне аб пацвярджэннi статусу "народны".

У выпадку, калi музей не адпавядае патрабаванням, прадугледжаным пунктам 1 гэтага артыкула, Мiнiстэрствам культуры прымаецца рашэнне аб пазбаўленнi музея статусу "народны".

8. Пасля пазбаўлення музея статусу "народны" ў палажэнне аб музеi i назву музея ў двухмесячны тэрмiн з дня прыняцця адпаведнага рашэння ўносяцца неабходныя змяненнi.

9. Рашэннi аб адмове ў прысваеннi музею статусу "народны", аб пазбаўленнi гэтага статусу могуць быць абскарджаны ў суд.

Артыкул 248. Прысваенне прафесiйным калектывам мастацкай творчасцi звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь", статусу "акадэмiчны", пацвярджэнне i пазбаўленне гэтых звання i статусу

1. Званне "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь" прысвойваецца прафесiйным калектывам мастацкай творчасцi, якiя ўнеслi значны ўклад у развiццё беларускай нацыянальнай культуры i адпавядаюць наступным патрабаванням:

1.1. ажыццяўляюць культурную дзейнасць не менш за дзесяць гадоў;

1.2. маюць выдатныя дасягненнi ў мастацтве;

1.3. прымаюць удзел у культурна-вiдовiшчных мерапрыемствах у Рэспублiцы Беларусь i (або) за яе межамi (не менш за трыццаць мерапрыемстваў у год) i (або) у канцэртах, прымеркаваных да мерапрыемстваў з удзелам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i (або) дзяржаўных свят, святочных дзён, памятных i святочных дат, у мiжнародных i (або) рэспублiканскiх культурных мерапрыемствах на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i (або) за яе межамi, уключаючы мерапрыемствы, звязаныя з выхаваннем творчай моладзi;

1.4. маюць грамадскае прызнанне ў Рэспублiцы Беларусь i за яе межамi;

1.5. маюць шматгадовы станоўчы вопыт работы з творчай моладдзю;

1.6. маюць у складзе творчых работнiкаў, якiя ўзнагароджаны дзяржаўнымi ўзнагародамi Рэспублiкi Беларусь у сферы культуры або з'яўляюцца лаўрэатамi Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь у галiне лiтаратуры, мастацтва i архiтэктуры, лаўрэатамi спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi.

2. Статус "акадэмiчны" прысвойваецца прафесiйным калектывам мастацкай творчасцi, якiя ўнеслi значны ўклад у развiццё беларускай нацыянальнай культуры i адпавядаюць наступным патрабаванням:

2.1. ажыццяўляюць культурную дзейнасць не менш за пятнаццаць гадоў;

2.2. маюць выдатныя дасягненнi ў мастацтве;

2.3. прымаюць удзел у культурна-вiдовiшчных мерапрыемствах у Рэспублiцы Беларусь i (або) за яе межамi (не менш за сорак мерапрыемстваў у год);

2.4. адзначаны ўзнагародамi на рэспублiканскiх i мiжнародных культурных мерапрыемствах за апошнiя пяць гадоў;

2.5. маюць у складзе не менш за пяць творчых работнiкаў, якiя ўзнагароджаны дзяржаўнымi ўзнагародамi Рэспублiкi Беларусь у сферы культуры або з'яўляюцца лаўрэатамi Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь у галiне лiтаратуры, мастацтва i архiтэктуры.

3. Вылучэнне прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi для прысваення звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь", статусу "акадэмiчны" ажыццяўляецца калектывам работнiкаў прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца прафесiйны калектыў мастацкай творчасцi, на агульным сходзе.

Рашэнне аб вылучэннi лiчыцца прынятым, калi за яго прагаласавалi не менш за 51 працэнт работнiкаў прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца прафесiйны калектыў мастацкай творчасцi, i афармляецца пратаколам агульнага сходу.

Выпiска з пратакола агульнага сходу накiроўваецца ў рэспублiканскi орган дзяржаўнага кiравання, мясцовы выканаўчы i распарадчы орган абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, у падпарадкаваннi якiх знаходзяцца прафесiйны калектыў мастацкай творчасцi або юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з'яўляецца прафесiйны калектыў мастацкай творчасцi.

Выпiска з пратакола агульнага сходу работнiкаў прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца прафесiйны калектыў мастацкай творчасцi, якiя не падпарадкаваны рэспублiканскаму органу дзяржаўнага кiравання, мясцоваму выканаўчаму i распарадчаму органу абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, накiроўваецца ў мясцовы выканаўчы i распарадчы орган абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню па месцы дзяржаўнай рэгiстрацыi юрыдычнай асобы.

4. Рашэнне аб прадстаўленнi (адмове ў прадстаўленнi) прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi да прысваення звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь", статусу "акадэмiчны" прымаецца калегiяй рэспублiканскага органа дзяржаўнага кiравання, мясцовым выканаўчым i распарадчым органам абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня атрымання выпiскi з пратакола агульнага сходу.

5. У выпадку прыняцця рашэння аб прадстаўленнi прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi да прысваення звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь", статусу "акадэмiчны" рэспублiканскi орган дзяржаўнага кiравання, мясцовы выканаўчы i распарадчы орган абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння накiроўваюць у Мiнiстэрства культуры наступныя дакументы:

5.1. хадайнiцтва аб прысваеннi звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь", статусу "акадэмiчны";

5.2. выпiску з рашэння калегii рэспублiканскага органа дзяржаўнага кiравання, мясцовага выканаўчага i распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню;

5.3. выпiску з пратакола агульнага сходу;

5.4. даведку аб дзейнасцi прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi, якая пацвярджае выкананне патрабаванняў, прадугледжаных адпаведна пунктамi 1 i 2 гэтага артыкула;

5.5. копiю ўстаноўчага дакумента прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi (у выпадку, калi прафесiйны калектыў мастацкай творчасцi з'яўляецца юрыдычнай асобай);

5.6. рэкламна-iнфармацыйную прадукцыю аб культурнай дзейнасцi калектыву (фота-, аўдыя- i (або) вiдэаматэрыялы, буклеты, афiшы i iншае), копii водгукаў у сродках масавай iнфармацыi i (або) дакументаў аб прысуджэннi ўзнагарод на мiжнародных i рэспублiканскiх культурных мерапрымствах, iншых дакументаў, якiя сведчаць аб грамадскiм прызнаннi.

6. Мiнiстэрства культуры мае права запатрабаваць у прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца прафесiйны калектыў мастацкай творчасцi, iншыя дакументы, якiя пацвярджаюць выкананне патрабаванняў, прадугледжаных адпаведна пунктамi 1 i 2 гэтага артыкула.

7. Рашэнне аб прысваеннi (адмове ў прысваеннi) прафесiйнаму калектыву мастацкай творчасцi звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь", статусу "акадэмiчны" прымаецца Мiнiстэрствам культуры не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання дакументаў, прадугледжаных пунктам 5 гэтага артыкула.

8. Пасля прысваення прафесiйнаму калектыву мастацкай творчасцi звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь", статусу "акадэмiчны" ў яго ўстаноўчы дакумент (у выпадку, калi прафесiйны калектыў мастацкай творчасцi з'яўляецца юрыдычнай асобай) i назву ў двухмесячны тэрмiн з дня прыняцця адпаведнага рашэння ўносяцца неабходныя змяненнi.

9. Прафесiйны калектыў мастацкай творчасцi, якому прысвоена званне "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь", статус "акадэмiчны", пацвярджае гэтыя званне, статус адзiн раз у пяць гадоў. Для гэтага прафесiйны калектыў мастацкай творчасцi, якому прысвоены званне "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь", статус "акадэмiчны", або юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з'яўляецца прафесiйны калектыў мастацкай творчасцi, накiроўваюць у Мiнiстэрства культуры хадайнiцтва аб пацвярджэннi звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь", статусу "акадэмiчны" i дакументы, прадугледжаныя падпунктамi 5.2 - 5.6 пункта 5 гэтага артыкула.

Калегiяй Мiнiстэрства культуры не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання хадайнiцтва аб пацвярджэннi звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь", статусу "акадэмiчны" i дакументаў, прадугледжаных падпунктамi 5.2 - 5.6 пункта 5 гэтага артыкула, разглядаецца пытанне аб пацвярджэннi звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь", статусу "акадэмiчны" i прымаецца рашэнне.

У выпадку, калi прафесiйны калектыў мастацкай творчасцi адпавядае патрабаванням, прадугледжаным адпаведна пунктамi 1 i 2 гэтага артыкула, калегiяй Мiнiстэрства культуры прымаецца рашэнне аб пацвярджэннi звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь", статусу "акадэмiчны".

У выпадку, калi прафесiйны калектыў мастацкай творчасцi не адпавядае патрабаванням, прадугледжаным адпаведна пунктамi 1 i 2 гэтага артыкула, калегiяй Мiнiстэрства культуры прымаецца рашэнне аб пазбаўленнi звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь", статусу "акадэмiчны".

10. Пасля пазбаўлення прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь", статусу "акадэмiчны" ў яго ўстаноўчы дакумент (у выпадку, калi прафесiйны калектыў мастацкай творчасцi з'яўляецца юрыдычнай асобай) i назву ў двухмесячны тэрмiн з дня прыняцця адпаведнага рашэння ўносяцца неабходныя змяненнi.

11. Работнiкам прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi, якiм прысвоены званне "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь", статус "акадэмiчны", устанаўлiваецца павышаная аплата працы ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб працы.

12. Рашэннi аб адмове ў прадстаўленнi прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi да прысваення звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь", статусу "акадэмiчны", аб адмове ў прысваеннi, аб пазбаўленнi гэтых звання i статусу могуць быць абскарджаны ў суд.

Артыкул 249. Прысваенне непрафесiйным (аматарскiм) калектывам мастацкай творчасцi звання "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь", пацвярджэнне i пазбаўленне гэтага звання

1. Званне "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь" прысвойваецца непрафесiйным (аматарскiм) калектывам мастацкай творчасцi, якiя ўнеслi значны ўклад у развiццё беларускай нацыянальнай культуры, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый i адпавядаюць наступным патрабаванням:

1.1. ажыццяўляюць стабiльную культурную дзейнасць не менш за дзесяць гадоў;

1.2. маюць найменне "народны" ("узорны");

1.3. атрымалi не менш за два званнi лаўрэата мiжнародных, рэспублiканскiх i (або) рэгiянальных культурных мерапрыемстваў;

1.4. вынiкi iх творчай дзейнасцi адпавядаюць нацыянальным культурным традыцыям;

1.5. праводзяць культурныя мерапрыемствы самастойна, не радзей за адзiн раз у два месяцы, пры гэтым працягласць культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства для дарослых непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi складае не менш за сорак хвiлiн, для дзiцячых - не менш за дваццаць хвiлiн, плошча для прадстаўляемых на выстаўцы работ - не менш за дзевяць квадратных метраў;

1.6. штогадова праводзяць справаздачныя культурныя мерапрыемствы з абнаўленнем iх зместу не менш чым на 20 працэнтаў;

1.7. прымаюць удзел у культурных мерапрыемствах не радзей за адзiн раз у месяц;

1.8. маюць высокi ўзровень выканальнiцкага майстэрства, сцэнiчнай i выставачнай культуры, мастацка-эстэтычнага афармлення культурных мерапрыемстваў;

1.9. выконваюць творы мастацкай лiтаратуры i мастацтва без выкарыстання фанаграмы;

1.10. маюць рэкламна-iнфармацыйную прадукцыю аб культурнай дзейнасцi калектыву (фота-, аўдыя- i (або) вiдэаматэрыялы, буклеты, афiшы i iншае), водгукi сродкаў масавай iнфармацыi;

1.11. ажыццяўляюць рэгулярную пошукава-збiральнiцкую i краязнаўчую работу;

1.12. супрацоўнiчаюць з навуковымi арганiзацыямi, метадычнымi цэнтрамi народнай творчасцi (культурна-асветнай работы).

2. Для разгляду пытання аб прысваеннi непрафесiйнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасцi звання "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь" мясцовы выканаўчы i распарадчы орган абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, iншыя рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусi накiроўваюць у Мiнiстэрства культуры наступныя дакументы:

2.1. хадайнiцтва аб прысваеннi звання "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь";

2.2. копiю пашпарта непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi;

2.3. даведку аб дзейнасцi непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi за апошнiя пяць гадоў, якая пацвярджае выкананне патрабаванняў, прадугледжаных пунктам 1 гэтага артыкула;

2.4. характарыстыкi творчай дзейнасцi кiраўнiка непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi, а таксама акампанiятара, хормайстра, балетмайстра, канцэртмайстра, рэжысёра i iншых творчых работнiкаў, якiя працуюць з непрафесiйным (аматарскiм) калектывам мастацкай творчасцi (пры iх наяўнасцi);

2.5. спiс твораў рэпертуару непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi;

2.6. спiс удзельнiкаў непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi з указаннем месца працы (вучобы), ролi, якую яны выконваюць у калектыве;

2.7. рэкламна-iнфармацыйную прадукцыю аб культурнай дзейнасцi калектыву (фота-, аўдыя- i (або) вiдэаматэрыялы, буклеты, афiшы i iншае), водгукi сродкаў масавай iнфармацыi за апошнiя пяць гадоў;

2.8. копii дыпломаў лаўрэата мiжнародных, рэспублiканскiх, рэгiянальных культурных мерапрыемстваў за апошнiя пяць гадоў;

2.9. копiю першай старонкi ўстаноўчага дакумента заснавальнiка непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi.

3. Для ацэнкi вынiкаў творчай дзейнасцi непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi пры Мiнiстэрстве культуры ствараецца спецыяльная камiсiя.

У склад спецыяльнай камiсii могуць уваходзiць творчыя работнiкi, работнiкi культуры, прадстаўнiкi Мiнiстэрства культуры, Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi, структурных падраздзяленняў мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якiя ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, iншых юрыдычных асоб.

Спецыяльная камiсiя ажыццяўляе прагляд вынiкаў творчай дзейнасцi непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi i не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня прагляду дае заключэнне аб адпаведнасцi (неадпаведнасцi) непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi патрабаванням, прадугледжаным пунктам 1 гэтага артыкула.

4. Рашэнне аб прысваеннi (адмове ў прысваеннi) непрафесiйнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасцi звання "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь" прымаецца Мiнiстэрствам культуры не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня выдачы заключэння аб адпаведнасцi (неадпаведнасцi) непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi патрабаванням, прадугледжаным пунктам 1 гэтага артыкула.

5. Непрафесiйнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасцi, якому прысвоена званне "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь", уручаецца спецыяльны дыплом.

6. Пасля прысваення непрафесiйнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасцi звання "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь" у двухмесячны тэрмiн з дня прыняцця адпаведнага рашэння ў яго поўную назву ўносяцца неабходныя змяненнi i складаецца новы пашпарт непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi.

Поўная назва непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi, якому прысвоена званне "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь", павiнна пачынацца са слоў "заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь" i ўтрымлiваць словы "народны" або "ўзорны".

7. Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы i заснавальнiкi непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi ствараюць непрафесiйным (аматарскiм) калектывам мастацкай творчасцi, якiм прысвоена званне "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь", умовы для ажыццяўлення культурнай дзейнасцi, умацавання iх матэрыяльна-тэхнiчнай базы (выдзяляюць асобныя памяшканнi, фiнансавыя сродкi для набыцця сцэнiчных касцюмаў, абсталявання, гукаўзмацняльнай тэхнiкi, вырабу рэкламна-iнфармацыйнай прадукцыi i iншае).

8. У бюджэтнай арганiзацыi, якая з'яўляецца заснавальнiкам непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi, якому прысвоена званне "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь", незалежна ад колькасцi штатных адзiнак, прадугледжаных пунктам 12 артыкула 250 гэтага Кодэк<

Наши рекомендации