Артыкул 141. Бiблiятэчны фонд. Бiблiятэчны фонд Рэспублiкi Беларусь
1. Бiблiятэчны фонд - упарадкаваная сукупнасць дакументаў, якiя пастаянна захоўваюцца ў бiблiятэцы i прызначаны для грамадскага выкарыстання.
2. Бiблiятэчны фонд Рэспублiкi Беларусь складаецца з бiблiятэчных фондаў бiблiятэк розных форм уласнасцi i адлюстроўвае iнфармацыйны, культурны, адукацыйны i навуковы патэнцыял грамадства.
3. Бiблiятэчныя фонды дзяржаўных бiблiятэк знаходзяцца толькi ва ўласнасцi дзяржавы.
Артыкул 142. Кнiжныя помнiкi. Дзяржаўны рэестр кнiжных помнiкаў Рэспублiкi Беларусь
1. Кнiжныя помнiкi - рукапiсныя кнiгi, друкаваныя выданнi, якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або якiя з'яўляюцца рэдкiмi цi каштоўнымi дакументамi i маюць адметныя гiстарычныя, навуковыя, мастацкiя або iншыя вартасцi.
2. Дзяржаўны рэестр кнiжных помнiкаў Рэспублiкi Беларусь уяўляе сабой сукупнасць звестак аб кнiжных помнiках, якiя ўключаны ў Бiблiятэчны фонд Рэспублiкi Беларусь, а таксама якiя належаць юрыдычным асобам i грамадзянам на праве ўласнасцi, iншай законнай падставе i ўключаны ў Дзяржаўны рэестр кнiжных помнiкаў Рэспублiкi Беларусь са згоды гэтых юрыдычных асоб i грамадзян.
3. Дзяржаўны рэестр кнiжных помнiкаў Рэспублiкi Беларусь ствараецца ў мэтах улiку i сiстэматызацыi звестак аб кнiжных помнiках, iдэнтыфiкацыi i папулярызацыi кнiжных помнiкаў.
4. Фармiруе i вядзе Дзяржаўны рэестр кнiжных помнiкаў Рэспублiкi Беларусь дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi".
5. Пры змене ўласнiка кнiжнага помнiка, уключанага ў Дзяржаўны рэестр кнiжных помнiкаў Рэспублiкi Беларусь, яго былы ўласнiк абавязаны не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня спынення права ўласнасцi на кнiжны помнiк пiсьмова паведамiць аб гэтым у дзяржаўную ўстанову "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi" для ўнясення неабходных змяненняў у Дзяржаўны рэестр кнiжных помнiкаў Рэспублiкi Беларусь.
Уласнiкi (уладальнiкi) кнiжных помнiкаў, уключаных у Дзяржаўны рэестр кнiжных помнiкаў Рэспублiкi Беларусь, у выпадку змянення звестак, унесеных у Дзяржаўны рэестр кнiжных помнiкаў Рэспублiкi Беларусь, абавязаны не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня ўзнiкнення падставы для iх змянення пiсьмова паведамiць аб гэтым у дзяржаўную ўстанову "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi" для ўнясення неабходных змяненняў у Дзяржаўны рэестр кнiжных помнiкаў Рэспублiкi Беларусь.
6. Дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi" не пазней за сем каляндарных дзён з дня атрымання пiсьмовага паведамлення аб змяненнi звестак уносiць у Дзяржаўны рэестр кнiжных помнiкаў Рэспублiкi Беларусь неабходныя змяненнi.
7. Дзяржаўны рэестр кнiжных помнiкаў Рэспублiкi Беларусь вядзецца на беларускай мове.
8. Звесткi, якiя змяшчаюцца ў Дзяржаўным рэестры кнiжных помнiкаў Рэспублiкi Беларусь, з'яўляюцца адкрытымi i размяшчаюцца на афiцыйным сайце дзяржаўнай установы "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi" ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Iнтэрнэт, за выключэннем звестак, якiя датычаць iнфармацыi, распаўсюджванне i (або) прадастаўленне якой абмежавана ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi.
Артыкул 143. Фармiраванне бiблiятэчных фондаў
Фармiраванне бiблiятэчных фондаў - сукупнасць працэсаў камплектавання, арганiзацыi бiблiятэчных фондаў, выключэння дакументаў з бiблiятэчных фондаў i кiравання бiблiятэчнымi фондамi.
Артыкул 144. Камплектаванне бiблiятэчных фондаў. Кiраванне бiблiятэчнымi фондамi
1. Камплектаванне бiблiятэчных фондаў - сукупнасць працэсаў выяўлення, адбору, заказу, набыцця, стварэння, атрымання дакументаў, якiя адпавядаюць задачам бiблiятэкi, профiлю камплектавання яе фондаў.
2. Камплектаванне бiблiятэчных фондаў можа ажыццяўляцца шляхам:
2.1. атрымання абавязковых бясплатных экзэмпляраў дакументаў;
2.2. набыцця дакументаў i падпiскi на перыядычныя выданнi;
2.3. дакументаабмену памiж бiблiятэкамi, юрыдычнымi асобамi, грамадзянамi, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi;
2.4. атрымання, стварэння копiй дакументаў у электронным выглядзе;
2.5. атрымання дакументаў у якасцi бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогi, ахвяраванняў;
2.6. iншым шляхам.
3. Парадак рассылкi абавязковых бясплатных экзэмпляраў дакументаў, вiды дакументаў, што адносяцца да абавязковага бясплатнага экзэмпляра, пералiк бiблiятэк, якiя маюць права на атрыманне абавязковых бясплатных экзэмпляраў дакументаў, вызначаюцца палажэннем аб абавязковым бясплатным экзэмпляры дакументаў, якое зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
4. Кiраванне бiблiятэчнымi фондамi - сукупнасць працэсаў рэгулявання складу, аб'ёму i структуры бiблiятэчных фондаў у адпаведнасцi з задачамi бiблiятэк i патрэбнасцямi iх карыстальнiкаў.
Артыкул 145. Арганiзацыя бiблiятэчных фондаў. Выключэнне дакументаў з бiблiятэчных фондаў
1. Арганiзацыя бiблiятэчных фондаў - сукупнасць працэсаў прыёму, улiку, апрацоўкi, размяшчэння i захавання дакументаў.
2. Улiк бiблiятэчных фондаў ажыццяўляецца бiблiятэкай у мэтах забеспячэння захаванасцi, кантролю за наяўнасцю i рухам дакументаў.
Улiк бiблiятэчнага фонду ўключае рэгiстрацыю, маркiроўку, iнвентарызацыю, ацэнку кошту дакументаў, якiя складаюць бiблiятэчны фонд, падвядзенне вынiкаў руху бiблiятэчнага фонду i праверку бiблiятэчнага фонду.
3. Кiраўнiк бiблiятэкi, якая з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiк юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца бiблiятэка, павiнны ствараць умовы для забеспячэння арганiзацыi ўлiку i захоўвання бiблiятэчнага фонду, а таксама правядзення пераплёту дакументаў i санiтарна-гiгiенiчнай апрацоўкi бiблiятэчнага фонду. Для захоўвання бiблiятэчнага фонду павiнны выкарыстоўвацца прыстасаваныя памяшканнi, якiя забяспечваюць неабходныя тэмпературна-вiльготнасны, светлавы i бiялагiчны рэжымы, спецыяльнае абсталяванне.
4. Пры захоўваннi кнiжных помнiкаў абавязковай умовай з'яўляецца абмежаванне асвятлення. Вокны ў памяшканнi, дзе захоўваюцца кнiжныя помнiкi, забяспечваюцца святлозатрымлiваючымi прыстасаваннямi (матавае шкло, шторы). Ужыванне лямп дзённага святла як пастаяннай крынiцы асвятлення не дапускаецца.
Захоўванне кнiжных помнiкаў, iншых найбольш каштоўных дакументаў у працэсе iх выкарыстання забяспечваецца стварэннем страхавога фонду.
Страхавы фонд фармiруецца шляхам мiкрафотакапiравання або пераносу дакументаў на матэрыяльныя носьбiты iнфармацыi i прызначаны для iх пастаяннага захоўвання.
5. Асаблiвасцi выкарыстання дакументаў, якiя залiчаны ў культурна-гiстарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь, вызначаюцца заканадаўствам у сферы дзейнасцi з каштоўнымi металамi i каштоўнымi камянямi.
6. Выключэнне дакументаў з бiблiятэчнага фонду (рэкамплектаванне) - адбор, выдаленне з бiблiятэчнага фонду i зняцце з улiку дакументаў, далейшае захаванне якiх прызнана немэтазгодным. Да такiх дакументаў адносяцца няпрофiльныя, састарэлыя па змесце, празмерна дублетныя (паўторныя), дэфектныя, зношаныя i iншыя дакументы.
Выключаныя з бiблiятэчных фондаў дакументы могуць быць перададзены бiблiятэкамi бясплатна або за плату iншым бiблiятэкам i юрыдычным асобам, у тым лiку шляхам дакументаабмену i пераразмеркавання дакументаў, або грамадзянам.
7. Арганiзацыя бiблiятэчных фондаў i выключэнне з iх дакументаў, акрамя арганiзацыi бiблiятэчных фондаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыi i выключэння з iх дакументаў, афармляюцца ўлiковымi дакументамi, формы якiх устанаўлiваюцца Мiнiстэрствам культуры.
Арганiзацыя бiблiятэчных фондаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыi i выключэнне з iх дакументаў афармляюцца ўлiковымi дакументамi, формы якiх устанаўлiваюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненнi з Мiнiстэрствам культуры.