Разуменне карпускулярна--хвалевага дуалізма ў святле канцэпцыі самаруху. 6 страница

Ва ўзаемадзеяннях прыроды і грамадства вылучаюцца чатыры асноўныя этапы:

1).архаічны, ў якім чалавек і прыроды знаходзіліся ў гармоніі. Заняткам чалавека было збіральніцтва, рыбалоўства, паляванне і ўсё гэта не ўплывала разбуральна на прыроду.

2).аграрны, дзе не адбываецца істотных парушэнняў ў каэвалюцыйнай раўнавазе паміж прыродай і грамадствам. Тут чалавек быў заняты земляробствам і жывёлагадоўлей.

3).прамысловы, які пачынаецца з 18 ст. Адбываецца разрыў каэвалюцыйнага балансу г. зн. супрацьстаянне паміж грамадствам і прыродай. Разбалансоўваецца экасістэма.

4).тэхнагенны, у якім існуе высокі ўзровень развіцця навукі і тэхнікі, і якія спрыяюць, акрамя ўсяго, разбурэнню прыроды, абвастрэнню экалагічных праблем.

У каэвалюцыі выдзяляюць макра- і мікрапрацэсы. У мікраструктурах, дзякуючы сімбіёзу, элементы мікраўзроўня пераходзяць праз біягеценоз на макраўзровень.

Ідэя каэвалюцыі ў глабальных масштабах уключае ў сябе:

а) працэсы, якія абвываюцца ў канкрэтнай сістэме.

б) каэвалюцыя з асяроддзем (энэргетычны і інфармацыйны абмен).

в) эвалюцыя ўласна эвалюцыйных працэсаў.

У макра і мікракосме існуюць фазы каэвалюцыі: хімічная, біялагічная, сацыябіялагічная, экалагічная і сацыякультурная. Найбольш каэвалюцыя выяўляецца ў біясферы. Ні адзін біялагічны від не ў стане эвалюцыяніраваць ізалявана, а толькі ў сукупнасці арганізмаў усёй біясферы. Вышэйшым этапам развіцця біясферы з'яўляецца наасфера: -- гэта абалонка, якую стварае чалавек сваёй жыццёдзейнасцю. У наасферы адбываецца ўзаемадзеянне арганічнай і культурнай эвалюцыі. Каэвалюцыйныя ўяўленні дазволілі змяніць падыход да разгляду эвалюцыі чалавека, грамадства і прыроды. Калі эвалюцыянісцкія падыходы "вырывалі" чалавека з прыроднага кантэксту і разглядалі яго ў адрыве ад прыроды, то каэвалюцыя даследуе чалавека, як яго "вяртання" ў прыроду. У цэлым, канцэпцыя каэвалюцыі адстойвае думку,што чалавецтва зменьваючы біясферу, павінна і само зменьвацца з улікам патрэбаў прыроды.

ЦЫВІЛІЗАЦЫЯ.

Паняцце цывілізацыі (лац.- civilis - грамадзянскі, дзяржаўны) ахоплівае шмат якія падыходы, але сярод іх ёсць тры асноўныя:

1)цывілізацыя і культура атаясамліваюцца паміж сабою. У гэтым дыскурсе лічыцца што цывілізацыя ўзнікае толькі сярод тых народаў якія стварылі феномен горада з адпаведнымі яму тэхналогіямі. Насельнік горада – гэта новы вандроўнік, чалавек без трпадыцый, чалавек фактаў, без рэлігіі, бесплодны, галоўнай якасцю якога робяцца грошы і маёмасць. Цывілізацыі ўласцівы спецыфічныя рэлігіі, штучнага, аблегчанага плана. У індыі – буддызм, у ст. Грэцыі - стаіцызм, у Еўропе – сацыялізм, як рэлігійная догма. Выключная большасць народаў якія не здолелі рэалізаваць феномена горада з еўрапейскімі тэхналогіямі (вытворчымі, прававымі, палітычнымі, адукацыйнымі, фінансавымі, выбарчымі і г. д.) апынуліся ў статусе г. зв. нецывілізаваных. Адным з наступстваў такога падыхода -- неакрэсленасць статуса пазагарадскіх супольнасцей, якія атрымлівалі назву "традыцыйнага" грамадства і ўспрымаліся толькі як этнаграфічны бок цывілізацыі. А так як цывілізацыя і культура ў дадзеным варыянце атаясамліваюцца паміж сабою, то і культура гэтых народаў следам за іх цывілізацыяй ставіцца пад сумненне. У цэлым ўсё гэта прыводзіць да безсістэмнага разумення як культуры так і цывілізацыі ў дадзеным тыпу дыскурса.

2).цывілізацыя і культура маюць гарманічнае адзінства. Цывілізацыя -- сістэмнае бачанне грамадства з адпаведным развіццём тэхнікі, са спецыфікай ягонай культуры, нацыянальнай мовы, маральных каштоўнасцей, сацыяльных адносін. Такое разуменне цывілізацыі дазваляе прызнаваць яе шматварыянтнасць: аграрная і індустрыяльная; славянская і заходнееўрапейская і г. д. У такім падыходзе цывілізацыя і культура не супрацьпастаўляюцца паміж сабою.

3).цывілізацыя і культура супрацьлеглыя паміж сабой.

а).узорам панавання культуры над цывілізацыей была антычная Грэцыя, якая існавала, як мностваразрозненных полісаў, і ў якой квітнела філасофія, мастацтва, літаратура. Чалавек культуры заўсёды скіраваны ў “сярэдзіну” самога сябе, ён не імкнецца валадарыць над прыродай, а сужываць з ёй. Культура -- духоўнасць чалавека (мова, мастацтва, жыццёвы ўклад, сям'я, традыцыі, мараль, ўспрыняццё і чалавека і прыроды, як пэўнай таямніцы).

б). узорам панавання цывілізацыі над культурай з’яўляецца жорстка цэнтралізаваная Рымская імперыя, дзе філасофская праблематыка асэнсоўваецца, як тэхнічная, як прававая (рымскае права). Цывілізацыя -- гэта тэхніка-тэхналагічныя інавацыі кшталту: вынаходніцтва кола, паравой машыны; пісьменства; палітыка, грошы, правы чалавека. Чалавек цывілізацыі заўсёды скіраваны на знешні бок прадметаў і прыроды; тут чалавек імкнецца валадарыць над прыродай і менш за ўсё думаць што такое прырода. Цывілізацыя стварае вялікія імперыі, спрыяе вядзенню пастаянных і крывавых войнаў. Чалавек пачынае жыць не культурным жыццём, а біялагічным. Пагэтаму прагрэс у тэхніцы і тэхналогіі не прыводзяць аўтаматычна да культурнага прагрэсу, а можа выклікаць дэградацыю і, нават, смерць культуры і народа. У цэлым, цывілізацыя характарызуе знешні бок чалавечага быцця, культура -- ўнутраную сутнасць чалавека. Напрыклад, заходняя цывілізацыя робячы разлікі матэрыяльных сродкаў якія здольны забяспечыць сённяшнім людзям “камфорт" зямнога жыцця, патрабуе ад іх мінімальнай нараджальнасці. І гэта адбываецца пад час затухання культуры і перамогі над ёй цывілізацыі. Нізкая нараджальнасць існуе не з матэрыяльнай беднасці і цяжкасці пракарміць дзяцей, а з духоўнай дэградацыі, ў аснове якой прысутнічае непратлумачаная стомленасць, душэўны надлом і непераходны страх перад будучыней. Нізкія тэмпы прыроста народа прыводзіць ў перспектыве практычна да яго пагібелі. Пагэтаму, што варварства з яго нізкім узроўнем разіцця вытворчых сіл, што тэхнагенная цывілізацыя заснаваная на высокай тэхніка--тэхналагічнай аснове, могуць супадаць паміж сабою ў пытаннях, выжывання народа і чалавека, іх магчымага знікнення. У той самы час з пазіцый культуры робяцца спробы разабрацца ва ўнутранай сутнасці чалавека, ў таямніцы ягонага нараджэння, прызначэння жыцця і загадкі смерці чалавека. Цывілізацыя спрыяе абязлічанасці і уніфікаванасці чалавека і грамадства , а культура іх -- індывідуальнасці і непаўторнасці.

Два тыпы цывілізацыйнага развіцця:

1.традыцыяналісцкі тып цывілізацыі У аснове якога знаходзяцца культуры Індыі, Кітая, еўрапейскай Антычнасці, а таксама сучасных ўсіх не заходніх супольнасцей. Тут, культуры не ставяць сваёй мэтай пераўтварэння зямнога жыцця, панаванне чалавека над прыродай.

2.тэхгагенная ці заходняя цывілізацыя пачала фармавацца ў Заходняй Еўропе ў 14--16 ст. пад час Рэнэсансу, Рэфармацыі, Асветніцтва і ў ёй чалавек супрацьстаіць прыродзе, імкнецца пераўтварыць яе і падпарадкаваць сабе. У тэхнагеннай цывілізацыі існуе ідэал свабоднага чалавека, які можа знаходзіцца ў самых розных сацыяльных супольнасцях, ў той час як у традыцыйных культурах чалавек прысутнічае ў строга вызначаных сямейна--кланавых, каставых, саслоўных адносінах. Тэхнагенная цывілізацыя, ўздзейнічае на традыцыйныя грамадствы і культуры, змушаючы іх відазмяняцца. Пад яе ціскам яны ўключаюцца ў працэс даганяючай мадэрнізацыі, і імкнуцца да заходніх тэхналагічных стандартаў і жыццёвых норм, узораў, якіх практычна ніколі не здольны дасягнуць. Так як тэхнагенная цывілізацыя ўзнікае на аснове культур заходнееўрапейскіх народаў, то яна менш разбуральна ўздзейнічае на іх саміх. І наадварот, адмоўныя наступствы тэхнагеннай цывілізацыі на культуры, якія не стаялі ля яе вытокаў вельмі выразныя. Пагэтаму г. зв. вялікія эканомікі Індыі, Кітая, Расіі і інш. ўзалежнены ад заходніх адкрыццяў, стандартаў, крэдытаў, тэхналогій і не здольны выйсці з працэсу даганяючай мадэрнізацыі.

ФІЛАСОФСКАЕ РАЗУМЕННЕ ІСЦІНЫ.

Спробы асэнсавання і фармулёўкі ісціны ўжо былі ў антычнай філасофіі. Арыстоцель сцвярджаў што любыя веды ёсьць ісцінымі толькі тады калі яны апавядаюць прадметам і іх прыкметам. Пры гэтым ісціна адносіцца не да саміх прадметаў, а толькі да ведаў аб гэтых прадметах ( г. зн. ісціна можа выяўляцца толькі праз логіку думак). Такое разуменне і склала аснову класічнай канцэпцыі карэспандэнцкай ісціны, ў якой сцвярджалася што ісціна--гэта адпаведнасць паміж ведамі і рэчаіснасцю.У працэсе развіцця філасофіі разуменне ісціны адбывалася ў наступных напрамках:

1).прагматызм лічыць, што ісціна--гэта ўсё тое, што карысна для чалавека; амерыканскі філосаф--прагматык У. Джэмс(1842--1910) адзначаў, што "ісціна--гэта ўсё тое, што зручна і камфортна для майго працэса думання". Атрымліваецца: калі для чалавека больш карыснай з'уяўляецца думка, што ён ніколі не памрэ, то гэта і ёсць ісціна.

2).канвенцыяналізм(conventio з лац.--пагадненне) разглядае ісціну як нейкае пагадненне паміж навукоўцамі, якія кіруюцца свабодным выбарам метаду даследвання.

3).кагерэнтны( quagerre з лац. --сувязь) інтэрпрэтуе ісціну як лагічна-- вытрыманую сістэму адносін паміж словамі, сказамі падчас абмеркавання ідэальных ці матэрыяльных аб'ектаў.

4). марксізм разумее ісціну як адносную, абсалютнуюіаб'ектыўную, Адносная ісціна--гэта прыблізна правільная інфармацыя толькі аб структурных элементах ці асобных частках прадметаў. Абсалютная ісціна-- гэта больш-меньш поўная інфармацыя аб прадметах і з'явах. І адносная і абсалютная ісціна--гэта два моманты для дасягнення аб'ектыўнай ісціны.

Аб'ектыўнасць ісціны ў тым , што яна не знаходзіцца ў саміх прадметах так як прадметы не бываюць ісцінымі ці неісцінымі, а толькі чалавечае пазнанне можа фармуляваць ісціну. Крытэрый ісціны:

У гісторыі філасофіі былі філасофскія падыходы( скептыцызм ) якія ўвогулле адмаўлялі існавання крытэрыя ісціны, чым і адмаўлялі яе існаванне. З другога боку ў якасці крытэрыя называліся: практычная карыснасць, эканомія думання (прагматызм), Матэрыялізм (асабліва марксізм) у якасці крытэрыя ісціны прызнае чалавечую практыку. Менавіта яна дае зыходны матэрыял для пазнання і вызначае мэты пазнання: фізіка, хімія ў якасці крытэрыя ісціны выкарыстоўвюць эксперымент; медыцына-- назіранні за пацыентам; філасофія --ўсю сукупнасць грамадскай, вытворчай, навуковай і гістарычнай практыкі. У той жа самы час практыка ў якасці крытэрыя ісціны носіць гістарычна-- абмежаваны характар. Напрыклад, нізкі ўзровень практыкі антычных грэкаў, а менавіта адсутнасць тэхнічных сродкаў, не дазваляў ім даказаць дзялімасць атама.

ГРАМАДСТВА ЯК ВОБЛАСЦЬ ВЫВУЧЭННЯ САЦЫЯЛЬНАЙ ФІЛАСОФІІ.

Сацыяльная філасофія даследуе чалавека і грамадства і развівалася ўнаступных напрамках:

1)сацыялагічны ідэалізм--да 19 ст. чалавек і грамадства разглядаліся выключна з пазіцый ідэалізма. Грамадства ўспрымалася як нейкая механічная сума людзей, а не як суцэльны арганізм. Згодна Гегеля сістэмнасць ў грамадствы здольна прыносіць толькі абсалютная ідэя.

2)геаграфічны дэтэрмінізм:(determiner -з франц.- прадвызначаць) На ўзнікненне яго паўплывалі вялікія геаграфічныя адкрыцці. Упершыню палажэнне аб тым, што законы прыроды ўплываюць на грамадства праз клімат, зямлю, ландшафты выказаў французскі філосаф Шарль Мантэск’е(1689—1775). Зрабілася нормай лічыць, што развіццё і ўсяго чалавецтва і асобнага народа залежыць выключна ад кліматычных і другіх прыродных умоў. Людзей цёплага клімату характарызуе эмацыйнасць, абыякавасць, запаволенасць, так як цёплы клімат спрыяе лёгкаму здабыванню мінімальнай ежы; ім не трэба будаваць цёплае жытло; яны жывуць так, як прырода ім дазваляе; тут узнікае і квітнее рабства. Халодны клімат змушае чалавека траціць сілы і розум на барацьбу за выжыванне. Людзі тут толькі працуюць, ў іх няма магчымасці прыгнятаць другіх, а значыць няма і рабства. Яны вольныя, але адначасова збедненыя эмацыянальна, так як у іх няма часу на праяўленне і асэнсаванне сваіх эмоцый. Людзі халоднага клімату не здольны самастойна арганізоўвацца ў дзяржаву. Сярэдзінны клімат прадвызначае, што людзі не толькі змагаюцца за сваё выжыванне (жытло, ежа), але ў іх ёсць патрэба для выражэння сваіх эмоцый, для стварэння духоўнай сферы. У геаграфічных шырынях Еўропы людзі ўраўнаважаны, розум і эмоцыі ў іх знаходзяцца ў гармоніі; тут у меньшай ступені праяўляецца рабства і анархія. Нямецкі філосаф Фрыдрых Ніцшэ(1844-1900) абгрунтоўваў, што арыйцы, па свайму паходжанню, як загартаваныя жыхары халоднага клімату, выпрацавалі ў сабе такія якасці як працавітасць, абавязковасць, дысцыпліну, уменне падпарадкоўвацца і аддаваць загады, і трапіўшы ў Еўропу, ўзбагацілі гэтыя якасці сілаю розума і эмоцый. Сам па сабе геаграфічны дэтэрмінізм не шкодзіць, ён дапамагае больш выразна заўважаць залежнасць чалавека ад прыродных і кліматычных фактараў. Але пакладзены ў аснову палітыкі ён можа прымаць агрэсіўны характар і выклікаць расізм.

3)гістарычны матэрыялізм (марксізм) для тлумачэння грамадства выкарыстоўвае дзве катэгорыі: грамадская быццё - гэта адносіны паміж людзьмі і адносіны людзей да прыроды. Грамадская свядомасць - гэта сістэма поглядаў, ідэй, тэорый, якія больш - меньш правільна адлюстроўваюць грамадскае быццё. Формы грамадскай свядомасці: палітыка, права, мараль, мастацтва, рэлігія г. зн., ёсць палітычная свядомасць, прававая і г. д.

4)тэхніцызм. Ён аформіўся у 20-х гадах ХХст. і узнік як антытэза гістарычнаму матэрыялізму, які прапагандаваў, што асновай развіцця грамадства з'яўляецца барацьба паміж класамі. Тэхніцызм лічыць, што ў аснове грамадства манапольна валадарыць тэхніка, якая прадвызначае жыццё і лёс чалавека і грамадства. У крайніх варыянтах тэхніка тут разглядаецца як незалежная ад чалавека і самадастатковая сіла. Тэхніцы прыпісваецца містычны змест, як нейкай таямнічай сіле. Тэхніцызм спрыяе ўзнікненню тэхнакратыі, якая імкнецца ўсе пытанні палітыкі, права, маралі, культуры, мовы, адукацыі вырашаць з пазіцый тэхнікі.

Усе вышэй узгаданыя напрамкі выяўляюць сваю аднабокавасць пры тлумачэнні грамадства. Пагэтаму сацыяльная філасофія прызнае не толькі іх, але і шмат іншых варыянтаў, так як адзінага і канчатковага адказу адносна існавання і развіцця грамадства не можа існаваць.

СТРУКТУРА НАВУКОВА - ПАЗНАВАЎЧАЙ ДЗЕЙНАСЦІ. ЭТЫКА НАВУКІ.

Навука характарызкецца з трох важнейшых вымярэнняў:

1)навука-гэта спецыфічны від пазнавальнай дзейнасці, які адрозніваецца ад штодзённага, мастацкага, філасофскага відаў пазнання.

2)навука- гэта выкладзеная на спецыяльнай мове сістэма абгрунтаваных ведаў.

3)навука-ёсць сацыяльны інстытут ( яе арганізацыя, фінансы, сацыяльныя патрэбы ў ёй).

Навука не абмяжоўваецца пазнаннем толькі тых аб'ектаў, якія зафіксаваны ў практычнай сферы, а яна даследуе і тыя аб'екты, якія могуць знайсці прымяненне ў будучыні. Напрыклад, тэарэтычная фізіка адкрыўшы законы атамнага дзялення тым самым заклала аснову для будучых атамных электрастанцый. Спецыфіка навукі праяўляецца і ў спецыяльнай мове, так як гутарковая мова не можа забяспечыць дакладнасці і строгасці ў абгрунтаванні навуковых палажэнняў. Паралельна з навуковымі ведамі ўзнікаюць розныя альтэрнатыўныя веды:

Паранавука (пара.: з ст.гр.усюды, каля, па-за) ўключае шматлікія вучэнні, якія існуюць і развіваюцца за межамі і ідэаламі навуковай рацыянальнасці, але адначасова звязаныя з навукай па пэўнай праблематыцы. У якасці паранавукі выступаюць новыя непрызнаныя канцэпцыі, але якія яшчэ могуць атрымаць статус у будучыні г. зв. нармальнай навукі. Да яе адносяцца састарэлыя навуковыя канцэпцыі, і г.зв. народныя навукі накшталт народнай медыцыны.

Этнанавука (этнас--народ)-- выступае як прадукт калектыўнага народнага вопыту. Існуе ў безпісьменнай форме ў асобных групах ці кастах (шаманы, вядзьмакі, шаптуны і г. д.).

Протанавуковыя веды--гэта першасныя формы асэнсавання, калі яшчэ адсутнічаюць якія-небудзь тэорыі. Протанавука стварае прадумовы для ўзнікнення навуковых тэорый

Дэвіантныя веды(з лац.:--адхіленне ад напрамку) навука, якая адхіляецца ад агульнапрынятых эталонаў і крытэрыяў навуковасці. Напрыклад, новая фізіка19--20ст а таксама прыватнавуковыя тэорыі, якія не супадаюць з агульнапрынятымі навуковымі ўяўленнямі.

Розніца паміж ведамі і мудрасцю.

Навуковыя веды -- інтэрнацыянальныя, так як яны аднолькавы для ўсіх краін і народаў, а мудрасць, наадварот, глыбока нацыянальная. Яна уключана ў лексіку, фанетыку, прысутнічае ў афарызмах, прымаўках, казках і ўтрымлівае ў сабе маральны змест. Пагэтаму да адных і тых самых сітуацый людзі розных народаў ставяцца па--іншаму. Мудрасць--гэта "гутарка" аб жыцці, аб ягоным сэнсу, а жыццё ва ўсіх народаў рознае. Родная мова на якой вядзецца гутарка аб жыцці--гэта ўнутраная мудрасць народа. У прагнозах, мудрасць заўсёды перасцерагае ад якіх-небудзь непрадказальных дзеянняў і робіць гэта зыходзячы з гістарычнага вопыту. Навука не можа перасцярагаць сябе ад якіх-небудзь нечаканасцей; пакуль новыя веды не атрыманы, то і перасцярагаць няма ад чаго. Калі новыя веды і атрыманы, то гэта не азначае што магчыма прадказаць ўсе іх наступствы. Навуковыя прагнозы могуць спраўджвацца толькі ў тым выпадку калі збліжаюцца паміж сабою тэарэтычныя веды, каштоўнасці мастацтва, літаратуры, мовы, пазанавуковыя веды з міфаў, легендаў, казак.

Амерыканскі філосаф Томас Кун ў кнізе "Структура навуковых рэвалюцый"(1963г.) адзначаў што навуковыя рэвалюцыі, пераглядаюць ўвесь змест навукі. Калі назапашваюцца такія веды, якія немагчыма пратлумачыць існуючымі навуковымі парадыгмамі (ўзорамі) тады ўзнікаюць новыя гіпотэзы, як аснова новай парадыгмы. Рэалізацыя гіпотэзаў залежыць ад двух фактараў:

унутраныя фактары-гэта эксперыментальная праверка новай гіпотэзы, яе ўнутраная, лагічная несупярэчнасць, яе здольнасць пратлумачыць і старыя і новыя факты; знешнія фактары- гэта фінансы, палітычная, эканамічная, вайсковая зацікаўленасць ў рэалізацыі навуковых адкрыццяў. Знешнія фактары праяўляюцца праз суб'ектыўнасць. Напрыклад, аўтар не лепшай гіпотэзы, але які мае "доступ" да начальства, да ўладаў у пытаннях публікацый, правядзення эксперыментаў, фінансавання і г. д. можа навязваць грамадству свае суб’ектыўныя навуковыя погляды. Пагэтаму ў грамадствах, замест дыктатуры царквы ці дыктатуры пралетарыята, можа паспяхова быць дыктатура навукі, як у станоўчым так і ў адмоўным плане.

ФІЛАСОФІЯ ТЭХНІКІ І ВОБЛАСЦЬ ЯЕ ДАСЛЕДВАННЯ.

Выражэнне "філасофія тэхнікі" ўпершыню выкарыстаў нямецкі філосаф Эрнэст Каппа(1808--1896) ў сваёй працы "Асновы філасофіі тэхнікі",сцвярджаў што тэхніка развівалася не столькі дзякуючы чалавечай працы, колькі ад уздзеяння міфа, гульні, фантазіі, розных форм рытуала, песні, танца, забаваў чалавека. "Тэхніка” (ў пер.з ст.гр.:) - мастацтва, умельства, майстэрства, утрымлівае два сэнсы:

1) абазначае аруддзі і інструменты працы і ўсё тое, што ствараецца чалавекам для ўздзеяння на акаляючае асяроддзе.2) сістэму навыкаў і ўзровень майстэрства чалавека.

Тэхніка ў адрозненні ад прыроды заўсёды ствараецца чалавекам. Згодна Э. Каппа чалавек ствараючы тэхніку тым самым стварае штучную прыроду, якая ёсць працягам і ўзмацненнем ягонага арганізма. Форма арудзій з'яўляецца працягам формы тых органаў чалавека, ўзмацняльнікам і заменнікам якіх яны з'яўляюцца. Напрыклад, сагнуты палец-- правобраз крука. Усё створанае чалавекам называецца "артэфактамі"(з лац.: штучна створанае). Значыць тэхніка--гэта сістэма артэфактаў. Зыходзячы з гэтага тэхніка -- гэта чалавек, але не ў непасрэдным, а ў сімвалічным быцці. Прынцыповая розніца паміж рамесніцкай і сучаснай тэхнікай ў тым, што традыцыйная тэхніка з’яўляецца свайго рода відам мастацтва, была часткай прыроды, космаса, а сучасная робіць “выклік” прыродзе, чалавецтву і космасу ў цэлым. У гісторыі філасофіі традыцыйна вяліся спрэчкі адносна тэхніка--сімвалічнага быцця чалавека. Нямецкі філосаф Марцін Хайдэггер(1889-1976) звяртаў увагу на тое, што чалавек у эпоху тэхнагеннай цывілізацыі скажае сваю прыроду. Напрыклад, чалавек пры дапамозе створаных ім тэхнічных сродкаў здольны пераадольваць вялікія адлегласці, ў той самы час як ягоныя прыродныя магчымасці (мускульныя высілкі, працягласць жыцця, стомленасць і г. д.) засталіся прыкладна такімі ж абмежаванымі, як і да тэхнічных вынаходніцтваў Значыць, тут ўжо закладваецца аснова для ўзнікнення чалавечых памылак і пралікаў. Пагэтаму развіццё тэхнікі прыводзіць да невырашальных крызісаў у дачыненні да чалавека, да грамадства і да прыроды.

У адносінах да тэхнікі існуюць наступныя падыходы:

1).натуралістычны: чалавеку ў адрозненні ад іншых жывых істотаў не хапае спецыялізаваных органаў, якія забяспечваюць ягонае існаванне і ён кампенсуе гэта стварэннем артэфактаў.

2).волевы: чалавек прз тэхніку рэалізуе сваю волю да ўлады над прыродай і іншымі людзьмі. Тэхніка - не проста сродак, ці інструмент а самастойная сіла, від улады. Тэхніка не бывае нейтральнай ў гаспадарчых, вайсковых ці палітычных сферах. Прыкладам, той хто валодае тэхнічнымі СМІ, як правіла, перамагае ў выбарах і валодае ўладай. Тэхнічны прагрэс спыніць нельга і масштабы ўздзеяння яго на прыроду будуць толькі павялічвацца. Пагэтаму не трэба ўпадаць ў адчай: дзякуючы тэхніцы трэба імкнуцца ствараць для сябе штучнае асяроддзе (касмічныя калоніі, падземныя гарады, штучнае паветра, ежу і г. д.)

3).негатывісцкі: Тэхніка ператварае чалавека ў прыдатак да машыны, тэхнізуе душу чалавека, чым і выклікае дэфармацыю чалавечых ідэалаў. Згодна французскага філосафа Жан –Жак Русо (18ст.) развіццё тэхнікі чалавецтву шчасця не прынясе, так як яна павінна быць толькі сродкам прагрэса, а яна ўжо тады рабілася самамэтай. Зараз ільвіная доля новай тэхнікі ствараецца не для абслугоўвання чалавека, а тэхнікі. Тэхнічны прагрэс змяняе скіраванасць чалавечай працы: раней чалавек працаваў на сябе, зараз тэхніка змушае ўсё болей працаваць на яе.

4).прыродна--навуковы падыход: тэхніка разглядаецца як прыкладная навука ў ва ўсёй яе дакладнасці. Асноўнымі рысамі тэхнікі выступае мэтазгоднасць яе для чалавека, а яе развіццё павінна адбывацца на аснове гуманізацыі грамадства.

ФІЛАСОФСКАЯ ДУМКА БЕЛАРУСІ

У філасофскай думцы ВКЛ доўгі час панавалі філасофска-тэалагічныя формы свядомасці. Гэта было звязана з рэальным становішчам рэлігіі і царквы, а таксама са спецыфікай Рэфармацыі і Контррэфармацыі ў ВКЛ, пад час якіх узмацняліся ўплывы заходнееўрапейскіх традыцый на філасофскую думку айчыннай гісторыі.

У адраджэнскай філасофіі ВКЛ выразна вылучаюцца тры перыяды:

1).Ранняе Адраджэнне (16 ст.). 2). Адраджэнне і Рэфармацыя (друг. пал. 16 ст.).3).Позняе Адраджэнне і Контррэфармацыя (17-18 ст.ст).

ФРАНЦЫСК СКАРЫНА (1490-1551) -- першадрукар, асветнік, гуманіст, доктар медыцыны, папулятарызатар айчыннай і агульначалавечай спадчыны. Вышэй за ўсё ён ставіў законы логікі, якія вучаць чалавека рацыянальна думаць, разважаць. Ф. Скарына--першы праспяваў гімн беларускай мове, яе грамадскай і духоўнай каштоўнасці.. Погляды Ф. Скарыны супярэчлівыя, гістарычна абмежаваныя. На працягу 1517-1519 г. ён пераклаў на беларускую мову і надрукаваў 23 асобныя часткі( з Новага Запавету) Бібліі, але зрабіў для іх не рэлігійныя, а свецкія каментары. З аднаго боку вялікі асветнік выкарыстоўваў біблійныя і евангелічныя тэксты для крытыкі схаластыкі і феадалізма, а з другога-- прапагандаваў паслухмянасць і няўмяшальніцтва ў хаду гістарычных падзей. Для спадчыны Ф. Скарыны характэрна традыцыйная тэалогія у спалучэнні яе з вальнадумствам эпохі Адраджэння. Крыніцу маралі ён знаходзіў у самім чалавеку, ў розуме яго, ў асабістых адносінах да бога. У рэлігіі Ф. Скарына імкнуўся раскрыць не знешні, дагматычна--абрадавы бок, а яе філасофска--этычную сутнасць. На самае вострае пытанне "ці створаны свет богам, ці ён існуе сам па сабе спрадвеку?" Скарына прытрымліваўся тэалагічнай канцэпцыі крэацыянізма(лац.: creatio—тварэнне),згодна якой і прырода і чалавек створаны богам “з нічога”. Разам з тым Ф. Скарына супастаўляў хрысціянскае вучэнне аб стварэнні свету з "нічога" і высновай Арыстоцеля, што " нішто з нічога не можа ўзнікаць". Ідэал Скарыны - чалавек, які спалучае ў сабе біблійную і філасофскую мудрасць.

СЫМОН БУДНЫ (1530-1593) -- адзін з ідэёлагаў антытрынітарызму(anti грэч.--супраць і лац. trinitas--тройца), радыкальнай плыні беларускай Рэфармацыі, якая крытычна ставілася да дагмата аб святой траякасці Бога (бог-айцец, бог-сын і бог-дух святы).Крытыка антытрынітарызму была выкладзена ў працах Сымона Буднага: "Аб дзвюх прыродах Хрыста"; "Кароткі доказ, што Хрыстос не з'яўляецца такім жа богам, як Бог--айцец". С. Будны-- аўтар “Катэхізіса”(1560г.)-- першай кнігі створанай на беларускай мове. Ён заклікаў пануючыя колы, ў прыватнасці вяльможных Радзівілаў, клапаціцца аб развіцці мясцовай культуры, адукацыі, роднай мовы. С.Будны, ў цэлым, быў тэолагам--рэфарматарам, а філасофія ў сістэме ягоных поглядаў выконвала прыкладную функцыю. Ён прапагандаваў вяршэнства розума над верай, тлумачыў цуды Бібліі, як абумоўленыя прыродай падзеі, адмаўляў безсмяротнасць душы і існаванне замагільнага свету. У пытаннях пазнання ён прапагандаваў прынцып сумнення, паводле якога чалавек не павінен прымаць на веру нічога, і тым ліку і рэлігійныя тэксты, так як і ў іх могуць быць памылкі. Індывідуальны чалавечы розум з'яўляецца найважнейшым сродкам для пазнання. Праўда, усе веды не прыроджаныя чалавеку, а фарміруюцца толькі на аснове пачуццёвага вопыту, як вынік ведання адзінкавых, канкрэтных рэчаў.

КАЗІМІР ЛЫШЧЫНСКІ (1634-1689). Па светапогляддзе ён матэрыяліст. У ягоным трактаце "Аб неіснаванні бога" прызнаецца існаванне вечнай і бясконцай прыроды, якая развіваецца згодна сваіх уласных законаў, і якая знаходзіцца ў пастаянным руху і развіцці, без умяшальніцтва бога-стваральніка. Немагчыма сродкамі логікі даказаць быццё Бога, без пасылкі-аксіёмы, што бог існуе, як гэта рабілі ў сярэднія вякі схаласты, у прыватнасці Тамаза Аквінат (Фама Аквінскі). Пагэтаму ілжывыя мудрацы-прарокі ашукваюць чалавека аб існаванні бога, а самі ўпадабляюцца тым сляпым, якія хлусяць, што яны ўсё бачаць, нават, у цемры. Бог-- гэта стварэнне чалавечага розуму, вынік ягоных фантазій. К. Лышчынскі абвяргаў тэзу багасловаў пра прыроджануя рэлігійнасць, пра нібыта ўласцівую чалавеку боскую ідэю, якая сведчыць пра існаванне бога. Вера аб якой гавораць, што яна ад бога , з’яўляецца толькі чалавечай гісторыяй. За свой трактат К. Лышчынскі быў спалены на вогнішчы.

РУСКАЯ ФІЛАСОФІЯ 19-20 ст.ст.

1).развівалася ў адрыве ад філасофскіх традыцый Антычнасці. У сілу гэтага, ніколі не існавала суцэльнай сістэмы рускай філасофіі, а былі толькі яе асобныя фрагменты.

2).руская філасофія існавала ў нетрах праваслаўных традыцый, і яна разглядала ўсё не з абстрактна-філасофскіх падыходаў, а з канкрэтных, праваслаўных каштоўнасцей.

3).ёй уласцівы антропацэнтрызм і сацыяльная скіраванасць. Чалавек як індывідум не адасабляецца ад іншых людзей, а аснову грамадства складае не асобнае "Я", а катэгорыя "Мы", якая абазначае абстрактнае адзінства. Адсюль прапагандуецца ідэя саборнасці не толькі ў рэлігійным плане, але і гэтак званае сабараванне і "яднанне" іншых народаў пад уладай Расіі.

4).калі для заходняй філасофіі абавязковым з'яўляецца пазнанне прадметаў і сусвету, то для рускай філасофіі галоўным выступаюць аналіз "сардэчных" перажыванняў чалавека. Пагэтаму праўду, ісціну трэба шукаць не толькі рацыянальна, але, ў першую чаргу, праз адчуванні сэрца.

5). спецыфікай рускай філасофіі з'яўляецца і тое, што філасофскія ідэі прысутнічаюць не ў адмысловых філасофскіх сістэмах, трактатах, а ў асноўным, у творах мастацкай літаратуры (Ф.Дастаеўскі, Л. Талстой) ці ў тэкстах літаратурнай крытыкі.

У рускай філасофіі 19-пач.20 ст.ст атрымалі вядомасць славянафільства і заходніцтва.

Славянафілы: ў прыватнасці Аляксей Хамякоў, адстойвалі самабытны шлях развіцця Расіі. Яны ідэялізавалі дапятроўскую Русь, крытыкавалі палітыку Пятра І ў ягоных спробах еўрапізацыі Расіі. Славянафілы вылучалі ў якасці асновы існавання Расійскай імперыі трыадычную каштоўнасць: праваслаўнасць, рускую народнасць і царскае самаўладдзе.

Заходнікі:Пётра Чаадаеў,звязвалі будучыню Расіі з прыняццём ёю заходніх традыцый. Духоўным ідэалам заходнікаў былі палажэнні каталіцызма (святасць папы рымскага) якія павінны, на іх думку, аздаравіць праваслаўе і ажывіць рускую гісторыю.

Філасофскі матэрыялізм.-- МікалайЧарнышэўскі прапагандаваў антрапалагічныматэрыялізм,згодна якога, ўся прырода развіваецца ад ніжэйшага да вышэйшага, а чалавек -- частка прыроды, пагэтаму месца для бога ў гэтай канцэпцыі адсутнічала. Ядром ягонай этыкі была тэорыя г.зв. "разумнага эгаізма", ў якой ён аддаваў перавагу розуму над пачуццямі . Утылітарны матэрыялізм -- Дзімітры Пісараў праводзіў думку аб тым, што неабходна даследваць толькі вядомыя і карысныя для чалавека прыродныя з'явы і працэсы г.зн., чалавек павінен адносіцца да прыроды утылітарна (з лац.:utilitas - карысць, выгада). Пры вывучэнні грамадства асноўную ўвагу неабходна ўдзяляць толькі тым сферам, якія спрыяюць выжыванню чалавека ў грамадстве ( сямейна - шлюбных, роднасных, суседскіх адносін).

Рэлігійная філасофія. Яе сродкамі адстойваліся ідэі саборнасці і ўсеадзінства. У прыватнасці, Уладзімір Салаўёў, саборнасць разумеў у трох праявах:

а) гнасіялагічным: як адзінства трох крыніц інфармацыі і ведаў: эмпірычнага (навука), рацыянальнага (філасофія) і містычнага (рэлігійнае сугляданне). Усё гэта спасцігаецца не ў выніку пазнавальнай дзейнасці, а выключна праз інтуіцыю і веру.

Наши рекомендации