Схема 15.6. Рысы беларускай культуры эпохі барока
Эпоха барока (XVII – XVIII стст.), як нiякая iншая высвецiла пасрэд-нiцкую ролю беларускай культуры ў кантактах памiж Усходам i Захадам. Праз Беларусь на Усход пашыралiся многiя культурныя традыцыi i мастацкiя стылi. Так адбылося i з сустветным мастацкiм стылем барока, цэнтрам узнiкнення якога была Iталiя. У 1584 г. у Нясвiжы iтальянскi дойлiд Джан Марыя Бернардонi будуе iезуiцкi касцел. Культавая пабудова нясвiжскiх iезуiтаў была другiм у свеце па лiку храмам, узведзеным у стылi барока па праекту Бернардонi. Акрамя таго, у Нясвiжы будуецца замак з 106 пакоямi i фартыфiкацыйнымi збудаваннямi. Пазней стыль барока быў прадстаўлены ў шматлiкiх княжацкiх пабудовах па ўсей Беларусi: палац Сапегаў у Пружанах, Храптовiча ў Шчорсах, Мiкалаеўская царква i касцел Кармелiтаў ў Магiлеве, фарны касцел ў Гродна, сабор Пятра i Паўла ў Вiцебску. Больш таго, у нашай краiне была створана своеасаблiвая архiтэктурна-мастацкая сiстэма, якая атрымала назву «вiленскае барока». Росквiт беларускага стылю звязваецца з творчасцю выдатнага архiтэктара Я.К. Глаўбiца: касцел у Сталавiчах, праваслаўная Спаская царква у Магiлеве, а таксама – перабудова у Полацку Сафiйскага сабора (1738 – 1750 гг.). Да найбольш значных помнiкаў беларускай архiтэктуры барока належаць унiяцкая царква ў в. Баруны Ашмянскага раёна, касцел у в. Германовiчы Шаркаўскага раёна, касцел
св. Андрэя ў г. Слонiме i г. д.
Другая палова XVII ст. адзначана тым, што на гэты час прыпадае актыўная дзейнасць беларускiх майстроў-разьбяроў у Маскоўскай дзяржаве. Клiм Мiхайлаў, Сцяпан Зiноўеў, старац Iпалiт i дзесяткi iншых майстроў, выхадцаў з беларускай зямлi, аздабляюць храмы i палацы Масквы, у тым лiку палац цара Аляксея Мiхайлавiча ў Каломенскiм. Шэдэўрам дэкаратыўнага мастацтва, уцалеўшым да нашых дзен, з’яўляецца грандыёзны iканастас Смаленскага сабора маскоўскага Новадзявочага манастыра, выкананага беларускiмi майстрамi. Беларускiя дойлiды паклалi пачатак у Маскве так званаму знакамiтаму «нарышкiнскаму барока».
IV. У культурным жыцці Беларусі (1795 – 1917 гг.) асаблівае месца займае храналагічны адрэзак: другая палова XIX – пач. ХХ ст. Гэта быў час, калі ішло актыўнае стварэнне асноваў нацыянальнай культуры ў самой Беларусі і адбывалася паступовае фарміраванне больш-менш аб’ектыўных поглядаў на беларускую культуру і мову з боку расійскіх і польскіх навукоўцаў.
З сярэдзіны XIX ст. актывізуюцца працэсы фарміравання нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Менавіта западная і цэнтральная Беларусь становіцца эпіцэнтрам гэтых падзей. Мікалай I забараняе саму назву «Беларусь» і замяняе яе назваю «Паўночна-Заходні край». Але ўжо к сярэдзіне XIX ст. распачынаюцца актыўныя працэсы па ўвядзенню ва ўжытак назвы Белая Русь. I ўжо у другой палове XIX – пач. ХХ ст. рэвалюцыйна арыентаваныя колы беларускага грамадства пачынаюць заяўляць аб сабе і аб сваіх суайчынніках як аб самастойнай нацыі. Асаблівы ўздым нацыянальнага руху і нацыянальнай самасвядомасці ў нашай краіне звязваецца з часопісам «Гоман», які пачынае выходзіць у 80-я гады. Прыкладна ж у гэты час выходзіць «Мінскі лісток» – першая друкаваная газета беларусаў. Актыўна друкуецца першы з беларускіх аўтараў – Я. Лучына.
Аднак асобую ролю ў фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці адыграла этнаграфія. А. Кіркор, М. Нікіфароўскі, А. Федароўскі, П. Шэйн, Я. Раманаў выдалі вялікую колькасць навуковых даследванняў і ў літаральным сэнсе слова разбудзілі цікавасць да беларускай культуры і цікавасць беларусаў да саміх сябе.
У 60 – 90-я гады ХIХ ст. актыўна збіраліся і былі апублікаваны гістарычныя, этнаграфічныя, фальклорныя запіскі іншых навукоўцаў
(I. Насовіча, Ю. Крачкоўскага, М. Доўнара-Запольскага), якія аб’ектыўна засведчылі факт існавання самастойнага беларускага этнаса і адначасова паўплывалі на развіцце навуковага беларусазнаўства.
У пачатку ХХ ст. беларуская культура была прадстаўлена іменамі
Я. Купалы, Я. Коласа, А. Пашкевіч (Цеткі), якія выступалі ад імя народа як ідэолагі нацыі. Велізарную ролю ў развіцці грамадскай думкі і ў цэлым станаўленні беларускай культуры адыгралі перыядычныя выданні – найперш газета «Наша ніва», «Наша доля», «Голас правінцыі» і інш.
У ХХ ст. культура Беларусі прайшла шэраг спецыфічных этапаў.
Першы этап увайшоў у гісторыю як этап нацыянальна-культурнага адраджэння. Асноўнымі складнікамі гэтага перыяду становяцца працэсы беларусізацыі. Галоўнымі падзеямі ў культурным жыцці гэтага перыяду сталіся:
o заклік да ўсіх ураджэнцаў Беларусі вярнуцца на Радзіму, каб працаваць на яе карысць;
o актыўная праца па стварэнню і выпуску навукова-папулярнай літаратуры на беларускай мове (за 1 год было падрыхтавана і выдадзена
5 падручнікаў, агульным тыражом 79 тыс. экземпляраў);
o у 1922 г. ствараецца Iнстытут беларускай культуры – найвышэйшая дзяржаўная навуковая установа (у 1928 г. рэарганізаваны ў Беларускую Акадэмію навук).
«Нацыянальны Рэнесанс» у беларускай культуры скончыўся на прыканцы 20-х гг. рэпрэсіямі.
Культура савецкага часу дасягнула пэўных поспехаў у самых розных галінах: у выяўленчым мастацтве, скульптуры, архітэктуры, кіно і тэатры.
У 30 – 50-я гг. у Беларусі рэалізоўвалася сталінская мадэль культурнага развіцця:
o кантроль за культурай;
o нівеліроўка асобы;
o інтарнацыяналізацыя культуры;
o абмежаванне творчых магчымасцяў вучоных, выкладчыкаў вышэйшай школы;
o велізарныя ахвяры і рэпрэсіі супраць дзеячоў культуры;
o звужэнне сацыяльнай сферы і функцыянальнага ўжытку беларускай мовы;
o складванне ў літаратуры метаду «сацыялістычнага рэалізму».
У культуры Беларусі 90-х гг. адбыліся карэнныя змяненні: яна ўзбагацілася новымі імёнамі, творамі і дасягненнямі. Былі прыкладзены велізарныя намаганні па стварэнню нацыянальнай сістэмы адукацыі, у мастацтве адбылося эстэтычнае асваенне новых тэм. За дзесяцігоддзе ўтварылася больш за 20 тэатральных калектываў («Вольная сцэна», тэатр-студыя Р. Таліпава, тэатр «Дзе-Я», беларускі паэтычны тэатр аднаго акцера «Зьніч»). Працягвалі працаваць такія майстры слова, як А. Адамовіч,
В. Быкаў, У. Някляеў, Л. Дранько-Майсюк, заявілі аб сабе такія творцы, як А. Разанаў, А. Глобус, У. Арлоў, Л. Рублеўская і інш.
Асноўны тэзіс.Беларуская культура пачала фармiравацца ў самастойны, самабытны тып яшчэ ў X – XII стст. Канчаткова яна сфарміравалася ў спецыфічны тып культуры ў перыяд сярэднявечнай гіcторыі і паўстала як адметны феномен у межах еўрапейскай цывілізацыі. У культуры беларусаў акрэсленага намі перыяду фiксуюцца ўсе вядомыя еўрапейскiя мастацкiя стылi, якiя творча перапрацоўвалiся i асэнсоўвалiся ў агульнай беларускай прасторы. Беларуская культура выступіла пасрэднікам міжкультурнага дыялогу паміж заходне- і ўсходнеерапейскім рэгіенамі, стала своеасаблівым творчым сінтэзам гэтых накірункаў.
Пытаннi для самакантролю
1.Якiя мадэлi беларускага культурнага развiцця прапаноўваюцца сучаснымі культуролагамi? 2. Калi i кiм была прапанавана еўропацэнтрычная мадэль развiцця беларускай культуры? 3. Назавiце найбольш яскравыя феномены беларускай культуры часоў Полацкага i Тураўскага княстваў. 4. Што такое «залаты век» беларускай культуры? 5. Чаму беларускую культуру эпохi барока (XVII – XVIII стст.) называюць «пасрэднiцкай»? 6. Назвiце тыя мастацкiя стылi, што мелi месца ў беларускай культуры на працягу XII – XVIII ст.? 7. Назавіце часы пачатку і этапы этнаграфічных даследванняў беларускай культуры. Чаму яны актывізаваліся менавіта ў другой палове XIX ст.? 8. Якім чынам культура спрыяе фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці. Прывядзіце прыклады з беларускай гісторыі канца XIX – пач. XX ст.? 9. Назавіце асноўныя дасягненні беларускай савецкай культуры.
Лiтаратура
1. Ад Полацка i Нясвiжа да Падуi i Венецыi. – Мн., 1994.
2. Беларусiка. – Кн. 2. – Мн., 1993.
3. Беларусiка. – Кн. 6. – Беларусь памiж Усходам i Захадам. – Мн.,1997.
4. Гiсторыя беларускага мастацтва. У 6 т. – Мн., 1998 – 1992.
5. Живописная Россия. Литовское и белорусское Полесье. – Мн., 1993.
6. Лазука Б. А. Беларускае барока: Гiст.-тэарэт. прабл. стылю. – Мн., 2001.
7. Лазука Б.А. Гiсторыя мастацтваў. – Мн., 1996.
8. Лiцьвiнка В. Святы i абрады беларусаў. – Мн.,1998.
9. Лыч Л., Навiцкi У. Гiсторыя культуры Беларусi. – Мн., 1996.
10. Парашкоў С. А. Гiсторыя культуры Беларусi. – Мн., 2004.
11. Самусiк А. Ф. Помнiкi гiсторыi i культуры Беларусi: Вучэбны дапаможнiк. – Мн., 2004.
12. Ткачоў М. Замкi i людзi. – Мн., 1991.