Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921 – 1939 гг.) Аб’яднанне Заходняй Беларусі і БССР.
Па ўмовах Рыжскага міра да Польшчы адыйшла тэрыторя ў 112 000 квадратных кіламетраў з насельніцтвам 3,5 міліёна чалавек. Гэта тэрыторыя была падзелена польскім урадам на 4 ваяводствы: Палескае, Навагрудскае, Віленскае і Беластокскае. Польскі ўрад разглядаў Заходнюю Беларусь як крыніцу сыравіны, таннай рабочай сілы і рынак збыту прадукцыі польскай прамыловасці. Рзбураная вайной прамысловасць аднаўлялася марудна а новыя прадпрыемствы амаль не будавліся. 2/3 прадпрыемстваў і рабочых працавалі ў харчовай і мясаперапрацоўчай прамысловасці. Адзінай галіной якая хутка развіалася была дрэваапрацоўчая, што было звязана за з варварскай вырубкай беларускіх лясоў. з 1921 па 1939 гады плошча лясоў у заходняй беларусі скарацілася на 400 000 га. становішча рабочых было цяжкім рабочы дзень цягнуўся 10 – 12 гадзін а зарплата у 2 разы меншай чым ў цэнтральнай Польшчы. Акрамя таго, у Заходняй Беларусі быў высокі ўзровень безпрацоўя.
У сельскай гаспадарцы было адноўлена буйное памешчыцкае землеўладанне а большая частка сялян заставаліся малазямельнымі і беззямельнымі, таму яны вымушаны былі арандаваць у памешчыкаў зямлю якой ім нехапала і плаціць за яе пераважна адпрацоўкамі. Каб вырашыць эканамічныя праблемы краіны, польскі ўрад распачаў праграму санацыі (аздараўлення) эканомікі. У рамках гэтай праграмы была праведзена і аграрная рэформа. Яна заключалася ў наступным – урад выкупіў частку памешчыцкіх зямель падзяліў іх на дробныя ўчасткі – парцэлы і пачаў прадаваць іх сялянам па льготным цэнам. Але падаўляючая большасць сялян была на столькі беднай, што не магла купляць гэтыя парцэлы нават па льготных цэнах. Яшчэ адзін крок аграрнай рэформы з боку польскага ўрада гэта стварэнне спрыяльных умоў для ўладкавання хутарскіх гаспадарак. Пад час ажыццяўлення аграрнай рэформы было праведзена і асадніцтва.
Асадніцтва гэта шэраг мерапрыемстваў для стварэнне сацыяльнай апоры для польскага ўрада сярод мясцовага насельніцтва. Асаднікі гэта былыя ваенаслужачня польскай армі, якія за сімвалічную плату, або бясплатна з дзяржаўнага фонда атрымлівалі ўчасткі да 40 гектараў на тэр. Заходняй Беларусі. Асаднікам дазвалялась заховываць і прымяняць агнястрэльную зброю. Польскі ўрад разлічваў стварыць з іх сваю сацыяльную падтрымку ў Заходняй Беларусі. Да 1939 г. у Заходняй Беларусі рассялілася каля 10 000 асаднікаў.
Нягледзячы на рэформы эканамічнае становішча ў Заходняй Беларусі заставалася цяжкім. Іменна яно вымушала беларусаў эміграваць. Толькі з 1925 па 1938 г. у ЗША і канаду эмігравалі больш за 78 тыс. чалавек.
У гады сусветнага эканамічнага крызісу 1929 – 1933 рэвалюцыйны рух у заходняй Беларусі набыў вялікі размах у 1931 назіраўся ўздым сялянскага руху які набыў у 1933 г . у Кобрынскім павеце ўзброены характар. На падаўленне сялянскага паўстання былі кінуты паліцыя і войскі. Усяго за ггэтыя гады у Заходняй Беларусі 460 сялянскіх выступленняў. З 1935 па 1939 гг. працягвалася выступленне нарачанскіх рыбакоў у якім удзельнічала 5000 чалавек.
23 жніўня 1939 года паміж СССР і Геманіей быў падпісаны пакт аб ненападзенні тэрмінам на 10 год. і Сакрэтны пратакол да яго. У адпаведнасці з ім Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна разам з Прыбалтыкай і Бесарабіей уваходзілі ў сферу уплыву СССР. Пакт развязаў немцам рукі на Усходзе і яны 1 верасня напалі на Польшчу. У яе абарону выступілі Францыя і Англія, якія аб’явілі вайну Германіі. Так пачалася Другая Сусветная вайна.
17 верасня савецкі ўрад абвясціў, што бярэ пад абарону брацкае насельніцтва Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны і аддаў загад Чырвонай Арміі заняць іх тэрыторыю. Насельніцтва Заходняй Беларусі сустракала чырвоную Армію як вызваліцельніцу. Да 25 верасня была занята ўся тэрыторыя ЗБ. У гарадах ствараліся часовыя ўправы, а ў вёсках сялянскія камітэты а таксама народная міліцыя, якая брала пад ахову дзяржаўныя ўстановы і прадррыемствы. 22 кастрычніка прайшлі выбары ў Народны сход ЗБ. 28 – 30 кастрычніка ен пачау сваю работу у Беластоку, Дэпутаты прынялі Дэкларацыю аб усталяванні Савецкай улады ў ЗБ, а таксама дэкларацыі аб уваходжанні ў Склад БССР. 2 лістапада сесія Вярхоўнага Савета СССР, а 12 лістапада сесія Вярхоўнага Савета БССР прынялі законы ў адпаведнасці з якімі ЗБ уваходзіла ў склад СССР і ўз’ядноўвалася з БCCP. Ha яе тэрыторыі стваралася 5 абласцей Брэсцкая, Баранавічская, Беластокская, Віленская і Пінская. Да снежня 1940 года завяршылася фарміраванне органаў улады: былі праведзены выбары ва ўсе Саветы абласныя, раенныя сельскія. Пачалі дзейнічаць партыйныя,савецкія органы, камсамольскія і прафсаюзныя арганізацыі. У Заходнія вобласці прыехала больш за 30 тысяч партыйных савецкіх работнікаў, а таксама спецыялістау народнай гаспадаркі адукацыі і культуры.
Абнаўляліся і рэкаяструіраваліся старыя і будаваліся новыя прадпрыемствы. Было ліквідавана беспрацоўе. У канцы 1940 г. аб’ем вытворчасці ў прамысловасці ЗБ у два разы пераўзышоў узровень 1938 года. У весцы беззямельныя і малазямельныя сяляне атрымалі больш за мільен гектар памешчыцкай зямлі, тысячы кароў і коней. Асабліва значнымі былі поспехі ў адукацыі і культуры, Ужо у 1940 г, у ЗБ працавала больш за 5600 школ, 4 ВНУ, 12 тэхнікумаў. Ва ўсіх гарадах і раёнах пачалі выходзіць газеты. Працавала 5 тэатраў 100 кінатэатра і каля ста дамоў культуры а таксама больш за 200 бібліятэк. У той, жа час у грамадска-палітычным жыцці праявіліся адмоўныя бакі таталітарнай сістэмы, Пачаліся арышты і дэпартацыя ў Казахстан так званых ворагаў народа. За кароткі даваенны тэрмін гаспадарання саватаў у ЗБ усяго было рэпрэсіравана каля 120 000 чалавек.
Без згоды беларускага кіраўніцтва 10 лістапада 1939 года ўрад СССР перадаў Літве Вільню і Віленскую вобласць у абмен на згоду размясціць свае ваенныя базы ў Літоўскай незалежнай дзяржаве.