Прамысловасць. транспарт. гандаль. крэдыт
Паскарэнне нрамысловай рэвалюцыі. Дынаміка дробнатаварнай, мануфактурнай i фабрычнай вытворчасці.Усе тры асноўныя формы арганізацыі прамысловасці XIX ст. - дробнатаварная, мануфактурная i фаб-
_____________
1 ПСЗ. Собр. 2-е. Т. 36. №36657; Леонтьев АА. Крестьянское право. Систематическое изложение особенностей законодательства о крестьянах. СПб., 1914. С.36-45, 299-301; Верещагин П.Д. Крестьянские переселения из Белоруссии (вторая половина XIX в.). С.29-45.
199
рычная вытворчасць - склаліся яшчэ ў дарэформеннай Беларусь Пасля адмены прыгоннага права i рэформаў 60-70-х гг. XIX ст. яны захаваліся i атрымалі далейшае развіццё. Пры гэтым значна ўзрасла роля фабрычна-заводскай прамысловасці, якая ўпэўнена заняла дамінуючае месца ў прамысловым сектары беларускай эканомікі. Яна з'яўлялася лідэрам тэхнічнага прагрэсу, выключна на ёй базіравалася новая для Беларусі вытворчасць прамысловых тавараў.
Мануфактурная i дробнатаварная вытворчасць хаця i саступала фабрычна-заводскай па тэхнічнаму ўзбраенню і ступені канцэнтрацыі прадук-цыйных сіл, у агульным памеры вытворчасці займала значнае месца. Паралельнае існаванне, а не аўтаматычная змена рамяства - мануфактурай i мануфактуры - фабрыкай, не сведчыла аб агульнай адсталасці беларускай прамысловасці. Справа ў тым, што тэхнічны ўзровень таго часу дазваляў весці машынную перапрацоўку далека не ўсіх сыравінных рэсурсаў Беларусі, a наяўнасць значнага лішку танных працоўных рук па-свойму стрымлівала тэхнічны прагрэс. Гэтым i тлумачыцца трываласць у эканоміцы Беларусі дробнатаварнай вытворчасці i мануфактуры.
Пераважнае месца ў дробнатаварнай вытворчасці займалі рамесныя майстэрні, колькасць якіх узрастала. Калі ў пачатку 60-х гг. у Беларусі мелася каля 10 тыс. рамесных майстэрняў, то ў канцы 70-х гг. - 17 тыс., 80-х гг. -24 тыс., 90-х гг. - 50 тыс.1 У 1900 г. у дробнай i рамеснай прамысловасці Беларусі налічвалася 84 тыс. майстэрняў з 144 тыс. рабочых2.
Развіццё мануфактур не мела эканамічных перспектыў. Яны прайгра-валі дробнатаварным прадпрыемствам як болып дынамічным і здольным хутчэй прыстасавацца да патрэб рынку. Саступалі яны фабрыкам i заводам па памерах вытворчасці на асобна ўзятым прадпрыемстве i па якасці прадукцыі. 3 адменай прыгоннага права адпала магчымасць прымусовага выкары-стання працы прыгонных сялян, а новыя энергетычныя магчымасці - паравыя рухавікі, a ў канцы XIX ст. - электрычнасць i першыя рухавікі ўнутра-нага згарання - відавочна дэманстравалі сваю перавагу перад ручной пра-цай. Але працэс заняпаду мануфактурнай вытворчасці не насіў абвальны характар i ішоў паступова.
У дробнатаварнай i мануфактурнай прамысловасці назіраліся і некаторыя рысы канцэнтрацыі вытворчасці. Так, мястэчка Смаргонь Віленскай губерні стала цэнтрам гарбарнай прамысловасці, мястэчка Дуброўна Магілёўскай губерні спецыялізавалася на вытворчасці талесаў, былы павятовы цэнтр Копысь Магілёўскай губерні - на вытворчасці кафлі.
Фабрычна-заводская вытворчасць, заснаваная на скарыстанні машын, засведчыла сваю жыццяздольнасць ва ўсіх галінах беларускай прамысловасці. Асабліва бурнае развіццё фабрыкі i заводы Беларусі атрымалі ў канцы XIX ст. Гэты перыяд можна лічыць пачаткам індустрыялізацыі3. Прычым на працягу 80-90-х гг. XIX ст. у Беларусі было пабудавана ў чатыры разы больш прадпрыемстваў, чым у двух папярэдніх дзесяцігоддзях (па Расійскай імперыі - у 2,6 раза)4.
Важным паказчыкам індустрыялізацыі з'яўляецца рост энергетычнай узброенасці прамысловасці. У пачатку 90-х гг. у Беларусі дзейнічала 294 па-
_____________
1 Абезгауз З.Е. Развитие промышленности и формирование пролетариата Белоруссии во второй половине XIX века. Мн., 1971. С.24.
2 Экономика Белоруссии в эпоху империализма. 1900-1917. Мн., 1963. С.11.
3Довнар-Заполъский М.В. Народное хозяйство Белоруссии в 1861-1914 гг. С.234.
4 Экономика Белоруссии в эпоху империализма. 1900-1917. С.8.
200
равыя рухавікі агульнай магутнасцю 5346 к.с, у 1900 г. - 527 рухавікоў магутнасцю 12 268 к.с.1 У 1889 г. пры Добрушскай папяровай фабрыцы (Гомельскі павет) пачала дзейнічаць першая ў Беларусі электрастанцыя.
Да ліку буйнейшых i найбольш тэхнічна дасканалых прадпрыемстваў не толькі Беларусі, але i ўсёй Расійскай імперыі належалі Добрушская (Магілёўская губерня) папяровая фабрыка, суконныя фабрыкі ў Альбярціне (Гродзенская губерня) i Парэччы (Мінская губерня). Яны, як i шэраг іншых беларускіх прадпрыемстваў, неаднаразова ўдзельнічалі ў айчын-ных i замежных выстаўках i атрымлівалі высокія ўзнагароды, што сведчыла аб адпаведнасці ix прадукцыі еўрапейскім і сусветным узорам2.
Сваю нішу ў прамысловасці Беларусі знайшла i такая форма арганізацыі вытворчасці, як акцыянерныя таварыствы. Далека не ўсе з ix змаглі паспяхова весці эканамічную дзейнасць, але ў канцы XIX ст. у Беларусі існавала каля дзесяці акцыянерных таварыстваў. Прыкладам найбольш выдатнай канцэнтрацыі рэсурсаў у форме акцыянернага капіталу з'яўлялася "Таварыства Добрушскай князя Паскевіча папяровай фабрыкі". Яно было заснавана ў 1877 г. з капіталам у 550 тыс. руб., падзеленых на 550 акцый3.
Значную ролю ў ажыўленні эканомікі Беларусі адыграў указ ад 8 снежня 1867 г. аб дазволе яўрэям быць арандатарамі або аканомамі млыноў i заводаў пры маёнтках заходніх губерняў. Тым самым у пэўнай меры здымалася забарона на жыхарства яўрэяў у сельскай мясцовасці, а, з іншага боку, стваралася магчымасць для спалучэння прадукцыйных сіл, якія меліся ў памешчыкаў, з арганізацыйнымі i фінансавымі здольнасцямі заможных пластоў яўрэйскага насельніцтва.
Усяго за 40 парэформенных гадоў сума фабрычна-заводскай вытворчасці ў Беларусі ўзрасла з 1,9 да 72,1 млн руб. (у 38 разоў), у той час як мануфактурнай — у 14 разоў, дробнатаварнай - у 3,1 раза. Колькасць фабрык i заводаў узрасла з 76 да 1137 (у 15 разоў), мануфактур - у 5,4 раза, дробных прадпрыемстваў - у 1,2 раза. У 1900 г. на беларускіх фабрыках i заводах вы-раблена больш за 46 % прамысловай прадукцыі, на мануфактурах адпаведна - 15%4.
Галіновая структура i размяшчэнне прамысловасці.Прамысловасць парэформеннай Беларусі, як i раней, базіравалася ў асноўным на выкарыстанні і перапрацоўцы мясцовых сыравінных рэсурсаў, у першую чаргу лясных багаццяў i прадукцыі сельскай гаспадаркі. Аднак пры захаванні амаль што традыцыйнай галіновай структуры беларускай прамысловасці ў ёй адбыліся колькасныя змены i відавочнае якаснае паляпшэнне. Вядучае месца засталося за рознымі галінамі харчасмакавай прамысловасці. Другараднае значэнне мелі іншыя прамысловыя галіны: тэкстыльная, гарбарная, шкляная, сілікатна-будаўнічая.
Парэформенная Беларусь заставалася адным з галоўных раёнаў вінакурстваў Расійскай імперыі. Хаця ў апошнія два дзесяцігоддзіі ХІХ ст. колькасць вінакурных заводаў у Беларусі некалькі скарацілася, ix агульная вы-
______________
1Абезгауз 3. Е. Развитие промышленности и формирование пролетариата Белоруссии во второй половине XIX века. С.40.
2 Киштымов АЛ. Участие Беларуси в выставках // Очерки истории науки и культуры Беларуси IX - начала XX в. Мн., 1996. С.442-445.
3 Устав Товарищества Добрушской князя Паскевича писчебумажной фабрики. СПб., 1878. С.3-4,6.
4 Болбас М.Ф. Промышленность Белоруссии. 1860-1900. С.86-87.
201
творчасць зкачна ўзрасла (табл. 1). Гэта адбылося за кошт тэхнічнага ўдасканалення, асабліва ў апошняе пяцігоддзе XIX ст.
Табліца 7. Вінакурная прамысловасць Беларусі ў 1879-1900 гг.*
1879 г. | 1890 г. | 1896 г. | 1900 г. | |
Колькасць прадпрыемстваў | ||||
Сума вытворчасці, тыс.руб |
* Падлічана па: Абезгауз З.Е. Развитие промышленности и формирование пролетариата Белоруссии во второй половине XIX века. С 44.
Працэсы скарачэння колькасці прадпрыемстваў разам з ix узбуйненнем i павелічэннем вытворчасці назіраліся і ў піваварнай прамысловасці. Мукамольна-крупяная галіна харчовай прамысловасці ўяўляла сабою спалучэнне ўсіх формаў вытворчасці, ад прымітыўных вадзяных i ветраных да пара-вых, з адзінкавай вытворчасцю да 2000 тыс. пудоў штогод. Крухмальна-патачныя i алейныя прадпрыемствы другой паловы XIX ст. часцей за ўсё адносіліся да дробнатаварных i мануфактурных.
Тытунёвыя прадпрыемствы меліся ў кожнай губерні i канцэнтраваліся выключна ў гарадах. Самым буйным прадпрыемствам у гэтай галіне стала гродзенская фабрыка Шарашэўскага, заснаваная ў 1862 г. У1884 г. 688 рабочых гэтай фабрыкі вырабілі 4,8 тыс. пудоў тытуню, 22,4 тыс. пудоў махоркі, 9,3 млн цыгар i 48,2 млн штук папярос на 344 тыс. руб.1 У 1900 г. на фабрыцы працавала 1347 чалавек, гадавы выраб складаў 2,4 млн руб.2 - больш за палову агульнай сумы вытворчасці беларускай тытунёвай прамысловасці на той час.
70-я гг. XIX ст. сталі дзесяцігоддзем найбольшага росквіту цукровай прамысловасці Беларусі. Тры буйнейшыя цукровыя заводы: Скірмунта ў маёнтку Парэчча (Пінскі павет), Вітгенштэйна ў маёнтку Івань (Слуцкі па-вет) i Паскевіча ў Гомелі выраблялі каля 25 тыс. пудоў цукру штогод. Але ўжо ў 80-я гг. усе цукровыя заводы Беларусі спынілі сваё існаванне, не вытрымаўшы канкурэнцыі з боку цукровай прамысловасці Украіны.
Якасныя змены адбываліся ў лясной прамысловасці. Побач з вывазам сырога лесу, які павялічваўся з кожным годам, у Беларусі ўзніклі прадпрыемствы па глыбокай перапрацоуцы драўніны. Лідэрам у сваёй галіне, і не толькі ў Беларусі, стала Добрушская папяровая фабрыка. Дзяку ючы таленту i арганізацыйным здольнасцям А. Стульгінскага, які бесперапынна з 1877 па 1915 г. быў яе дырэктарам, фабрыка атрымала першакласнае тэхнічнае абсталяванне, увяла новыя тэхналогіі i да 1900 г. давяла памеры гадавой вытворчасці да 317,5 т паперы на суму 1601 тыс. руб.3
Даволі вялікія папяровыя фабрыкі дзейнічалі паблізу Чашнікаў у Лепельскім павеце ("Скіна", заснаванаў 1885 г.) i ў Шклове (застават ў 1890 г.).
Да ліку прамысловых галін Беларусі, якія развіваліся вельмі дынамічна, адносілася вытворчасць запалак. У канцы XIX ст. буйныя запалкавыя фаб-
_____________
1 Орлов П. Указатель фабрик и заводов Европейской России. СПб., 1886. С.616.
2 Список фабрик и заводов Европейской России / Под ред. В.Базара. СПб., 1903. С.515.
3 Киштпымов А. Добрушская бумажная фабрика: опыт социальной политики директора-распорядителя А.И. Стульгинского (80-е гг. XIX в. - 1915 г.) // Предпринимательство в Белоруссии. 2000. №7. С.29-31.
202
рыкі дзейнічалі ў Барысаве, Койданаве, Мазыры, Пінску Мінскай губерні i Навабеліцы Магілёўскай губерні.
Па памерах вытворчасці не мела сабе роўных у Расійскай імперыі пінская шавецка-шпілечная фабрыка, якая дзейнічала з 1879 г. Шырокую вядомасць набыла мэбля бабруйскай фабрыкі Мартыскевіча i Гонесці. Шматлікія прадпрыемствы лясной прамысловасці Беларусі выраблялі дошкі, гонт, паркет, шпалы, запалкавую саломку, драўняную масу, картон. Відавочным сведчаннем канцэнтрацыі вытворчасці ў лесахімічнай прамыс-ловасці было з'яўленне ў канцы XIX ст. буйных заводаў сухой перагонкі драўніны ў Аршанскім, Рагачоўскім i Сенненскім паветах.
У 70-я гг. XIX ст. закрыліся апошнія металургічныя прадпрыемствы Беларусі аднак металаапрацоўка i машынабудаўніцтва працягвалі развівацца, абслугоўваючы ў асноўным патрэбы сельскай гаспадаркі. Цэнтрамі вытворчасці сельскагаспадарчых машын i абсталявання з'яўляліся Мінск, Брэст, Горкі, мястэчка Ракаў Мінскага павета. У с. Барань пад Оршай з 1873 г. паспяхова дзейнічаў драцяна-цвікавы завод.
Удзельная вага прадукцыі тэкстыльных прадпрыемстваў у агульнай прамысловасці Беларусі зніжалася. Нягледзячы на існаванне шэрагу дарэформенных суконных фабрык, значнага развіцця гэта галіна не атрымала. У канцы XIX ст. адкрыліся некалькі шоўкакруцільных фабрык з удзелам замежнага капіталу.
Гарбарная, шкляная i сілікатна-будаўнічая галіны прамысловасці пасту-пова павялічвалі памеры вытворчасці. Аднак часцей за ўсё гэта былі змены колькаснага характару. Тэхнічны прагрэс пакуль што слаба закрануў ix.
Новай з'явай у эканоміцы Беларусі другой паловы XIX ст. было будаўніцтва асобных прадпрыемстваў, якія займалі выключнае, часта манапольнае становішча ў адпаведнай вытворчасці. Так, сын харкаўскага купца 1-й гільдыі М.Эльяшаў у 1878 г. атрымаў дазвол на будаўніцтваў Гродне алоўкавай фабрыкі1. Усяго на той час у Расійскай імперыі існавала чатыры такіх прадпрыемст-
___________
1 НГАБ у Гродне. ф.8, воп.2, спр.209, арк. 8-11.
203
вы. Наўсерасійскай выстаўцы ў Маскве (1882) прадукцыю гродзенскай алоўка-вай фабрыкі ўзнагародзілі бронзавым медалём, на сусветнай выстаўцы ў Парыжы (1889) яна атрымала ганаровы водгук. У 1892 г. у Віцебску пачала дзейнічаць фабрыка акуляраў i аптычных прылад - першая ў Расійскай імперыі. Адзіным у паўночна-заходніх губернях суднабудаўнічым заводам стаў завод, адкрыты ў 1884 г. у Пінску.
Шляхі звосін i сродкі сувязі.Вырашальнае значэнне для развіцця эканомікі Беларусі мела інтэнсіўнае чыгуначнае будаўніцтва, якое разгарнулася з 60-х гг. XIX ст. Праз Гроднаў 1862 г. прайшлачыгунка Пецярбург - Варшава. У 1866 - 1868 гг. Віцебск i Полацк сталі станцыямі Рыга-Арлоўскай чыгункі. У 1871 г. з усходу на захад Беларусь перасекла чыгунка Масква-Брэст. Яна прайшла праз Оршу, Барысаў, Мінск, Баранавічы. Праз два гады пачаўся рух на беларускім участку (Смаргонь - Маладзечна - Мінск -Асіповічы - Бабруйск - Жлобін - Гомель) Лібава-Роменскай чыгункі. У той жа час праз Брэст прайшла чыгунка з Украіны да мяжы з Прусіяй. Такім чынам, беларускія губерні атрымалі надзейны сродак зносін з Пецярбургам i Масквой, Украінай, партовымі гарадамі Рыгай i Лібавай, Варшавай i Заходняй Еўропай. Для перамяшчэння грузаў i пасажыраў былі падпісаны адпаведныя пагадненні з чыгункамі еўрапейскіх дзяржаў.
Да 80-х гг. XIX ст. чыгункі ў Беларусі будаваліся прыватнымі акцыянер-нымі кампаніямі, з удзелам замежнага, у прыватнасці англійскага, капіталу. 3 пачатку 80-х гг., у сувязі з правядзеннем дзяржаўнай рэарганізацыі ўсёй сістэмы чыгуначнага транспарту, пачаўся выкуп прыватных чыгунак у казну1. 18 сакавіка 1891 г. з'явіўся указ аб выкупе ў казну Лібава-Роменскай чыгункі. Да канца XIX ст. усе асноўныя чыгункі Беларусі сталі дзяржаўнымі. За казённы кошт вялося ў далейшым i будаўніцтва ў беларускіх губернях
__________
1 Соловьева AM. Железнодорожный транспорт России во второй половине XIX века. М, 1975. С.178.
204
новых чыгунак. 8 жніўня 1887 г, на станцыі Гомель урачыста адзначалася завяршэнне будаўніцтва сеткі казённых Палескіх чыгунак. Ix агульная даўжыня складала болыи за 1400 вёрст.
Кожны рэгіён Беларуси праз які праходзіла чыгунка, атрымліваў моцны стымул для эканамічнага росту. Напрыклад, за першыя 25 гадоў эксплуатацыі Палескіх чыгунак ix грузаабарот узрос у 50 разоў. Кал i ў 1885 г. на Палессі было ўсяго шэсць лесапільных заводаў з агульнай вытворчасцю 150 тыс. руб. у год, то ў 1909 г. - 48 з агульнай вытворчасцю болып за 2 млн руб. Колькасць гарбарных заводаў навялічылася з 24 да 100, ix гадавая вытворчасць - да 500 тыс. руб. Агульная колькасць усіх фабрык і заводаў у раёне Палескіх чыгунак узрасла з 674 да 4000 з гадавой вытворчасцю каля 60 млн руб.1
У сувязі з тым, што асноўныя сродкі ішлі на будаўніцтва чыгунак, у развіцці водных шляхоў зносін у другой палове XIX ст. не назіралася істот-ных змен. На тэрыторыю парэформеннай Беларусі прыходзілася прыкладна 1/3 даўжыні каналаў Расійскай імперыі i ў тры разы больш водных шля-хоў, чым у сярэднім па Еўрапейскай Расіі. Асноўнае месца сярод грузаў, якія адпраўляліся па вадзе, займалі лесаматэрыялы.
Індустрыялізацыя ахапіла i водны транспарт. Колькасць паравых суднаў па рэках Беларусі за 1860-1900 гг. узрасла з 20 да 1642.
Статыстыка чыгуначных i водных шляхоў зносін дастаткова выразна сведчыць аб эканамічным уздыме беларускіх губерняў у другой палове XIX ст. У 1866-1900 гг. агульны грузаабарот чыгуначнага i воднага транспарту края павялічыўся ў 18,3 раза, з 19,6 млн да 357,7 млн пудоў3.
Рэалізацыя велізарнай праграмы будаўніцтва чыгунак прывяла да амаль поўнага згортвання будаўніцтва сухапутных дарог. Аднак з канца XIX ст.
______________
1 Очерк 25 лет эксплуатации Полесских железных дорог (1884-1904 гг.). Вильна, 1909. С.44-45, 52-53.
2 Болбас М.Ф. Промышленность Белоруссии. 1860-1900. С.131;
3 Падлічана па: Военно-статистический сборник. Вып. IV. СПб., 1871; Торговля и промышленность России по районам. СПб., 1904. Т.П, XI, XII.
205
пракладка новых шасэ зноў стала адным з прыярытэтаў Міністэрства шля-хоў зносін i мясцовай адміністрацыі. 3 зацвярджэннем у 1883 г. дзялення сухапутных дарог на два класы большасць беларускіх гасцінцаў трапіла ў першы разрад - дарог агульнадзяржаўнай значнасці, куды былі аднесены ўсе дарогі на захад ад рэк Дняпра i Заходняй Дзвіны1.
Паштова-тэлеграфная сувязь надзейна звязвала паміж сабою губернскія i павятовыя гарады Беларусі, хаця ў сельскай мясцовасці назіраўся недахоп камунікацыйных сродкаў.
Даволі хутказ'явіўся ў Беларусі новы сродак сувязі - тэлефон, які ў 1876 г. вынайшаў американец А.Бэл. Першая ў беларускіх губернях тэлефонная сетка належала прыватнай асобе. 18 снежня 1882 г. Міністэрства ўнутраных спраў дазволіла будаўніцтва тэлефонных ліній уладальніку Гомельскага маёнтка графу І.Паскевічу-Эрыванскаму2. У Мінску тэлефонная сетка для службовага карыстання была наладжана ў 1890 г. У 1896 г. Мінск - першы з беларускіх гарадоў - атрымаў тэлефонную станцыю грамадскага карыстання (53 абаненты, 57 апаратаў).
Фінансава-крэдытныя ўстановы.Фінансавая сістэма парэформеннай Расійскай імперыі не надта садзейнічала паспяховаму вядзенню эканамічных спраў. Захоўваўся бюджэтны дэфіцыт, курс рубля падаў. Падаўленне паўстання 1863 - 1864 гг. абышлося казне ў 71,1 млн руб., расійска-турэцкая вайна 1876 - 1878 гг. - у 1,4 млрд руб.3 Імперыя апынула-ся на мяжы банкруцтва. На 1 студзеня 1887 г. дзяржаўная запазычанасць складала 6,5 млрд руб. Толькі пасля правядзення ў 1895 - 1897 гг. міністрам фінансаў С. Вітэ рэформы рубель стаў адной з самых стабільных грашовых адзінак у свеце. Пры гэтым трываласць расійскага рубля засноўвалася не столькі на эканамічных поспехах імперыі, колькі на велізарным дзяржаўным залатым запасе. Аднак гэта садзейнічала прытоку замежнага капіталу i агульнаму ажыўленню эканамічяага жыцця.
Дзяржаўны банк Расійскай імперыі быў заснаваны ў 1860 г. У адрозненне ад класічных цэнтральных эмісійных банкаў, ён займаўся не толькі эмісійнай справай (г.зн. выпускам грошай у абарот), але i ўзначаліў усю крэдытную сістэму дзяржавы, захаваў функцыю буйнейшага камерцыйнага банка. Аддзяленні дзяржбанка ў 1881 — 1885 гг. был i арганізаваны ва ўсіх беларускіх губернскіх гарадах. Па колькасці ўлічаных вэксаляў мінскае аддзяленне Дзяржбанка на рубяжы вякоў займала пятае месца ў Расійскай імперыі.
У якасці саслоўных крэдытных устаноў дзейнічалі іпатэчныя дзяржаўныя банкі - Сяшянскі пазямельны банк (з 1883 г.), Дваранскі зямельны банк (з 1885 г.) i прыватны Віленскі акцыянерны зямельны банк, якія мелі ў Беларусі свае філіялы. Аднак атрымаць у ix пазыку маглі далека не ўсе. Так, паводле указа ад 25 вераслія 1885 г. для атрымання пазыкі ў дзяржаўным Дваранскім зямельным банку патрабавалася прад'явіць пасведчанне аб праве набыцця маёнтка ў беларускіх губернях, якога не мелі так званыя асобы "польскага" паходжання.
Новы дзяржаўны курсу галіне фінансава-крэдытных адносін выявіўся ў дазволе на дзейнасць прыватных банкаў. Першы такі банк быў створаны ў Санкт- Пецярбургу ў 1864 г. 8 студзеня 1870 г. быў падпісаны сенацкі ўказ аб
___________
1 Кудрявцев А.С. Очерк истории дорожного строительства в СССР (дооктябрьский период). М., 1951.С.199.
2 НГАБ, ф.3013, воп.1, спр.1076, арк.1.
3 Русский рубль. Два века истории. М., 1994. С.73, 84.
206
усталяванні ў Гомелі грамадскага банка. Больш дробныя гарадскія банкі дзейнічалі ў Полацку (з 1874 г.), Віцебску (з 1882 г.), Барысаве (з 1900 г.)1.
У 1873 г. пачаў сваю дзейнасць Мінскі камерцыйны банк - буйнейшы прыватны банк Беларусі. У 1875 г. дэлегаты ад яго прынялі ўдзел у рабоце першага расійскага з'езда прадстаўнікоў акцыянерных банкаў камерцыйнага крэдыту, які разгледзеў пытанні аб аднолькавай форме банкаўскіх справаздач i ўзаемных адносінах акцыянерных банкаў паміж сабой i з Дзяржаўным банкам2.
За 1876-1897 г. асноўны капітал Мінскага камерцыйнага банка па-вялічыўся з 500 тыс. да 1 млн руб. У перыяд прамысловага пад'ёма 90-х гг. банк адкрыў 11 філіялаў, у тым ліку 9 - за межамі беларускіх губерняў.
Дробнае i кароткачасовае крэдытаванне ажыццяўлялі банкірскія і банкаўскія канторы. У канцы XIX ст. 37 такіх крэдытных устаноў існавалі ў 16 населеных пунктах Беларусі, у тым ліку ў Ваўкавыску, Кобрыне, Ляхавічах, Нясвіжы, Пружанах, Слоніме3.
У 1874 г. з'явіліся першыя таварыствы ўзаемнага крэдыту - мінскае і магілёўскае. К пачатку XX ст. ix стала 7 з 3,7 тыс. пайшчыкаў і 2,4 млн руб. укладаў і бягучых рахункаў4.
Пачынаючы з 90-х гг. XIX ст. прамысловы пад'ём у Беларусі ў значнай меры забяспечваўся прыцягненнем крэдытных сродкаў з-за мяжы беларускіх губерняў. Актыўна дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі агульнарасійскія i рэгіянальныя прыватныя камерцыйныя банкі: Пецярбургска-Азоўскі, Арлоўскі, Віленскі i Беластоцкі.
_____________
1 Вестник финансов, промышленности и торговли. 1898. №43. С.294-299.
2 Отчет о трудах первого съезда представителей акционерных банков коммерческого кредита. СПб., 1875. СП.
3 Аркин М.Я. Частные банкирские дома и конторы в России с их филиальными отделениями. Гродно, 1897. С.8,12-15,18, 20, 22, 23, 25, 29,31,34.
4 Тимошенко В.В. Кредитная система Белоруссии в начале XX в. // Исторические записки. М„ 1965. Т.38. С.77,78.
207
На 1 студзеня 1900 г. дысконтна-пазыковыя аперацыі ў Беларусі складалі 16,5 млн руб. (па Расійскай імперыі - 953 млн руб.). Прычым на долю Дзяржаўнага банка прыходзілася 46,7 %, акцыянерных банкаў - 25,3, таварыстваў узаемнага крэдыту - 21,8, гарадскіх банкаў - 6,2 %1.
Беларускі рынак, унутраны і знешні гандаль.У гандлі імкліва падала значэнне кірмашоў. У 1868 г. на ix было прададзена тавараў крыху больш, чым на 1 млн руб., ці амаль што ўдвая менш, як у 1860 г.2Далейшы заняпад кірмашовага гандлю быў непасрэдна звязаны з развіццём чыгуначнага транспарту, сродкаў сувязі i выхадам на рынак вялікай колькасці прамысловай прадукцыі. Тэта дазваляла весці гандаль больш раўнамерна на працягу года i не прыстасоўвацца да прыродных умоў.
Кірмашы, якія захаваліся, набывалі рысы гандлёвых біржаў, дзе ішоў не столькі непасрэдны гандаль таварамі, колькі адбываліся гандлёвыя аперацыі, заключаліся здзелкі.
Рост урбанізацыі Беларусі прывёў да значнага пашырэння рознічнага гандлю. Так, у канцы XIX ст. гандаль у крамах сканцэнтраваў 95 % усяго га-радскога ўнутранага гандлёвага абароту. У 1900 г. налічвалася 14 беларускіх гарадоў з гандлёвым абаротам звыш 1 млн руб. Яны прадалі тавараў на 79 млн руб. (усяго па Беларусі - 95 млн руб.), у тым ліку Мінск - на 22,5 млн руб., Віцебск - на 12,9 млн руб., Брэст - на 11,3 млн руб., Гомель, Гродна, Магілёў, Пінск - больш чым на 3 млн руб. кожны3.
Тавараабарот у сельскай мясцовасці быў нізкі і значна адставаў ад гарадскога. Па паказчыках на душу насел ьніцтва ў 1900г. ён быў меншы за тавараабарот у гарадах у сем разоў4.
___________
1 Тимошенко В.В. Кредитная система Белоруссии в начале XX в. // Исторические записки. М., 1965. Т. 38. С.65.
2 Болбас М.Ф. Промышленность Белоруссии. 1860-1900.
3Там жа.
4Тамжа. С. 19.
208
Як i раней, сярод тавараў, што вывозіліся з беларускіх губерняў, пераважалі прадукцыя сельскай гаспадаркі i лясныя матэрыялы. Прычым яшчэ больш выразна акрэслілася сельскагаспадарчая спецыялізацыя Беларусі на вырошчванні льну i канапель, a ў апошняе дзесяцігоддзе XIX ст. - i як раёна жывёлагадоўлі.
Паляпшэнне зносін і поспехі ў развіцці беларускай прамысловасці прывялі да значнага павелічэння ў беларускім экспарце гатовых вырабаў. У першую чаргу гэта была прадукцыя фабрык i заводаў - спірт, тытунёвыя вырабы, папера, запалкі, лесахімічная прадукцыя, ваўняныя тканіны, будаўнічыя матэрыялы.
Мытная палітыка Расійскай імперыі на працягу другой паловы XIXст.характарызавалася няспынным павышэннем увазных пошлін1. Асноўным замежным партнёрам беларускіх губерняў была Германія.
Эканамічнае развіццё гарадоў. Прамысловыя мястэчкі.Хаця пераваж-ная колькасць прадпрыемстваў Беларусі знаходзілася ў сельскай мясцовасці, у сувязі з агульным развіццём прамысловасці ўзрасла эканамічная роля гарадоў. Тэхнічны прагрэс i ў першую чаргу паравы рухавік дазвалялі арганізоўваць вытворчасць не арыентуючыся выключна на прыродныя энергетычныя магчымасці вады i ветру. Паляпшэнне шляхоў зносін, будаўніцтва чыгунак значна аблегчылі набыццё сыравіны i збыт гатовай прадукцыі. Пераважна ў гарады перамясціўся ход асноўных гандлёвых аперацый, там канцэнтраваліся i крэдытна-фінансавыя ўстановы. Цэнтрам фабрычна-заводскай прамысловасці сталі ўсе губернскія гарады, а таксама Пінск, Гомель, Брэст, Барысаў, Бабруйск.
Значныя змены адбыліся ў гарадской камунальнай гаспадарцы. У1873 г.пачала дзейнічаць Мінская водаправодная станцыя. 11сакавіка 1877 г. быў зацверджаны статут Гродзенскага таварыства водазабеспячэння . У 1878г.
____________
1 Соболев М.Н. Таможенная политика России во второй половине XIX века. Томск, 1911. С.787.
209
быў пабудаваны водаправод у Магілёве, у 1885 г. - у Віцебску. 10 мая 1892 г. пачала працаваць мінская конка.
У 1898 г. пачаўся трамвайны рух у Віцебску (на год раней, чым з'явіўся трамвай у Маскве, i на дзесяць гадоў - чым у Санкт-Пецярбургу). Будавала i эксплуатавала віцебскі трамвай бельгійскае акцыянернае таварыства, яко-му належалі таксама трамваі ў Арле, Харкаве, Тыфлісе, Празе, Сарагосе1. Гарадскую эканоміку дапоўнілі гарадскія электрастанцыі (першая пачала працаваць у Мінску ў 1895 г.) i гарадскія скатабойні.
У парэформеннай Беларусі здолелі даказаць сваю эканамічную трываласць мястэчкі. Як правіла, яны належалі да двух тыпаў. Адны ўзнікалі як месца канцэнтрацыі дробных i сярэдніх прадпрыемстваў адной i той жа галіны (Смаргонь Ашмянскага павета, Ракаў і Івянец Мінскага павета). Асновай іншага тыпу населеных пунктаў станавілася буйное фабрычна-заводскае прадпрыемства, што не выключала існавання побач сярэдніх i дробных прадпрыемстваў розных галін. Так вызначаліся Добруш (Гомельскі павет), Альбярцін (Слонімскі павет), Парэчча (Пінскі павет). Узнікненне прамысловых мястэчак такога тыпу часцей за ўсё было звязана з паспяховай эка-намічнай дзейнасцю дынастый прадпрымальнікаў.
Вытворчы патэнцыял прамысловых мястэчак нярэдка перавышаў эканамічныя магчымасці не толькі павятовых, але i губернскіх гарадоў.