Зрабіце тэрміналагічны слоўнік (25слоў) па вашай спецыяльнасці.

Размоўны стыль

Падстылі Сфера выкарыстання Мэта выкарыстання Асноўныя віды тэкстаў Асноўныя рысы Асноўныя моўныя сродкі
1.Размоўна-бытавы; 2. Размоўна-афіцыйны. У паўсядзённым жыцці, у размове з блізкімі, знаёмымі людзьмі, сябрамі. Для абмену думкамі, інфармацыяй, пачуццямі з людзьмі блізкага асяроддзя Размовы (дыялогі), запіскі, лісты да блізкіх людзей Непасрэднасць, жывасць, натуральнасць маўлення, адсутнасць строгай лагічнасці, ацэначны характар выказванняў, эмацыянальнасць Словы з экспрэсіўна-эмацыянальнай афарбоўкай, словы з пераносным значэннем. Апавядальныя, пытальныя і пабуджальныя поўныя і няпоўныя сказы. Звароткі.

Навуковы стыль

Падстылі Сфера выкарыстання Мэта выкарыстання Асноўныя віды тэкстаў Асноўныя рысы Асноўныя моўныя сродкі
1. Уласна навуковы; 2. Навукова-вучэбны; 3. Навукрва-папулярны; 4. Навучна-тэхнічны.   У навуцы і тэхніцы, у навучальным працэсе і адукацыі. Для інфарміравання пра навуковыя дасягненні. Для афармлення навуковых паведамленняў. Для арганізацыі навучальнага працэсу Навуковыя выступленні, лекцыі, паведамленні, дыспуты, рэфераты, артыкулы, тэзісы, дысертацыі і падручнікі Доказнасць, дакладнасць, лагічнасць. Адсутнасць выказвання адносін да прыведзеных фактаў. Навуковыя тэрміны, кніжная лексіка. Адсутнасць слоў з экспрэсіўна-эмацыянальнай афарбоўкай, слоў з пераносным значэннем. Апавядальныя простыя і складаныя сказы.

Афіцыйна-дзелавы стыль

Падстылі Сфера выкарыстання Мэта выкарыстання Асноўныя віды тэкстаў Асноўныя рысы Асноўныя моўныя сродкі
1.Уласна заканадаўчы; 2.Дыпламатычны. 3. Афіцыйна-канцылярскі   У справаводстве, у галіне права і заканадаўства Для рэгулявання афіцыйных адносін. Для перадачы дакладнай інфармацыі, распараджэнняў, загадаў. Для вызначэння праў і абавязкаў. Службовыя паперы (даведкі, заявы, пратаколы, характарыстыкі, аўтабіяграфіі, даверанасці, распіскі). Дагаворы, законы. Афіцыйнасць, дакладнасць, канкрэтнасць. Адсутнасць эмацыянальнасці. Адсутнасць слоў з экспрэсіўна-эмацыянальнай афарбоўкай, слоў з пераносным значэннем. Апавядальныя простыя і складаныя сказы. Наяўнасць устойлівых выразаў.

Публіцыстычны стыль

Падстылі Сфера выкарыстання Мэта выкарыстання Асноўныя віды тэкстаў Асноўныя рысы Асноўныя моўныя сродкі
1. Газетна-публіцыстычны; 2. Радыё-тэлежурналісцкі; 3. Аратарскі У газетах і часопісах, у выступленнях на сходах і мітынгах. На радыё і тэлебачанні. Інфармаванне пра грамадска-важных справах. Уздзеянне на свядомасць і пачуцці людзей з мэтай пераканаць іх у канкрэтных ідэях, поглядах. Выступленні, лекцыі, дыспуты на грамадска-палітычныя тэмы, артыкулы ў газетах і часопісах, рэпартажы. Натуральнасць, выразнасць, даходлівасць, эмацыянальнасць маўлення. Ацэначны характар выказванняў. Грамадска-палітычная лексіка. Словы з экспрэсіўна-эмацыянальнай афарбоўкай, словы з прамым і пераносным значэннем. Пытальныя і пабуджальныя сказы. Рытарычныя пытанні,паўторы. Звароткі.

Стыль мастацкай літаратуры

Падстылі Сфера выкарыстання Мэта выкарыстання Асноўныя віды тэкстаў Асноўныя рысы Асноўныя моўныя сродкі
1. Проза; 2. Паэзія; 3. Драматур-гія. У мастацкай літаратуры і вуснай народнай творчасці. Эстэтычнае ўздзеянне з дапамогай мастацкіх вобразаў на ўнутраны свет чалавека. Усе жанры мастацкай літаратуры (апавяданні, аповесці, вершы, байкі, камедыі і г.д.) Мастацкая вобразнасць. Ацэначны характар выказванняў, эмацыянальнасць. Словы з экспрэсіўна-эмацыянальнай афарбоўкай, словы з прамым і пераносным значэннем. Апавядальныя, пытальныя, клічныя і пабуджальныя сказы.

Зрабіце тэрміналагічны слоўнік (25слоў) па вашай спецыяльнасці.

1. Абиотический фактор// абіятычны фактар (ст.-грэч. а – адмаўленне, bios – жыццё) – сукупнасць прамых або ўскосных уздзеянняў неарганічнага асяроддзя на жывыя арганізмы; падзяляецца на фізічны (клімат, араграфія) і хімічны (састаў атмасферы, вады, грунуту).

2. Атмосфера// атмасфера (грэч. atmos – пара, spharia – сфера, шар) – паветраная абалонка, якая акружае зямны шар і звязана з ім сілай цяжару.

3. Бактерии // бактэрыі (ст.-грэч. bakteria – палка, палачка) – група пракарыётных (бяз’ядзерных) мікраарганізмаў, часцей за ўсё аднакаморкавых.

4. Биосинтез //біясінтэз (грэч. bios – жыццё, synthesis – злучэнне, спалучэнне) – сінтэз арганічных рэчываў з больш простых спалучэнняў, які адбываецца ў працэсе абмену рэчываў у жывых арганізмах або па-за імі пад уздзеяннем ферментаў.

5. Биосфера // біясфера (грэч. bios – жыццё, spharia – сфера, шар) – абалонка Зямлі, якая заселена жывымі арганізмамі і знаходзіцца пад іх уздзеяннем; глабальная экасістэма Зямлі.

6. Биотоп// біятоп (грэч. bios – жыццё, topos – месца) – адносна аднародная па абіятычных фактарах асяроддзя частка геалагічная прасторы, якую займае пэўны біяцэноз.

7. Биоценоз// біяцэноз (грэч. bios – жыццё, koinos – агульны) – сукупнасць жывёл, раслін, грыбоў і мікраарганізмаў, якія насяляюць пэўную частку паверхні зямлі і звязаны паміж сабой акаляючым навакольным асяроддзем.

8. Гетеротрофы // гетэратрофы (грэч. heteros – іншы, trophe – ежа, харчаванне) – арганізмы, няздольныя сінтэзаваць арганічныя рэчывы з неарганічных шляхам фотасінтэзу альбо хемасінтэзу.

9. Гигрометр// гігрометр (грэч. hygros – вільготны, metreo – мераць, вымерваць) – прыбор для вызначэння вільготнасці паветра.

10. Гидросфера // гідрасфера (грэч. hydro – вада, sphaira – сфера, шар) – водная абалонка Зямлі.

11. Домен// дамен (фр. domaine, лац. domain – валоданне, уладанне) – вышэйшы ўзровень групавання арганізмаў у сістэме, які ўключае ў сябе адно або некалькі царстваў.

12. Зооценоз // зоацэноз (грэч. zoon – жывёла, жывая істота, koinos – агульны) – структцрны кампанент экасістэмы; сукупнасць жывёл, якія ўваходзяць у састаў біяцэнозу.

13. Климат// клімат (ст.-грэч. klima – нахіл) – шматгадовы рэжым надвор’я.

14. Комменсали́зм // каменсалізм (фр. commensal – сатрапезнік, лац. соm – разам, mēnsa – стол) – разнавіднасць суіснавання арганізмаў розных відаў, пры якой адзін арганізм жыве за кошт другога, не прычыняючы шкоду яму.

15. Конденсация // кандэнсацыя (лац. condense – збіраць, назапашваць) – пераход рэчыва з газападобнага стану ў вадкі або цвёрды.

16. Консументы// кансументы (лац. consumе – ужываць) – гетэратрофы, арганізмы, якія ўжываюць гатовыя арганічныя рэчывы, створаныя аўтатрофамі.

17. Микроб // мікроб (ад грэч. mikros – малы, bios – жыццё) – назва зборнай групы жывых арганізмаў, якія занадта малыя для таго, каб быць бачнымі няўзброеным вокам.

18. Паразити́зм // паразітызм (фр. parasitisme, грэч. – паразіт) – форма адносін паміж двума арганізмамі розных відаў, калі адзін паразіт існуе на другім (або ўнутры яго) і харчуецца за кошт яго.

19. Популяция // папуляцыя (лац. populus – народ, насельніцтва) – сукупнасць асобін аднаго віду, якая доўга існуе дзе-небудзь.

20. Редуценты// рэдуцэнты (лац. reductio – вяртанне, аднаўленне) – арганізмы (бактэрыі і грыбы), якія разбураюць адмерлыя рэшткі жывых істот і ператвараюць іх у неарганічных і простыя арганічныя спалучэнні.

21. Симбио́з // сімбіёз (грэч. sym – разам, bios – жыццё) – узаемавыгаднае суіснаванне двух арганізмаў розных відаў.

22. Сукцессия// сукцэсія (лац. succesio – пераемнасць, наследаванне) – паслядоўная заканамерная змена адной біялагічнай супольнасці другой на пэўнай частцы асяроддзя пад уздзеяннем прыродных фактараў або чалавека.

23. Царство// царства (лац. regnum – царства) – іерархічная ступень навуковай класіфікацыі біялагічных відаў, таксон найвышэйшага ўзроўню сярод асноўных.

24. Экология // экалогія (грэч. oikos – дом, жыллё, logos – слова, вучэнне) – навука, якая вывучае ўзаемаадносіны чалавека, жывёл, раслін і мікраарганізмаў паміж сабой і з навакольным асяроддзем.

25. Экосистема// экасістэма (ст.-грэч. oikos – дом, жыллё, sýstima – сістэма) – біялагічная сістэма, якая складаецца са згуртавання жывых арганізмаў, асяроддзя іх сінавання, сістэмы сувязяў, якія ажыццяўляюць абмен рэчываў і энергіі паміж імі.

Наши рекомендации