Основные полтические партии и организации зап бел

Ва ўзмацненні сацыяльнага і нацыянальна-вызваленчага руху значную ролю адыгралі партыі і арганізацыі камуністычнага і нацыянальна-дэмакратычнага напрамку. Сярод іх галоўнае месца займала Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ). Яна была створана ў кастрычніку 1923 г. Нягледзячы на нелегальны характар работы, рады партыі пашыраліся. У 1923 г. яна налічвала 523 камуністы, у 1928 г. – 3 тыс., у 1934 г. – 4 тыс. Акрамя таго, каля 3 тыс. членаў партыі знаходзілася пастаянна ў турмах. Друкаванымі органамі ЦК КПЗБ былі газета “Чырвоны сцяг” і часопіс “Бальшавік”. У розныя гады ЦК КПЗБ выдаваў на беларускай, польскай, рускай і яўрэйскай мовах газеты “Партработнік”, “Да барацьбы”, “Весткі з СССР”, “Куйце зброю”, “Голас салдата”, “Чырвоны сцяг” і інш.

КПЗБ была часткай Кампартыі Польшчы на правах тэрытарыяльнай нацыянальнай арганізацыі, таму яна не мела сваёй праграмы і статута, а кіравалася дакументамі КПП. Такая ж сітуацыя была і ў Камуністычнага саюза моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ), які з’яўляўся аўтаномнай арганізацыяй камсамола Польшчы. Створаны КСМЗБ у студзені 1924 г. ўвесь час заставаўся верным і надзейным памочнікам КПЗБ, яе рэзервам. Да 4 тыс. чалавек аб’ядноўваў камсамол Заходняй Беларусі, пераважна сялянскую моладзь.

КПЗБ і КСМЗБ аказвалі моцны ўплыў на розныя масавыя арганізацыі дэмакратычнага і нацыянальна-вызваленчага напрамку. Асабліва значным поспехам было кіраўніцтва масавай легальнай рэвалюцыйна-дэмакратычнай арганізацыяй Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ), створанай у 1925 г. Яе праграма мела наступныя патрабаванні: самавызначэнне Заходняй Беларусі, аб’яднанне яе з БССР, стварэнне сялянска-рабочага ўрада, канфіскацыя памешчыцкіх і царкоўных зямель, пераход іх ва ўласнасць дзяржавы, падзел зямель без выкупу паміж малазямельнымі сялянамі і парабкамі, ліквідацыя асадніцтва, 8-гадзінны працоўны дзень, нацыянальная роўнасць і навучанне на роднай мове, свабода сумлення, аддзяленне царквы ад дзяржавы і іншыя патрабаванні. Галоўным сродкам вызвалення працоўных была абвешчана адкрытая барацьба з эксплуататарамі на аснове саюзу рабочых і сялян. БСРГ праводзіла мітынгі, дэманстрацыі, выступленні сялян супраць абшарнікаў, кулакоў і асаднікаў, падатковага ўціску і аграрнай палітыкі польскіх улад, за вызваленне палітычных вязняў, за стварэнне беларускіх школ і інш.

ЦК Грамады выдаваў газеты, якія па прычыне праследавання ўладамі часта закрываліся, таму выходзілі пад новымі назвамі: “Жыццё беларуса”, “Беларуская ніва”, “Беларуская справа”, “Народная справа”, “Наша справа”, “Наш голас”, “Наша воля”, “Народны звон”. Выходзіў таксама сатырычны часопіс “Маланка”.

У студзені 1927 г. Грамада аб’ядноўвала больш за 2 тыс. суполак, у якіх налічвалася каля 120 тыс. чалавек, дзейнічала 18 павятовых камітэтаў БСРГ. Бурны рост Грамады, яе поспехі ў кіраўніцтве барацьбой працоўных супраць эканамічнага, нацыянальнага і палітычнага прыгнёту непакоілі памешчыкаў, асаднікаў і акупацыйныя ўлады. Паліцыя і дэфензіва нават дазволеныя вышэйшымі ўладамі з’езды, мітынгі і нарады разганяла, а іх удзельнікаў збівала і арыштоўвала.

У студзені 1927 г. улады пачалі ліквідацыю гурткоў і камітэтаў БСРГ. Па ўсім краі прайшлі масавыя арышты яе актывістаў. Грамада была забаронена афіцыйна, больш за 400 яе кіраўнікоў і актывістаў прыцягнуты да судовай адказнасці. У 1927–1929 гг. адбываліся судовыя працэсы над членамі БСРГ.

Пасля разгрому Грамады яе традыцыі былі прадоўжаны сфарміраванай пры ўдзеле КПЗБ новай арганізацыяй – “Змаганне за інтарэсы сялян і рабочых”.

Палітычная платформа “Змагання” вылучала ў першую чаргу дэмакратычныя патрабаванні: спыненне нацыянальнага прыгнёту, паланізацыі, палітыкі мілітарызацыі, фашызацыі грамадскага жыцця, палітычнага тэрору, падпісанне Польшчай Дагавора з СССР аб ненападзенні, увядзенне 8-гадзіннага працоўнага дня і інш. Праграмныя мэты ўключалі і рэвалюцыйныя патрабаванні: нацыяналізацыю фабрык і заводаў, аб’яднанне беларускіх зямель у рэспубліку рабочых і сялян, г. зн. уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР.

Польскія ўлады чынілі розныя перашкоды для стварэння сеткі гурткоў на месцах, а таксама ажыццяўлялі жорсткі ўціск на перыядычныя выданні “Змагання”. 30 студзеня 1930 г. паліцыя правяла масавыя арышты актывістаў “Змагання”, ліквідавала цэнтральны і павятовыя сакратарыяты. Гродзенскі акруговы суд восенню 1930 г. асудзіў лідэраў гэтай арганізацыі да 8 гадоў турмы.

Польская сацыялістычная партыя (ППС), створаная ў 1892 г., стаяла на антысавецкіх і антыкамуністычных пазіцыях, падтрымлівала ўрадавую палітыку паланізацыі насельніцтва “ўсходніх крэсаў”. Нязгодныя з гэтай палітыкай у 1926 г. адкалоліся і стварылі ППС-лявіцу. У 1931 г. яна была забаронена. У 30-я гады, у правай ППС зноў сталі ўзнікаць левыя плыні, што давала магчымасць для сумеснай барацьбы.

Значны ўплыў на працоўных гарадоў і мястэчак Заходняй Беларусі мелі яўрэйскія дэмакратычныя арганізацыі. Вядучую ролю адыгрываў Бунд – Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі. Створаны ў 1897 г., ён выяўляў галоўным чынам інтарэсы яўрэйскай беднаты і паўпралетарскіх элементаў.

Значным уплывам на сялянскія масы карысталася партыя “Стронніцтва людове”, якая ўтварылася ў выніку аб’яднання ў 1931 г. некалькіх партый: “Вызволене”, “Стронніцтва хлопске” і “Пяст” (польская сялянская партыя, што існавала ў 1912–1931 гг.). “Стронніцтва людове” знаходзілася ў апазіцыі да рэжыму Пілсудскага. Асобнае месца займалі беларускія нацыянальныя партыі. Сярод іх Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД), пераіменаваная ў 1936 г. у Беларускае нацыянальнае аб’яднанне (БНА). Канкурэнтам БХД–БНА ў барацьбе за ўплыў на насельніцтва выступала палітычная групоўка беларускіх буржуазных суполак Цэнтральны саюз культурных і гаспадарчых арганізацый (Цэнтрасаюз), якая лічыла магчымым кампраміс з “санацыйным” рэжымам Ю. Пілсудскага.

БСРГ в зап бел

Асабліва значным поспехам было кіраўніцтва масавай легальнай рэвалюцыйна-дэмакратычнай арганізацыяй Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ), створанай у 1925 г. Яе праграма мела наступныя патрабаванні: самавызначэнне Заходняй Беларусі, аб’яднанне яе з БССР, стварэнне сялянска-рабочага ўрада, канфіскацыя памешчыцкіх і царкоўных зямель, пераход іх ва ўласнасць дзяржавы, падзел зямель без выкупу паміж малазямельнымі сялянамі і парабкамі, ліквідацыя асадніцтва, 8-гадзінны працоўны дзень, нацыянальная роўнасць і навучанне на роднай мове, свабода сумлення, аддзяленне царквы ад дзяржавы і іншыя патрабаванні. Галоўным сродкам вызвалення працоўных была абвешчана адкрытая барацьба з эксплуататарамі на аснове саюзу рабочых і сялян. БСРГ праводзіла мітынгі, дэманстрацыі, выступленні сялян супраць абшарнікаў, кулакоў і асаднікаў, падатковага ўціску і аграрнай палітыкі польскіх улад, за вызваленне палітычных вязняў, за стварэнне беларускіх школ і інш.

ЦК Грамады выдаваў газеты, якія па прычыне праследавання ўладамі часта закрываліся, таму выходзілі пад новымі назвамі: “Жыццё беларуса”, “Беларуская ніва”, “Беларуская справа”, “Народная справа”, “Наша справа”, “Наш голас”, “Наша воля”, “Народны звон”. Выходзіў таксама сатырычны часопіс “Маланка”.

У студзені 1927 г. Грамада аб’ядноўвала больш за 2 тыс. суполак, у якіх налічвалася каля 120 тыс. чалавек, дзейнічала 18 павятовых камітэтаў БСРГ. Бурны рост Грамады, яе поспехі ў кіраўніцтве барацьбой працоўных супраць эканамічнага, нацыянальнага і палітычнага прыгнёту непакоілі памешчыкаў, асаднікаў і акупацыйныя ўлады. Паліцыя і дэфензіва нават дазволеныя вышэйшымі ўладамі з’езды, мітынгі і нарады разганяла, а іх удзельнікаў збівала і арыштоўвала.

У студзені 1927 г. улады пачалі ліквідацыю гурткоў і камітэтаў БСРГ. Па ўсім краі прайшлі масавыя арышты яе актывістаў. Грамада была забаронена афіцыйна, больш за 400 яе кіраўнікоў і актывістаў прыцягнуты да судовай адказнасці. У 1927–1929 гг. адбываліся судовыя працэсы над членамі БСРГ.

Пасля разгрому Грамады яе традыцыі былі прадоўжаны сфарміраванай пры ўдзеле КПЗБ новай арганізацыяй – “Змаганне за інтарэсы сялян і рабочых”.

Наши рекомендации