VІ. Дамашняе заданне. Практ. 89
VІІ. Вынік урока
VІІ. Рэфлексія
Тэма. Род назоўнікаў (20)
Мэты:адпрацоўваць уменні вызначаць род назоўнікаў, правільна выкарыстоўваць у маўленні назоўнікі, род якіх не супадае з родам назоўнікаў у рускай мове; развіваць маўленне вучняў
Ход урока
І. Аганізацыйны момант
ІI. Праверка дамашняга задання
IIІ. Чыстапісанне
IV. Новы матэрыял
1. Азнаямленне з новым матэрыялам ажыццяўляецца падчас чытання ўрыўка з верша А. Вольскага «Жывая граматыка». Звяртаецца ўвага на вымаўленне тэрмінаў «жаночы род», «мужчынскі род», вызначаецца рускі адпаведнік для тэрміна «ніякі род». На аснове засвоенага матэрыялу і ўзнаўляльнай гутаркі пра прыёмы вызначэння роду назоўнікаў вучні падыходзяць да фармулёўкі правіла (с. 57).
2.Практ. 90пазнаёміць з назоўнікамі, якія адрозніваюцца родам у рускай і беларускай мовах. Абапіраючыся на пытанні да назоўнікаў гусь, сабака, кацяня вучні прыходзяць да вы-сновы, што гэтыя словы ў беларускай мове адносяцца адпа-ведна да жаночага, мужчынскага і ніякага роду. Праца на аснове малюнка да практыкавання будзе садзейнічаць пера-кладу названых вышэй назоўнікаў на рускую мову. У ходзе працы замацоўваюцца веды вучняў пра слоўнікі беларускай мовы.
3.Практ. 91мае на мэце ўдасканаліць уменне вызначаць род назоўнікаў шляхам падстаноўкі да іх слоў ён, яна. Для запамінання прапануюцца словазлучэнні, у якіх назоўнікі адрозніваюцца родам ад адпаведных рускіх слоў. У ходзе працы развіваецца ўменне будаваць выказванне, пазбягаючы паўтору аднаго і таго слова, замяняць назоўнікі займеннікамі адпаведнага роду.
Фізкультмінутка.
4. Перад выкананнем практ. 92варта нагадаць дзецям, што род назоўніка можна вызначыць толькі ў тым выпадку, калі слова адказвае на пытанне х т о? або ш т о? I толькі пасля гэтага можна падстаўляць словы ён, мой; яна, мая; яно, маё. Вучні чытаюць тэкст. разважаюць, пра якое золата (жоўтыя лісты на дрэвах восенню) і якое люстра (вада ляснога возера) расказвае аўтар, выяўляюць у тэксце назоўнікі, запісваюць у пачатковай форме, вызначаюць род шляхам вядомага ім приёму:
(ён, мой) лес, ясень, алень, ліст — м. р.;
(яна, мая) альшына. асіна, чаромха, рабіна, бяроза, вада, цішыня, аленіха — ж. p.;
(яно, маё) дрэва, люстра, золата, святло — н. р.
Што да слова дрэвы, то, абаліраючыся на веды вучняў па рускай мове, настаўнік падводзіць да ўсведамлення неабходнасці ставіць назоўнік у пачатковай форме, таму што род можна вызначыць толькі тады, калі да слова магчыма падабраць дапаможныя словы: ён, мой; яна, мая; яно, маё, але ні ў якім разе не яны, мае.
V. Замацаванне і паўтарэнне
1. Замацаваць веды дапаможа матэрыял вучэбна-навуковага тэксту на с. 60. Мэтазгодна прапанаваць для аналізу тэкст з назоўнікамі ў множным ліку і папрактыкавацца ў вызначэнні іх роду. У тэксце не павінны сустракацца множналікавыя назоўнікі тыпу нажніцы, окуляры, канікулы, таму што яны не маюць роду.
2. Падчас выканання практ. 93 вучні не толькі ўдасканальваюць навыкі вызначэння роду назоўнікаў, але і пашыраюць свае веды пра значэнні некаторых слоў, якія абазначаюць роднасць і сваяцтва. Пры дапамозе падказкі Слоўніка высвятляецца значэнне слоў дзядзъка, дзядзя, иётка, цёця ў беларускай мове і параўноўваецца са значэннем адпаведных рускіх лексічных адзінак.
3. Асноўная мэта практ. 94 — развіццё маўлення школьнікаў. На аснове малюнкаў вучні складаюць вуснае апавяданне з выкарыстаннем назоўнікаў жаночага, мужчынскага і ніякага роду. Яно можа быць такое:
А трынаццатай гадзіне ўся сям'я сабралася на абед. За сталом сядзелі дзядуля, бабуля, тэта, мама і Алесь з Аленкай. Мама з татам расказвалі пра цікавы паход у тэатр. Дзеці дзяліліся ўражаннямі ад наведвання заапарка. Сабака Рыжык таксама падбег да стала. Аленка вырашыла пачаставаць яго кавалачкам хлеба. Аднак Рыжык не хацеў есці. Яму проста хацелася паслухаць цікавае апавяданне пра заапарк. Толькі маленькае кацяня ні на кога не звяртала ўвагі і забаўлялася з мячыкам. А плюшавае медзведзяня пазірала на яго і усміхалася. Яму падабалася жыць у гэтай дружнай сям'і.