Тэма 9. пабудова мадэлі прагнознага фону

Прагнозны фон канкрэтнага прагнозу (на прыкладзе са­цыякультурнай дынамікі традыцыйных асноў беларускай культуры ва ўмовах глабалізацыі). Стандартныя аспекты прагнознага фону ў дачыненні да выбранага аб’екта: уласна культурны, палітычны, эканамічны, сацыялагічны, аксіяла­гічны, дэмаграфічны, міжнародны. Метады збору інфарма­цыі: вывучэнне літаратуры, заказ у кампетэнтных установах, пастуліраванне. Прынцыпы пастуліравання нязменнасці або змянення па загадзя зададзеных крытэрыях канкрэтных дадзеных прагнознага фону сацыякультурных працэсаў.

Тэма 10. Пошукавы і нарматыўны прагнозы

Паняцце і методыка канкрэтнага пошукавага сацыякуль­турнага прагнозу. Экстрапаляцыя як аснова прагнознага пошуку; яе характарыстыка, магчымасці і прагнозныя абме­жаванні. Вызначэнне межаў верхняга і ніжняга пунктаў экс­трэмума. Верагодныя чакаемыя значэнні з улікам дадзеных перадпрагнознай арыентацыі і прагнознага фону ў пабудове “дрэва праблем”. Структура, характар і асаблівасці інтэрпрэ­тацыі “дрэва праблем”. Паняцце і сутнасць нармальнай, пра­блемнай, дэструктыўнай і катастрафічнай сацыякультурных сітуацый. Афармленне пабудовы пошукавай мадэлі культу­ралагічнага прагнозу і праблемы яе інтэрпрэтацыі. Методыка распрацоўкі канкрэтнага нарматыўнага прагнозу. Нарматыў­ная база для распрацоўкі пачатковых дадзеных нарматыўнай мадэлі. Культурныя нормы і ідэалы ў мадэляванні. Метад ідэалізацыі сацыякультурнай з’явы як метадалагічны арыен­цір у прагнознай дзейнасці. Эўрыстычны характар нарматыў­нага прагнозу. Асноўныя недахопы і абмежаванні нарматыў­нага падыходу.

Тэма 11. Верыфікацыя прагнозу

Паняцці абсалютнай і адноснай верыфікацыі прагнозу. Прамая верыфікацыі (метадам, адрозным ад першапачаткова выкарыстанага). Ускосная верыфікацыя (шляхам супастаў­лення з прагнозамі, атрыманымі з іншых крыніц інфармацыі). Інверсная верыфікацыя (шляхам праверкі адэкватнай прагна­стычнай мадэлі ў рэтраспектыўным перыядзе). Кансеквент­ная верыфікацыя (шляхам аналітычнага або лагічнага вывя­дзення прагнозу з раней атрыманых прагнозаў). Верыфікацыя паўторным апытаннем. Верыфікацыя апанентам (шляхам ска­савання крытычных заўваг апанента па прагнозе). Веры­фікацыя з улікам памылак шляхам выяўлення і ўліку крыніц памылак прагнозу. Экспертыза як найбольш распаўсюджаны спосаб верыфікацыі прагнозу.

Тэма 12. Распрацоўка рэкамендацый па выні­ках прагназавання міжнароднай культурнай сферы

Выкарыстанне сацыялагічнага марыторынгу на заключным этапе прагнастычнай дзейнасці. Прагнознае абгрунтаванне мэтанакіравання, прадпланавага і пасляпланавага праграма­вання, планіравання, праектавання, бягучых рашэнняў кіраў­ніцтва ў сферы культуры. Прагнознае абгрунтаванне нава­цый, магчымых варыянтаў іх узаемадзеяння з традыцыйнымі асновамі грамадства і культуры. Канкрэтныя рэкамендацыі па павышэнні эфектыўнасці кіравання сацыякультурнымі працэсамі (на прыкладзе сацыякультурнай дынамікі трады­цыйных асноў беларускай культуры ва ўмовах глабалізацыі).

Тэма 13. Глабальны прагноз і яго ўплыў

На сацыякультурны прагрэс

Сутнасць працэсу глабалізацыі, яго супрацьлегласці. Гла­балізацыя сусветных гаспадарчых, палітычных, інфармацый­ных сувязей. Асаблівасці прагназавання ва ўмовах глаба­лізацыі. Развіццё поглядаў на сацыякультурны прагрэс у гіс­торыі гуманітарных ведаў. Характарыстыка сучаснага этапу сацыякультурнага развіцця ў разнастайных канцэпцыях (ма­дэрнізацыі, інстытуалізму, залежнасці і інш.), іх адлюстра­ванне ў прагназаванні глабальных працэсаў. Сацыякультурны прагрэс: крытэрыі, фактары, паказчыкі. Канцэпцыя ўстой­лівага развіцця: метадалагічны падыход і важнейшыя пала­жэнні.

Наши рекомендации