Эвалюцыя сацыяльнай структуры сельскага насельніцтва

Крыніцы фарміравання сельскагаспадарчага пралетарыяту.Фарміраванне пасля сялянскай рэформы 1861 г. сельскагаспадарчага пралетарыяту - адна з найважнейшых праяў усталявання капіталістычнага укладу ў сельскай гаспадарцы. Ён складваўся ў першую чаргу з кантынгенту дарэформен-ных парабкаў. У 1859 г. толькі ў сярэдніх i буйных панскіх маёнтках (болыш за 100 рэвізскіх душ прыгонных) Мінскай, беларускіх паветаў Гродзенскай i Віленскай губерняў ix налічвалася 21,4 тыс. душ мужчынскага полу, што складала 4,4 % ад колькасці сялян, надзеленых зямлёй. Гэтыя парабкі працавалі ў памешчыцкіх фальварках i асабліва ў гаспадарцы заможных аднавяскоўцаў. 3 адменай прыгону яны перайшлі ў якасна новы стан - сталі свабоднымі прадаўцамі сваёй рабочай сілы, пралетарыямі, якія атрымалі права самім распараджацца сваёй асобай. Парабкі ў асноўным знаходзіліся ў тых маёнтках, дзе працавалі раней. Заможныя сяляне таксама імкнуліся захаваць парабкаў.

Другой дарэформеннай крыніцай фарміравання сельскагаспадарчага пра­летарыяту былі дваровыя людзі. Паводле заніжаных афіцыйных звестак, у 1858 г. у Беларусі ix мелася 60,1 тыс. душ абодвух полаў, або 3,2 % панскіх пры­гонных1. Пры вызваленні ад прыгоннай залежнасці (1863) беззямельныя дваровыя людзі звычайна не атрымлівалі зямельнага надзелу. Многія з бы­лых дваровых людзей засталіся ў панскіх фальварках, куды яны былі прыпісаны да сялянскай рэформы 1861 г. у якасці парабкаў. Іншых перавялі туды з дваровай чэлядзі.

Найважнейшую ролю ў папаўненні кадраў сельскагаспадарчага прале­тарыяту адыгрывалі сем'і рабочых. Развіццё капіталізму, пашырэнне выкарыстання наёмнай працы прывяло да значнага росту колькасці сельскагаспадарчых рабочых, у тым ліку патомных. Жонкі i дзеці парабкаў абслугоўвалі тыя ж гаспадаркі паноў i сялянскай буржуазіі, становячыся наёмнымі рабочымі. Колькасць гэтай праслойкі сельскагаспадарчых рабо­чых павялічвалася, пра што сведчыць шырокае ўжыванне наёмнай працы жанчын i дзяцей у сельскай гаспадарцы Беларусі ў канцы XIX ст. У 1897 г. у маёнтках i заможных сялянскіх гаспадарках пяці заходніх губерняў было за­нята 63,6 тыс. (33,9 %) парабчанак i 22,3 тыс. (11,9%) дзяцей да 15 гадоў2. Па­шырэнне выкарыстання ix рабочай сілы абумоўлівалася прагрэсам

________________

1 Тройницкий А. Крепостное население в России по л народной переписи. С.28 — 30,33.

2 Численность и состав рабочих в России на основании данных первой всеобщей переписи населения Российской империи 1897 г. СПб., 1906. Т.І. Приложение. С.2 — 3.

217

капіталістычнага земляробства, ростам тэхнічнай узброенасці сельскагаспадарчай вытворчасці, больш нізкай аплатай працы.

Самай масавай крыніцай фарміравання сельскагаспадарчага пралетарыяту былі збяднелыя сяляне. Згодна з няпоўнымі данымі, у беларускай вёсцыў 1893 г.мелася 39,4 тыс. (7,7%) беззямельныхдвароў1.31877 да 1905 г. колькасць малазямельных гаспадарак (з надзелам да 15 дзесяцін) тут узрасла ў 2,1 раза i дасягнула 487,2 тыс., ці 84,5 % усіх гаспадарак. Адначасова ўдзельная вага сялянскіх асабістых купленых зямель у дробных уладаннях (да 10 дзесяцін на двор) зменшылася амаль удвая i склала 7,6 %2. У Беларусі толькі за 13 гадоў (1888-1900) колькасць бясконных i аднаконных ся-лянскіх гаспадарак павялічылася на 33,7 % - да 399,9 тыс., ці 60,9 % агульнай колькасці гаспадарак сялян. На мяжы XIX - XX стст. ва ўсіх адзначаных вышэй дварах налічвалася каля 3 млн чалавек абодвух полаў, з ix звыш 1,5 млн працаздольных.

Большасць беззямельнага сялянства ішло ў парабкі. Малазямельныя ж, бясконныя i асноўная частка аднаконных сялян існавалі пераважна або напалову рознымі "заработкамі", працай па найму. Кавалачкі зямлі прымацоўвалі сялянскую беднату да сельскай абшчыны, што ператварала бедных сялян у наёмных рабочых з надзелам. Не маючы магчымасці пракарміцца за кошт уласнай гаспадаркі, такія сяляне звычайна працавалі ў якасці падзённых ра­бочых. Многія з беднаты, хто страціў зямлю, жывёлу, прылады працы, паступова закідвалі гаспадарку i, як i беззямельныя, накіроўваліся да памешчыкаў і кулакоў у якасці параокаў. Такім чынам, пераважная частка сельскагаспадарчых наёмных рабочых паходзіла з парэформеннага сялянства. Беларусь нале­жала да ліку рэгіёнаў Расійскай імперыі, дзе працэс складвання сельскагаспа­дарчага пралетарыяту з сялян ішоў асабліва інтэнсіўна.

Сельскагаспадарчы пралетарыят Беларусі фарміраваўся галоўным чы­нам за кошт нацыянальных кадраў. Разам з тым сельскагаспадарчыя наёмныя рабочыя рэкрутаваліся таксама з прышлых земляробчых рабочых, каланістаў. Яны прыязджалі ў першую чаргу з прускіх i аўстрыйскіх уладанняў (Усходняя Прусія, Сілезія, Галіцыя, Паўднёвая Польшча, Чэхія i інш.). У сельскай гаспадарцы Беларускага рэгіёна працавалі наёмныя рабочыя з іншых рэгіёнаў Расійскай імперыі - Прыбалтыкі, Украіны, унутраных губерняў Расіі, Каралеўства Польскага. Крыніцай папаўнення сельскагаспа­дарчага пралетарыяту, асабліва на ўсходзе Беларусі, было пасяленне ў шэрагу панскіх маёнткаў каланістаў з ліку беззямельных сялян, пераважна з найбольш аграрна перанаселенай Прыбалтыкі. Яны ўяўлялі сабой наёмных рабочых з надзелам.

Колькасць, склад, становішча сельскагаспадарчых рабочых.У 1897 г. у пяці заходніх губернях налічвалася 182,2 тыс. пастаянных наёмных сельскагас­падарчых рабочых-парабкаў, што складала 37 % агульнай колькасці наёмных рабочых i слуг, ці больш за 5 % працаздольнага сельскага насельніцтва3. 3 ix каля 130 тыс. чалавек былі заняты ў сельскагаспадарчай вытворчасці Бела-

________________

1 Временник Центрального статистического комитета. СПб., 1894.№33. С.6,8,12,16,18.

2 Статистика поземельной собственности и населенных мест Европейской России. Вып. V. С.12 - 17, 19-20, 58-65, 67-69, 95, 103, 121 - 125, 130-131, 133-134, 159, 167; Статистика землевладения 1905 г. Вып. XI, XIII, XIX, XXVII, XXXIV. С.10, 14 -32.

3 Распределение рабочих и прислуги по группам занятий и по месту рождения на основании данных первой всеобщей переписи населения Российской империи 28 января 1897 года. СПб., 1905. С.2,15; Численность и состав рабочих в России на основании данных первой всеобщей переписи населения Российской империи 1897 г. Т.1. Приложение. С.2 — 3; Материалы Комиссии 16 ноября 1901 г. Ч.І. С.84-85.

218

рускага рэгіёна. Колькасць парабкаў тут была прыкладна роўная колькасці рабочых фабрычна-заводскай, мануфактурнай i дробнакапіталістычнай прамысловасці1. 75 тыс. парабкаў абслугоўвалі панскія маёнткі i 55 тыс. - гаспадаркі сялянскай буржуазіі2. Па адносных памерах выкарыстання парабкоўскай працы ў канцы XIX ст. Беларусь займала адно з першых месцаў у еўрапейскай частцы імперыі, уступаючы толькі прыбалтыйскім i Ковен-скай губерням3. Шырокае распаўсюджанне парабкоўства ў заходніх губернях тлумачыцца адносна высокім узроўнем развіцця аграрнага капіталізму i дарэформеннымі традыцыямі найму. Парабкі складалі аснову, ядро сельскагаспадарчага пралетарыяту.

У Беларусі, як i ў Прыбалтыцы i Правабярэжнай Украіне, найболып значнай праслойкай парабкаў былі сямейныя рабочыя. Асабліва шырока ix наём практыкаваўся ў заходніх паветах. З'яўляючыся ў цэлым капіталістычным, ён суправаджаўся напаўпрыгонніцкімі ўмовамі - надзяленнем кавалачкам зямлі, ардынарьый (прадуктамі харчавання), іншымі натуральнымі "паслугамі", што выклікана панаваннем буйнога, латыфундыяльнага землеўладання, перавагай ніжэйшых, няспелых формаў капіталізму ў сельскагаспадарчай вытворчасці. Надзяленне парабка зямлёй, ардынарыяй зніжала кошт яго рабочай сілы, прымацоўвала да гаспадаркі наймальніка. Натуральная плата складала пераважную частку заработку сямейнага парабка. Беларусь i Літва былі адзінымі рэгіёнамі еўрапейскай часткі імперыі, дзе ў 80-я - пачатку 90-х гг. XIX ст. толькі на долю ардынарыі прыпадала палова намінальнай заработнай платы пастаяннага сельскагаспадарчага рабочага4.

Грашовая плата i ардынарыя ў лепшым выпадку пакрывалі толькі палову патрэб парабкоўскай сям'і5. Астатнія сродкі сям'я парабка атрымлівала разнастайнымі "пабочнымі заработкамі" i часткова - з кавалачка зямлі, дадзенага памешчыкам.

У меншых памерах сялянская буржуазія i ўладальнікі маёнткаў звяр-таліся да найму пастаянных бессямейных рабочых. Яны, як правіла, зна-ходзіліся на харчах наймальніка, але не атрымлівалі зямельнага надзелу, таму грашовая частка ix заработнай платы была вышэйшая, чым сямейных парабкаў. Гэты від найму насіў больш прагрэсіўны, капіталістычны характар. Ён быў шырэй распаўсюджаны на ўсходзе Беларусі6.

Для выканання работ, якія патрабавалі адначасова вялікай колькасці ра­бочых рук (касьба, жніво, пасадка i ўборка бульбы, малацьба), у маёнткі i заможныя сялянскія гаспадаркі прыцягвалася маса сезонных i падзённых наёмных рабочых. Катэгорыю сезонных i падзённых рабочых складалі збяднелыя, паўразораныя сяляне. Гэтыя наёмныя работнікі ўяўлялі сабой паўпралетарыяў - напалову рабочых, напалову сялян, якія існавалі яшчэ часткова за кошт уласнай гаспадаркі. У гарачую пару сельскагаспадарчых работ агульная колькасць ix намнога перавышала кантынгент парабкаў.

______________

1 Болбас М.Ф. Промышленность Белоруссии. 1860-1900. С.193.

2 Панютич В.П. Социально-экономическое развитие белорусской деревни в 1861-1900 гг. С.343-344.

3 Панютич В.П. Наемный труд в сельском хозяйстве Беларуси. 1861-1914 гг. С.59.

4 Сельскохозяйственные и статистические сведения по материалам, полученным от хозяев. Вып.У. Приложение 9. С. 142-143.

5 Шабуня К.И. Аграрный вопрос и крестьянское движение в Белоруссии в революции 1905-1907 гг.

6 Сельскохозяйственные и статистические сведения по материалам, полученным от хозяев. Вып.V. С.348, 357, 366-367, 377, 388.

219

Калі дапусціць, што малазямельныя, бясконныя i аднаконныя сялянскія двары адпускалі на пабочныя сезонныя i падзённыя земляробчыя "заработкі" ў сярэднім па адным работніку, то, як паказваюць прыведзеныя вышэй звесткі, колькасць сезонных i падзённых сельскагаспадарчых рабочых у Беларусі к пачатку XX ст. дасягала як мінімум 400 тыс.

Сезонны i падзённы наём з'яўляўся капіталістычна больш развітой формай найму, чым наём парабкаў, асабліва сямейных. Аднак i ён пры цяжкім матэрыяльным становішчы сезонных i падзённых рабочых нярэдка суправаджаўся кабальнымі, напаўпрыгонніцкімі ўмовамі - адпрацоўкамі, выда-чай грашовых i натуральных задаткаў. Значная колькасная перавага ў сельскагаспадарчай вытворчасці рэгіёна сезонных i падзённых наёмных рабочых, звязаных са сваей гаспадаркай, сведчыць, што фарміраванне сельскагаспадарчага пралетарыяту тут адставала ад працэсу складвання прамысловага рабочага класа.

Пры панаванні першасных формаў капіталізму ў беларускай парэформеннай вёсцы асноўная маса сельскагаспадарчых наёмных рабочых не з'яўлялася яшчэ пралетарыятам у поўным сэнсе гэтага слова. Яна валодала або карысталася пэўнымі сродкамі вытворчасці, перш за ўсё зямельным надзелам, уяўляла сабой пераходны сацыяльны тып ад селяніна да пралетарыя, да якога, аднак, была бліжэй, паколькі сродкі да жыцця атрымлівала пераважна за кошт продажу сваей рабочай сілы.

Становішча сельскагаспадарчых наёмных рабочых было цяжкае. Працягласць ix рабочага дня не рэгламентавалася заканадаўствам. Заработная плата была нізкая, у канцы XIX ст. яна саступала заработку рабочых у фабрычна-заводскай прамысловасці i чыгуначных майстэрнях (без чорнарабочых) у сярэднім у 1,4 - 2 разы. Па яе велічыні ў гэты перыяд Беларусь займала адно з апошніх месцаў у еўрапейскай частцы Расійскай імперыі1. Жыллёвыя ўмовы большасці парабкаў з'яўляліся вельмі неспрыяльнымі. Пры росце даходаў наймальнікаў назіраўся працэс адноснага збяднення сельскага пралетарыяту. Медыцынская дапамога i сацыяльнае страхаванне адсутнічалі. Заканадаўства аб найме на сельскія работы абараняла інтарэсы памешчыкаў2.

Фарміраванне сельскай буржуазіі.Разам ca станаўленнем сельскагаспадарчага пралетарыяту фарміравалася сельская буржуазія, пераважную частку якой скл адала дробная сялянская буржуазія. Яна выйш ла з заможнага, шматзямельнага сялянства, праслойкаякога павялічвалася. У Беларусі ў 1905 г. параўнальна з 1877 г. колькасць шматзямельных сялянскіх гаспадарак (з надзелам звыш 20 дзесяцін) павялічылася на 16,9 % i склала 46,3 тыс. За гэты час колькасць сялянскіх гаспадарак з асабістай купленай зямлёй у адносна буйных уладаннях (ад 20 да 100 дзесяцін на двор) тут узрасла ў 2,6 раза, дасягнуўшы 5,1 тыс., або 25,4 % усіх гаспадарак з такой зямлёй3.

Побач з яскрава выражаным рыначным характарам сельскагаспадарчай вытворчасці найбольш істотнай адзнакай сялянскай буржуазіі з'яўляецца выкарыстанне парабкоўскай наёмнай працы, да якой звярталася пераважная большасць яе гаспадарак. У 1897 г. у Беларусі мелася прыкладна 50 тыс.

__________________

1Материалы Комиссии 16 ноября 1901 г. Ч.І. С. 180-184,234-237; Абезгауз З.Е. Развитие промышленности и формирование рабочего класса Белоруссии во второй половине XIX в. С.125-127.

2ПСЗ. Собр. 2-е. Т. 38. №39448; Собр. 3-е. Т. 6. №3803.

3 Статистика поземельной собственности и населенных мест Европейской России. Вып. V. С.12-17, 19-20, 58-65, 67-69, 95, 103, 121-125, 130-131, 133-134, 159, 167; Статистика землевладения 1905 г. Вып. XI, XIII, XIX, XXVII, XXXIV.,С.10, 14-32.

220

сялянскіх двароў, што ўжывалі рабочую сілу пастаянных наёмных рабочых-парабкаў. Гэта былі гаспадаркі сялянскай буржуазіі. У канцы XIX ст. яны складалі каля 8 % сялянскіх двароў1, у сем'ях якіх налічвалася да 400 тыс. чалавек.

Сялянская буржуазія вяла гандлёвую, прадпрымальніцкую гаспадарку, прадаючы сельскагаспадарчую прадукцыю i купляючы рабочую сілу. Многія яе прадстаўнікі трымалі таксама прамыслова-гандлёвыя прадпрыемствы (млыны, крупадзёркі, алейні, крамы i інш.). Парабкі абслугоўвалі як сельскагаспадарчую вытворчасць, так i прамысловыя прадпрыемствы. Акрамя таго, у час сельскагаспадарчых работ у гаспадарках сялянскай буржуазіі працавала шматтысячная армія сезонных i падзённых рабочых, галоўным чынам з сялянскай беднаты. Па меры росту колькасці такіх гаспадарак пашыралася выкарыстанне імі вольнанаёмнай працы.

Аднак у цэлым гаспадарчая дзейнасць сялянскай буржуазіі мела раннекапіталістычны характар. Апрача капіталістычнага найму рабочай сілы, ча­ста ўжываліся кабальныя метады прысваення працы бяднейшага сялянства. Рыначна-капіталістычнае земляробства яшчэ спалучалася са здачай зямл i ў адпрацовачную арэнду, ліхвярствам, скупкай i перапродажам сельскагаспа­дарчых тавараў. Сельскі буржуа выступаў адначасова i як прадпрымальнік-капіталіст, i як ліхвяр i гандляр. Пры слабай распаўсюджанасці ўстаноў дробнага крэдыту, пазыка-ашчадных кас, высокіх памерах дзяржаўных i іншых падаткаў ліхвярства з боку сялянскай буржуазіі, скупка ёю лёну, пянькі, а таксама збожжа сялянскай беднаты восенню па нізкіх цэнах для яго перапродажу вясной па значна больш высокіх атрымалі шырокае развіццё ў беларускай парэформеннай вёсцы2.

У руках сялянскай буржуазіі ўсё больш канцэнтравалася сялянская сельскагаспадарчая вытворчасць. Да пачатку XX ст. заможныя вярхі бела­рускай вёскі валодалі значнай колькасцю надзельных (да 20 %) i арандаваных зямель, звыш 80 % сялянскай асабіста купленай зямлі, каля 30 % коней, істотнай часткай прадукцыйнай жывёлы, асноўнай масай сельскагаспадар­чых машын i палепшаных прылад працы3. Разам з тым, калі параўнаць Бела­русь з многімі іншымі рэгіёнамі Расійскай імперыі, то роля сялянскай бур-жуазіі ў сацыяльна-эканамічным развіцці была тут больш сціплая. Крыніцай першапачатковага накаплення беларускага заможнага сялянства з'яўлялася ў першую чаргу земляробства i ў значна меншай ступені промыс­лы, гандаль, арэнды. Ba ўмовах "мяжы яўрэйскай аселасці", вялікай канцэнтрацыі рамесна-гандлёвага насельніцтва ў гарадах i мястэчках сялянскія прамысловасць i гандаль, асабліва на захадзе Беларусі, не атрымалі шырокага распаўсюджання. Сяляне ўкладвалі капітал перш за ўсё ў сельскую гаспадарку.

3 ростам рыначных сувязей сялянскай гаспадаркі, выкарыстання наёмнай працы, разлажэння сялянства ў беларускай вёсцы ўсталяваліся дробнабуржуазныя адносіны, якія цесна перапляталіся з рэшткамі прыгонніцтва. У Беларусі пры панаванні прускага, буржуазна-панскага шляху развіцця аграрнага капіталізму існавалі некаторыя элементы амерыканска-
______________

1 Панютич В.П. Социально-экономическое развитие белорусской деревни в 1861 -1900 гг. С.343-344.

2 Шабуня К.И. Аграрный вопрос и крестьянское движение в Белоруссии в революции 1905-1907 гг. С. 100-101; Липинский Л.П. Развитие капитализма в сельском хозяйстве Белоруссии (II половина XIX в.). С. 175; Панютич В.П. Социально-экономическое развитие белорусской деревни в 1861-1900 гг. С. 345-346.

3 Шабуня К.И. Аграрный вопрос и крестьянское движение в Белоруссии в революции 1905-1907 гг. С.76,79,85,87-88,91-92.

221

га, буржуазна-фермерскага шляху, што заключаліся ў ператварэнні селяніна ў пэўнай меры ў фермера, земляробчага капіталіста. Гэтыя элементы меліся ў гаспадарках, заснаваных на вольнанаёмнай працы, якія не практыкавалі кабальных, гандлёва-ліхвярскіх прыёмаў i спосабаў яе прысваення. Колькасць фермерскіх гаспадарак была нязначная i не паддаецца нават прыблізнаму статыстычнаму падліку.

Невялікую праслойку сельскай буржуазіі складала сярэдняя i буйная аграр­ная буржуазія, якая паходзіла з буржуазных слаёў фамадства - купецтва, ганаровых грамадзян, мяшчан, багатых сялян. 3 1877 да 1905 г. у Беларусі агульная колькасць панскіх зямельных уладанняў выхадцаў з купецтва, ганаровых гра­мадзян, што набылі зямельныя ўчасткі велічынёй звыш 50 дзесяцін, а таксама мяшчан i заможных сялян, якія купілі больш чым 100 дзесяцін на двор, павялічылася ў 3,3 раза i перасягнула за 2 тыс. Сярод ix вылучаліся 315 латыфундый (маёнткі памерам звыш 500 дзесяцін), якім належала 675,4 тыс. дзесяцін зямлі1. Многія з уладальнікаў гэтых зямель мелі млыны, крупадзёркі, алейні, сукнавальні i іншыя прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны, што надавалі капіталістычны характар ix гаспадарцы. Усе яны - землеўладальнікі новага, буржуазнага тыпу, сярэдняя i буйная аграр­ная буржуазія, якая вяла гаспадарку пераважна наёмнай працай. Але рост колькасці такіх прадпрымальнікаў, як i дробнай сялянскай буржуазіі, стрымліваўся недастатковым развіццём прамысловасці i гандлю, абмежа-вальнымі законамі па землеўладанні i землекарыстанні ў заходніх губернях.

Да капіталістычных метадаў гаспадарання пераходзіла таксама большая частка памесных дваран. Пра гэта сведчыла сацыяльна-эканамічная арганізацыя панскай гаспадаркі. Як адзначалася вышэй, у 70-90-я гг. XIX ст. у Беларусі пераважала капіталістычная сістэма панскай гаспадаркі, заснаваная на воль­ным найме рабочай сілы. Паводле заніжаных звестак, у Беларускім рэгіёне ў другой палове 1870-х гг. налічвалася 7,3 тыс. памешчыкаў-дваран, у 1905 г. -7,8 тыс. панска-дваранскіх зямельных уладанняў2. Пераважная болыиасць уладальнікаў такіх маёнткаў частку даходу атрымлівала капіталістычным шляхам, за кошт прысваення працы сельскагаспадарчых наёмных рабочых. Гэта накладвала адбітак на сацыяльную прыроду памеснага дваранства, дэфармавала яго, ператвараючы памешчыка ў пераходны сацыяльны тып ад феадала да буржуа.

Выключна важную ролю ў гэтым працэсе адыгрывала панскае прадпрымальніцтва. К пачатку XX ст. у Беларусі налічвалася 495 вінакурных і піваварных заводаў. К гэтаму часу тут існавала не менш за 3 тыс. млыноў (даныя няпоўныя). Асноўная маса гэтых прадпрыемстваў належала памешчыкам. Яны валодалі i сотнямі масларобчых, сыраварных i іншых прадпрыемстваў3. Ix уладальнікі атрымлівалі капіталістычны прыбытак i эканамічна ператвараліся ў буржуазію.

Такім чынам, на пачатак XX ст. сацыяльная структура ўсяго сельскага насельніцтва Беларусі была наступная. Пралетарыі i паўпралетарыі (прамысловыя рабочыя, парабкі, сялянская бедната, беззямельная i малазямель-

_______________

1 Статистика поземельной собственности и населенных мест Европейской России. Вып. V. С.12-15, 58-62, 95, 121-125,159; Статистика землевладения 1905 г. Вып. XI, XIII, XIX, XXVI, XXXIV. С.14-24.

2 Статистика поземельной собственности и населенных мест Европейской России. Вып.У. С.12-15, 58-62, 67-69, 95, 103, 121-125, 159; Статистика землевладения 1905 г. Вып. XI, XIII, XIX, XXVII, XXXIV. С.14-24.

3 Свод статистических данных о мельницах. СПб., 1895; Список фабрик и заводов Европейской России/ Под ред. В.Е. Варзара. СПб., 1903; i інш.

222

ная шляхта) складалі прыкладна 63 % сельскага насельніцтва - каля 3,2 млн чалавек, бяднейшыя дробныя гаспадары (сяляне-сераднякі) - 28,5 % (1,5 млн чалавек), заможныя дробныя гаспадары (сялянская буржуазія, частка дробнапамеснага дваранства i духавенства) - 8,3 % (430 тыс.), па-мешчыкі (з дваран i буржуазных пластоў насельніцтва - купецтва, ганаровых грамадзян, мяшчан, заможных сялян) - 0,2 % (10 тыс.)1.

Да канца эпохі капіталізму ў Беларусі фарміраванне сельскагаспадарчага пралетарыяту i сельскай буржуазіі было далека не закончана. Яно стрымлівалася шматлікімі перажыткамі прыгонніцтва ў вёсцы, асноўным з якіх з'яўлялася панскае паўфеадальнае землеўладанне. Складванне сельскагаспадарчага пралетарыяту i сельскай буржуазіі працягвалася ва ўмовах барацьбы двух шляхоў буржуазнай аграрнай эвалюцыі ў Расійскай імперыі - прускага i амерыканскага, якая таксама не была завершана.

Наши рекомендации